Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Ён бачыў, як яе сухія старэчыя пальцы нервова корпаліся ўкошыку з вязаннем на поручы фатэля, падумаў сабе: цяпер, цяпер яна нешта зробіць, нешта неверагодна ганебнае, абразлівае — нештатакоежудаснае,чагоёніпрыдумацьнемогбы.
— Вы — сёння — ігралі — дзівосна, Вондрэйц, — сказала графіня. выштурхоўваючы з сябе слова за словам, дастала з кошыка дзве памятыя банкноты і працягнула яму. — Вось вам, — выпіце. I купіце сабе замой кошт — пару — лепшых — штаноў да наступнага разу, Вашыя ўжо зусім знасіліся.
Сіудэнт адчуў, як застыла ягонае сэрца ад няведама якога сораму.
Яго апошняя ясная думка была, што павінен узяць грошы, але ён не хацеў выдаць сябе; увесь пакой расплыўся перад вачыма шэраю масаю: Паліксэна, гадзіннік, твар памерлага гофмаршала, рыштунак, крэсла — выдзяляліся толькі бялёсыя, слепаватыячатырохкутніківокнаў. Ёнзразумеў: графіня і на яго накінула шэрае палатнянае покрыва — «ад мух», — пазбавіцца ад яго ён да самай смерці не здолее.
Калі ўжо быў на вуліцы, з яго памяці начыста сцерлася, як ён сышоў па лесвіцы ўніз. — А ці быў ён насгул наверсе, у пакоі? — Глыбока ўсярэдзіне смылела рана, і гэта падказвала яму, што, мусіць, так яно і мелася быць. I грошы ўсё яшчэ трымаў у руцэ.
He думаючы, сунуў іх у кішэню.
Пасля яму ўспомнілася, што а восьмай да яго прыйдзе Паліксэна, — на вежы прабіла чвэрць, на яго збрахаў сабака, неспадзявана, як удар плёткай па твары: значыцца, ён сапраўды выглядаў так гаротна, што нават сабакі багатых брахалі на яго.
Ён сціснуў зубы, нібыта мог гэтым самым заглушыць свае думкі і з дрыжыкамі ў каленях рушыў дамоў.
На насгупным рагу задьгхана спыніўся: не, не трэба дамоў, толькі куды-небудзь прэч, далей ад Прагі — сорам літаральна спапяляў яго, — лепей у ваду! 3 маладой рашучасцю памкнуўся бегчы да Влтавы, але «другі» ў ім прыпаволіў яго крокі, нашэптваючы лагоднай ашукай, што ён мусова здрадзіць ГІаліксэне, калі ўтопіцца, голас хітра і падстунна замоўчваў, што гэта быў толькі жыццёвы парыў, з данамогаю якогатой «другі» стрымліваў яго ад самагубства.
Божа, о Божа, як я пагляджу ёй у твар, калі прыйдзе! — крыкамкрычалаўім. — He, не, яна не прыйдзе, спрабаваўён суцешыць сябе, яна не можа прыйсці, усё скончана! — Але боль у грудзях пачаў агрызацца яшчэ шаляней: калі яна не прыйдзе, больш ніколі не прыйдзе, якяму тады жыць далей!
Праз чорна-жоўіую браму ён увайшоўудвор « Далі боркі» — ведаў, што настуішая гадзіна станеццажахлівым, бясконцым адлікам хвілін: прыйдзе Паліксэна, тады ён згарыць ад сораму, не прыйдзе, тады — ягоная ноч будзе ноччу вар'яцтва.
Ён з жахам паглядзеў угору на Галодную всжу, якая круглым белым капелюшом з-за раскрышанага часам мура ўздымалася з Аленеваіа яра. — Вежа ўсё яшчэ жыла, тупа адчуў ён — колькі ахвяраў звар'яцела ў яе каменным чэраве, але Ма\оху ўсё мала, — цяпер, пасля стогадовага смяротнага сну, вежа прачнулася зноў.
Упершыню з дзяцінства ён паглядзеў на яе не як на твор
рук чалавечых, не, гэта была гранітная пачвара з жудаснымі вантробамі, якія маглі ператравіць плоць і кроў, як гэта бывае ў начнога драпежнага звера. Тры паверхі ў ёй, аддзеленыя адзін ад аднаго гарызантальнымі насціламі, і круглая праваліна пасярэдзіне, наскрозь, як глотка, з рота ўніз да шлуння. На верхнім у старыя часы год у год гадамі ў жахлівым беспрасветным мораку асуджаных павольна жавалі, пакуль яны не спускаліся па вяроўцы ў сярэдняе памяшканне да апошняга кубка вады і хлеба, каб там таміцца, калі толькі вязень раней не страсянуўся глуздамі ад смуроду плесні, які падымаўся знізу, з глыбіні, і не кідаўся ўніз на згнілыя трупы сваіх папярэднікаў.
