• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    — Хтоя? — вырвалася з вуснаў актора.
    Імператарскаму лейбмедыку здалося, быццам ён пачуў свой голас адтуль, з таго часу; і хоць голас быў дзіцячы, але разам з тым і голасам старога — дзіўнае дваякае гучанне, быццам гаварылі дзве глоткі: адна — з мінулага, голас ішоў здалёк, друті — з часу вось якраз цяперашняга, — як водгулле зямлі, і яно надавала гучнасці першаму,
    I тое, што яны сказалі, было сумессю з дзіцячай нявіннасці і пагрозлівай сур'ёзнасці старога чалавека.
    — Хто я? Ці ёсць на свеце, як свет стаў, такі чалавек, хто меў бы станоўчы адказ на гэтае пытанне? — Я нябачны салавей, які сядзіць у клетцы і спявае. Але не ў кожнай клетцы дрыжаць пруты, калі ён спявае. Як часта я заводзіў у табе песеньку, і табе хацелася слухаць мяне, але ты ўсё жыццё быў глухі, Нішто ў цэлым сусвеце не было табе такім блізкім і ўласцівым, як я, а цяпер ты яшчэ пытацімешся, хто я такі! А хто ж, ты думаў, я такі? Сяму-таму чалавеку ягоная душа часам робіцца такою чужою, што ён падае мёртвы, як толькі настае момант, калі ён бачыць яе. Ён больш яе не пазнае, яна здаецца яму галавою Медузы; у яе аблічча ягоных благіх учынкаў, і ён тайна баіцца, што яны запэцкалі ягонуто душу. Маю песню ты можаш пачуць, толькі калі сам ёй падпяеш. Той, хто не чуе песні сваёй душы — злачынецсупроцьжыцця, супроць людзей і супроць самога сябе. Хто глухі, той і нямы. Бязвінны, хто ўвесь час чуе песню салаўя, а нават калі ён забіў бацьку і маці.
    — Штояпавіненпачуць? Якяпавіненслухаць? — пытаўся
    імператарскі лейбмедык, у сваім здзіўленні зусім забываючы, што мае перад сабою сябе самога, несвядомага, можа нават вар'ята.
    Актор не глядзеў на яго і гаварыў далей абодвума галасамі, якіятакдзіўна перасякаліся, узаемапранікаліся ідапаўняліся:
    — Мая песня — гэта вечная мелодыя радасці. Хто не ведае радасці — чыстай беспадстаўнай радаснай пэўнасці, беспрычыннай: я, гэта я, хто быў, ёсць і заўсёды будзе, — хто зграшыў супраць Духа Святога.
    Перад бляскам радасці, якая прамяніцца ў грудзях, як сонца на ўнутраным небе, адстунаюць здані цемры, якія суправаджаюць чалавека як прывіды ўчыненых і забытых злачынстваў у папярэднім жыцці і завязваюць ніткі ягонага лёсу. Хто гзтую песню радасці чуе і спявае, той знішчае наступствы колішняй віны і ўжо больш віну на віну не грувасціць.
    Хто не можа радавацца, у кім сонца памерла, — як магло б у ім быць такое святло?
    Нават нячыстая радасць бліжэй да святла, чым змрочная, панурая сур'ёзнасць.
    Ты пытаешся, хто я такі? Радасць і Я — тое самае. Хто не ведае радасці, той не ведае і свайго Я.
    Самае глыбокае ўнутранае Я ёсць пракрыніца радасці, хто не моліцца на яе, той служыць пеклу. Ці ж не напісана: «Я — Гасподзь, Бог твой; ты не павінен мець іншых багоў каля мяне»?
    Хто не чуе песні салаўя і не спявае, той не мае свайго Я; ён зрабіўся мёртвым люстрам, у якое ўваходзяць варожыя дэманы і блукаюць, — бадзяжны труп, як месяц на небе са сваім пагаслым агнём.
    Паспрабуй толькі і нарадуйся!
    Так чалавек, які спрабуе, спытаўся б: з чаго ж мне радавацца? Радасці не патрэбна падстава, яна вырастае сама з сябе, як Бог; радасць, якой патрэбна прычына, — не радасць, а прыемнасць.
    Так сёй-той-іншы хоча адчуваць радасць, а і не можа ж — і тады ён наракае на ўвесь свет і свой лёс. He задумваецца:
    сонца, якое амаль забылася свяціць, як бы яно магло сваімі першым слабенькім свяцельцам прагнаць сонмішча зданяў тысячагадовай ночы? Што чалавек праз усё сваё жыццё злачынна глуміў у сабе, тое ўжо не паправіш за кароценькае імгненне!
    Аўкагоўсялілася радасць беспрычынная, той мае жыццё вечнае, бо ён паяднаны з «Я», якое не ведае смерці, — той заўсёды ў радасці, будзь ён хоць сляпы, хоць калека. Але радасць хоча, каб людзі вучыліся радавацца, яна хоча, каб яе прагнулі, але тое, чаго людзі дамагаюцца прагай, — не ёсць радасць, a — толькі нагода на радасць.
