• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    — Дыкты думаеш, Зрцадла — мёртвы? — спытаўся расеец з усімі прыкметамі раптоўнага ўзбуджэння.
    — He ведаю. Можа, ён напалавіну... — запытальна павярнуўся татарын да Паліксэны: — Як гэта сказаць? Напалавіну... напаў...
    — Уяўна мёртвы?
    — Але. Уяўна мёртвы. Калі Эўлі хоча гаварыць вуснамі іншага чалавека, ён спачатку выходзіць з самога сябе і ўваходзіцьукагосьцііншага. Ёнробіцьгэтатак... — Нейкімомант татарын думаў, якямулепей патлумачыць, пасля прыклаўсабе палец паверх дыяфрагмы на тое месца, дзе рэбры звязаны з грудной косткай. — Тут сядзіць душа... Яе ён выцягвае наверх, — ёнпаказаўсабенагорла, паслянаноздры... — спярша сюды, пасля туды. А тады ён пакідае сваё цела з дыханнем і ўваходзіць у мёртвага. Праз нос, праз шыю, у грудзі. Калі цела мёртвага яшчэ цэлае, мёртвы ўстае, і як жывы. Але гэта ўжо не ён, гэта Эўлі.
    — I такое адбываецца з самім Эўлі? — напружана спыталася Паліксэна.
    — Цела Эўлі — як бы мёртвае, пакуль ягоны дух сядзіць у іншым целе. Я няраз назіраў за факірамі і шаманамі. Яны
    заўсёды сядзяць, як мёртвыя. Гэта таму, што іхні дух у некім іншым. Гэта называецца «авэйжа». Але факір умее рабіць авэйжу і з жывымі людзьмі. Адно толькі тыя павінны сгіаць, альбо быць аглушанымі, кам ён у іх уваходзіць. Некаторыя, і асабліва самотнікі, якія ў часы свайго жыцця мелі асабліва моцную волю альбо павінны былі выконваць на зямлі місію, яны могуцьуваходзіць навату прытомныхжывых, ітыя гэтага не заўважаюць. але часцей за ўсё яны карыстаюцца целам уяўна мёртвых альбо жывых, Як напрыклад, з гэтым вашым Зрцаддам... Чаго ты так глядзіш на мяне, Сяргей?
    Расеец пры апошніх словах ускочыў, імгненна абмяняўся позіркам з яшчэ адным слугою і літаральна прыкіпеў да вуснаў татарына.
    — Нічога, нічога, Мола; я проста здзіўлены.
    — У мяне дома, — гаварыў далей татарын, — аднуць так здараецца, што чалавек, які да таго жыў вельмі спакойна, раптам ужо не ведае, як яуо завуць, і йдзе ў свет. Тады мы кажам; Эўлі альбо шаман усяліўся ў ягонае цела. Шаманы не веруточыя, але яны могуць рабіцьтое самае, што і Эўліях. Учыненне авэйжы не мае нічога агульнага з Каранам. Калі мы ранаўстаем і адчуваем, што не зусім такія, як звечара, як калі клаліся спаць, — дык мы апасаемся, што ў нас засеў самотнік, і энергічна некалькі разоў выдыхаем, каб вызваліцца ад яго.
    — Чаму ты думаеш, што мёртвыя хочуць пранікаць у цела жывых? — спыталася Паліксэна.
    — Можа, каб мець сваю асалоду. Мож.а, каб нешта навярстаць на зямлі, што яны не паспелі ці забыліся зрабіць, як былі жывыя. Альбо, калі яны жорсткія: каб учыніць вялікую крывавую лазню.
    — Тады магчыма, што вайна...
    — Нутак, — згадзіўся татарын. — Усё, што людзі робяць упоперак свайму жаданню, ідзе ад авэйжы, хай так, хай гэтак. Калі людзі раптам дзяруць адзін аднаго, як тыгры, думаеш, япы рабілі б гэта, калі б нехта не ўчыніў з імі авэйжы?
    — Яны гэта робяць, думаю, бо яны... ну, бо яны натхнёныя на... на нешта; на нейкую... ідэю, магчыма.
    — Ну, але ж гэта і ёсць авэйжа.
    — Значыцца, натхненне, захапленне і авэйжа — адноітое самае?
    — He, спачатку прыходзіць авэйжа. А з яе ўжо тады вынікае захапленне. Часцей за ўсё гэтага не заўважаеш, калі нехта з некім учыняе авэйжу. Але натхненне, захапленне — іх адчуваеш, і таму думаеш, што яны ў чалавеку ўзнікаюць самыя з сябе. Ты ведаеш, ёсць розныя віды авэйжы. Адны людзі ўмеюць рабіць авэйжу ў іншых, проста прамаўляючы. Але гэта заўсёды толькі авэйжа, проста больш натуральная. 3 чалавекам, які разлічвае толькі на самога сябе, ніхто на свеце не можа зрабіць авэйжы. Hi нават Эўлі, ні шаман.
