• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    Вузкі светлы серпік месяца завіс наддрэвамі: марная цяжбіна святла з цемраю.
    Пасыпаная жвірам дарожка да рашотчатай брамы была матава асветлена ліхтарамі з першага паверха.
    Бясформныя цені слізгалі па дарожцы, збіраліся, разбягаліся, выцягваліся, знікалі, вярталіся назад, рабіліся доўгімі і тонкімі, цягнулі шыі над цёмнымі плямамі газонаў, каб некалькі імгненняў пастаяць напраста цёмным туманным шлейфам паміж кустоў, зноў кукожыліся, сыходзіліся галовамі ў кучку, быццам даведаўшыся пра нешта таямнічае, што павінны былі бязгучнай мовай верадаць адно аднаму толькі на вушка. Гульня сілуэтаў унізе, у ітакоі для слуг.
    Адразу за цёмным, масіўным паркавым мурам, дзе якраз нібыта ўжо і свет канчаўся, падымалася з туманных глыбіняў неба, — бяззорная, раззеўраная ўгору, невымерная прорва.
    Паліксэна спрабавала па рухах ценяў адгадаць, пра што яны там унізе за шыбамі маглі гаварыць.
    Марныя намогі.
    I ўжо ці спіць Отакар?
    Мяккае, поўнае тугі і чакання пачуццё сышло на яе. Толькі на адно імгненне, пасля ўсё прайшло. Яе мары былі іншыя, чым у яго. Больш дзікія, болып палкія. Яна не магла доўга бавіцца з ціхамірнымі ўявамі; ёй нават не было ясна, ці кахала яна яго.
    Што было б, калі б яна рассталася з ім? Часам яна разважала пра гэта, але ніколі не знаходзіла адказу. Пустое было б спрабаваць адгадаць, пра што гаварылі цені.
    Сваё нутро яна ўспрымала як нейкую неспасцігальна загадкавую пустату — непранікальную і зачыненую, як і цемру перад вачыма. Нават болю яна не змагла адчуць, калі спрабавала уявіць сабе, што вось, можа, якраз у гэтую хвіліну Отакар памірае. Яна ведала, піто ў яго хворае сэрца і што яго жыццё вісела на тоненькай нітачцы, — ён сам ёй казаў, але словы неяк праляцелі міма яе ўвагі, быццам ён гаварыў ёй пра партрэт; яна павярнулася — так, пра гэты партрэт, пра той вунь партрэт на сцяне.
    Яна ўхілялася ад позірку продкавіцы, узяла свечку, пераходзіла ад адной карціны да другой, асвятляючы іх: мёртвая чарада застылых твараў.
    I ніводзін не загаварыў. I нават калі б яны цяпер стаялі перад мною жывыя, яны былі б мне чужыя; у мяне з імі няма нічога агульнага. Яны ў сваіх трунах ужо даўно сатлелі ў пыл.
    Яе позірк прайшоўся па белым, разасланым ложку.
    Легчыспаць? — неверагодна. Мнездаецца, каліўжолягу, дык ніколі не прачнуся, — ёй трапіў на вочы дзядзькаў партрэт: заснулытвар з бяскроўнымі, заплюшчанымі павекамі. Сон — нештажахлівае. Можа, нават жудаснейшае за самую смерць.
    Яна жахнулася. Што сон без відзежаў можа перайсці ў вечную смерць свядомасці, так выразна яна яшчэ ніколі не адчувала, як цяпер пад позіркам белага нябожчыка.
    Панічны страх агарнуў яе раптам: напрамілы божа, толькі
    прэч, толькі прэч з гэтага пакоя з трупамі! — Той паж вунь, на сцяне, такі маладзенькі, а ўжо спарахнеў, ні крывінкі ў жылах! Утруне валасы каля шкілета. Выналі з ашчэранага чэрагга. Спарахнелыя старцы ў магіле. Старцы, старцы. — Прэч, прэч ад гэтых старцаў.
    Яна з палёгкай уздыхнула, калі ўнізе адчыніліся дзверы і адразу пасля гэтага па жвіры зашоргалі крокі.
    Яна чула, якабслуга, ціха перагаворваючыся, развітвалася,. хуценька патушыла свечку, каб яе не ўбачылі знізу, і ціха адчышлаакно — прыслухалася ўніз.
    Расеец-фурман стаяў ка^я рашотчатай брамы, старанна абшукваўся ў кішэнях запалак, пакуль астатнія госці не пакі нулі двор, а тады ўжо запаліў цыгарку.
