• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    і напаўняла жарсцю: кветкі, шлюбныя гульні жывёлаў, вясёлы крынічны нораў, сонечнае святло, маладыя людзі, водар і мілагучнасць, усё гучала ў слове, якое ў яе душы няспынна, няўхільна, яшчэ нячутна мармытала, як з трывожнага сну, што папярэднічае абуджзнню, — услове «кроў, кроў».
    Пасля аднаго разу быў узламаны ў Эльзэнвангера банкетны пакой, у якім былі вывешаны партрэты яе продкаў і графіні Паліксэны Лямбуа; і калі яна яе ўбачыла сярод іншых, з якіх большасць таксама былі яе цялесныя нродкі, у яе закралася несамавітае пачуццё, быццам гэта зусім не партрэт памерлай, а адбітак істоты, якая недзе рэальна павінна існаваць, намнога болып жывая, чым нешта яшчэ, што яна будзь калі яшчэ бачыла. Яна спрабавала пазбыцца гэтага пачуцця, але яно зноў і зноў прыходзіла да яе: яна вісіць тут сярод мёртвых твараў — тое, што мяне так вусцішна кранае, казала яна сабе, не дужа стараючыся паверыць сказанаму, можа быць падабенствам майго ўласнага лёсу.
    Але каб толькі гэта, дык не; справа ўкладвала.ся інакш, выходзіла за межы яе здольнасці разумець.
    Карціна, там на сцяне, была ў пэўным сэнсе ёю самою — нешта такое, як калі зародак насеніны нясе ў сабе імітацыю расліны, якая павінна ёю зрабіцца, недаступна вонкавым адчуванням і аднак жа ва ўсіх арганічных дэталях выразна акрэслена, — так той партрэт вісеў у ёй з самага маленства, быў прадугледжанай наперад матрыцай, у якую павінна была ўрасці яе душа кожнай клеткай, кожным валаконцам, аж пакуль ёю самою не будзе запоўнена самае маленькае паглыбленне ўтой матрычнай форме.
    У ёй раптам прачнулася падсвядомае ўразуменне, што яна ўбачыла самую сябе з усімі сваімі задраманымі, а цяпер перад усімі раскрытымі ўласцівасцямі, спрычыніла адчуванне партрэта яе продкавіцы-двайніцы як нечагась жывейшага за ўсё астатняе, што яна калі бачыла.
    Але жывейшым за ўсё жывое на свеце чалавеку можа здавацца толькі ён сам.
    Яна не ведала закона, на якім грунтуецца ўсё магічнае: «Калі дзве велічыні роўныя паміж сабою, дык яны ёсць адно
    і тое ж самае і існуюць толькі адзін раз, нават калі час і прастора яўна раздзяляюць іх існаванні».
    Калі б яна гэта ведала і разумела, яна была б здольная да драбніц ведаць свой лёс загадзя і наперад.
    Падобна на тое, як пазней партрэт паўплываў на Отакара, так паўплываў і на яе; толькі яе партрэт не пераследаваў, як яго, бо яна паступова звыклася і зраслася з ім і зрабілася ім. I калі б яна не існавала на зямлі як жывы прататып партрэта, гэта ніколі не змагло б збіць Отакара з тропу; але так яно было ўжо закладзена чароўнай сілай яе крыві, а ягоная кроў цікавала за сапраўднай жывой істотай і адчувала сябе магнетычна прыцягальнай да яе.
    Калі пазнейПаліксэнасустрэлаОтакараўсаборы — ніякая сіла ў свеце не магла б паблытаць тое, што тады адбылося; лёс згодна з жалезнымі законамі давёўда спеласці тое, што было пасеяна папярэдне. Што закладзена ў цела, замкнута і запячатана ў ім як форма, тое ператварылася ў жывы змест — з насеніны зрабілася плодам. I нічога іншага.
    Што агульнага ў мудраца і жывёлы: ніколі не адчуваць раскаяння за нейкае ўчыненае дзеянне — гэта перадалося і ёй, калі перамагла кроў.
    Нявіннасць мудраца і нявіннасць жывёлы змусілі сумленне змоўкнуць.
    Ужо праз дзень яна пайшла да споведзі з ясным усведамленнем таго, чаго яе навучылі ў кляштары, — «што яна ўпадзе мёртвая, калі ўтоіць які-небудзь свой грэх».
