Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
— Бі жыдоў! — падцкаваў голас з глыбіні.
— Усеўладдзе цэнтралісцкай дзяржавы. — Яны ідуць ад пратэкцыянізму да свабоднага абмену і ад свабоднага абмену да пратэкцыянізму, яны ідуць ад рэакцыі да лібералізму і ад лібералізму да рэакцыі, ад блюзнерства да атэізму і ад атэізму да блюзнерства.
— Блюзнер, жах, жах, — пачуліся зноў кепікі з глыбіні памяшкання, некаторыя засмяяліся.
— «Заўсёды жудасна, абярнуўшы вочы назад, выступае іхняя няздольнасць ствараць толькі мінімальна трывалую працу, больш і больш сёння» — I слухайце далей: — «Хто дае дзяржаве слова, павінен таксама ухваляць і вайну. Дзяржава павінна імкнуцца ягоную ўладу павялічваць далей; яна павінна імкнуцца пераўзысці сілай суседнія дзяржавы, калі яна не хоча зрабіцца цацкай у іх руках. Таму вайна ддя краінаў Еўропы неабходная і непазбежная. Але: яшчэ адна альбо дзве вайны нанясуць замшэлай машыне дзяржаўнасці ўдар літасці».
— Усёвельмідобраіправільна, — нецярпліва перабіў стары рамеснік, — але што ж цяпер мае адбыцца?
Тыж чуеш: біць жыдоў і дваранства! Біць усіх, хто задзірае нос, і да трох лічыць не трэба, — павучальна сказаў чэх-лёкай. — Мы іх возьмем за шчэлепы, мы ім пакажам, хто ў краіне сапраўдны гаспадар.
Расеец зацята патрос галавой, павярнуўся, як бы шука-
ючы рады і ўправы, да актора Зрцадды, але той усё яшчэ, не бкручы ўдзелу ў дыскусіі, седзячы на сваім камені, быў адключаны.
Ён яшчэ раз усхапіўся ўзяць слова:
— Што цяпер мае адбывацца, пытаецеся вы ў мяне ? А я хачу папытацца ў вас: што павінна і мусіць адбыцца? Войскі ў полі. Дома пазаставаліся толькі бабы і дзеці і — мы! Чаго ж нам чакаць?
— Але ж ёсць яшчэ чыгунка і тэлеграф, — абыякава выткнуўся з языком гарбар Гаўлік. — Калі мы ўдарым заўтра, паслязаўтра ў Празе загавораць кулямёты. А што тады?.. Ну, сэрвус!
— Ну, тады, мы ведаем, як нам тады паміраць, — усклікнуў расеец, — калі да таго дойдзе, але не думаю, — ён пляснуў даланёй па сшытку. — Хто будзе марудзіць і вагацца, калі гаворка ідзе пра аздараўленне чалавецтва? Свабоды не даюцца за так, іх трэба ўзяць!
— Панове, спадарства! Спакой і халодная кроў, бітшэн, калі ласка, — з патэтычным жэстам узяў слова чэх-лёкай: — Панове! Старое дыпламатычнае правіла дакляруе: спачатку грошыкі, пасля зноў-такі грошы, а ўжо толькі тады і напаследак — грашыскі. Я вось папытаюся ў вас: а ці мае пан Крапоткін, — ёнзрабіўпальцамірух, якбылічачыдробязь, — ці мае пан Краіюткін пенязі? Грошы ён ці мае?
— Ён памёр, — буркнуў расеец.
— Памёр? Ну...тады?.. — улёкаявыцягнуўсятвар. — Тады нассяру яго галаве, на халеру нам тут тары-бары разводзіць.
— Грошай у нас будзе як гразі! — усклікнуў расеец. — Ці срэбная статуя святога Нэпамука ў саборы не важыць тры тысячы фунтаў? Альбо ж ці не складзена ў кляштары каігуцынаў дыямантаў і пэрлаў на мільёны? Ці не пахаваная ў палацы ў Заградкі старадаўняя каралеўская карона, як неацэнны скарб?
— За яе, тваю карону, хлеба не купіш, — голас гарбара Гаўліка. Як з яе дастаць грошы?
— Жывыя смехі, дый годзе, трыумфаваўлёкай, даякога вярнуўся былы кураж, навоіпта тады гарадская ўправа!
Зрэшты: хто вагаецца, калі гаворка пра аздараўленне чалавецтва?!
Зноў гармідар — галасы за і супраць; кожны хацеў навязаць сваю думку, толькі рабочыя заставаліся спакойныя.
