Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
З'яўленне на адрыўным календары над ложкам чырвонай даты «1 траўня» было знакам, што наспела крайняя пара пакаваць куфры, але гэтым разам гер імператарскі лейбмедык нават не зірнуў на каляндар, пакінуў лісток «30 красавіла», на якім унізе значылася «Ноч Вальпургіі», несарваным, падышоў да пісьмовага стала, узяў вялізарны, у акладзе са свіной скуры і з латуннымі вугалкамі фаліянт, гэты фамільны з прадзядоўскіх часоў дыярыуш кожнага мужчыны з роду Флюгбайляў, і пачаў гартаць запіскі сваёй маладосці, каб высветліць, ці не дасца хоць такім шляхам устанавіць, дзе і калі ён мог і папярэдне сустракацца з тым жахлівым Зрцадлам, — бо думка, што павінна ж тое было некалі быцца, даймала яго неадчэпна.
Пачынаючы з дваццаці пяці гадоў і з дня, калі памёр бацька, ён пунктуальна кожнае раніцы занатоўваў усё, што з ім здаралася, — дакладна — яккалісьціягопапярэднікі, ікожны дзень занатоўка мела свой чарговы нумар. Сённяшні запіс ужо стаяў пад нумарам 16117.
I як што ён ніяк не мог загадзя і наперад ведаць, што заседзіцца ў кавалерстве, а таму і не пакіне пасля сябе сям'і, дык — таксама на ўзор сваіх продкаў — усё, што толькі датычылася любоўных калізіяў, запісаў таемным шыфрам і знакамі, якія мог расшыфраваць толькі ён сам, а недасвед-
чанаму воку яно так і заставалася нечытэльнай кітайіпчынай.
Такіх любоўнасцяў у гэтай кнізе адпаведна пахвальным чынам апісана няшмат; яны суадносіліся ў сваёй частаце з колькасцю таксама старанна занатаваных у кнізе спажытыху гасцініцы «Каму спех» іуляшоў прыкладна, як адзін да трохсот.
Нягледзячы на ўсю скрупулёзнасць, з якою вёўся дыярыуш, гер лейбмедык не змог знайсці ніводнага запісу, каб той меў хоць якую прывязку да лунатызму, і таму ён нарэшце расчаравана захлопнуў фаліявт.
Яшчэ калі гартаў старонкі, у яго закралася пачуццё нейкай несамавітасці: ён чытаў асобныя запісы, і ўпершыню яму як бы самахоць дайшло да свядомасці, як у сутнасці неверагодна аднастайна прабеглі гады ягонага жыцця.
Будзь яно тое за іншым часам, ён з гонарам успрыняў бы магчымасць пахваліцца сваім жыццём, такім размераным і ўнармаваным, як ні ў кога іншага ў самых эксклюзіўных арыстакратычных колах на Градчанах, і што з ягонай крыві — хоць яна і не была блакітная, а была толькі буржуазная — у каторым бо пакаленні звялася якая б там ні была спадчынная паспешлівасць і плябейская сквапа да фальшывага поспеху — яму адразу і раптам уявілася цяпер пад яшчэ свежым уражаннем ад начных падзеяў у доме Эльзэывангера, быццам у ім абудзілася памкненне, якому ён мог знайсці толькі абразліва-гідкія назовы. Такія назовы, як: авантурызм, стан незадаволенасці, праява неабачлівай неразважлівасці, жаданне даследаваць невытлумачальныя працэсы і яшчэ да таго падобнае.
Недаўмёна разгледзеўся па пакоі. Пабеленыя глінкай сцены без ніякіх аздобаў заміналі яму. А раней жа ніколі не заміналі! — Чамураптам?
Ён злаваўся сам на сябе.
Тры пакоі, якія ён займаў, былі ў паўднёвым крыле імператарскага замка, іх яму пасля выхаду на пенсію адшкадавала адміністрацыя замка. 3 надбудаванага выступа, у якім стаяла магутная падзорная труба, ён мог заглядваць у «свет» — у Прагу, а за ёю, на небакраі, сузіраць яшчэ і ля-
сы, і зялёныя хвалістыя паверхні ўзгорыстага ландшафту, тым часам як з другога акна вачам рэпрэзентавалася ў сваім верхнім сплыванні Влтава, — срабрыста бліскучая стужка яе раставала ў імглістай смузе далячыняў.
Каб неяк улагодзіць свае здзічэлыя думкі, ён падышоў да тэлескопа і навёў яго на горад, пры чым, як гэта сталася ягонай звычкай, папраўляўтрубу рукою.