    Здаецца, ён чакаў кагосьці яшчэ; Паліксэна пазыала гэта па тым, як таямніча ён адступіў у цень, калі з дома пачуўся нейкі піолах, а калі ўсё зноўаціхла, сачыўпраз пруты рашоткі.
    Нарэшце да яго далучыўся малады чэх-лёкай, той з бычыным позіркам.
    Ён таксама, здавалася, яўна пазбягаў кампаніі астатніх, бояшчэкрыхупастаяўз расейцам, папярэдне ўпэўніўшыся, што за ім ніхто не выйшаў.
    Паліксэна напружна ўслухоўвалася, пра што шапталіся гэтыя двое, але не змагла разабраць ні слова, хоць і стаяла мёртвая цішыня.
    Пасля ўнізе ў пакоі абслугі патушылі святло, і жвіровая дарожка ўмомант знікла з вачэй, як паглынутая цемрай.
    — Даліборка, — пачула яна раптам голас расейца.
    Затрымала дыханне.
    Во! Зноў. Гэтым разам ніякага сумнення: «Даліборка» — яна гэта добра зразумела.
    Значыцца, гаворка-такі пра Отакара? Яна здагадалася, што абодва мерыліся, ужо зараз, нягледзячы на позні час, ісці да Даліборкі і нешта там планавалі, чаго не павінны былі ведаць іншыя.
    Вежа даўно была зачыненая; чаго ім там трэба?
    Налёт да бацькоў Отакара? Смешна. — Да такіх бедных людзей? Альбо яму самому штосьці зрабіць? Помста, можа?
    Адкінула гэіую думку таксама, як поўны абсурд. Отакар, які ніколі не вадзіўся з людзьмі іхняга рангу, мала калі нават гаварыў з імі — з якое такое рацыі ён мог бы нарвацца на іхнюю нянавісць і помсту ?!. He, прычыны тут глыбейшыя, — яна так выразнаўяўляла сабе гэта, што ўспрымала як пэўную рэальнасць.
    Брама ціха зачынілася, і яна пачула, як павольна аддаляліся крокі.
    Нейкі момант яна вагалася, што цяпер рабіць. Заставацца тут? I... і ісці спаць?! — He, не, не! — Значыцца, за імі!
    Трэба было дзейнічаць як мага хутчэй, кожную мінуту парцье мог замкнуць браму, а тады вымкнуцца з дому будзе немагчыма.
    Яна схапіла ў цемры свой чорны карункавы шаль — не рашылася запаліць свечку: толькі б зноў не ўбачыць гэтых страшных, старэчых, трупных твараў на сценах! — Лепей аддацца любым магчымым небяспекам на начных вуліцах.
    He цікаўнасць гнала яе, найперш, бадай, гэта быў страх заставацца цэлую ноч адной у партрэтным пакоі, паветра ў якім раптам здалося ёй чадным і задушлівым, быццам напоўненым дыханнем зданяў.
    Ёй было не зусім ясна, чаму яна ітрыняла такое рашэнне; яна толькі адчувала: мусіла была так зрабіць — з нейкіх прычын.
    Каля брамы яна задумалася, які напрамак узяць, каб раптам не напароцца на абодвух мужчын.
    Выбару не было: трэба было ісці ў абыход па Страмянай вуліцы і праз пляц Вальдштэйна.
    Асцярожна, тулячыся да муроў, яыа ішла ўздоўж вуліцы, пасля шпарка, як толькі магла, пераскоквала ад вугла да вугла.
    Каля палаца Фюрстэнбэрга стаяў цэлы натоўп, нешта абгаворвалі; яна баялася ісці міма людзей, каб не пазналі, бо дапускала, сярод гэтага зброду маглі знайсціся некаторыя, што і пазналі б, — прайшла вечнасць, пакуль усе разышліся.
    Пасля ўзбегла па вінтавой «старой замкавай лесвіцы», паміж высокіх чорных каменных муроў, за якімі галіны
    дрэў, у квецені, белавата свецячыся ў цемнаце, асвятляліся прамянямі месяца і напаўнялі паветра ачмуральным пахам.
    На кожным павароце яна прьшавольвалася і азіралася, сітачаткуўцемру, каб прывыкнуцьда мясціны, перш чым ісці далей, — каб неспадзявана не трапіць у чыесьці ліхія рукі.
    Янаўжо адолелаладны кавалак дарогі, калі ёй раптам здалося, быццам улавіла тытунёвы пах.
    Расеец, было яе першай думкай, і адразу спынілася, застыла, каб не выдаць сябе шолахам вопраткі.
