Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Ён вечна круціў сабе галаву, разважаючы, што ж бо такое магло крыцца за мутнымі шыбамі, перад якімі сядзела ста-
рая пані, — хай тое яны выходзілі на двор, а ці на сад, ці на вуліцу — але ніколі так і не адважыўся паспрабаваць даведацца самому. Але ж адважся, і прыйшлося б прайсці міма графіні, сама думка пра гэта жахала яго.
Вечна адно і тое ўражанне ад пакоя не дазваляла прачнуцца ўімніякаму новаму рашэнню; утой самы момант, якувайшоў у памяшканне, ён адчуў сябе як бы ўвінчаным у гадзіну, калі ўпершыню мусіўтут паявіцца з візітам, і яму здавалася, быццам уся ягоная істота таксама ўшытая ў медзь і палатно на сцяне — «ад мух», якіх увогуле тут не было.
Адзіны прадмет, які быў незадрапіраваны альбо ж, прынамсі, толькі часткова, быў партрэт у рост пасярэдзіне мініяцюр: у шэрым каленкоры, які ўбіраў у сябе партрэт разам з рамай, быў выразаны чатырохкутнік, і партрэт глядзеў вонкі ў пустату голым, грушападобным чэрапам з блакітнымі, беспачуццёвымі рыбінымі вачыма, — убакенбардаваны твар нябожчыка-мужа старой пані, колішняга обэр-гофмаршала Заградкі.
Хто яму пра гэта расказаў, Отакар Вондрэйц ужо забьгўся, але ён аднекульсь ведаў, што граф быў чалавек крутой жорсткасці і бязлітаснай цвёрдасці, безуважны не толькі да пакутаў іншых людзей — але і да сваіх; так ён яшчэ хлапчуком, проста каб забавіць час, голай нагой забіваў у парог жалезны цвік.
Катоў у доме была процьма, і ўсё спрэс старыя, непаваротлівыя таўкулы.
Часам студэнт бачыў іх цэлым тузінам — сноўдаліся ўнізугору па сходах, шэрыя і ціхія, быццам чакалі, як запрошаныя напачастунаксведкі, калі ў іх нешта папытаюцца, — але яны ніколі не заходзілі ў пакой, а калі каторае калі-нікалі памылкова і ўсуне галаву ў дзверы, дык тут жа зноў і тузанецца назад, у пэўным сэнсе нават як бы з перапросінамі, што заглянула не ў час, калі патрабуецца ягонае паказанне.
У графіні Заградкі была свая адмысловая манера абыходзіцца са студэнтам.
Часам ад яе зыходзіла нешта, што кранала яго як пяшчот-
ная мацярынская любоў, але гэта заўсёды трывала толькі некалькі хвілін — ужо ў наступны момант ён адчуваў хвалю халоднай пагарды, амаль нянавісці.
Адкуль гэта бралася, ясна не было ніколі. Але яно, здавалася, зраслося з ягонай істотай — было, відаць, спадкам прадаўняй багемскай шляхетнасці, якая стагоддзі жыла ў атмасферы ганебнай прыручанасці. У словах графініна любоў, калі толькі наогул тая яе любоў была, ніколі не выяўлялася, але амаль жудасная пагардлівасць часам і без слоў вылівалася досыць красамоўна, хай сабе больш у халодным тоне, калі графівя нешта казала, чым у сутнасці сказанага.
У дзень сваёй канфірмацыі ён мусіў нешта спілікаць на скрыпачцы — была гэта багемская народная песенька «Andulko, me dite, ja vas mam rad», a крыху пазней пайшлі больш высакародныя мелодыі — ужо калі яго ігра ўдасканалілася, — духоўныя песні і любоўныя, аж да санатаў самога Бетховена, але ніколі, няважна, добра ці нядобра гэта ў яго выходзіла, на яе твары нельга было разгледзець ні знаку апладысментаў альбо неадабрэння.
Да сёння ён не ведаў, ці ўмела яна ацаніць ягонае майстэрства.
Сюд-туд яму рупіла прарвацца да яе сэрца імправізацыямі і з імкліва пераменнага патоку, які пераходзіў з яе на яго, адчуць, ці знайшлі ягоныя гукі правільную дарогу да яе душы, але раз-поразу пры ледзь прыкметным несуладдзі струнаў ён адчуваў, як струменіцца на яго любоў, — і наадварот — нянавісць, калі яго смыкам вадзіла высокае майстэрства.
