Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Калі ж пасля раптам перастаў, навастрыў губы, патрухаў да акна, быццам да шпака ў клетцы, насвістваючы некалькі тактаў мелодыі, дастаў з уяўнай скрыначкі гэтакага ж самага нябачнага мучнога чарвяка і працягнуўяго сваймуўлюбёнцу, усе слупам сталі, уражаныя, забыўшыся, дзе яны і хто яны, быццам перанесеныя ўчас і атачэнне барона Багуміла, калі ён яшчэ жыў тут.
Толькі калі Зрцадда, ідучы назад ад акна, зноў увайшоў у святло і выгляд яго пацёртага чорнага аксамітнага плапіча на момантразбурыўілюзію, іх забралажудасць, іяны моўчкі, без ніякага супраціўлення чакалі, што ён зробіць далей.
Зрцадла, панюхаўшы з нябачнай табакеркі, нейкуюхвіліну разважаў, пасля пасунуў на сярэдзіну пакоя разьбёнае крэсла да зноў жа ўяўнага стала, сеў і пачаў, падаўшыся наперад
і коса нахіліўшы галаву, пісацьу паветры, папярэдне ўзяўшы ўяўнае гусінае пяро, падвастрыўшы і расшчапіўшы яго, — зноў жа з такой застрашальна жыццёвападобнай яўнасцю, што, здаецца, наватчулася паскрыпванне нажа аб пяро.
Затоіўшы дыханне, сачыла за ім уся кампанія — чэлядзь яшчэ папярэдне па знаку Пінгвіна на пальчыках пакінула пакой; — толькі час ад часу цішыня парушалася поўнымі страху стогнамі барона Канстанціна, які не мог адвесці вачэй адсвайго «нябожчыка брата».
Нарэшце Зрцадда ўправіўся са сваім пісьмом, ці што там ён сабе яшчэ ўяўляў, бо ўсе ўбачылі, як ён паставіў у канцы вельмі велягурысты росчырк, — відаць, пасля свайго імя. 3 шумам адсунуў крэсла назад, падышоў да сцяны, доўга шукаў у нішы з карцінай, нарэшце сапраўды знайшоў там сапраўдны ключ, павярнуў яго ў драўнянай разетцы ўабшыўцы нішы, адамкнуўсхаванытам замок, дастаўскрынку, паклаўу яе свой «ліст» і засунуўшуфляду назад у сцяну.
Напружанасць гледачоўтакнапялася. што ніхто не пачуў голасу Бажэны, калі яна напаўтоласа сказала з-за дзвярэй:
— Мілапане! Ласкавы пане! Можна ўвайсці?
— Вы... вы бачылі? Флюгбайль, вы таксама бачылі? Вы бачылі шуфляду, якую адчыніў мой памерлы брат? — заікаючыся і ўсхліпваючы ад узрупіэння, развеяў маўчанне барон Эльзэнвангер. — Я і не думаў, я і не здагадваўся, што там ёсць ілуфляда. — I, заенчыўніы і заламаўшы рукі, ёнбухнуў: — Багуміл, напрамілы божа, я ж табе нічога не зрабіў! Святы Вацлаў, мусіць, ён пазбавіў мяне спадчыяы, бо я ўжо трыццаць гадоў не быў у Тайнінскім саборы!
Імператарскілейбмедык памкнуўся быўпадысці да сцяны і паглядзець, але моцны стук у дзверы спыніў яго.
У пакоі паявілася высокая, статная, у лахманах жанчына, якую Бажэна прадставіла як «багемскую Лізэль».
Яе сукенка, раней дарагая і ўся ў блішчынках, усё яшчэ выдавала сваім дэкальтэ і тым як яна клалася ў плячах і клубах, колькі клопату і дбання пайшло, каб справіць яе. Да непазнавальнасці памятая і зашмальцаваная аздобнасць на шыі і рукавах была з сапраўдных калісьці брусельскіх карункаў.
Кабеце яўна было на сёмым дзясятку, але рысы яе твару, нягледзячы на жахлівыя спусташэнні пакутамі і галечай, паказвалі яшчэ сляды колішняе неабыякое вабнасці.
Пэўная разняволенасць у паводзінах і спакойная, амаль пакеплівая манера, з якою яна глядзела на трох мужчын — графіню Заградку яна наогул не ўпачцівіла позіркам, — дазвалялі зрабіць выснову, што кампанія ёй ані ў якім разе не імпанавала.