Апаратпавялічваўуневерагоднай меры ітамудаваўвельмі малое поле агляду, так што прадметы, якія траплялі ў гэтае поле, здаваліся назіральніку такімі блізкімі, быццам былі вось-вось як рукой дастаць.
Г ер імператарскі лейбмедык нахіліўся да акуляра з падсвядомым, ледзь-ледзь падуманым тайным жаданнем убачыць на якім-небудзь даху камінара альбо яшчэ якое іншае шчасценоснае явічша ці знак, але тут жа і адхіснуўся з грымасай жаху на твары.
Перад ім стаяла на поўны рост, з'едліва скрывіўшы твар, бліскаючы вачыма з голымі, без веек, павекамі і як бы казнаючы яго, багемская Лізэль і выскалялася!
Уражанне было такое страшэнна брыдкае, што гер лейбмедык скалануўся ўсім целам і нейкую хвіліну бязглузда таропіўся міма трубы ў прасветленую сонцам паветраную прастору, кожнае імгненне гатовы ўбачыць перад сабою старую шлюндру ў плоці і па магчымасці на памяле.
Калі ён нарэшце агоўтаўся ў памяці, хоць і поўны дзіву з таго, як велягурыста пасваволіў з ім выпадак, але ўсё яшчэ рады, што прыгода вельмі натуральна паклалася натлумачэнне, — і зноў зірнуў праз апарат, старая ўжо прапала, як і не была, а перад ім праплывалі чужыя, абыякавыя яму твары, але тым не менш падалося, быццам у выразе гэтых твараў была пэўная ўзбуджанасць — так бы мовіць, нейкая напруга, якая перадавалася і яму.
Па спешцы, з якою таўкліся людзі, па жэстыкуляпыі, жвавасці гаваркіх вуснаў, часам шырока раззяўленых, з якіх нібыта нават вырываліся крыкі, было відаць, што, мабыць, узнік вялікі збой народу, прычыну якога праз вялікую аддаленасць устанавіць было нельга.
Невялікі штуршок у падзорную тубу, — і карцінка ў ёй прапала, а заместяе — спачаткуўрасплывістыхабрысах — нешта цёмнае, чатырохкугнае, якое паступова, па меры падкручвання лінзы, ператварылася ў адчыненае ветравое акно з разбітымі і заклеенымі газетамі шыбамі.
Маладаяўтрантахжанчына — запалы, скрушлівы, якутрупа, твар, вочы глыбока ў вачніцах — сядзела ў раме акна, нерухома, з тупой і жывёльнай абыякавасцю прыляпіўшы позірк да схуднелага, шкілетападобнага дзіцяці, якое ляжала перад ёю і, відаць, памерла ў яе на руках. Яркае сонечнае святло, заліваючы абаіх, дазваляла з жахлівай выразнасцю разгледзець кожную драбніцу і сваім усеадольным бляскам невыносна паглыбляла жахлівы дысананс паміж галечай і радасцю.
—	Вайна. Так, вайна, — уздыхнуў Пінгвін, і стукнуў па трубе, каб гэтым жудасным відовіпічам не псаваць сабе смаку ды апетыту перад снеданнем такім непатрэбным чынам.
—	Там, мусіць, чорны ход утэатр альбо нешта падобнае, — прамармытаў ён задумліва, калі перад ім пакацілася новая сцэна: двое рабочых пад цікаванне гурмы вулічных хлапчукоў і малітоўна прыкленчаных старых жанчын у хустачках сама-сама выносілі з шырока адчыненай брамы велізарную карціну, на якой відаць быў стары з доўгай белай барадой на ружовых аблоках з выразам душанадрыўнай злагады ў вачах і паднятай на дабраславенне правай рукой, тым часам як левая ахайна трымала глобус.
Мала задаволены і ў пакуце ад супярэчлівых пачуццяў імператарскі лейбмедык вярнуўся ў пакой, моўчкі прыняў ад кухаркі паведамленне, што ўнізе чакае Вэнцаль, узяў цыліндр, пальчаткі і слановае косцілёсачку і, паскрыпваючы ботамі, пачынчыкіляў па халоднай лесвіцы ўніз у двор замка, дзе фурман ужо корпаўся каля дрожак, спрабуючы апусціць верх, каб гер-лейбмедыкава высакаросласць магла спакойненька размясціцца ўсярэдзіне экіпажа.