    — I ты лічыш, што калі Эўлі зрабіў з намі авэйжу, дык і пачалася вайна?
    Татарын з усмешкаю паківаў галавою.
    — Альбо шаман?
    Зноў паківанне.
    — Дыктадыхто?
    Мола Осман паціснуў плячыма. Паліксэна па ім бачыла, што яму больш не хацелася гаварыць; яго ўхілісты адказ: «Хто толькі верыць у сябе і думае пра сябе, перш чым нешта пачаць, з тым ніхто не можа зрабіцьавэйжы» толькі ўмацаваў яе ў гэтай подумцы.
    — Ты магаметанін?
    — Н-не, не зусім. Ты ж бачыш, я п'ю віно. — Татарын падняў сваю шклянку і выпіў, кіўнуўшы ёй.
    Паліксэна адкінулася ў крэсле назад і моўчкі вывучала яго поўныя спакою рысы. Крутлы, гладкі твар, свабодны ад усякай жарсці ўзбуджэння.
    Авэйжа? I. Якія дзіўныя прымхі. Яна зрабіла глыток чаю з кубачка. А што ён скажа, калі я ў яго папытаюся, ці можна маляваць партрэты з авэйжы? Ай, чаго гэта я, ён жа толькі канюшнік!.. — Яна раззлавалася, што так доўга слухала яго, злавалася ўсё болыв і больш, чым ясней ёй рабілася, што яшчэ ніколі з кім-небудзь са сваіх родзічаў нават блізка не гутарыла так зацікаўлена, адчула сябе як бы расава пакрыўджанай. Прыплюшчыла вочы, каб ён не заўважыў, што яна няспынна сачыла за ім. Калі б я мела яго пад сваёй уладай, я загадала б
    адсячы яму галаву, хацела яна сказаць у нейкім крыважэрным атлуменні, каб зноў выпрастаць сваю накрыўджаную пыху, але гэта ёй не ўдалося.
    Пачуццё вусцішнасці не магло ў ёй падняцца, калі толькі япо не ў пары з любоўю альбо гіажадай -і тое і другое свяцілася з татарына, як з нябачнай шыльды.
    Яна падняла вочы: частка маладзейшай абслугі пад час яе дыялогу з азіятам збілася ў грамадку каля задняй сцяны доўгага пакоя і напаўголаса перагаворвалася, але, па ўсім відаць, вельмі ўсхвалявана.
    Да яе даляцела некалькі слоў: «Пралетарыяту няма чаго траціць, апрача сваіх ланцугоў». Слуга, які перад тым так вымоўна паглядзеў на татарына, узяўслова; гэта быў малады чалавек з унарцістым позіркам, мабыць, з пражскіх чэхаў, выглядаў вельмі начытаным і спрытна кідаўся сацыялістычнымі цытатамі: «Маёмасць — крадзеж».
    Пасля — нрацяглае мармытаіпіе, з якога даволі часта прарывалася імя «Ян Жыжка». — «Гэта ўсё глупства, ад гарачкі мазгоў, — прашыпеўдругі, зцяжкасцюстрымліваючы шэпт, і, нібы даючы прастору сваёй злосці, крутануўся на абцасе ваколсваёйвосі. — Карацей, нас будуць страляць, яктолькі яўкнем. Кулямёты! Ку-ля-мё-ты!!» Усё, што ён гаварыў, не рабіла на нікога аніякага ўражання, кожны раз расеец меў чым запярэчыць. А словы «Ян Жыжка» гучалі рэфрэнам.
    Раптам ітрагучала імя «Отакар Вондрэйц». Паліксэна добра расчула яго.
    Яна міжволі падалася наперад, каб дакладна ўлавіць, пра што там вялося.
    Расеец заўважыў яе рух і борздзенька кінуў усім знак, пасля чаго яны імгненна перапынілі гаворку і, як мага непрыкметней вярнуліся на свае месцы за сталом.
    Чаму яны так робяць, разважала Паліксэна. Яна інстынктыўна адчувала, што ўсё, пра што там гаварылася, датычылася яе і яе касты: калі б усяго толькі незадаволенасць платай альбо што-небудзь такое, яны б так не хваляваліся.
    Што было названа імя Отакара, занепакоіла яе болып за ўсё. Мабыць, яны нешта ведаюць? Яна сілком страсянула
    з сябе свае думкі... А, прымхлівая баязлівая чэлядзь. Чаго мне праз іх пераймацца. Хай сабе думаюць, што хочуць. Ая — што мне больш дагаджае, тое і рабіцьму.
