Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
Нейкае імгненне ён разглядваў, як круціліся маленькія кегелепадобныя шэра-чырвоныя юлы пад высвісткамі пугі, як пырскалі ўгору воблачкі пылу; ён не мог прыгадаць, ці малым любіў гэтую вясёлую гульню — цяпер яму падалося, быццам ён прапусціў даўжманы кавалак шчаслівага маленства.
Адчыненыя сенцы дамкоў, у якія ён заглядваў, каб дапытацца, дзе жыве актор Зрцадда, як павыміралі.
У адных была перагародка з дошак з акенцам, за якою, мусіць, у спакойныя часы прадавалі пасыпаныя блакітным макам булачкі альбо — як можна было меркаваць па рассохлай барылцы, — адпаведна мясцовым звычаям і ўпадабанням — расол з-пад кіслых гуркоў.
Над другім уваходам вісела чорна-жоўтая бляшаная шыльда з падрапаным двухгаловым арлом на ёй і фрагментамі надпісу,
з якіх можна было зразумець, што тут дазвалялася без штрафу здаваць соль на патрэбу тым, хто ў ёй патрэбу меў.
Але ўсё гэта разам рабіла журботнае ўражанне, быццам яно даўно ўжо было няпраўдай.
Як, зрэшты, і цэтлік з вялікімі, калісьці чорнымі літарамі: «Zde se mangluje», што павінна было, прыкладна, азначаць: «Тут служанкі за папярэднюю плату ў дванаццаць крэйцэраў за гадзіну маглююць бялізну»; ён быўнапалову падраны, але зразумець з яго можна было, што заснавальнік гэтага гешэфту, пэўна-такі, верыўу прыбытковасць крыніцы свайго прафіту.
Але ўсюды і паўсюль бязлітасны кулак ваеннай фурыі пакінуў пасля сябе сляды разбуральнай дзейнасці.
Імператарскі лейбмедык наўздогадзь ўвайпюў у апошні дамок, з коміна якога ў бязвоблачнае майскае неба змяіўся доўгі, тонкі чарвячок шэраблакітнага дымку, адчыніў пасля працяглага без адказу стукату дзверы і ўбачыў перад сабою — вельмі няміла ўражаны — багемскую Лізэль, якая, з драўлянай лыжкай і хлебным супам на каленях, пазнала яго яшчэ з парога і прывітала сардэчным:
— Сэрвус! Пінгвін! Вой, каго я бачу?!
Пакой, тым разам і кухня заадно і спальня, — калі меркаваць па лежышчы са старога барахла, жмутоў саломы і пагамтаных газет у кутку, — быў неверагодна брудны і запушчаны.Усё — стол, крэслы, камода, посуд — стаяла як папала; узнёсла выглядала, зрэшты, толькі сама багемская Лізэль, бо неспадзяваны візіт яўна ўшыкаваў ёй прыемную пацеху.
На пашкуматаных чырвоных пампеянскіх шпалерах вісеў цэлы ланцуг патрухлелых лаўровых вянкоў з выцвілымі блакітнымі стужкамі з рознага роду шанавальнымі надпісамі на іх, тыпу: «Вялікай мастачцы», і гэтак далей, а побач з імі ўпрыгожаная стужкамі мандаліна.
3 натуральнай абыякавасцю свецкай дамы багемская Лізэль спакойна засталася сядзець і толькі працягнула, жамонліва ўсміхаючыся, руку, якую гер імператарскі лейбмедык, пачырванеўшы ад разгубленасці, узяўі паціснуў, але запячатаць пацалункам не адважыўся.
Ласкава абмінуўшы ўвагай ушчэрбнасць галантнасці, некалькімі ўводнымі словамі пра хараство надвор'я багемская Лізэль распачала гутарку сама, пры гэтым яна спакойненька дасёрбала свой кулешык, і запэўніла яго эксэленцыю ў сваёй высокай задаволенасці магчымасцю вітаць у сябе такога дарагога старога сябра.
— Але ж гаўнюк ты быў, Пінгвін, гаўнюком і застаўся, — перавяла яна цырымонны тон на больш інтымна-даверлівы, змяніўшы літаратурную нямецкую мову на пражскі жаргон. — Яктойказаў — мудак печаны...
Здавалася, на яе наплылі ўспаміны, нейкі момант яна памаўчала, прыплюшчыўшы вочы; гер жа імператарскілейбмедык напружана чакаў, што яна зглаголіць далей.
Потым раптам, губы трубачкай, сіпла забуркатала:
— Аходзь да цыцы, ходзь-но! — і раскінула рукі.
