Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Скрыпенне ад сцяны прымусіла яго стрымацца.
Ён павярнуўся і ўбачыў у пройме дзвярэй, якія павольна адчыняліся, чалавека ў вялікіх чорных акулярах, не па росце доўгім каптане, няўмела ўшытым у плячах, як бы каб схаваць горб — ноздрышьірокараспёртыяватнымітампонамі,лісінарыжы парык на чэрапе і такія самыя бакенбарды, па якіх за сотню крокаў відаць было, што яны прыклееныя.
— Просім! Мілапані! Літасцівая! — звярнуўся незнаёмы яўна робленым голасам да багемскай Лізэлі. — Бітшэн, пардон, можа, я недарэчы, бітшэн, ці не быў тут нядаўна гер імператарскі лейбмедык Флюгбайль?
Старая скрывіла рот у нейкае падабенства бязгучнай ухмылкі.
— Бітшэн, мне, я чуў, сказалі якраз, што ён тута быў?
Старая выскалілася, як труп.
Дзіўны хлопец яўна сумеўся.
— Я хацеў бы я, менавіта, геру імператарскаму лейбмеДыку...
— Я не ведаю ніякіх гераў імператарскіх лейбмедыкаў! — выбухнула крыкам багемская Лізэль. — Вымятайцеся вон, быддяціна!
Дзверы маланкава зачыніліся, і мокрая губка, якую старая схапіла з шыфернай табліцы і шпурнула ў візітанта, пляснулася на падлогу.
— ГэтабыўШтэфан, — запабегла яна пытанне кансерваторца. — Ён прыватны шпіцаль. Кожнага разу пераапранец-
ца і думае, яго ўжо тады не пазналі... Яктолькі дзе што якое, там ужо і ён, вынюхвае, вышпігоўвае. I хацеў бы, і спрабуе што-небудзь выведаць, а не ведае, як гэта робіцца... Ён знізу, з Прагі... Усе яны там такія... Думаю, гэта ў іх ад таямнічага паветра, якое падымаецца з зямлі... 3 часам ўсе яны робяцца такімі, як ён. Хто раней, хто пазней, акрамя, хто раней памрэ... Сустрэне каторы каторага і будзе выскаляцца з'едліва, проста каб той думаў, што іэтаму нешта пра яго вядома... Няўжо ж ты ніколі не заўважаў, хлопча, — яна неяк дзіўна занепакоілася, трывожна захадзіла па пакоі, — што ў Празе ўсе нейкія вар'яты? Нейкія ўсабе затуленыя?.. Вось іты сам вар'ят, хлопча, а і сам таго не ведаеш!.. Вядома, тут угары, у Градчанах, тут сваё адмысловае вар'яцтва... Зусім не такое, як унізе... Такое... такое, я б сказала, скамянелае, спруцянелае вар'яцтва... і ўвогуле тут, угары, усё скамянела... Але калі раптам калі-небудзь бабахне, дык будзе, як калі б раптам каменныя волаты ажылі і пачалі руйнаваць горад... я, — яе голас перайшоўуціхае мармытанне, — я малымдзіцём яшчэ ад бабулі чула... Так, ну так, а Штэфан Брабец, мабыць-такі, вынюхаў гіцаль, пгго тут, у Градчанах, нешта завісла ў паветры. Нешта робіцца.
Студэнт перамяніўся ўтвары і міжволі баязліва павярнуўся дадзвярэй:
— Як гэта? Што робіцца?
Багемская Лізэль гаварыла міма яго:
— Так, павер мне, хлопча, цяпер ты здурнеў... Можа, ты і праўда хочаш быць імнерагарам свету. — Яна зрабіла паўзу. — А такі чаму б і не? Калі б у Багеміі не было столькі вар'ятаў, адкуль бы тады ўзяцца таму агменю вайны!.. Так, будзь жа вар’ятам, хлопча! Бо, зрэшты, вар'ятам у канцы належыць свет... Я таксама была ўлюбеніцай каралевы Міланы Абрановіч, проста таму, іпто я думала, што магу зрабіцца... А колькі таго не хапіла, каб я стала каралеваю Сербіі! Яна нібы прачнулася. -Ачаму ты, зрэшты, не навайне, хлопча?.. Што? Сардэчная недастатковасць?.. Нуалежбо, алеж... Гм... Ічамутыдумаеш, штотынеБарывой? — Яна не стала чакаць адказу. — I куды ж ты цяпер, хлопча, са сваёю скрыпкаю?
— Да пані графіні Заградкі. Маю іграць ёй.
Старая ўтрапёна зірнула на яго, зноў доўга і ўважліва вывучала хлопцаў твар, пасля кіўнула, як чалавек, вельмі пэўны сваёй справы.
— Так. Гм. Барывой... Ну, ілюбіцьянацябе, твая Заградка?
