Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Няясна ўсведамляючы, што ёй трэба прайсці ў ліпавы
двор і пастукацца ў акенца да Отакара, яна хацела ўвайсці ў старавечныя муры, але туг пачула з глыбіні прыцішаныя галасы і ўбачыла цуглюдзей — як ёй падумалася, тых самых, што прайшлі за ёю па лесвіцы, — якія, прадзіраючыся праз кустоўе, іпілі да падножжа вежы.
Яна ўспомніла, што ў сярэдні паверх Даліборкі звонку быў прабіты ў муры лаз, дастаткова вялікі, каб прапусціць прыгнутага чалавека -па паступова моўклым пярэшапце і па шуме апаўзалых і ападаных камянёў яна заключыла, што людзі карысталіся гэтым лазам, каб дастацца ўсярэдзіну вежы.
За некалькі скачкоў яна адолела павышчарбляныя прыступкі і пабегла да каравулыіай будкі-хаткі, з якое насустрач ёй свяцілася матава-светлае акенца.
Яна прытулілася вухам да завешанай зялёнай паркалёвай занавескай шыбы.
— Отакар... Отакар! — яна выдыхнула гэта як мага цішэй.
Прыслу халася...
Нейкі трэск, ледзь разборлівы, там у пакоі, быццам нехта прачнуўся і заварочаўся ўложку.
— Отакар? — яна далікатненька, пазногцем пастукала ўшыбу. — Отакар?
— Отакар? — як рэха шэптам вярнулася даяе. — Отакар, гэта ты?
Паліксэна ўжо хацела расчаравана адысціся назад, калі там усярэдзіне загаварыў нехта глухім голасам — так, бы сам з сабою ў сне. Перарывістае, вымучанае мармытанне, з паўзамі глыбокага маўчання; паміж — ціхае патрэскванне, быццам рука неспакойна пагладжвае па коўдры.
Паліксэне здалося, што яна разбірае ў сказаным словы з пацераў. Ціканне маятніка ўсё больш мацнела, чым больш яе вуха абвастрала ўспрыманне шолахаў. I спакваля, як яна слухала і слухала, глухі голас здаваўся ёй усё больш і больш знаёмым.
Яна пазнала, гэта былі словы з малітвы, яна іх чула, але не зусім разумела сэнс, не разбірала, чый гэта быў голас.
Няясныя здогадкі, што гэтаму голасу павінен належаць
стары, дабрадушны ў белым чапцы твар, трымалі яе ў напрузе. Гэта магла быць толькі прыёмная маці Отакара, — але ж я яе ніколі не бачыла! ?
Імгненна як бы апона апала з яе памяці...
— Збаўца ўкрыжаваны! Ты, у крывавым цярновым вянку, — гэтыя самыя словы калісьці гэты самы голас шаптаў каля яе ложка — янаўнутрана бачыла, як сціскаліся пры гэтым маршчыністыя рукі, — бачыла перад сабою ўсю постаць, як яна тады там ляжала ўложку, бездапаможная і неабольніца, скручаная падаграю; яна цяпер ведала: гэта была яе старая нянька, якая так часта далікатна гладзіла яе па шчочках і спявала ёй пяшчотныя калыханкі.
Уражаная, яна слухала абрывістыя словы, якія, ужо амаль неразборлівыя, пранікалі да яе слыху праз шыбу:
— Маці Божая, міладайная, дабраславёная ты сярод жанчын... не дай майму сну спраўдзіцца... адвядзі ліхое ад Отакара...іпакладзіграхіягоныянамае... — Ціканне гадзінніка перабіла апошнія словы сказа. — Калі ж нельга іначай і ты не хочаш адвесці ад яго благое, дык учыні, каб гэта я памылілася і каб не панеслі на сабе віны тыя, каго я люблю. — Паліксэна адчувала гэтыя словы, быццам страла ўпівалася ёй у cappa. — Ушчуй жа яго, не адчужайся ад яго, выбаў яго, Маці Божая, з-пад улады тых, якія цяпер у вежы і намышляюць забойства...
He слухай, калі я ў болях маіх зноў і зноў прашу цябе даць мне памерці.
Напоўні яго тугою, якая яго раздзірае, але пакінь яму рукі чыстыя ад крывілюдское; патушы ягонае жыццё, перш чым яно запляміцца забойствам. I калі на гэта патрэбна ахвяра, дык падоўжы дні мае ў пакутах і скараці ягоныя, каб не мог ёнучыніць грэху... I не залічыямуўвінутое, што яго надзіць. Я ведаю, ён прагне гэтага — толькі дзеля яе.
