• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    Нягледзячы на сваю маладосць і датуль непахісна моцнае здароўе, ён дакладна адчуў, што раптоўна ўзніклыя ў ім сардэчныя пакуты — невылечныя, незагойныя і што ён, мабыць, памрэ ў росквіце гадоў, але заўсёды ён адчуваў гэта як нейкую прэлюдыю да слодычы смерці і ніколі не з жалем.
    Дзіўнае, чужое светуатачэнне Галоднай вежы сазмрочнай гісторыяй і легендамі яшчэ ў дзяцінстве абудзіла ў ім поцяг будаваць паветраныя замкі, супрацьстаяла якому навакольнае жыццё з яго ўбогасцю і гнятлівай вузкасцю, ціснула на яго як нешта варожае, астрожнае.
    Ніколі яму не прыходзіла ў галаву жаданне уцягнуць у рэчаіснасць зямнога жыцця ўсё, што ён вымройваў і страсна ўспрымаў. Час для яго быў пусты, у часе не было месца планам на будучыню.
    Зносінаў з аднагодкамі ў яго, лічы, што не было ніякіх — Даліборка з пустэльным дваром, абое ягоныя бацькі-выхавальнікі і стары настаўнік, які вучыў яго і ў маладосці, як што ягоная патронка графіня Заградка не пажадала, каб ён хадзіў у школу, былі для яго першымі і на доўгі час адзінымі ўражаннямі жыцця.
    Вонкавая бязрадаснасць і адасобленасць ад свету марнай славы і пагоні за поспехам і ўдачай рана, можа нават, дачасна зрабіла яго адным з тых шматлікіх на Градчанах арыгіналаў, якія, несакрушальна пад ударамі часу вялі бяздзейснае, замкнёнае існаванне дзівакоў, калі б аднаго разу ў ягоным жыцці не здарылася падзея, якая да глыбіні, грунту і асновы ўскалыхнулаягонуюдуіпу — падзея, такая прывідная і рэальная адначасова, што адным ударам разбурыла сцяну паміж яго ўнуграным і вонкавым светам і зрабіла з яго чалавека, якому ў моманты экстазу хітрасплёты дасціпнага розуму маглі здавацца дасяжнымі амаль без ніякай намогі.
    Ён сядзеў паміж багамолак ў ружавых вяночках, яны прыходзілі і выходзілі, а ён не заўважаў гэтага ў атупенні доўгага адсутнага ўзірання ў дарасховішча, пакуль, нарэшце,
    не ўсведамляў, што царква пусцела, а поруч з ім сядзеў — партрэт Паліксэны.
    I так кожнага разу, усё тое самае, чым ён увесь час мроіў.
    У такія моманты прорва паміж мрояй і рэальнасцю перакрывалася мостам; гэта доўжылася нейкую долю хвілін ы, бо ўжо ў настуііную ён ведаў, што бачыць перад сабою жывую юную дзяўчыну, але і таго каро і кага моманту было даволі, каб стварыць таямнічым рычагам лёсу зыходны пункт для атакі, што патрабуецца, каб назаўсёды зашпургеліць жыццё чалавека з прадпісанага вагання на шалях разумавання ў бязмежныя светы, у якіх вера горы варочае.
    У атлуменні захаплення чалавека, які сілаю сваёй жарсці раптам бывае здольны зірнуць Богу ўтвар, ён тады з узнесенымі рукамі кідаўся ніцма перад уцялесненым партрэтам са сваіх мрояў, заклікаў яе імя, абдымаў яе ногі, асьтпаў яе рукі цалункамі — зтрымценнемадхвалявання патскам імклівых слоў казаў, хто яна ёсць для яго і што ён здаўна ведае яе, ні разу не бачыўшы жывою.
    I дзікае, ненатуральнае каханне ахоплівала абаіх яшчэ ў царкве, у прысутнасці залачоных статуяў святых, як д'ябальская віхура стварала з раптоўна ачунялых прывідных сонмаў стагоддзямі застылых папярэднікаў шэраг жарсцепалкіх продкаў.
    Быццам стаўся нейкі сатанінскі цуд, маладая дзяўчына, якая незадоўга перад тым спакойна і бесклапотна ўвайшла ў сабор, пакідаючы царкву, таксама ператварылася ў духоўнае падабенства сваёй прамаці, якая насіла такое самае імя, Паліксэна, а цяпер партрэтам вісела ў палацы барона Эльзэнвангера.