    Яны прагнуць яе, а не радасці.
    Якдзіўна, разважаўімператарскілейбмедык, восьса мною гаворыць маё ўласнае Я з чужаварожага чалавека, пра якога нават не ведаю, хто ён і што ён такое. — А ці пакінула яно мяне, ці не зрабілася яно цяпер ягоным Я? Калі б яно было так, я сам больш не мог бы думаць! Ці можна жыць, не маючы свайго Я? Поўнае глупства, раздражнёна капаўся ён у сваіх думках, моцнае віно ўдарыла мне ў галаву.
    — Вы маеце гэта за дзіва, эксэленц? — пакепліва спытаўся актор раптам змененым голасам.
    Цяпер ён у мяне ў руках, падумаў лейбмедык злосна, як бы азіраючы пры гэтым нязвыкласць сітуацыі, што той другі прачытаў у ягоных мазгах, нарзшце-такі камедыянт скідае маску! Але ён зноў памыліўся.
    Зрцадла выпрастаўся на ўвесь рост, цвёрда паглядзеўяму ў вочы і правёў далоняй па гладка паголенай верхняй губе, быццам там раслі пышныя вусы, пачасаў губу і апусціўся пальцамі да куточкаў вуснаў.
    Гэта быў натуральны, просты рух, як старая спанатра, але ён быўтакі драстычны, што гер імператарскі лейбмедык быў уражаны і нейкі момант думаў нават, што бачыць тыя вусы.
    — Па-вашаму гэта дзіўна, эксэленц? Вы сур'ёзна лічыце, што людзі, якія звычайна швэндаюцца па вуліцах, маюць сваё Я? — У іх няма нічога, кожны момантяны апантаныя іншым прывідам, які грае ролю Я. — I ці ж эксэленц не перажываюць кожны дзень, што вашае Я пераносіцца на іншых людзей?
    Ці эксэлепц ніколі не заўважалі, што людзі непрыветлівыя з вамі, калі вы думаеце пра іх непрыветліва?
    — Гэтаможабыцьадтаго, — запярэчыўлейбмедык, — што з твару чытаецца, прыветліва ці непрыветліва чалавек думае.
    — Так, так, — вусаты фантом зласліва ўсміхнуўся. — Аў сляпога? Як з ім? Ён што, таксама чытае па твары?
    Ён заўважае па тоне гаворкі, хацеўзапярэчыцьімператарскі лейбмедык, але падавіўу сабе гэта жаданне, бо сэрцам адчуў, што той мае рацыю.
    — Розумам, эксэленц, можна ўправіць усё чыста. Нават калі розум не надта востры і блытае прычыны з вынікамі. He совайце, зрабіцеласку, галавуўпясок, эксэленц! Страусіная палітыка не пасуе пінгвіну.
    — Алежсорамуўвас няма, хлопча! — закіітеўімператарскі лейбмедык, аднак фантом не даў збіць сябе з панталыку:
    — Лепей, хай не будзе ў мяне сораму, чым быць такім, як вы, эксэленц. Ужо ці не думаеце вы, што не было бессаромнасцю вашэці, пане, калі вы хацелі, з акулярамі навукі на носе, праверыць запячатанае жыццё «лунатыка»? Калі вам не дагаджае гэта, эксэленц, спакойна дайце мне па мордзе, як што вам гэта паможа, але раней зрабіце ласку, падумайце: мяне вы не зловіце! Самае большае — небараку Зрцадлу. 1, бачыце, падобны на гэта і сам выпадак з «Я». Калі вы паб'яце злектрычную лямпу, дык вы што ж, думаеце, што гэтым самым вы знішчылі электрычнасць? Перад гэтым вы спыталіся, альбо. лепей сказаўшы, падумалі сабе: ці не пакінула мяне маё Я і ці не перакінулася да актора ? — Я адказаў вам на гэта: санраўднае «Я» пазнаецца толькі па дзеянні. Яно не расцягваецца, не расшыраецца; і таму, што гэта так, расцягненасць ўсюды, над усім. Вы разумееце: над-усім! Яно стаіць «над» «усім» — яно прысутнае ўсюды.