He залічы віны і ёй; ты ведаеш, я палюбіла яе з першага дня, як бы калі б яна была маё дзіця, — дай ёй, Маці Божая...
Паліксэна адхіснулася; яна інстынктыўна адчувала, што гэта маглі быць толькі словы, пасланыя ў неба, і яны павінны былі прарваць вобраз, якіянанасілаўсабе, — і яна баранілася
ад гэтага як пад ціскам патрэбы самазахавання. Вобраз продкавіцы ў ёй чуў пагрозу небяспекі быць выкінутым з жывых грудзей назад у мёртвую сцяну Эльзэнвангеравай галерэі.
На сярэднім паверсе Даліборкі, у круглым, страшным памяшканні, у якім раней павераныя карнай справядмвасці асуджалі свае ахвяры на вар'яцтва і галодную смерць, шчыльна збіўшыся ў гурт, на падлозе сядзелі мужчыны вакол дзіры, праз якую колісь скідалі ў склеіт трупы пакараных.
У нішах былі ўстаўлены ацэтыленавыя паходні, і іх сляпучае святло злізвала фарбы з твараў і вопраткі зборні — з кожнай шчыліны і няроўнасці, так што ўсё здавалася як бы раскладзеным на блакітнавата-яркім снезе і цвёрдымі, чорнымі ценямі. Паліксэна пракралася ў змрочнае верхняе памяшканне, якое яна добра ведала пасля сустрэч з Отакарам, — ляжаланажывацеіпразкрутлуюадтулінуўпадлозе, што злучала абодва паверхі, бачыла, што рабілася ўнізе.
Ёй здавалася, што сабраліся тут рабочыя з машынных і амуніцыйных фабрык, плячыстыя мужчыны-здараўцы з цвёрдымі тварамі і жалезнымі сценабітнымі кулакамі, Отакар, які сядзеў каля расейца-фурмана, сваёй шчуплявай фігурай — дзіця горкае.
Як яна заўважыла, усе яны былі яму чужыя, бо ён нават імёнаў іхніх не ведаў.
Збоку ад групы на каменнай пліце сядзеў на кукішках, нізка апусціўшы на грудзі галаву, як усё роўна спаў, актор Зрцадла.
Расеец, відавочна, перш чым яна апынулася тут, ужо сказаў прамову, пра гэта сведчылі самыя розныя пытанні да яго. Таксама і сшытак, з якога ён зачытваў асобныя фразы, пераходзіў з рук у рукі.
— ПётрАляксеевічКрапоткін, — па складах чытаў чэшскі лёкай.якісядзеўлеваручадяго, тытульнылістсшытка. — Гэта хто, рускі генерал? Но, і што, мы звяжамся з рускімі войскамі супроць яўрэяў, дайшло ўжо да гэтага, пане Сяргей...
Расеец падскочыў:
— Саюзнічаць з салдатамі? Мы? Мы самыя хочам быць
панамі! Далоў войскі! Ці ж у салдат ёсць іншыя задачы, як толькі страляць па нас. А мы змагаемся за свабоду і справядлівасць супроць усякай тыраніі — мыхочамразбурыцьдзяржаву, царкву, дваранства, буржуазнасць; доўта яны кіравалі намі і мелі нас за дурняў. — Колькі я павінен яшчэ гаварыць пра гэта, Вацлаў! Павінна праліцца кроў дваранаў, якія кожны дзень гнобілі нас і прыгняталі! Ніводзін з іх не павінен ацалець, ні мужчына, ні стары, ні жанчына, ні дзіця... — Ён падняўугорусваестрашныякулакі, якмолаты — і, закіпеўшы ад гневу, не змог гаварыць далей.
— Так, павінна праліцца кроў, — усклікнуўчэх-лёкай, ужо і перакананы. — У гэтым мы адзіныя!
Разгарэлася гамана.
— Стойце, у такім разе я не з вамі, — ускочыў Отакар, і адразунасталапоўнаяцішыня. — Нападацьнабезабаронных? Я што вам, крывавы сабака? Я пратэстую. Я...
— Змоўкні! Ты ж абяцаўся, ты ж прысягаў! — закрычаў расеец і хацеў схапіць яго за локаць.
— Нічога я вам не абяцаў, пане Сяргей, — Отакар адштурхнуў назад кулак, які пацягнуўся да яго. — Я прысягаўся нічога не выдаваць, што тут убачу і ггачую, нават калі мне рвацьмуць язык з горла. I я стрымаю прысягу. Я адчыніў вам Даліборку, каб мы маглі тут сабрацца і параіцца, што рабіць далей; ты ашукаў мяне, Сяргей; ты сказаў, што мы будзем... — ён не змогдагаварыць, бо расеец схапіўяго залокаць і сцягнуўуніз. Паўстала кароткая валтузня, але тут жа і спынілася.