    3 таго часу яны пачалі сустракацца, як толькі выдавалася нагода, не ўмаўляючыся і не прапускаючы, Г эта было, нібыта яны знайшліся адно аднаму, кіраваныя толькі магічнай павабай іхняй палкасці, інстынктыўна, як у распаленых пажадай жывёл, якім не патрэбна ніякае папярэдняе паразуменне, бо яны разумеюць голас крыві.
    Ніводнаму з іх у той час не здалося дзіўным, што выпадак звёў іх дарогі дакладна ў іую гадзіну, калі яны наймацней
    прагнулі адно аднаго, а яму гэта азначала толькі пастаяннае, амаль заканамернае ўзнаўленне цуду, калі замест партрэта яе на сваіх грудзях ён раптам убачыў яе самую, як гэта, скажам, было ўсяго гадзіну таму назад.
    Калі ён улавіў — гэтым разам напраўду — набліжэнне яе крокаў да вежы, яго мука і туга развеяліся, яны пабляклі, як успамін даўно перажытых пакутаў.
    Ён ніколі не ведаў, калі яны былі адно ў аднаго ў абдымках, ці прайшла яна да яго праз муры як прымара, ці ступіла праз дзверы.
    Яна была з ім, гэта было ўсё, што ён у такіх выпадках разумеў; што было да таго, паглыналася прорвай прамінулага з шалёнай хуткасцю, ледзь толькі адбывалася.
    Так было і цяпер.
    Ён убачыў, як у цёмнай раміне дзвярэй прасвятліўся яе саламяны капялюшык з бела-блакітнай стужкай, пасля кінуты на паддогу — і адразуўсё знікла: яе белая вопратка накрыла сабою стол у суседнім памяшканні, рэчы ляжалі раскіданыя па крэслах; ён адчуваў яе гарачую плоць, укусы яе зубоў на сваёй шыі, ён чуў яе палкія стогны — усё, што адбывалася, адбывалася спарней, чым ён мог яго асэнсаваць, нанізвалася з карцін, якія маланкава мяняліся: кожная болып аглушальная за папярэднюю. Ачмурэнне, аб якое разбівалася ўсякае ўспрыняцце часу.
    Ці вымагала яна ў яго, каб ён пайграў ёй на скрыпцы?
    Гэтага ён не ведаў — не мог успомніць, каб яна нешта такое будзь калі казала.
    Ён толькі ведаў, што стаяў перад ёю выпрастаны, ягоныя сцёгны ахоплены яе рукамі, ён адчуваў, што сама смерць высмоктвала ягоную кроў з жылаў, што валасы ўставалі, скура халадзела і дрыжалі калені. Ён не мог больш думаць, думалася часам, што вось-вось заваліцца назад; пасля зноў прачынаўся ў той самы момант, быццам разбуджаны ёю, і чуў песню струнаў, крананых ягоным смыкам і ягонай рукою, але гэта ішло і ад яе, з яе душы, а не з ягонай, — песню, перамяшаную з жарсцю, страхам і жудою.
    Амаль непрытомны, бязрадны, ён услухоўваўся, пра што яму распавядалі гукі, — у карцінах ён бачыў, як перад ім праходзіла ўсё тое, што сабе малявала Паліксэна, каб яшчэ падсцёбнуць шаленства пажады. Ён адчуваў, як яе думкі пераносіліся ўягоны мозак, бачыў іхпадзеямі, ператворанымі ў легенду, а пасля зноў велягурыстымі літарамі на каменнай скрыжалі: гэта была старая хроніка пра стварэнне карціны «Партрэт прабітага дзідай», як яна напісана ў «малой капэле» на Градчанах на памяць пра жахлівы канец таго, які адважыўся спакусіцца каронай Багеміі.
    «I вось у аднаго рыцара з тых, якія былі пасаджаны на ражон, менавітаўБарывоя Хлавеца, ражонвыйшаўз-паміжплячэй, а галава засталася цэлая;яна з вялікім пачуццём малілася да вечара, а ўначы ражон зламаўся напалам, менавіта каля задніцы, івось зтою часткаю, якаятырчала ўім, ёнпрайшоў на Градчаны і лёг на кучу гною. Раніцай ён усгпаў і ўваіійюў удомкаля царквы св. Банадыкта, дзе быўпрыняты святаром з курыі пражскіх замкавых цэркваў і ў яіонай прысутнасці з вялікай руплівасцю паспавядаўся Госваду Богу ў сваіх грахах і пры гэтым паведаміў, што без споведзі і прычасця да святых сакрамэнтаў, як гэта ўстаноўлена хрысціянскімі цэрквамі пад адным відам, ённі ўякім разе не зможа памерці, таму ён, маючы моцную веруўзвычай, што ён ва ўсз дні свае ў славу Госпаду Богу Усемагутнаму абяцае ўзносіць песню «Авэ Марыя», і святой вечнадзеве ўгонар кароіпкую малітву кожнага дня і, значыцца, да часу таемласці, што ён праз гэтую малітву і святой вечнадзеве пасылацыче малітву, каб, не прыняўшы святое вячэры, не паміраць.