У ліпавым двары веяла мокра-вільготнай вільгаццю вечаровага прысмерку, але акенцаў каравульнай будцы ўсё яшчэ было адчыненае.
Отакар ціха сеў на лаўку, каб не патрывожыць старую падагрычную жанчыну, якая, як яму падумалася, спала там. Нейкае толькі кароткае імгненне хацелася выкінуць з галавы ўсё, што адбылося, перш чым пачалося пакутлівае чаканне — дзіцячая спроба юнака, якому памроілася, быццам ён можа перахітрыць сваё сэрца.
Раптоўная слабасць агарнула яго; колькі было сілы мусіў ён стрымліваць сутаргі рыданняў, якія сціскалі горла, пагражаючы задушыць.
Нягучны голас з пакоя, быццам у падушку, прабіўся да ягоных вушэй:
— Отакар?
— Што, мама?
— Отакар, а ці не зайшоў бы ты, ці не пад'еў бы?
— He, мама, я не галодны, я... я ўжо еў.
Голас з хвіліну памаўчаў.
У пакоі ціха і металічна прабіў гадзіннік палову восьмай. Студэнт сцяў вусны, сціснуў рукі: што ж цяпер рабіць... што рабіць!
Зноў прачнуўся голас:
— Отакар?
Ён не адказаў.
— Отакар?
— Што, мама?
— Чаго... чаго ты плачаш, Отакар?
Ён прымусіў сябе ўсміхнуцца:
— Я? Што ты сабе падумала, мама! Я не плачу... Чаго б я меўплакаць?
Голас недаверліва замоўк.
Студэнт падняў вочы з прыцененай голлем зямлі. Калі б, нарэшце зазванілі званы, калі б нарушылі мёртвую цішу. Праз шчыліну ён глядзеў на неба, адчуваў, што павінен нешта сказаць.
— А тата ці дома?
— Ён у шынку, — быў адказ праз хвіліну.
Ён рэзка ўстаў.
— Тады я таксама пайду туды на гадзінку. Дабранач, мама! — Ён падхапіў футарал са скрыпкай і глянуў на вежу.
— Отакар?
— Што? Можа, зачыніць акно?
— Отакар! Отакар, я ж ведаю, што тьг не пойдзеш у шынок... Ты пойдзеш у вежу?
— Пайду, — але — пазней. Там... там граецца мне лепей. Дабранач...
— А сёння яна зноў прыйдзе ў вежу?
— Хто... Бажэна?.. Ах, Божа — нуале, можа... Калі мецьме калі, дык, можа, і зойдзе. Тады мы крышачку і пагамонім... Цітрэба мне што... ну, зладзіцьтату?..
Голас зрабіўся яшчэ журботнейшы:
— Думаеш, я не ведаю, што не Бажэна? Па тым, як ідзе, — пазнаю. Таклётка, так хутка не хадзіцьмеш, калі цэлы дзень працаваўшы.
— Ай, ды што ты такое зноў падумала, мама! — Ён паспрабаваў засмяяцца.
— Так, праўда твая, Отакар, — зачыні вокны — я ўжо маўчу. — Атак яно і лепей — тады не пачую гэтых жахлівых песень, якія ты ўвесь час іграеш. калі яна з табою. Я... я б хацела, я магла б табе памагчы, Отакар!
Студэнт наставіў вушы, пасля схапіў з лаўкі скрыпку і па-
спяшаўся да праломіны ў муры і ўзбег па вышараваных камен ных сходках і праз драўняны масток на верхні паверх вежы.
3 паўкруглага памяшкання, у якім ён спыніўся, праз метровы мур на паўднёвы бок выходзіла вузкая аконная ніша, свайго роду расшыраная байніца, і ў ёй лунаў сілуэт сабора над замкам.
Для наведнікаў, якія штодня прыходзілі агледзець Даліборку, у памяшканні былі пастаўлены некалькі драўняных крэслаў, стол з бутэлькай вады на ім і старая выцвілая канапа. У паўзмроку яны здаваліся як бы ўрослымі ў муры і падлогу. Невялікія жалезныя дзверы з распяццем вялі ў суседняе памяшканне, у якім дзвесце гадоў таму назад была ўвязнена графіня Лямбуа, пра-прабабка графіні Паліксэны. Тая калісьці атруціла свайго мужа, а памерла ўжо вар'яткаю, пракусіўшы сабе вены на руцэ, паспеўшы яшчэ крывёю намаляваць на сцяне свой партрэт.