    Вас не павінна здзіўляць, што ваша так званае ўласнае Я праступае з іншых больш выразна, чым з вас саміх. Вы, на жаль, як амаль усе людзі, змалку запалоненыя памылковай ілюзіяй, бо прымаеце за сваё «Я» вашае цела, вашыя пачуцці, вашае ўменне мысліць альбо, бог яго ведае што там яшчэ, а таму ў вас няма аніякага ўяўлення пра тое, што Ta-
    кое, зрэшты, ёсць вашае «Я». Я прасякае чалавека наскрозь, таму ў мысленні трэба перавучвацца, каб знайсці сябе зноў у сваім Я. Вы «вольны муляр», эксэленц? He? Шкада. Калі б вы ім былі, ведалі б, што ў некаторых ложах «брат», калі прыходзіць яму час рабіцца «майстрам», павінен уваходзіць у святасць майстэрства задам наперад. I каго ж ён там знаходзіць? Нікога! Калі б ён знайшоўтам кагосьці, гэта было б «Ты», а не «Я». Я — гэта сам майстар! Калі чалавек вось тут, перад мною, — нябачны вышэйшы настаўнік, вы маглі б фшерпапьгтаццаўмянепэўныхдоказаў, эксэленц, — штоён мне выкладае, не будучы пры гэтым запрошаны мною на гэтую місію! ? Супакойцеся, эксэленц; ятут, бо ў вашымжыцці настаў патрэбны момант. Да некаторых ён увогуле ніколі не прыходзіць. Зрэшты, сам я ніякі не вышэйшы настаўнік. Гэта не па мне. Я — манджур.
    — Хто вы?
    — Манджур, з кітайскай імперыі. 3 Сярэдзіннай імперыі. Як вы лёгка маглі б зразумець па маіх доўгіх вусах. Царства Сярэдзіны ляжыць на ўсход ад Градчанаў. Нават калі б вы маглі адважыцца пайсці на па той бок Влтавы ў Прагу, дык нават адтуль заставаўся б ладны эклектычны кавалак да Манджурыі.
    Я ні ў якім разе не мёртвы, як вьг, мабыць, можаце заключыць з тых абставінаў, што я паслугуюся целам пана Зрцадлы як люстрам, каб тут выстаўляцца перад вамі, наадварот: я — жывы. У глыбіні Ўсходу акрамя мяне ёсць яшчэ — жывыя. Але не спакушайцеся дужа, што вы на вашых дрожках і жарабцы Карлічку з'ездзіце ў Царства Сярэдзіны, каб там «бліжэй пазнаёміцца са мною! Царства Сярэдзіны, у якім мы жывём., гэта царства «сапраўднай» сярэдзіны. Гэта цэнтр зямлі. Вы разумееце, пра што я?
    Ён выскаляецца, ёнсмяеццазмяне? недаверлівадумаўгер імператарскі лейбмедык. Калі ён мудрэц, дык чаму гаворыць так блазнавата?
    Твар у актора ледзь прыкметна ўсміхаўся.
    — Канечне, эксэленц, дурань ён і ёсць толькі дурань. Хто ў гумары не здольны адчуць сур'ёзнасці, той таксама
    няздольны з гуморам разгледзець фальшывую сур'ёзнасць, якую капрызнік накідае на так званую мужчынскасць, такі чалавек робіцца ахвярай ілжывай узнёсласці, так сказаць, фальшывых жыццёвых ідэалаў. Самая высокая мудрасць ходзіць у вопратцы блазна! Чаму? Бо ўсё, што прызнавалася і разглядалася як «адзенне», целатаксама, можа быць толькі блазенскімі строямі. Для кожнага, хто санраўднае «Я» называе сваім уласным, уласнае цела, гэтак сама як і цела іншага чалавека, ёсць блазенскі ўбор, і нічога больш. Вы думаеце, што «Я» магло б утрымацца ў свеце, калі б свет быў сапраўды такі, якім ён здаецца чалавецтву?
    Добра, вы можаце запярэчыць: навакол, куды ні глянь, — кроў і жудасць. А4е, адкуль усё гэта? Я хачу вам далажыць: усё ў вонкавым свеце пакоіцца на адмысловым законе знакаў «плюс» і «мінус». Мілы Бог, здаецца, стварыў свет. Вы пыталіся ў сябе, ці не было гэта гульнёю ў «Я»? 3 часу, як чалавецтва ўмее мысліць, кожны год тысячы людзей луналі ў адчуванні свайго так званага — фальшывага! — прыніжэння. Што гэта яшчэ, як не мазахізм, ахінуты плашчыкам самападманнай пабожнасці? На маёй мове я называю гэта знакам мінус. 1 такія мінусы, нагрувашчаныя ў часе, дзейнічаюць як смактальны вакуум на царства нябачнага. Гэта выклікае да жыцця кровапрагны, болестваральны садыстычны знак плюса — віхуру дэманаў, якія паслугуюцца розумам людзей, каб пантаць всйны, спараджаць забойствы і пагібельнасць, так я тут паслугуюся вуснамі свядомага актора, каб трымаць перад вамі, эксэленц, маю прамову. Кожны ёсць прылада, тслькі пра тое не ведае. Адно толькі «Я» не ёсць прылада; яно стаіць у Царстве Сярэдзіны, далёка ад знакаў плюса і мінуса. Усё астатняе — прычындалле — адно прыладжана да другога; а нябачнае — прыладжана да «Я».