    Яна паспрабавала прачытаць з твару Бажэны; дакладна ж ведала, што раней у Бажэны былі пэўныя далікатнасці з Отакарам — але заўсёды ёй гэта не абыходзіла. Яна была занадта ганарыстая і фанабэрыстая, каб раўнаваць да кухоннай служанкі. He, Бажэнін твар быў абыякавы і толькі прыветлівы. Значыцца, імя Отакара было спамянута ў нейкай іншай сувязі?
    Цяжка стрымная нянавісць у вачах у расейскага фурмана падказала ёй, што, мабыць, гаварылася пра зусім іншыя рэчы, зусім не пра персаналіі.
    Прыгадалася размова, якую яна некалькі дзён таму назад выпадкова пачула ў краме: там унізе, у Празе, пачаліся звычайныя дурныя закалоты. Смердзь зноў плануе нейкія «мітынгі» — біццё вокнаў альбо нейкія такія іхнія «дэмакратычныя» шалы ці што там яшчэ якое.
    3 палёгкай уздыхнула. Чаму яна мела б пераймацца з таго, што там пачнецца далей! ПаўстаннеўПразе: дробязі і пустая лухта.
    Пакуль што ніколі яшчэ нічога такога не перакідалася цераз масты на па-гэты бок, на Градчаны. На дваранства бестыя пакуль што не ашчэрвалася.
    Холадна і пакепліва адказала яна позірку расейца.
    I ўсё ж уся ўнутрана здрыганулася, так выразна адчула яна пагрозлівую нянавісць, якая ішла ад яго.
    Але нішто ў ёй не перарасло ў страх — толькі павольнае казытанне, свайго роду «пажадлівае ўздыбленне валасоў», як яна сама сабе гэта вызначыла, прыйдзе дзень, і ўсё гэта будзе сур'ёзна і прывядзе да крыві.
    «Грунтовыя воды» — сярод яе думак узніклі раптам і словы «грунтовыя воды». Нібыта нейкі голас у ёй вымавіў іх. Чаму «грунтовыя воды» ? Якая тут сувязь з тым, пра што яна думала? — Яна не ведала дакладна, што гэта азначала: «грунтовыя воды». Нешта такое, што спіць у зямлі, пасля раптам падымаецца, падымаецца, нацякае ў скляпы, падмывае му-
    ры, і тады ўначы рушацца старыя дамы, ці там яшчэ нешта падобнае робіцца.
    I з гэтага неўсвядомленага ўяўлення вырастала карціна: гэта была кроў, што там падымалася з глыбіні мора крыві, якая сачылася з зямлі, цякла з-пад рашотак каналізацыі, залівала вуліцы, пакуль усё гэта патокамі не снлывала ў Влтаву.
    Кроў — сапраўдная грунтовая вада ГІрагі.
    Свайго роду аглушэннр нагарнулася на яе.
    Чырвоны туман перад вачыма; яна бачыла, як ён павольна аднлываў ад яе да расейца, твар якога, як ад калатлівага страху, раптам пабялеў.
    Яна адчула, што нейкім чынам аірымала перамогу над гэтым чалавекам. Яе кроў была мацнейшая за ягоную.
    Нешта такі ёсць... у гэтай «авэйжы». Яна паглядзела на рукі расейца: лапы пачварыны, шырокія, страшныя, як створаныя, каб душыць — цяпер яны лена і як бы спаралізавана ляжалі на стале.
    Гадзіна тая, калі пралетарыі парвуць свае ланцугі яшчэ доўга не настане, смяялася яна сама ў сабе.
    Яна раптам зразумела, што і яна магла б рабіць авэйжу, калі б захацела, можа, нават заўсёды гэта ўмела — яна і яе род, стагодд,зямі.
    Шосты раздзел
    ЯН ЖЫЖКА 3 ТРОЦНАВА
    ГІад апошні дванаццаты ўдар гадзінніка чэлядзь пачціва паднялася: гадзіна супольнасці закончылася.
    Паліксэна стаяла ў партрэтным пакоі, не рашаючыся сказаць, каб Бажэна дапамагла ёй раздзецца. Пасля адаслала яе.
    —	Цалуюручкувашайлітасціграфіні, — дзяўчына схапіла яе за рукаў і пацалавала.
    —	Дабранач, Бажэна, ідзіце ўжо
    Паліксэна села на край ложка і паглядзела ў полымя свечкі.
    Цягіер спаць? Думка падалася ёй недарэчнай. Яна падышла да акна, якое выходзіла ў сад, і рассунула цяжкія шторы.