    Святар сказаў: дорагі сыне, скажы мне тую самуіо малітву, ён жа і пачаў, кажучы: Усемагутны Госпадзе Божа, я прашу, дазволь мне суцешыцца малітвай тваёй пакутніцы св. Барбары, кабупакоіцца мнехуткай смерйю, а перадмаім сконам далучыцца да святых сакрамэнтаў, таксам.а ж ахаваны ад маіхворагаў, бачныха інябачных, ахаваны адліхіхдухаў, і каб урэшце могбыць пакліканы да вечнага жыцця, праз Хрыста, нашага Госпада і Збаўцу, аман.
    Пасля гэтага святаром было ўчьшена прычасце ад святых сакрамэнтаў, і таго ж смага дня ён памёр і, аплаканы людствам, быў пахаваны каля царквы св. Банадыкта».
    Паліксэна пайшла, вежа як вымерла, шэрая пад мігатлівымі зоркамі глыбокай начы; але ў яе каменных грудзях трапятала малюсенькае чалавечае сэрца, гатовае разарвацца ад перанапоўненасці мілатою і ўрачыстым абяцаннем не спаць, не спачываць ілепш тысячакроць перацерпець мукі жахлівае кары ражном, чым памерці, не даўшы каханай найвялікшага, на што толькі здольная чалавечая воля.
    Чацвёрты раздзел
    У ЛЮСТРЫ
    Цэлы тыдзень гер імператарскі лейбмедык Флюгбайль не мог адысці ад злосці на самога сябе.
    Візіт да багемскай Лізэлі капітальна сапсаваў яму настрой, і самае горшае пры гэтым было, што яго ніяк не пакідалі ўспаміны пра колішняе каханне да яе.
    Віну за гэта ён клаў на лагоднае, палкае паветра траўня, які сёлета разбушаваўся раскашней, чым калі папярэдне, і кожнае раніцы марна ўзіраўся ў чыстае неба, а ці не аб'явіцца там хоць якая малюпасенькая аблачынка, якая суцішыла б жар бабінага лета ў яго старэчай крыві.
    А можа, гуляш у «Спеху» быў пераперчаны? — казаў ён сабе, лежачы ўвечары ў ложку і, насуперак сваёй звычцы, не могучы заснуць, ён аднуць запальваў свечку, каб ясней бачыць гардзіну на акне, якая ў месяцавым святле кроіла яму самыя розныя прывідныя грымасы.
    Каб неяк адвесці свае думкі ўбок, ён-такі нарэшце напаў на вельмі адмысловую ідэю падпісацца на газету, але гзта толькі пагоршыла справу, бо як толькі ў яго паяўлялася цікавасць да будзь якога там артыкула. перад вачамі на ўсю даўжыню паласы на тым месцы ўзнікала пустая пляма, якая не запаўнялася шрыфтам нават тады, калі пад акуляры ён падкладаў яшчэ і пэнснэ.
    Спачатку ён спісваў гэтыя сумныя праявы на свой страх перад хібамі зроку, якія маглі, зрэшты, стацца вынікам пачатковай хваробы мозаку, пакуль гаспадыня дома ўрачыста не запэўніла
    яго, што і самая бачыць тыя самыя мясціны ў газеце пустымі, з чаго ён спакваля заключыў, што перад ім выпадак умяшання цэнзуры, якая асланяе чытача ад няправільных інфармацый.
    Тым не меней у гэтых белых плямах сярод чорнага друкаванага тэксту з пахам карболкі заўсёды было нешта, што яго непакоіла. Менавіта таму, што ўнутрана ён заўсёды дакладна ўсведамляў, што газету браў у рукі толькі, каб не думаць пра колішнюю юную багемскую Лізэль, і кожнага разу, перагортваючы ліст, баяўся, што на другой старонцы зноў натыкнецца на пустоты, што замест узнёслых слоў перадавіцы — так бы мовіць, якударпасваёйдушэўнайзаклапочанасці — убачыць агідныя рысы старое багемскае Лізэлі.