Пагрозліва падняўся велізарны рабочы з тыгрыным тварам і бліснуў вачыма на расейца:
— Адпусці, пане Сяргей! Тут кожны можа казаць, што хоча. Разумееце вы мяне? Я — гарбар СтаніслаўГаўлік. Добра, пальецца кроў, мусова павінна паліцца кроў. Інакш бо нельга. Але ёсцека людзі, якія не могуць пайсці на кроў. А гэты — ён проста музыкант.
Расеец збялеў да губоў — раз'ятрана грыз пазногці і з-пад аітушчаных павек сачыў за тварамі іншых, каб даведацца, як яны паставяцца да справы.
Раздрай цяперямгупатрэбен меней заўсё. Трэбабыло, што
б там ні сталася, утрымаць лейцы ў сваіх руках. Адзінае, пра што яму найперш цяпер заходзілася, было: самому сесці на чале руху, усё роўна, як гэты рух называцьмецца.
Пра магчымасць праводзіць нігілістычныя тэорыі ён ніколі ў жыцці не думаў, быў занадта разумны на тое. — Такога роду хітраспляценні мозаку ён пакідаў летуценнікам і дурням.
Але нігілістычнымі лозунгамі падсцёбнуць дурны натоўп, каб потым з паўсталага кавардаку вычавіць сабе наступствы ў выглядзе пэўнай уладарнай пазіцыі — сесці, нарэшце, укарэту, замест каб увесь час тырчаць на козлах, — гэта, як на ацэну правільнага фурманскага вока, быў сапраўдны рзцэпт усіх анархісцкіх навук і лячэнняў. Тайны дэвіз анархістаў: «Сыдзі ўбок і прапусці мяне» — ужо даўно стаў і ягоным.
Ён прымусіў сябе выскаліцца і зноў вымкнуўся са сваім:
— Ваша рацыя, пане Гаўлік, мы ўжо самыя правернемусё астатняе. Чаго мы ўсе хочам, гэта на ўсіх адно і тое самае! — Ён зноў дастаў з кішэні сшытак і вычытаў. — Туг напісана: «Будучая рэвалюцыя прыме характар усеагульнай, — фактар, які вылучыць яе з усіх ранейшых пераваротаў. Гэта ўжо болып не будзе толькі адна краіна, якую ахопіць бура; будуць уцягнугы ўсе краіны Еўропы. Яку 1848 годзе, так і гэтым разам штуршок, які сыходзіць з адной краіны, непазбежна прывядзе ў рух астатнія краіны і распаліць рэвалюцыйны пажар ва ўсёй Еўропе». — Адалей тут напісана: «...вы, пануючыя класы, вы абяцалі нам свабоду працы, але вы ператварылі нас у фабрычных рабоў...»
Дык вы ж зусім не фабрычны, пане Сяргей, — пачуўся пакеплівы голас з глыбіні грамады.
— «... яны ператварылі нас у панскіх падданых. Яны ўзялі на сябе арганізацыю прамысловасці, каб забяспечыць нам вартае чалавека існаванне, але вынікам сталі бясконцыя крызісы і глыбокая галеча; мір яны абяцалі нам, і прывялі нас да бясконцай вайны. Яны растапталі ўсе свае абяцанні».
— Правільна.Усёдакладна?..Што?..Штотутгавораць? — важна ўставіўся чэх-лёкай і, чакаючы воплескаў, якіх чамусьці не было, атарапелымі вачыма здзіўлена агледзеўся навокал.
— Ацяперпаслухайце, штопішадалейіхсіяцельствакнязь
Пётр Крапоткін, — мой бацька сваім часам меў гонар быць у яго лейб-фурманам: « Дзяржава ёсць ахоўніца эксплуатацыі і спекуляцыі, яна ёсць ахоўніца ўзніклай з рабунку і падману прыватнай уласнасці. Пралетарыю, адзінай маёмасцю якога з'яўляецца ягоная сіла і ўмельства ягоных рук, — як доказ ён падняў угору мускулістыя рукі, — няма чаго чакаць ад дзяржавы; для яго яна не больш як карпарацыя, закліканая любой цаной перашкодзіць ягонаму вызваленню». — I далей: — «Можа, пануючыя класы ў практычным жыцці ідуць далей ? Зусім не: у неразумным асляпленні яны размахваюць ашмоткамі сваіх сцягоў, абараняюць эгаістычны індывідуалізм, суперніцтва чалавека з чалавекам, нацыі з нацыяй...».