    Цемра навокал здавалася непрагляднай — рукіперадвачыманевідаць; — верхні край мура сгграва, які адбіваў слабенькі водбліск глыбока завіслага ў небе месяца, палымнеў, і па ім бегалі нлямы ценяўад лістоты, матавым фосфарным святлом і падманлівым, імглістым свячэннем рабіў ёй немагчымым адрозніць ужо настумную прыступку лесвіцы.
    Яна напружана ўслухоўвалася ў цемру, але не пачула ніводнагагуку.
    Каб хоць лісцінка варухнулася.
    Раз нават ёй здалося, быццам яна чуе ціхае, затоенае дыханнезусімблізкаадсябе — так, быццамяноііплонепасрэдна з левага мура. Яна свідравала вачыма цемру і выцягвала, старанна адасабляючыся ад любога шолаху, прыслухоўваючыся, галаву наперад — і гэта пачуццё знікла.
    I больш не вярталася.
    Мабыць, гэта было маё дыханне, альбо, можа, сонна варухнулася шушка — і яна, намацваючы дарогу, пасунула нагу „аперад, каб не прамахнуцца на наступную прыступку, і тут побач з ёю ярка заззяла запаленая цыгарэта і на нейкую хвіліну асвятліла твар, так страшна блізка ад яе, што ўжо ў наступны момант яна натыкнулася б на яго, калі б з жахам своечасова не адхіснулася.
    Сэрцазастыла — нейкаеімгненнеянадумала, штопаднагамі правальваецца зямля, і яна не памятаючы сябе рванулася ў ноч і спынілася толькі тады, калі калені пачалі падгінацца і яна, дабегшы да верхняй прыступкі палацавай лесвіцы, у святле зорак на адкрытым небе змагла распазнаць абрысы будынкаў і цьмяна мігатлівы ў тумане горад унізе пад нагамі.
    Выматаная, амаль беспрытомная яна абаперлася на каменны слуп брамнай аркі, пад якою ўздоўж верхняга схілу Аленевага яра бакавая сцежка вяла да Даліборкі. Толькі цяпер яе ўнутранаму зроку ва ўсіх дэталях адкрыўся жывы твар і постаць, якія яна ўгледзела: Чалавек у чорных акулярах — мабыць, ён быў гарбаты, такога, прынамсі, яна яго зноўудумках убачыла перад сабою, — удоўгімцёмнымплашчы, зчорнымі бакенбардамі, без капелюша, з куддатымі, парыкападобнымі валасамі і дзіўна надзьмутымі ноздрамі.
    Калі зноў змагла перавесці дыханне і лягчэй уздыхнуць, яна спакваля супакоілася.
    Бяскрыўдны калека, які выпадкова там апынуўся і, мабыць, перапалохаўся не менш за мяне... I штожтам далей! — Яна зірнула ўніз на лесвіцу: дзякуй Богу, не ідзе за мною.
    Тым не меней пасля перажытага страху сэрца яшчэ доўга моцна стукатала, і яна прысела і недзе з паўгадзіны яшчэ сядзела на мармуровай балюстрадзе лесвіцы, каб адпачыць, пакуль не пачала стыць на зябкім начным паветры, і галасы людзей, якія падымаліся па лесвіцы, канчаткова прывялі яе да цяму, — чаго гэта яны ідуць сюды.
    Яна паднялася, атрэсла з сябе рэшткі нерашучасці, сціснула зубы, каб цалкам стрымаць дрыжыкі і апанаваць сабою.
    Нейкі няясны поцяг ісці да Даліборкі зноў напоўніў яе і дадаў ёй новай сілы. Каб праверыць, што там намыслілі расеец і ягоны праважаты — можа, каб папярэдзіць Отакара пра небяспеку, якая навісла над ім? — яна нават не спрабавала самой сабе высветліць мэту сваіх намераў.
    Пэўны гонар давесці да канца раней прынятае, хай сабе нават на блізір цалкам бессэнсоўнае рашэнне — хай сабе нават толькі дзеля простага задавальнення і каб даказаць сабе цвёрдасць і мужнасць, — крышку прытруціла мімалётная подумка, што а ці не разумней было б пайсці дамоў спаць.
    Маючы перад вачыма зацененую будыніну Галоднай вежы з яе каменнай шапкай з кутасом як пастаянным указальнікам дарогі праз цемру, яна караскалася па крутых адхонах, пакуль не дабралася да невялікай форткі, якая вяла ў Аленеўяр.