— Яна мая хросная.
Багемская Лізэль зарагатала.
— Хросная, ха-ха-ха, хросная! Насмяшыў!
Студэнт не ведаў, як яму талкаваць яе рогат. Яму хацелася паўтарыць сваё пытанне пра Яна Жыжку, але бачыў, што было б марна.
Ён даўно ведаў старую, каб з яе раптоўна незадаволенай міны не зрабіць выснову, што яна хацела закончыць аўдыенцыю.
Бянтэжліва прамармытаўшы падзяку, павярнуўся да выхаду.
Ён ледзь бачыў замроены ў вечаровай зары кляштар капуцынаў, міма якога яму трэба было ісці да палаца графіні Заградкі, калі раптам побач з ім загучаў, нібы хочучы прывітаць яго, падобна чароўнаму аркестру эолавых арфаў, перазвон з капэлы св. Ларэта і захапіў яго ў сваю арбіту.
П'яны духмянасцю кветак з навакольных садоў, ахутаны меладычнымі хвалямі паветра, якія ахіналі яго, быццам бясконца мяккі пяшчотлівы шлейф нябачнага нябеснага свету, ён у захапленні спыніўся і ўслухоўваўся, пакуль яму не здалося, быццам у гэтую музыкудамяшаліся іукі старое царкоўнае песні, спяванай тысячай далёкіх галасоў. I калі слухаў, было так, нібыта ўсё гэта плыло з ягонай сярэдзіны, пасля зноў нібыта луналі гукі вакол ягонай галавы, каб рэхам растаць і памерці ў воблаках — часам так блізютка, аж ён думаў, што разумее лацінскія словы псалмодыяў, часам — паглынаныя гучным гудам медных званоў — толькі ціхімі акордамі, як з падземных крыжовых ходаў.
Задумліва ішоў ён праз святочна прыбраны свежым бярозавым маем градчанскі пляц міма каралеўскага замка, на каменным рэзанансе якога крышыліся наплывы іукаў, аж ён
адчуваў, як у фанерным футарале вібравалі струны скрыпкі, быццам паажываўшы ў сваёй труне.
Пасля ён спыніўся на пляцоўцы новай замкавай лесвіцы і глядзеў на шырокі сплыў двухсот аблямаваных балюстрадай гранітных прыступак, на аззянае сонцам мора дахаўтам, унізе, зглыбіні якога, падобна навелізарнагачорнагавусеня, павольна вынаўзала працэсія.
Здавалася, яна падымала сваю срэбную галаву з пурпурова-плямістымі мацкамі, пад белым балдахінам, які неслі чатыры духаўнікі ў альбах і стулах, сядзеў княжацкі арцыбіскуп у чырвонай шапачцы і ногі ў чырвоных шаўковых боціках, на плечах вышыты золатам плювіяль, — спеўнынатоўппрыступка па прыступцы падымаўся ўгору.
У цёплым нерухомым вечаровым паветры ў руках у касцельных служак-міністрантаў ледзь прыкметна ўздрыгвалі полымцы свечак, лунаючы ў паветры празрыстымі аваламі, за якімі цягнуліся тонкія чорныя павесмы чаду праз сіняватыя клубы ўрачыстых выпарэнняў з кадзільніц з пахошчамі.
Вечаровая пунсовасць ляжала на горадзе, тлела пурпуровымі смугамі над доўтімі мастамі, сцякала — у кроў ператворанае золата — у раку пад палямі мастоў. Палымнела ўтысячах вокнаў, быццам дамы стаялі ў пажары.
Студэнт захоплена ўзіраўся ў гэты малюнак: словы старой жанчыны, і што яна сказала пра Влтаву, і як яе хвалі калісьці былі чырвоныя, гучалі ў яго ў вушах — працэсія, палацавыя прыступкі падымаліся і падымаліся вышэй... На нейкі момант гэта яго як бы аглушыла: так, так і павінна яно быць, калі яі'оная шалёная мара быць каранаваным калі-небудзь спраўдзіцца.
На хвіліну ён заплюшчыў вочы, каб не бачыць, як людзі каля яго чакалі праходу працэсіі, — толькі нейкія імгненні яму хацелася абараніцца ад адчування цвярозай рэальнасці.
Абярнуўшыся на будынак ландтага, ён здалёк на сваё вялікае здзіўленне ўбачыў, што шырокая брама палаца Вальдштэйна стаяла адчыненая.
Ён паспяшаўся да яе, каб зірнуць у змрочны сад з яго ліянамі блюшчу таўшчынёю з руку, распоўзлымі па сценах,
і цудоўныя рэнесансныя холы і гістарычныя купальныя гроты, якія з маладых гадоў, калі ён аднаго разуусю гэтуюлепату даўно зышлых часінаў мог пабачыць зблізку, непагасным успамінам глыбока запалі ў яго душу як уражлівая прыгода ў казачнай краіне.