Мабыць, прычынай была бязмежная пыха яе крыві, якая, кроў, ўспрымала завершанасць у ягонай ігры як замах на прывілеі расы і таму загаралася нянавісцю; а можа, інстынкты славянкі любіць толькі тое, што слабое і шкадавання вартае; а можа нават, гэта быў выпадак — але паміж імі была неадольная заграда, адсунуць якую ён неўзабаве нават хацець перастаў, так, як калі б яму прыйшло ў галаву проста падысці да акна і ў нечым падсачыць графіню, — не магло такое прыйсці ў галаву.
— Ано ж, пане Вондрэйц, заграйце! — сказала яна тым
самым будным цвярозым тонам, як і заўсёды ў такіх выпадках, калі ён пасля маўклівага, пашаноўнага паклону адчыніў футарал з інструментам і падняў смык,
Больш чым калі раней адпшурнуты назад — і, мусіць, праз кантраст паміж уражаннямі ад палаца Вальдштэйна і шэрай убогай хатнасцю сённяшняга часу, якая для яго азначала застылую мінуласць, ён выбраў, сам не ведаючы, што робіць, песеньку з часоў сваёй канфірмацыі, дурную, сентыментальную «Андулька...». I сам спалохаўся, узяўшы першыя такты, але графіня, здавалася, ані здзівілася, ані ўгневалася — яна глядзела ў пустату, як партрэт яе мужа.
Патроху пачаў вар'іраваць мелодыю, як падказваў яму момант.
Гэта была яго манера — аддавацца на волю захаплення ігрой, якой пасля мог аддавацца ўжо і душою, як уражаны слухач, быццам скрыпачом быў нехта іншы, а не ён сам, нехта, хто засеў у ім, але ім-такі не быў і пра каго ён не ведаў нічога — нівобразу, нісутнасці — апрачатаго, штотойвадзіў смыком па струнах.
Аўдушы пры гэтым ён вандраваўпа незнаёмых, прымроеных мясцінах, ныраўучасіны, якіх ніколі не бачылачалавечае вока, выдабываўбліскуча-звонкія скарбы з далёкіх глыбіняў, аж пакуль сам не западаў у такую зачараванасць, што вакол яго знікалі сцены і паўставаў новы, вечна пераменлівы, поўны фарбаў і гукаў свет.
Аяшчэ здараласячасам, што цьмяныя вокныяк бы прасвятляліся, і ён раптам усведамляў, што там, за імі, было царства феяў у дзівоснай раскошы, паветра трапятала пералівісгабелым зыбам, жывая табе снежная завея сярод шчырага лета, — і што вось ён сам, ідзе пад бясконцай лісцвянай аркай язміну, упоены каханнем, унутрана прыхіліўшы да сваіх гарачыя плечы маладой вясельна ўбранай жанчыны, усю сваю душу напаіўшы водарам яе скуры.
Пасля, як аднуць тое ўжо бывала, шэрае палатнянае покрыва на партрэце нябожчыка-гофмаршала ператваралася ў паток попельна-русых жаночых валасоў, а на іх веснавы светлы саламяны капялюшык з светла-блакітнай стужкай,
і дзявочы тварык з цёмнымі вачыма і злёгку разамкнутымі вуснамі пазіраў на яго зверху ўніз.
I за кожным разам, калі ён бачыў ажылыя рысы, якія ўвесь час адчуваўу сабе ў сне, у чуванні і ў марах, быццам яны былі яго сапраўдным сэрцам, тады той «другі ў ім» здаваўся як бы падуладным таямнічаму загаду, які ішоўад «яе», і ягоная ігра набывала змрочныя фарбы дзікай чужароднай жорсткасці.
Дзверы ў суседні пакой раптам адчыніліся, і ціха ўвайшла маладая дзяўчына, пра якую ён думаў.
Яе твар быў падобны на твар з карціны ракако-дамы ў палацы Эльзэнвангера, такая ж юная і прыгожая, як і тая. — А за ёю ўжо цікавала цэлая швора катоў.
Студэнт паглядзеў на яе, спакойна і як на нешта звычайнае, быццам яна заўсёды тут і была. Бо і з чаго яму было здзіўляцца? Яна ж толькі выйшла з яго і ішла паперад ім!
Ён граў і граў. Увесь у мроях, рассеяна, адсутна. Яму здавалася, што бачыць сябе з ёю ў цёмным крыпце царквы св. Георга, святло свечкі, якую нёс манах, трапятала на амаль у чалавечы рост скулытгуры, вычасанай з чорнага мармуру: постаць мёртвага, як цень духа, на грудзях лахманы, вочы сухія і пад рэбрамі на страшэнна разадраным целе замест дзіцяці скручаная кальцом гадзюка з жахлівай, пляскатай трохкутнай галавой.
