Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
— Ты думаеш, я таму на іх злуюся?.. Я ніколі не злавалася. Нават на мілага Бога. А на яго і праўда ж сёння кожны чалавек мае права гневацца... He, толькі не гэта... Але гэтае
абуджэнне, як з прыгожага снення, гэта страшней, Тадэвуш, чым жывым целам згарэць.
Пінгвін зноў разгледзеўся па пакоі і задумаўся. Калі зрабіць ёй тут крышачку ўтульней, падумаў, можа, яна тады...
Яна, здавалася, адгадала ягоныя думкі.
— Тыдумаеш, чамутакжахліватутічамуятакая?... Божа ты мой, як часта я ўжо спрабавала крышачку прыбрацца ў гэтым пакоі. Але я думаю, я здурэю, калі зраблю гэта... Як толькі вазьмуся за што, хоць крэсла перастаўлю, ува мне адразу ўсё крэчам крычыць, што не, не можа нічога быць, як упяродзь было... Мабыць, такое бывае са многімі людзьмі, толькі гэтага не могуць зразумець тыя, хто ніколі не пераходзіўса святлаўцемру... Ты не паверыш мне, Тадэвуш, але праўда-такі, ёсць мне нейкае суцяшэнне ўтым, што ўсё вакол мяне, і я самая, такое жахліва пагіблае і агіднае. — Нейкую хвіліну яна глядзела ў пустату перад сабою, пасля раптам выбухнула: — I я ведаю, чаму... Так-так, чаму нельга прымушаць чалавека жыць у брудзе і смуродзе, калі ягоная душа мусіць заставацца ўтакім агідным падле!.. Як во тут... сярод гэтага гнаявішча, — прамармытала яна ледзь чутна сама сабе ўжо, — можа, калі-небудзь здолею забыць. — Як бы адсутна яна загаварыла сама з сабою. — Так, калі б не Зрцадла... — Лейбмедык прыслухаўся, пачуўшы гэтае імя, і ўспомніў, што ён, зрэшты, прыйшоў сюды якраз дзеля гэтага актора. — Так, калі б не Зрцадда!... Я думаю, ва ўсім вінаваты ён... Я ссялю яго... Калі толькі мне... калі толькі сілы станецца...
Гер імператарскі лейбмедык высмаркаўся, каб вярнуць на сябе яе ўвагу.
— Скажы мне, Лізэль, што там, зрэшты, такое з гэтым Зрцадлам? Ён жыве ўцябе? — спытаўся нарэшцеўлоб.
Яна схапілася за лоб.
— Зрцадла? Як гэта ты выйшаў на яго?
— Ну. Ну, так вось. Пасля таго, што ўчора здарылася ў Эльзэнвангера... Мяне цікавіцьчалавек. Толькітак. Толькі як урача.
Багемская Лізэль памалу прыходзіла да цяму, пасля
ў яе ў вачах раптам забегаў страх. Яна парывіста схапіла імператарскага лейбмедыка за руку.
— Ведаеш, часам я думаю, што ён чорт, Езус, Марыя, не думай пра яго, Тадэвуш!.. He трэба, — яна істэрычна зарагатала, — усё гэта чыстае глупства... Ніякага чорта няма... Гэта ално вар»яцтва... Альбо... альбо тэатр. Альбо ўсё разам.
Яна спрабавала зноў засмяяцца, але іубы толькі скрывіліся.
Імператарскі лейбмедык бачыў, што на яе напала халодная жудасць, бяззубыя сківіцы задрыжалі.
— Разумею, ён хворы, — сказаў ён спакойна, — але ж часам павінен быць і пры памяці... і тады я з ім ахвотна пагутарыў бы.
— Ён ніколі не бывае ў сабе, — прамармытала багемская Лізэль.
— А ты ж учора ноччу казала, што ён ходзіць па горадзе, нешта там прадстаўляе людзям?
— Так. Так, ён так і робіць.
— Ну, але ж на гэта ён павінен быць хоць у якім там розуме?
-He. Ён не такі.
— Так... Гм, — імператарскі лейбмедык разважаў. — Але ўчора ён быў у грыме! Ён што, робіць гэта несвядома? Хто ж яго грыміруе?
Я.
— Ты? Як гэта?
— Каб яго прымалі за актора. Каб мог крышку зарабіць. I каб яго не пасадзілі.
Пінгвін доўгім позіркам недаверліва паглядзеў на старую.
He можа быць, каб ён быў яе сутэнёрам, думаў ён. Яго сііагада растала, зноў вярнулася агіда. Можа нават, яна жыве з ягоных заробкаў. Так-так, анягож, так, мабыць, і ёсць.