Лёкаі ў бардзюраваных срэбрам ліўрэях і з падкарочанымі бакенбардамі, з гладка паголенай верхняй губай моўчкі валаклі на вуліцу чучала каня, на якім калісьці ездзіў Валенштэйн.
Ён пазнаў яго па чырвонай гуньцы і лупатых шкляных вачах, якія яго, як цяпер ён раптамузгадаў, калісьціўмаленстве не адной ночы пераследавалі ў снах, як нейкі загадкавы знак, які ён ніколі не мог сабе растлумачыць і зразумець.
Цяпер конь стаяў перад ім у пунсова-залацістых промнях апошняга сонца, ногі прывінчаныя да цёмназялёнай дошкі, як велізарная цацка са свету мрояў, пастаўлены ў сярэдзіну ўжо беднага на фантазіі часу, які атупелымі мазгамі прымаў самую страшэнную з усіх войнаў — вайну машынных дэманаў супроць людзей, на фоне якой бітвы Валенштэйна глядзеліся як дурныя шынковыя закалоты.
Зноў — як перадтым малюнак нядаўняй працэсіі — халадок прабег па сггіне, калі ён убачыў перад сабою каня без вершніка, які, той невіршлівы дрыгант, здавалася, чакаўтолькі, каб гэта нейкі рызыкант, нейкі новы гаспадар махнуўу сядло.
Ён і не пачуў, як нехта кінуў пагарддіва, што вось ужо моль усю шэрсць стачыла, а пытанне аднаго выскаленага лёкая, які пакепліва прапанаваў яму: «Ці пан маршал не зробіць ласкі праехацца конна?», перавярнула яму ўсе вантробы і падняло дыбарам валасы, быццам ён пачуў голас з глыбіні самой бездані. Насмешка, якая чулася ў голасе слугі, спаўзла з яго, не зачапіўшы. «Ты ўжо цяпер вар'ят, хлопча, толькі не ведаеш гэтага», — гадзіну таму назад сказала старая, але на тым самым дыханні ці ж не дадала яна: «Зрэшты, вар'ятам якраз і належыць свет! ? »
Ад вялікага хвалявання ён пачуў, як сэрца застукатала ўгорле, ён рвануўся з гэтых мудраспляценняўмозакуі пабег да Тунскай вуліцы.
Старая графіня Заградка ўжо даўно, як штовясны, перабіралася ў малы палац сваёй сястры, памерлай графіні Морцін, у вокны якога ыіколі не заглядваў прамень святла, бо яна ненавідзела сонца і травень з яго вяла-пажадлівым дыханнем і святочна прыбраным, вясёлым людам. Яе ўласны дом паблізу Страхаўскага кляштара Ордэна прэманстрантаў на самым высокім месцы горада гэтай парою стаяўу глыбокай дрымоце з зачыненымі аканіцамі.
Студэнт падняўся па ву зкай, забрукаванай цэглаю лесвіцы, якая, не ведучы ні ў які пярэдні пакой, канчалася ўхалодным мармуровым праходзе, абапал якога былі пазначаны дзверы асобных пакояў.
Бог яго ведае, адкуль узялася тая легенда, быццам у доме, падобным на будынак суду першай інстанцыі, схаваны няма ладу які вялікі скарб і што там водзяцца здані; можна было амаль западозрыць, што прыдумаў яе добры-такі зубаскал, каб яшчэ больш падкрэсліць супярэчнасць з рамантычным, якое перла з кожнага каменя, з кожнай шчыліны будынка.
У студэнта імгненна зніклі ўсякія фантастычныя разважанні; ён выразна пачуў сябе раптоўна сам сабе няўпраўным, нікому не вядомым Нікім, якім ён тут быў, і аж міжволі расшаркаўся перад дзвярыма, перш чым пастукаўся і ўвайшоў.
Пакой, у якім графіня Заградка, седзячы ў крэсле з шэрай абіўкай, чакала яго, быў самы няўтульны, які толькі можна прыдумаць; стары мэйсэнскі камін, кушэткі, камоды, фатэлі, венецыянская люстра, можа, ці не на тысячу свечак, бронзавыя бюсты, рыцарскі рыштунак — усё было абернута палатном, як перад выстаўленнем на аўкцыён; нават на безлічы мініяцюрных партрэтаў, якімі былі зверху данізу ўвешаны сцены, віселі кісейныя накідкі «ад мух», студэнту, як аднаго разу сказала графіня, калі ён, тады яшчэ дзіця, спытаўся ў яе пра прычыны такіх дзіўных засцярогаў. — Ці гэта яму толькі прыснілася? — Шмат, шмат разоў, што ён тут бываў, ніводнага разу ён не мог успомніць, каб хоць раз тут убачьгў хоць адну жывую муху.