За сцяной была камера без святла, заледзьве шэсць крокаў, у муры якой адзін вязень нечым жалезным выкалупаўзаглыбленне, дастатковае, каб там мог, скурчыўшыся, прысесці чалавек. Трыццаць гадоў калупаў ён так, — яшчэ далоня ўшыркі, і ён быў бы на волі, каб... вываліцца ў Аленеў яр. Але яго своечасова заспелі і перавялі ўсярэдзіну вежы на галодную смерць.
Неспакойна хадзіў Отакар угору і ўніз, прысаджваўся у аконнай нішы, зноў ускокваў; нейкі момант ён напэўна ведаў, што Паліксэна прыйдзе — у наступны быў ужо перакананы, што ніколі яе не пабачыць; абедзве перспектывы здаваліся яму адна жахлівей за другую.
Гэта было — надзея і страх адначасова.
Кожнае ночы ён браў з сабой у сон партрэт Паліксэны, і ў сне і ў чуванні яна запаўняла сабою ўсё яго жыццё; іграючы, ён думаў пра яе, быў адзін — унутрана гаварыў з ёю, паветраныя замкі будаваў праз і для яе, — а як бы яно было, каліпрыйдзе? — Жыццё — турма без святла і паветра, уяўляў ён сабе ва ўсёй дзіцячай роспачы без берагоў, на што было толькі здольнае сэрца ў дзевятнаццаць гадоў.
Думка, што і тады ён мог бы іграць на скрыпцы, здалася
яму самай немагчымай з усіх немагчымасцяў. Ціхенькі нячутны галасок у яго грудзях натэптваў яму, што ўсё ітойдзе зусім, зусім інакш, чым ён сабе думаў, але ён не стаў слухаць таго галаску, не хацеў слухаць, бо і што ён меў яму да весці.
Боль быў часам такі нясцерпны, што ён не хацеў, каб яго не было, а суцяшэнне, нават калі яно ішло з ягонага нутра, яшчэ болып распаляла яго.
Згушчэнне змроку ў пустым памяшканні з кожнай хвілінай узмацняла хвалява нне маладога чалавека — аж да нясцерпу.
Кожнае імгненне яму здавалася, быццам ён чуе ціхі шолах звонку, і сэрца застывала ііры подумцы, што гэта, мабыць, «яна». Тады ён пачынаў лічыць хвіліны, калі яма паводле ягоных падлікаў павінна была прамацацца да яго, і кожнага разу памыляўся, і адчуванне, што вось ужо яна, мабыць, на парозе і павярнула назад, кідала яго ў новую роспач.
Пазнаёміўся ён з ёю ўсяго некалькі месяцаўтаму назад — нібы ўжыццёўленая казка здалася яна яму, калі ён успамінаў той час. А яшчэ два гады таму назад ён упершыню ўбачыў яе, як мастацкі вобраз — як партрэт дамы эпохі ракако, з попельна-русымі валасамі, вузкімі, амаль празрыстымі шчочкамі і нейкай характэрнай жудасна-павабнай рысачкай каля паўрастуленых вуснаў, за якімі прасвечвала палоска белых маленькіх праіных крыві зубкаў. Было гэта ў палацы Эльзэнвангера, у зале продкаў якога вісеў партрэт, і калі аднаго разу ўвечары ён там іграў перад гасцямі і яна паглядзела на яго са сцяны і з таго часу так ўпалілася ўяго свядомасць, што кожнага разу, калі заплюшчваў вочы, успамінаючы карціну, ён вьгразна бачыў яе перад сабою. I спакваля яна авалодала палымянай юнай душою і так паланіла ўсе ягоныя помыслы і спадзяванні, што дала яму жыццё, і ён часта, як стварэнне з крыві і плоці, чулліва туліў яе да сваіх грудзей, калі часам вечарамі сядзеў пад ліпамі і мроіў ёю.
I хоць тое было, як ён даведаўся, партрэтам графіні Лямбуа, але ж. імя яе было Паліксэна.
Усё, што толькі ў хлапечай перабольшанасці мог ён у помыслах уявіць і прыдумаць з прыгажосці, асалоды, цудоўнасці, шчасця і чмуру, укладваў ён з таго часу ў гэта імя, пакуль
яно не зрабілася яму чароўным словам, якое варта было яму толькі прашаптаць, каб адразу ж адчуць блізкасць яго носьбіткі як знамянальную пяшчоту.