Калі гвалт улёгся, адзін з іх устаў і сказаў сур'ёзна:
— 3 таго, што тут набалбатана, нам сэрца не заходзіцца. Усё гэта — пустая малатарня. Мы хочам паслухаць, што нам скажа Бог, — ён паказаў на Зрцадлу, — яго вуснамі хай да нас прамаўляе Бог! Нашыя дзяды былі гусіты і не пыталіся — «чаму?», калі трэба было біцца да смерці. Мы таксама зможам. Мы ведаем толькі адно: так далей не пойдзе. Дынаміт ёсць. Дастаткова, каб высадзіць у паветра ўсе Градчаны. Усё гэта мы прыхавалі, кожны фунт. Хай скажа ён, якім ладам усё мае ісці і адбывацца!
Запала мёртвая цішыня, усё напружана глядзела на Зрцадлу.
Паліксэна ў вялікім хваляванні нахілілася над проймай у столі.
Янаўбачыла, як, пахістваючыся, актор устаў, але не сказаў ні слова, — патузаўтолькі за верхнюю губу; пасля заўважыў, што расеец сутаргава сціснуў кулакі, быццам з усёй сілы тужыўся паўплываць сваёй воляй на лунатыка.
Паліксэне адразу далося ў памяць слова «авэйжа», і яна адгадала, куды меціў расеец, хай нават няясна самому сабе: ён хацеў скарыстацца лунатыкам як прыладай у сваіх руках.
I здавалася, гэта яму ўдавалася: Зрцадда замыляў губамі.
He, гэтага не павінна быць! — У яе не было жаднага ўяўлення, што ёй рабіць, каб скіраваць самнамбулу па сваёй волі — яна паўтарала і паўтарала адно: «Гэтага не павінна быць!»
Нігілістычныя тэорыі расейца толькі крыху закранулі яе разуменне — замацаваласятолькіадно: чэрняхочазахапіць уладу над дваранствам у свае рукі!
Уся кроў яе расы ўзбунтавалася супраць такога намеру.
Правільным інстынктам яна зразумела, што было дзейнай атрутай у такіх вучэннях: прага «рабоў» узвысіцца ў «гаспадары» — гэта своеасаблівы пагром. Што стваральнікі гэтых ідэй, Крапоткін альбо Талстой, якога яна таксама залічвала
ўкампанію, і МіхаілБакунін былі невінаватыя, яна іх неведала, але і без таго ўсімі фібрамі дуіпы ненавідзела гэтыя імёны.
— He, не, не — я, я, я не хачу, каб так было! — унушала яна сама сабе.
Зрцадла пахістваўся туды-сюдьг, нібыта ў ім змагаліся дзве процілеглыя сілы, якія трымалі вагу, за вярхоўную ўладу, пакуль трэцяя, нябачная сіла не вырашыла зыход барацьбы на сваю карысць; але ён нарэшце выціснуў з сябе першыя словы, гучалі яны няўпэўнена і марудліва.
Поўны трыумф адчула Паліксэна, што зноў, хай і не цалкам, але ўзяла верх над расейцам-фурманам. I што цяпер будзе гаварыць самнамбула, — яна ведала, гэта не магло быць у духу яе праціўніка.
Актор падняўся, адразу зрабіўшыся спакойным і ўпэўненым, на свой камень, як на трыбуну.
Настала агульная ціша.
— Браты! Выхацелі, кабгаварыўзваміБог? — Чалавечыя вусны робяцца вуснамі Божымі, калі вы верыце, што гэта вусны Бога.
Толькі вера адна робіць так, іпто чалавечыя вусны ператвараюцца ў Божыя вусны. Кожная рэч робіцца Богам, калі вы верыце, што гэта Бог!
I калі б дзе-небудзь Божыя вусны загаварылі з вамі, а вы верылі б, што гэта вусны чалавечыя: — дык, значыцца, там Божыя вусны абніжаны да чалавечых. Чаму вы не верыце, што вашыя ўласныя вусны не могуць быць вуснамі Божымі? Чамувынескажацесамыясабе: «Я — Бог, я — Бог, я — Бог?»
Калі б вы гэта сказалі і верылі, вера вашая дапамагла б вам у тую ж хвіліну.
Але вы такімладам хочаце, каб Божы голас гаварыўтам, дзе ніякіх вуснаў няма, каб ягоная рука кіравала там, дзе ніякай рукі няма. У кожнай руцэ, якая гамуе вашую волю, вы бачыце чалавечую руку, у кожных вуснах, якія пярэчаць вам — чалавечыя вусны. У вашай уласнай руцэ вы бачыце толькі — чалавечую руку, у вашых уласных вуснах — толькі чалавечыя вусны, не Божую руку і не Божыя вусны! Як жа можа Бог вам нешта адкрыць, калі вы не верыце, а ён жа — усюдыісны?