Карэта ужо паспела пратарахтаць ладны кавалак дарогі ўніз па крутой вуліцы, як раптам у Пінгвіна ў галаве крутанулася думка, якая падзвігла яго так доўга стукаць у шыбіну акенца карэты, аж пакуль Карлічак, наастатку, не ўспасо-
біўся, упёршыся сваімі ізабэлевымі кастылямі, рэзка затармазіць, а Вэнцаль саскочыў з козлаў і, зняўшы капялюш, падышоў да дзверцаў.
Як з-пад зямлі выскачыўшы, вакол карэты стлумілася цэлая гайня хлапчарні, і як толькі дзеці разгледзелі ў карэце Пінгвіна і, ўспомніўшы ягоную мянушку, завялі свайго роду маўклівытанецпалярныхптушак, — расставіўшы і сагнуўшы рукі, яны пераймалі няўклюдныя рухі і вострымі дзюбамі торкалі адно адное.
Гер імператарскі лейбмедык не ўгонарыў пакепнікаў ані нават позіркам, ён нешта шыкнуў фурману, ад чаго той праз імгненне літаральна аслупянеў.
— Эксэленц, літасцівы пане, шо, вы хочаце на Нябожчыкі? — спытаўся нарэшце паўшэптам. — Да... да... далюдзёў?.. Во так во... з самага рана?.. — Але ж багемская Лізэля жыве не на Нябожчыках, — з палёгкаю сказаў ён пасля таго, як Пінгвін больш даходдіва выклаў яму свае намеры. — Багемская Лізэля жыве ў Новым Свеце. Дзякаваць Богу.
— У...свеце?Унізе? — перапытаўгерімператарскілейбмедык і кінуў лены позірк з акенца на Прагу, якая раскінулася перад ім унізе пад нагамі.
— У Новым Свеце, — супакоіўяго фурман, — на вуліцах, штоваколАленевагаяра. — Кучар пры гэтым тыцнуў вялікім пальцам у неба і рэзкім рухам апісаў у паветры пятлю, быццам старая дама жыла на недаступных жывым палях, у, так бы мовіць, астральных сферах, паміж небам і зямлёй.
Праз некалькі хвілін Карлічак размерана павольнымі рухамі каўказскага горнага мула падымаўся ўгору па крутой вулцы.
Геру імператарскаму лейбмедыку прыйшло ў галаву, што ўсяго нейкіх паўгадзіны таму назад ён жа такі бачыў багемскую Лізэль на пражскіх вуліцах і што наўрад ці калі яшчэ знагодзіцца яму на жывыя вочы пабачыцца і перагаварыць з акторам Зрцадлам, які ў яе кватараваў. I ён рашыўвыдабыць хоць якую карысць з гэтай сітуацыі і лепш ужо адмовіцца ад сняданку ў «Каму спех».
Вуліца Новы Свет складалася, як гер імператарскі лейб-
медык меў магчымасць пераканацца, — на нейкую хвіліну дрожкі давялося пакінуць, каб пазбегнуць гнятлівага відовішча, — зсяміасобнапастаўленыхдамкоўінасупраць іх паўколам мура, верх якога з выстаўленым наперад фрызам, пакрэсленым крэйдай, бадай што, няўмелай хлапечай рукою, але тым не меней з даволі драстычнымі намёкамі на палавыя забегі. За выключэннем некалькіх хлапчукоў, якія з радасным галасам круціліся на па костачкі засыпанай вапняком вуліцы, далёка наўкол не відаць было ні адной жывой чалавечай душы.
3 Аленевага яра, схілы якога былі ўсыпаны расцвілымі дрэвамі і кустамі, веяла п'янючым водарам язміну і бэзу, а ўдалечыні мроіўся паркавы палац імператрыцы Ганны ў срабрыста-белых пырсках фантанаў, з набухлым зялёнамедным, пакрытым пацінай даўнасці дахам у паўдзённым сонечным святле, як велізарны блішчасты жук.
У імператарскага лейбмедыка раптам дзіўна сэрца зайшлося ў грудзях. Мяккае, санлівае веснавое паветра, ачмуральны водар кветак, гуллівыя дзеткі, у блакітнай смузе ярка высветлены малюнак горада ўнізе пад нагамі, спічасты сабор ухмары гракоўнад гнёздамі, — усё гэта разам зноў разбудзіла ўім глухое дакорлівае адчуванне сённяшняй раніцы, быццам ён усё сваё жыццё напралёт ашукваў сваю душу.