Яна, здавалася, нейкі час пацяшалася з разгубленасці мужчын, якія, відаць, ведалі яе ў часы той яе вабнасці куды лепей, чым цяпер хацелі паказаць гэта графіні, бо яна шматзначна ухмыльнулася, але пасля падышла да імператарскага лейбмедыка, які пачаў пыкаць-мыкаць нешта зусім не да цяму, з ветлівым пытаннем:
— Спадарства пасылалі па мяне; магу я ведаць, пра што тут заходзіцца?
Ашаломленая незвычайна бездакорнай нямецкай мовай і мілагучным, хай крыху сіплаватым голасам, графіня падняла сваю ларнетку і выпрабавальна абследавала старую прастытутку. Па скаванасці мужчын яна беспахібнай жаночай чуйкай адразу раскусіла яе сапраўдную прычыну і выратавала няёмкую сітуацыю цэлай серыяй хуткіх, вострых контрпытанняў:
— Гэты мужчына вунь там, — і паказала на Зрцадду, які, павярнуўшыся тварам да сцяны, нерухома стаяў перад партрэтам русай ракако-дамы, — пранік сюды раней. Хто ён? Чаго ён хоча? Чула я, ён жыве ў вас?.. Што з ім такога? Ён вар'ят? Ці напіўся? Ці... — яна не вымавіла слова, ўспомніўшы, што толькі што бачыла разам з усімі, і яе забралазноўжудасць. — Альбо... альбож, ядумаю...уягоці не гарачка? Ён ці не хворы? — змякчыла яна пытанне.
Багемская Лізэль знізала плячмі і павольна павярнулася да выпытніцы; у яе запаленых без веек вачах, якія, здавалася, глядзелі ў пустое паветра, быццам там, куды мецілі словы, увогуле не было нікога, застыў позірк, такі пыхлівы і пагардлівы, што графіні міжволі кроў дала ў твар.
— Ён зваліўся сюды з садовага мура, — паспешліва ўмя-
шаўся імператарскі лейбмедык. — Мыбыліпадумаліспярша, ці не забіўся, і таму паслалі па вас. Хто і што ён ёсць, — сутаргава сказаў ён далей, каб не даць сітуацыі яшчэ больш абвастрыцца, — не датычыцца справы. Па ўсім відаць, што ён лунатык. Вы ж ведаеце, што гэта такое? Ну, бачыце, я сабе адразу быў падумаў, што ведаеце. Ага... Гм... I вы павінны рэшту ночы крыху прыгледзець за ім, каб ён зноў не ўзяўся за сваё. Магчыма, вы мецьмеце добрую ласку і заведзяце яго дамоў? Слуга і Бажэна маглі б ваму гэтым пасобіць. Гм... Так... Праўда ж, барон, вы дазволіце?..
— Так, так. Толькі прэч яго! — замармытаў Эльзэнвангер. — О Божа, выведзіце, выведзіце яго!
— Я толькі ведаю, што яго завуць Зрцадла і што ён, падобна на тое, актор, — спакойна сказала багемская Лізэль. — Начамі ён ходзіць па піўнухах і прадстаўляе там людзям. Невядома, ці, — яна трасянула галавой, — ці ведае ён сам, хто ён такі будзе, ніколі не казаў. А мне ані не абыходзіць, хто і што ёсць мае кватаранты. Я не бестактоўная, лішняга не разбазарваю, языком не бразгаю. Пане Зрцадла! Хадземце! Але ж хадземце-но! Вы што, не бачыце, тутвам ніякай гасціннасці.
Яна падышла да лунатыка, узяла яго за руку.
Бязвольна даўся ён павесці сябе ўдзверы.
Падабенства з памерлым баронам Багумілам цалкам сцерлася з ягонага твару, постаць зноў як бы пабольшала і выпрасталася, хада больш упэўненая, і нават як бы нанава вярнулася нармальнае самаўсведамленне — і пягледзячы на гэта ён усё яшчэ не звяртаў ніякай увагі на прысутных, быццам усе яго пачуцці да навакольнага свету былі цалкам адключаныя, як у загіпнатызаванага.
Але з ягонага твару сцёрся і пагардлівы выраз егіпецкага фараона. Заставаўся яшчэ толькі «актор» — але які ж бо актор! Маска з плоці і скуры, кожнае імгненне гатовая да новага, неспасцігальнага пераўтварэння. нанружаная, — маска, якую мелася б насіць сама смерць, калі б яна рызыкнугла змяшацца з сонмішчам жывых: аблічча істоты — імператарскага лейбмедыка зноў агарнуў тупы страх, неадчэпна шкрабло яго, што мусіў жа ён быў папярэдне недзе бачыць гэтага ча-
лавека, — істоты, якая сёння магла быць піым, а заўтра зусім іншым, іншым не толькі ў ягоным свеце, не, але і самому сабе, труп, які не распадаецца, які ёсць носьбіт нябачных, рассеяных у космасе ўіілываў, стварэнне, якое не толькі называецца «люстрам», а, магчыма, ім і з'яўляецца.