Многія з вас вераць, што Бог накануе лёс, і ў той самы час яны вераць, што могуць зрабіцца гаспадарамі свайго лёсу. Дык вось верце: ці маглі б вы стацца гаспадарамі свайго лёсу і тым самым часам заставацца людзьмі?
Так, вы можаце стацца гаспадарамі свайго лёсу, але толькі калі ведацьмеце, што вы — Бог; бо толькі Бог ёсць гаспадар лёсу.
Калі вы верыце, што вы толькі людзі і аддзелены ад Бога і адлучаны ад Бога, што нехта іншы, а не вы, ёсць Бог, дык вы застаяцеся неператворанымі, і над вамі пануе лёс.
Пытаецеся: чаму Бог дапусціў вайну? — А спытайцеся ў саміх сябе: чаму вы дапусцілі яе? Ці ж вы не Бог?
Пытаецеся: чаму Бог не адкрьгвае нам будучыні? — А спытайцеся ў саміх сябе: чаму вы не верыце, што вы — Бог: тады б вы ведалі будучыню, бо вы самі сабе яе творыце — кожны адну часцінку, якая яму дадзена, і па часцінцы, якую ён сам стварае, кожны мог бы пазнаць цэлае і ведаць яго наперад і загадзя.
Атак вы застаяцеся рабамі лёсу; і лёс коціцца, як камень, і камень — вы: і камень з пясчынак, падагнаных і склееных, і вы коціцеся з ім і падаеце з ім.
I як ён коціцца, і як ён падае, дык мяняе пры гэтым сваю форму на ўсё новыя і новыя формы адпаведна нязменным законам вечнай прыроды.
На асобныя пясчынкі, якія ўтвараюць сабою цела каменя, ён не зважае. Бо і як бы тое інакш? — Усё, што складзена з зямлі, мае клопат толькі за сваё цела.
Дагэтуль вялікі камень чалавецтва быў неспаяным каменем, з пясчынак рознага колеру, перамешаных у поўным беспарадку; толькі цяпер ён набывае форму, якую мае кожная асобная пясчынка: ён робіцца формай аднаго, вялізарнага чалавека.
I толькі цяпер адбываецца тварэнне чалавека з подыху і гліны.
А тыя, якія ёсць «галава», цверазейшыя, разумнейшыя, зробяцца разам ягонай галавой; і тыя, якія ёсць «пачуццё», якія, асязальныя, відушчыя, азіральныя — тыя зробяцца ягоным пачуццём!
Так і будуць злеплены ўсе народы, паводде родаў і відаў кожнага асобнага, а не па месцы жыхарства, гтаходжання альбо мовы..
Калі б вы ад пачатку верылі, што вы — Бог, на пачатку так і было б створана; а так вы павінны чакаць, пакуль лёс, молат і разец — вайна і галеча — узяўшы ў свае рукі, абчэша ўпарцісты, непаддатны камень.
Вы спадзеяцеся, што вуснамі таго, каго вы называеце Зрцадлам-люстрам, загаворыць Бог? — Калі б у вас жыла вера, што ён ёсць Бог, а не толькі ягонае люстра, дык Бог сказаў бы вам усю шчырачыстую праўду пра тое, што тут будзе.
А так з вамі можа гаварыць толькі люстра і адкрыць вам толькі малюсенькую драбіначку праўды.
Вы будзеце чуць яе і тым часам не ведаць, што вам трэба рабіць. Каб жа ж вы цяпер хоць паверылі, што самую каштоўную частку таямніцы, якую можа вытрымаць чалавек, пакульёняшчэ смяротны, выўжоўнекалькіх словах прынялі!
Сачавічную пахлёбку атрымаеце, раз нічога іншага не прагнеце...
— Чым скончыцца вайна? Хто пераможа? — уварваўся чэх-лёкай у самую сярэдзіну прарочай прамовы. — Немцы, пане Зрцадла? Які будзе канец?
— Канец? — актор павольна і недаўмёна павярнуўся да яго; рысы яго твару абвялі, а ў вачах патухла жыццё. — KaHep? Пажар Лондана і паўстанне ў Індыі, гэта... гэта толькі пачатак... канца.
Людзі абступілі апантанага і засыпалі яго пытаннямі, але ён болып нічога не адказваў — як аўтамат без ніякага ўспрымання.
Расеец-фурман атарапела наставіў перад сабою шкляныя вочы — лейцы, якімі ён спадзяваўся кіраваць мяцежнікамі, выпалі з ягоных рук.