Да жудасці ўражаны гер імператарскі лейбмедык адхіснуўся і ашалела ўтаропіўся на яе.
А тая каб хоць табе вокам, толькі кінулася да палічкі на сцяне, схапіла партрэт — стары, выгаралы дагератып, — што стаяў сярод мноства іншых, і асыпала яго гарачымі пацалункамі.
Геру імператарскаму лейбмедыку ледзь дыханне не перацяло: ён пазнаў свой уласны conterfai, падораны ёй гадоў ці не з сорак таму назад.
Пасля яна асцярожна паставілаяго на месца, сарамяжліва падабрала пальчыкамі край падранай спадніцы да калена і затанцавала, пахітваючы, быццам у пахацімскай замроенасці галавою з дзіка ўскудлачанымі валасамі, нейкі містэрыйны гавот.
Гер імператарскі лейбмедык стаяў спаралізаваны; пакой пайшоў кругамі перад ягонымі вачыма; «dance macabre», — гаварыла нешта ў ім, і абодва словы паўставалі перад ім, як нейкі відзеж, у велягурыстых літарах, як подпіс пад нейкім старым меднарытам, які ён аднаго разу бачыў у антыквара.
Ён не мог адвесці вачэй ад шкілетна-сухіх ног старое ў апоўзлых зеленавата-чорных панчохах, у надмеры жудасці ён быў нават памкнуўся да дзвярэй, але не хапіла рашучасці
нават на першы крок. Мінулае вязалася ў ім з сучасным у нейкі ўнутрана і вонкава рэальны жахлівы вобраз, узбіцца ўспамінамі на які ён не чуў у сабе змогі; ён больш не ведаў: ці сам быў яшчэ малады і імгненна ператварыў сабе тую, што перад ім танцавала, з толькі што яшчэ вось-вось нядаўна прыгожай дзяўчыны ў трупападобную пачварыну з бяззубым ротам і вялымі запаленымі павекамі — альбо ж толькі сніў, а ягонай маладосці і яе маладосці насамрэч ніколі не было?
Гэтыя пляскатыя камякі ў шэра-чорных зброснелых атопках з былых чаравікаў, якія, вось, перад ім кружыліся і падскоквалі ўтакт, маглі быць сапраўды тымі харошанькімі ножкамі з далікатнымі костачкамі, якія калісьці чаравалі яго да любоўнага самазабыцця?
Яна іх, відаць, гадамі не разувала, скура распаўзалася на ашмоткі. Яна, мусіць, у іх і спіць, шапнула ў свядомасці думка, тут жа адсунутая другою, груба-нахабнаю: страшна, калі чалавек жыўцом распадаецца ў нябачнай труне часу.
— Ты яшчэ памятаеш, Тадэвуш! — жалеечным флажалетам завяла багемская Лізэль і пракаркала мелодыю:
Ты, ты, ты — як лёд, а ўсіх распальваеш, чароўным полымем падманваеш.
Яна спынілася, быццам рыўком сама ў сабе апамятаўшыся, кінулася ў крэсла, скурчылася ад раптоўнага невыноснага невядомага ёй болю і, заплакаўшы, затуліла твар у далонях.
Імператарскі лейбмедык ачуўся ад ашалому, выпрастаўся, на нейкі момант апанаваў сабою і тут жа страціў гэтую ўладу зноў. Ён неяк адразу і раптам ясна ўспомніў неспакойна перадраманую ноч і што якраз гэтае самае знэнджанае цела яшчэ некалькі гадзін таму назад ён сасніў юнай кветкай і, ап'янёны каханнем, трымаў яе ў сваіх руках, гэтае цела, якое вось цяпер у трантах-лахманах ляжала перад ім і скаланалася ў сутаргах пакутлівага плачу.
Ён некалькі разоў раззявіў рот, не ведаючы, што сказаць.
— Лізэль, — натужліва вымавіў ён, — Лізэль, табе аж так
блага? — Яго позірк блукаў па пакоі, спыніўся адным вокам на пустым драўляным супным горшчыку. — Лізэль, ці мог бы я табе хоць будзь чым памагчы? — А раней жа яна са срэбра ела; жахнуўшыся, паглядзеў на бруднае логва — гм, і спіць на чым папала.
Старая энергічна патрэсла галавой, не падымаючы твару.
Гер імператарскі лейбмедык чуў, як яна ў далонях стрымлівае енк.