Багемская Лізэль вывела лунатыка з пакоя, і імператарскі лейбмедык скарыстаўся нагодай шапнуць ёй:
— Цяпер ідзіце, Лізінка; раніцай я знайду вас. Але нікому ні слова! Я хачу больш падрабязна распытацца пра гэтага Зрцадлу.
Пасля ён яшчэ крыху пастаяў у дзвярах, прыслухоўваючыся, ці не загавораць абое на лесвіцы, але адзінае, што ён мог пачуць, былі тыя самыя супакойлівыя словы жанчыны:
— Хадземце, хадземце ж, пане Зрцадла! Вы ж бачыце, тут не гасцініца!
Абярнуўшыся, ён заўважыў, што спадарства кампанія ўжо выйшла ў суседні пакой, расселася за гульнёвым сталом і чакала яго.
Па бледных, усхваляваных тварах прыяцеляў ён бачыў, што думкі іх круціліся не вакол картаў і што, мабыць, толькі ўладны загад валявой старой дамы прымусіў іх рабіць выгляд прывычнай вячэрняй рассеянай абыякавасці, быццам нічога не спрынагодзілася.
Сёння будзе дужа канфузлівы віст, падумаў ён, не даўся, аднак, заўважыць гэтага па сабе і пасля лёгкага птушынага паклону заняў месца насупраць графіні, якая дрыготкімі рукамі скінула карты.
Другі раздзел
НОВЫ СВЕТ
Колькі займала чалавечая памяць, Флюгбайлі, усе спрэс імператарскія лекары, дамоклавым мячом віселі над каранаванымі галовамі Багеміі, гатовыя без адкладу пайсці на ахвяры, як толькі ўтых аб'яўляліся хоць якія самыя мізэрныя азнакіхваробы, — гэта зрабілася прыпавесцю, якая, бытуючы на Градчанах у арыстакратычных колах, здавалася, давала падставу знайсці сваё пэўнае пацвярджэнне і ў тым, што са сконам каралевы-ўдавы Марыі Ганны род Флюгбайляў у сваіх апоіпніх атожылках, менавіта ў старым халасцяку Тадэвушы Флюгбайлі, так званым Пінгвіне, фактычна быў асуджаны на згасанне.
Кавалерства гера імператарск.агалейбмедыка, скрупулёзна, як ход гадзінніка, адрэіуляванае і адладжанае, зазнала праз начную авантуру з лунатыкам Зрцадлам непрыемнае выпрабаванне.
У яго дрымоце прайшлі самыя розныя мроівы і ўявы, працяклі нават цені душных успамінаў з часоўмаладосці, калі панады багемскай Лізэлі — натуральна, калі яна была яшчэ маладая і прыглядная, — гралі далёка не малаістотную ролю.
Забаўная, канфузная крутаверць фантазіі, у якой нязвыклае адчуванне, нібыта ён трымае ў руцэ алытэншток — алыіійскую палку, пэўнай меры стварыла кропку ззяння, разбудзіла яго нарэшце ў нязвычна ранні час.
Кожнай вясны, акурат 1 чэрвеня, гер імператарскі лейбмедык меў звычай выпраўляцца на аздараўленне ў Карлсбад
і дзеля гэтага, як што ён ненавідзеў чыгунку, якую лічыў за жыдоўскія вымудры, карыстаўся дрожкамі.
Калі Карлічак, так звалі коніка масці ізабэль, які меў цягнуць за сабою экіпаж, пануканы настойлівымі ўказаннямі старога, у чырвонай камізэльцы фурмана, дабіраўся да Г алешавіца, прыгарада Прагі, адлеглага ад горада кіламеіраў на пяць, кожнага разу тут рабіўся прывал нанач, а на раніцу трохтыднёвае падарожжа з большымі ці меншымі пралётамі, залежна ад настрою Карлічка, гэтага бадзёрага нядэшліка, працягвалася далей; дабраўшыся да Карлсбада, ён там за час да ад'езду назад няблага ад'ядаўся, круглеў, рабіўся падобны на ружовую сасіску на чатырох тонкіх ножках, а тым часам пан лейбмедык забяспечваў сам сабе патрэбны pyx er pedes, пяшэчкам.