I ігра скрыпкі сталася словамі, якія манаху царкве св. Георга кожны дзень, як літанію, манатонна і адухоўлена гаворыць кожнаму, хто заходзіць у крыпт:
— Шмат стагоддзяў таму назад у Празе быў скульптар, ён жыў са сваёй каханкай у недапушчальнай распусце. I калі ён убачыў, што яна ўжо тоўстая, ён перастаў ёй верыць, думаючы, што яна ашукала яго з іншым, і задушыў яе і сапхнуў цела ў Аленеў яр. Там яе з'елі чэрві, і калі яе знайшлі, дык тады ж і надалося напасці на след забойцы, — яго замкнулі разам з трупам у крыпце і, перш чым калесаваць, прымусілі выразаць яе партрэт у камені дзеля акуплення грэху.
Отакар раптоўна ўвесь сцепануўся, пальцы яго застылі на грыфе; ён апамятаўся і ўжо вачыма цвярозага чалавека
ўбачьгў маладую дзяўчыну, якая зайшла за спінку крэсла графіні і з усмешкай паглядзела на яго. Як скамянелы, няздольны рухацца, ён паклаў смык на струны.
Графіня Заградка ўзяла ларнет і павольна павярнула галаву:
— Іграй, іграй, Отакар; яна толькі мая пляменніца. He перабівай яго, Паліксэна.
Студэнт не крануўся, толькі рука ляніва звесілася ўніз, быццам пры сардэчным курчы.
3 мінутуўпакоі панавала поўная цішыня.
— Чаму ён больш не грае? — гнеўна падвялася графіня.
Отакар страпянуўся, не ведаючы, як яму стрымаць і схаваць ад яе дрыжанне рук, — і скрыпка ціхенька і нясмела яўкнула:
Андулька, дзіцятка, я рады табе...
Вуркатлівы смяшок юнай дамы адразу суняў мелодыю.
— Скажыце нам лепей, пане Отакар, іігго гэта была за песенька такая цудоўная, што вы гралі? Гэта была фантазія? А я — пры гзтым, — пасля кожнага слова Паліксэна рабіла глыбакамысную паўзу і, апусціўшы вочы, яўна раздумліва патузвала кутасікі на спінцы фатэля, — вельмі жыва — мусіла — сабе -згадаць — пра крыпт — у царкве — Георга, — пане — пане — Отакар.
Старая графіня ледзь прыкметна сцепнулася; нешта было ў тоне, з якім пляменніца вымавіла імя Отакара, і гэта яе азадачыла.
Студэнт сканфужана прамармытаў некалькі недарзчных слоў; ён бачыў на сабе дзве пары чэпкіх вачэй, адна так поўная пацяглівай жарсці, што яму аж у мазгах завярнула, другая свідравала наскрозь, вострая як нож, прамянілася падазронасцю і разам з тым смяротнай нянавісцю; ён не ведаў, у якія ж вочы яму глядзець, каб не абразіць іх, альбо не выдаць таго, што ён адчуваў.
Іграць! Толькі іграць! Хутчэй, хутчэй! — крычалаўім. Ён борздзенька паклаўна струны смык...
Халодны пот страху выступіў на лобе. Напрамілы божа, толькі б цяпер не завесці зноў праклятага «Andulko, me dite»! 1 ўжо з першага руху смыкам ён з жахам адчуў, што ўсё непазбежнавядзедатаго — у вачах пацямнела, — алетутнадапамогу яму прыйшлі з вуліцы гукі катрынкі, і ён з вар'яцкай, несвядомай паспешнасцю падхапіў вулічную песеньку:
Блед-нашчоч-кі, худар-ляўкі, у замуж-жы лёс ваш мляўкі, толькі яса-чкі і ружы шчасцем бавяц-ца ў замужжы, і я-нымужчы-нам — смак.
Далей ужо не змог: нянавісць, якая тачылася з графіні Заградкі, ледзь не выбіла скрыпку з рукі.
Як праз туман ён угледзеў, што Паліксэна шмыгнула да гадзінніка, які стаяў каля дзвярэй, рассунула на ім шырму і перавяла нерухомыя стрэлкі на лічбу VIII. Ён зразумеў, што гэта і мела б азначаць час спаткання, але яго радасць пагасла ад пакутлівага, здушлівага страху, што графіня пра ўсё здагадалася.