Багемская Лізэль таксама раптам умомант перамянілася. Яна дастала з кішзні кавалачак хлеба і буркліва жавала.
Гер імператарскі лейбмедык нерашуча перамінаўся з нагі на нагу. Пачаў моцна злавацца, што наогул прыйпюў сюды.
— Калі ты ўжо хочаш ісці, дык я цябе не няволю, — пасля пакутлівай паўзы буркнула старая.
Г ер імператарскі лейбмедык паспешліва схапіўся за капялюш і сказаў, нібы вызваліўшыся ад ціску:
— Ну, вядома, Лізэль, маеш рацыю, ужо позна... Гм, так... Ну, пры нагодзе я забягу, Лізэль, пабачыцца. — Ён механічна памацаў партманет.
— Я табе ўжо раз казала, ніякіх грошай мне не трэба, — выбухнула старая.
Гер імператарскі лейбмедык тузануў руку назад і павярнуўся ісці.
— Ну тады, Бог з табою, Лізэль.
— Сэрвус, Тад... Сэрвус, Пінгвін.
У наступны момант гер імператарскі лейбмедык ужо стаяў, аслеплены яркім сонцам, навуліцы, падклікаючы дрожкі, каб шыбчэй выбрацца з Новага Свету і паспець дамоў на абед.
Трэці раздзел
ГАЛОДНАЯ ВЕЖА
У ціхімдварызаўміратваральныммурам «Даліборкі» -панурай Г алоднай вежы на Г радчанах — старыя ліпы клалі ўжо косыя цені, і маленькая каравульная хатка-будка, уякойжылі ветэран Вондрэйц са сваёй падагрычнай жонкай і прыёмным сынам Отакарам, дзевятнаццацігадовым кансерваторцам, ужо добруто гадзіну была ў халадку папалудня.
Стары сядзеў на лаўцы, лічыў і перабіраў на гнілой дошцы кучку медных і масянжовых манет, якія прынёс яму дзень як чаявыя ад наведнікаў вежы. Кожнага разу, далічыўшы да дзесяці, ён рабіў нагою рыску на пяску.
— Два гульдэны восемдзесят сем крэйцэраў, — буркнуў ён, закончыўшы, свайму нрыёмнаму сыну, які, прыхіліўшыся да дрэва, старанна адчышчаў шчоткай тлустыя плямы на каленях свайго чорнага гарнітура, і крыкнуў гучным, вайсковым загадным голасам праз адчыненае акно ў пакой, каб яго пачула прыкаваная да ложка жонка.
I адразу пасля гэтага анусціў амаль да патыліцы безвалосую галавуўкаршунова-шэрай фельдфебельскай фуражцы, у застылым, мёртвым спакоі, як марыянетка, у якой раптам парвалася нітка жыццёвай рухавасці, і спыніў слепавата-нерухомыя вочы на ўсыпанай аііалымі з дрэва стракозападобнымі кветкамі зямлі.
Ён нават не змаргнуў, калі яго прыёмны сын узяў з лаўкі футарал ад скрыпкі, надзеў аксамітную шапачку і пайшоў да чорна-чырвонапалосай казармавай брамы да выхаду. Ён не адказаў таксама на словы развітання.
Кансерваторац прадоўжыў сваю дарогу уніз па спуску ўбок Тунскай вуліцы, на якой у вузкім, змрочным палацы жыла графіня Заградка, але праз некалькі крокаў спыніўся, быццам схамянула яго нейкая раптоўная подумка, паглядзеў на свой пашарпаны кішэнны зэгарак, імкліва павярнуўся і заспяшаўся напрасткі сцежкамі Аленевага яра, дзе гэта заўсёды можна было зрабіць, да Новага Свету, угору, і там, не пастукаўшыся, зайшоў у пакой багемскай Лізэлі.
Старая так ублыталася ва ўспаміны пра сваю маладосць, што, здавалася, доўга не магла ўцяміць, чаго яму ад яе трэба.
— Будучае? Што такое будучае? — мармытала яна адсутна, як заўсёды разумеючы толькі канчаткі сваіх слоў. — Будучае? — Няма ніякага будучага! — Яна павольна агледзела госця згары данізу, яе яўна збянтэжыў зашнураваны студэнцкі каптан маладога чалавека. — А чаму сёння без залатыхгалуноў?.. Ёнжаобэр-гофмаршал! — спыталасяяна напаўголаса ў пустое паветра. — Ага, пан Вондрэйц малодшы — ага, юныпанВондрэйцхочуцьдапытаццапрабудучыню! Ах так... — Цяпер толькі яна дакумекала, хто перад ёю.