    Глыбока ў душы яна ведала: яна будзе ўтойваць і тым не меней застанецца жыць. Яна правільна зрабіла і ўсё ж — памылілася: тое, што датуль адбывалася як яе «Сама», загінула; а іншае «Сама» — тое, што адпавядала партрэту яе продкавіцы, — у той самы момант адразу заняло месца першага.
    Гэта не проста выпадак альбо сляпое самадурства, калі чалавек паслядоўнасць свайго радаводу называе словам «ствол дрэва», гэта насамрэч «ствол» «дрэва», які пасля доўгай зімовай лежні і пасля частай перамены барваў свайго лісця заўсёды і заўсёды гоніць моц у адну і тую самую галіну.
    Мёртвая Паліксэна ў партрэтнай зале ажыла, а жывая ўпаламёртваю — яны выбавілі адна адну, ікожная засталася бязвіннаю; адна ўтоіла на споведзі, што павінна была ўчыніць другая. I кожны новы дзень вынаджваў новыя бу тоны з маладой галіны старадрэвіны -новыя і ўсё ж прадаўна-старыя, як «ствол дрэва» здаўна прывык іх выпускаць: у Паліксэне сплавіліся каханне і кроў у адно нераз'емнае паняцце.
    Бічаваная салодкай, пажадлівай снагай, якую ўсе старыя лічылі ў сваім атачэнні пераяапружаным пацягам да пазнання, яна, пачынаючы з той хвіліны, бадзялася па Градчанах, з аднае гістарычнае мясціны, дзе пралівалася кроў, дадругое, ад аднаго пакутніцкага вобраза да другога. Кожны шэры, абветраны камень, мімаякога раней яна праходзіла абыякава, цяпер расказваў ёй пра крывавасць, пра накутлівыя тартуры, з кожнай пядзі зямлі хупала чырванаватай парай; беручыся за меднае кальцо на дзвярах капэлы, за якое сугаргава чапляўся кароль Вэнцаль, перш чым яго забіў родны брат, яна адчувала ў сабе пранозлівы подых смерці, які ўеўся ў гэты метал, але: ператвораны ў палка-гарачую, шалёную палкасць.
    Усе Градчаны з іх маўклівымі, закамянелымі будынкамі зрабіліся ёй жывымі гаваркімі вуснамі, якія сотнямі жывых языкоў нашэптвалі ёй ўсё ыовыя і новыя страхі і жахі з яе мінулага.
    Паліксэна механічна палічыла ўдары вежавага гадзінніка, які абвяшчаў наступленне восьмай гадзіны, а пасля спусцілася па лесвіцы ў пакой для прыслугі.
    Насустрач ёй выйшаў стары слуга ў паласатым каптане, пацалаваў яе ў абедзве шчокі і нравёў да месца на чале доўгага дубовага стала без абруса.
    Насупраць за ніжнім канцом стала сядзеў князеў фурман Лабковіч, малады расеец са змрочным тварам і глыбока аселымі чорнымі вачыма, які разам з іншымі з дваранскіх дамоў быўзапрошаны ў госці — гюруч з ім, суседам па стале, сядзеў татарын з кіргізскіх стэпаў, на галаве круглая, чырвоная, падобная на феску шапачка — на гладка паголеным чэрапе. Ёй казалі, што ён — барэйтар, канюшнік, князя Ро-
    гана, а раней быў правадніком каравана ў даследчыка Азіі Чома дэ Кёро.
    Бажэна ў прагулачным туалеце, у шапачцы з гнуткім пяром, — калядны падарунак графіні Заградкі — паўзверх падшпіленых косаў, унесла частункі: спачатку курапатак з зелянінай, пасля пакроеныя скібачкамі кнэдлі з чорнай мукі з павідлам, па-нямецку — цвэчгенмус.
    — Смачногатабе, Паліксэна, еж і пі! — сказала старая Эльзэнвангерава кухарка і падбадзёрліва падміргнула пакаёўкам і пасудніцам, якія шчыльненька, як толькі можна было, абселі стол, як кураняты квактуху, якой вельмі абыходзіць браць пад свае крылы вывадак на той пільны выпадак, калі высакароднай шулячысе ўрэштачкі раптам стукне ў галаву кінуцца з вышыні і задраць каторае на закуску.
    Спачатку панавала нейкая скаванасць у кампаніі, якая складалася з каля дваццаці мужчын, жанчын і дзяўчат усіх узростаў, бо многім з іх звычай есці за адным сталом з гаспадарамі быў неабыякім дзівам, і яны баяліся, каб па-дурному не абсудобіцца з нажом там ці відэльцам, бо чорт яго ведае, як імі есці, але Паліксэне такі ўдалося ўнесці ў застолле нязмушанасць, уцягваючы то таго, то таго ў гутарку, у якой маглі браць удзел і ўсе астатнія.