Ягоная фатаграфія глядзела з паліцы проста яму ў твар. Прамень люстэрка на акне кідаў на паліцу косую паласу святла: усё адны статныя, зграбныя, маладыя кавалеры, усіх ён ведаў або ведае і сёння як фанабэрыстых князёў і баронаў — сам ён з вясёлымі, усмешлівымі вачыма, у расшытым золатам каптане. Яшчэ перш чым ён пазнаў гэтую фатаграфію, у ім заварушылася жаданне потайкам забраць яе;ёнміжволізрабіўкрокдапаліцы — але пасаромеўся сваёй подумкі і застаўся стаяць.
Плечы і спіна старое ўсё яшчэ ўздрыгвалі ад маўклівага плачу; ён паглядзеў на яе, і глыбокі, гарачы жаль агарнуў яго.
Ён забыўся пра сваю агіду да гэтых брудных валасоў, асцярожна паклаў ёй на галаву руку і, быццам сам сабе не верачы, нясмела пагладзіў яе.
Яна яўна супакойвалася і нарэшце аціхла, як дзіця.
— Лізэль, — пачаў ён праз хвіліну, зусім ціха, — Лізэль, паглядзі, не саромейся... ну так, я думаю, калі табе вельмі блага... Ведаеш... — ёншукаўслоў, — нутак, ведаеш, цяпер... вайна. І...галадаемусемы...цяпер...калівайна. — Ённекалькі разоў збянтэжана глытнуў, бо адчуваў, што гэта хлусня; ён ніколі не галадаў, не ведаў нават, што гэта такое; нават свежанькія пірожныя з самага тонкага пытлю яму кожны дзеньу«Спеху»асцярожненькасоваліпадсурвэтку. — Ну... і цяпер, калі я ведаю, што табе так кепска, ты ўвогуле можаш не пераймацца болей, Лізэль; само сабою, я табе памагу... Ну... і вайна, — ён пастараўся надаць сваім словам па магчымасці бадзёры тон, каб падагрэць яе, — можа, паслязаўтра яна ўжо і скончыцца... і тады твае заслугі... — збянтэжана сумеўся; яму раптам успомнілася, кім яна была; у гэтым разе яму аніяк
не след было гаварыць пра нейкія там «заслугі». — Гм, так... ацэняцца, — закончыўённапаўтоласа пасля кароткай паўзы, бо не падабраў лепшага слова.
Яна схапіла яго руку, моўчкі, удзячна нацалавала. Ён адчуў на сваіх пальцах яе слёзы. «Перастань, кінь», хацеў сказаць, але нічога не сказаў. Толькі разгублена агледзеўся.
Нейкі час абое маўчалі. Пасля ён пачуў, як яна нешта замармытала, але не разабраў ні слова.
— Я... я... я дзяк... — здушана ўсхліпнула яна нарэшце, — я... я... я дзякую табе, Пінг..., дзякую табе, Тадэвуш. He, не, ніякіх грошай, — спешна сказала, калі ён зноў хацеў завесці пра дапамогу, — не, мне нічога не трэба. — Яна імкліва выпрасталася і павярнула галаву да сцяны, каб ён не бачыў яе скажонага болем твару, але моцна трымала ягоную руку. — У мяне ўсё вельмі добра. Я такая шчаслівая, што ты... He гідзішся мяне. He, не, праўда, мне вельмі добра. Ты ве-да-еш, страшнатолькі, калі падумаеш, як яно было раней... — Нейкі момантяна задыхалася, схапілася за шыю, быццам ёй перацяло дыханне. — Ты ведаеш, што чалавек... што чалавек жа не старэе, вось гэта жудасна.
Піні'він спалохана паглядзеў на яе і падумаў, што яна вярзе нешта вар'яцкае; толькі спакваля, калі пачала гаварыць спакайней, да яго пачало даходзіць, што яна мела на ўвазе.
— Перад тым, як ты ўвайшоў, Тадэвуш, я думала, што я зноў маладая... і ты ўсё яшчэ кахаеш мяне, — зусім ціха дадала яна, — і так са мною бывае часта. Часам... часам да чвэрці гадзіны... Асабліва, каліхаджупавуліцах, я забываю, хто я такая, і думаю, што людзі так глядзяць на мяне таму, штоя маладая і прыгожая... Аўжожтакітады, калічую, што крычацьмнеўследдзеці... — Яназатулілатвар.
— He бяры гэтага да сэрца, Лізэль, — суцяшаў яе імператарскі лейбмедык, — дзеці, яны заўсёды жорсткія і не ведаюць, што робяць. Ты не павінна крыўдзіцца на іх, і калі яны бачаць, што ты да іх нічога не маеш...