Без лішніх слоў падышла да камоды, нагнулася, дастала з-пад яе дошчачку, абабітую чырвонай мадэліроўкай, паклала на стол, падала кансерваторцу грыфель і сказала:
— Вось! Натыкайце кропачак, панеВондрэйц! Справаналева. Але не лічачы!.. Думайце толькі пра тое, што вы хочаце ведаць!.. Шаснаццаць радоў адзін пад адным.
Студэнт узяў аловак, насутііў бровы, хвілінку памарудзіў, пасля пабляднеў ад унутранага напружання і ў спешцы дрыготкай рукой пачаў тыкаць дзірачкі ў мяккай масе.
Багемская Лізэль пералічыла іх усе, запісала ў калонкі побач адну пад адну на таблічцы, накрэсліла вынікі ў геаметры чных формах у шматкроць падзеленым чатырохкутніку і пры гэтым механічна мармытала сама сабе:
— Гэтамацеркі, дочкі, пляменнікі, сведкі, чырвоны, белы і суддзя, драконаў хвост і драконава галава... Усё дакладна, як таго вымагае старое багемскае мастацтва пункціроўкі... Гэтага мы навучыліся ў сарацынаў перш чым іх вынішчылі ў бітвах каля Белай гары. Задоўга да каралевы Лібушы...
Так, так, Белая гара, яна ўся чырвоная ад людское крыві... Багемія — гэтаагменьусіхвойнаў... Восьі цяпер быўагмень і будзе заўсёды... Ян Жыжка, наш правадыр Жыжка, сляпы!
— Штотам зЖыжкам? — усхваляванаўтачыўсяўмармытанне сіудэнт. -Там нешта паказвае на Жыжку?
Яна абмінула ўвагай пытанне.
— Калі б Влтава не цякла так гладка, яна і сёння была б чырвонаяадкрыві. -Ірэзказмянілатон, быццам разгневалася: — Тьг ведаеш, хлапчо, чаму ў Влтаве так многа п'явак? Ад вытокаў да Эльбы — дзе ты толькі на беразе ні падымі камень, заўсёды пад ім будуць маленькія п'яўкі. Гэтатаму, што раней рака была ўся з крыві. I яны чакаюць, бо ведаюць, што прыйдзе дзень і ім зноў будзе ежы ўнасыць... Што гэта? — Яна здзіўлена ўпусціла з рукі крэйду і адсутнымі вачыма ўтаропілася на маладога чалавека і на фііуры на дошцы. — Што гэта такое?! Ты што, хочаш стаць імператарам свету?
Яна вьшрабавальна паглядзела яму ў цёмныя бліскучыя вочы.
Ён не адказаў, але яна заўважыла, як ён сутаргаваўхапіўся за стол, каб не пахіснуцца.
— У канцы вось праз гэта? — Яна паказала на геаметрычныя фігуры. — А я ўвесь час думала, што ў цябе з Бажэнаю... барона Эльзэнвангеравай?
Отакар Вондрэйц энергічна патрос галавой.
— Што? Дык зноў нязгода, хлопча?.. Ну, калі сапраўдная багемская дзяўчына, дык тае табе толькі й бяды. He бяда, калі і народзіць... Але вось гэтую, — яна зноў паказала на фігуру, -гэтуюмайнавоку...Янасмокчакроў...Янатаксама чэшка, але старога небяспечнага роду.
— Гэта няпраўда, — горача сказаў студэнт.
— Што? Тытакдумаеш?..ЯназродуБарывояў, скажуятабе.Аты, — янадоўгаізадуменнаглядзеламаладому чалавеку ўвузкісмуглытвар, — аты — тыжтаксамазродуБарывояў. Двое такіх цягнуцца адно да аднаго, як метал і магніт... Што ж тут можна далей вычытаць з тых знакаў! — Яна выцерла рукавом табліцу, перш чым студэнт паспеў стрымаць яе. — Глядзі толькі, каб ты не зрабіўся жалезам, а яна магнітам,
інакш ты прапаў, хлопча... У родзе Барывояў былі ў шлюбах забойства, кровазмяшэнне і братазабойства... Падумай пра Вэнцаля,святога!
Кансерваторац паспрабаваў усміхнуцца.
— Святы Вэнцаль быў гэтак жа мала з роду Барывояў, як і я. Мяне проста завуць Вондрэйц, пані... пані Лізінка.
— НеназывайцемянепаніЛізінка! — стараягнеўнастукнула кулаком па стале. — Янепані!..Я — шлюха...Я — паненка!
— Я толькі вельмі хацеў бы ведаць... Лізінка... што вы перад тым мелі наўвазе, калі сказалі «стаць імператарам» і «Ян Жыжка» ? — нясмела спытаўся студэнт.