    Адзін Мола Осман, татарын, моўчкі еў пальцамі і штохвіліны мачаў іх у міску з вадою і апалоскваў, а пануры расеец каб табе словам акінуўся, толькі сюд-туд паводзіў доўгім, пранізлівым позіркам, амаль варожа і з нянавісцю.
    — Раскажыце ж, — пачала яна, калі вынеслі закускі і былі напоўнены шклянкі чаем і віном. — Што, зрэшты, тады адбылося? Гэта праўда, што там угары лунатык...?
    — Ну, аўжож, вашаміласцьграфіня, — горачаўставілася Бажэна, падавілася ад кухарчынага штурхаля пад рэбры іхуценькапаправілася: — Вядома, Паліксэна, янасваевочы бачыла! Гэта было жахліва. Адразу, як толькі Брок забрахаў, я ўжо ведала, рыхтык як сказаў пан барон: Езус, Марыя і Ёзэф! А тады яго як тузане ўгору, а ён як паляціць, ну — як бы гэта сказаць — як вогненны певень, такія, бы жар, вочы
    ў яго парабіліся... Каб гэтага шканліка, — яна схапілася за амулецік, які насіла на шыі, — не мела, на шчасце, на сабе, думаю, сёння я была б трупам. Так дзіка ён падзівіўся на мяне. А тадыяго раіттам як не шпурне цераз жывую агароджу, а ён так як не паляціць; як... як... як з трубы якое. Пан Лаўкота... — звярнулася яна да старог а камердынера, — ты ж сам бачылі...
    — Глупства, — мармытнуў стары і несамахоць патрос галавой, -усё было а зусім жа і ня гэдык.
    — Ну ж канечне, цяпер ты раптам зноў будзеце нам казаць, што не можаце сведчыць, пане Лаўкота, — гарачылася Бажэна, — але ж вы такі спалохаўся.
    — Што? Ён ляцеў у паветры? — недаверліва спыталася Паліксэна.
    — Ano, pi osim. Бітшэн, але ж бо такі.
    — Што, і праўда, вось так і лунаў.
    — Такі ж бо.
    — I во так. во гарэлі вочы?
    — А сэхіба ж бо й не.
    — I тады, кажаце, ён пры маёй цётцы і дзеду, пры ўсіх астатніх панах як бы — ператварыўся?
    — Ну. але ж бо, такі доўгі і благі, як дзяркач, зрабіўся, — пацвердзіла Бажэна. — Я праз замок... — збянтэжана спынілася, спалохаўшыся, што прагаварылася. — Ну так, вядома, далей я ўжо нічога не бачыла. Мяне ж тамака не было; літасцівая фраўграфіня мяне да багемскай Ліззлі паслалі... — Зноў кухарчын штурханец пад рэбры канчаткова заткнуў ёй рот.
    Нейкую хвіліну ўсе маўчалі.
    — Аяк, зрэшты, завуцьчалавека? — напаўголаса спытаўся расеец у суседа.
    Той паціснуў плячыма.
    — Зрцадда, наколькіяведаю, — адказала Паліксэназамест таго. — Думаю, нейківандроўныкамедыянтз Фідлавацкай... 3 кірмашу...
    — Так, так... яго называлі.
    — А ты думаеш, яго звалі інакш?
    Расеец павагаўся:
    — Я... я не ведаю.
    — Але ж ён-такі камедыянт? Праўда ж?
    — He. Напэўна не, — падаў голас і татарын.
    — Ты яго ведаеш?
    — Выведаецеяго.панеМола? — наперабойзагаманіліўсе. Татарын, як бы баронячыся, падняў рукі.
    — Я толькі адзін раз гаварыў з ім. Але думаю, не памыляюся: ён — прылада ў руках Эўлі.
    Чэлядзь недаўмёна ўтаропілася на яго.
    — Я ведаю, тут у Багеміі нічога пра гэта не чулі, але ў нас наЎсходзетакое недзіва. — I, падбадзёраны Паліксэнай расказаць усё больш падрабязна, ён кароткімі сказамі расказаў, кожную пару слоў спачатку перакладаючы са сваёй мовы на нямецкую: — Эўлі — гэтафакір-чарадзей. Факіру-чарадзею патрэбен рот, інакш ён не можа гаварыць. Таму ён выбірае сабе рот мёртвага, калі хоча гаварыць.