• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    Адзін раз кожнага года, 30 красавіка, бывае ноч Валыіургіі. Тады, як павядае народная легенда, выслабаняецца свет прывідаў і нечысці. Ёсць яптчэ і касмічныя ночы Валыіургіі, эксэленц! Па часе яны вельмі разлеглыя, каб чалавецтва магло пра іх памятаць, таму за кожным разам яны здаюцца новымі, датуль ніколі не бывалымі падзеямі.
    Цяпер якраз пачатак такой касмічнай Валыіургіі.
    I вось усё вышэйшае абяртаецца ў ніжэйшае, а ніжэйшае — у вышэйшае. Падзеі навальваюцца адна на адну амаль беспрычынна — тутужоняманічога «псіхалагічна» абгрунтаванага, як у пэўных раманах, што за асноўнае зерне існавання выстаўляюць «праблему ніжняй палавіны», ка-хан-ня, пачуццёва яго завуаляваўшы, каб яно высвятлялася яшчэ больш бессаромна, і разглядаюць шлюб беспасажнай мяшчаначкі як выбаўленчы момант у паэзіі.
    Зноў прыйшоў час, калі сабакі шалёнага лоўчага могуць парваць шворкі, але і для нас ёсць тут нешта разломнае: найвышэйшы закон маўчання! Дэвіз «народы Азіі, беражыце свае самыя святыя даброці» для нас больш не мае вартасці. Мы аддаем іх дзеля карысці тым, хто выспелены для «палёту»: бо мы здольныя гаварыць.
    Адно ўжо гэта ёсць прычына, чаму я гавару з вашай эксэленцыяй. Гэта запавет гадзіны, не нават заслуга Dero private. — Час настаў, калі «Я» павінна гаварыць да многіх.
    Сёй-той не зразумее маёй мовы; на іх можа як бы сысці ўнутраны неспакой, які нападае на голуба, калі ён думае: «Нехта гаворыць са мною, але я не ведаю, што ён хоча, каб я рабіў». Такі чалавек падупадае дзікай спакусе нешта ўчыніць, што насамрэч не ёсць воля ягонага «Я», а загад сатанінскіх знакаў плюс на крывавым небе касмічнай ночы Валыіургіі.
    Што я сказаў вашай эксэленцыі, адбылося гэтым разам зыходам з магічнага вобраза, яно толькі адлюстравалася ў Зрцадле — самыя ж словы ішлі з Царства Сярэдзіны; вы ведаеце — з «Я», якое над-усім!
    Вашай эксэленцыі высакародныя папярэднікі больш за тысячу гадоў аддаюцца празе праславіцца на прыпірышчы лейбмедыкаў, як бы яно было, калі б ваша эксэленцыя цяпер увайшлі ў стан клопату пра стан іхняй душы?
    Дагэтуль, эксэленц, — на мой велічэзны жаль не магу ўтоіць — іх палёт быў не вельмі высокі. «Хуткасць» з яе перцам не мяжуе так непасрэдна, як бы яно было пажадана, з прагнажаданым Царствам Сярэдзіны. Зародкі крылаўваша
    эксэленцыя, вядома ж, маюць, у гэтым няма ніякага сумневу (як яно бывае з тымі, у каго іх няма, вы маглі б заўважыць па пане генеральным дырэктары), інакш я цяпер вас не турбаваў бы, — ну хай пакуль што і не крылы, як хацелася б, але зародкі крылаў, то ўжо ж напэўна, ну, такія, скажам, як у пінгвіна.
    Бразгат клямкі перапыніў прамову вусатага прывіду; люстра на дзвярах, якія павольна адчыняліся, павяло колам усё, што было ў пакоі, і выглядала, быццам кожны прадмет страціў сваю ўстойлівасць. Увайшоў паліцэйскі.
    — Калі ласка, панове, ужо дванаццаць! Рэстаран на сёння зачыняецца!
    Яшчэ перш чым гер імператарскі лейбмедык змог замахнуцца на многія пытанні, якія перапаўнялі ягоныя грудзі, актор моўчкі выйшаў.
    Пяты раздзел
    АВЭЙЖА
    Штогоду 16 траўня, на свята святога Ёгана Нэпамука, заступніка і патрона Багеміі, у падвальным паверсе палаца Эльзэнвангера гаспадар ладзіў вялікую пачостку чэлядзі, на якой паводле прадаўняга градчанскага звычаю спадарства ў ягонай асобе сядзела на чале стала.
    Гэтай ноччу, пачынаючы роўна з восьмай гадзіны і канчаючы алошнімударам дванаццатай, усе саслоўныя адрозненні паміж панам і слугою трацілі значэнне: елі і пілі разам, гаварылі адзін да аднаго на «ты» і віталіся за руку.
    Дзе ў доме быў адзін сын, ён мусіў прадстаўляць гаспадароў; дзе не было, там абавязак ляжаў на старэйшай дачцэ.
    Барон Эльзэнвангер адчуваў сябе пасля прыгоды з лунатыкам такім датквёным, штс мусіў прасіць сваю дарослую пляменніцу, юную графіню Паліксэну, узяць на сябе ягоныя абавязкі.
    — Ты ведаеш, Ксэначка, — сказаўён, пасадзіўшы яе ў пакоі сваёй бібліятэкі (сярод мноства кніг, з якіх ён за ўсё сваё жыццё ніводнай у рукі не браў) перад пісьмовым сталом, з вязаннем у руках, каля свечкі, — ты ведаеш, Ксэначка, я падумаў. ты мне як усё роўна дачка і ў цябе таксама ж адны толькі прыстойныя людзі. I калі пасля ты захочаш спаць і не йсці так позна дамоў, дык можаш начаваць у гасцёўні, добра, Ксэначка?
    Калі Ксэначка без духу ўсміхнулася і хацела толькі нешта сказаць, запярэчыць, што яна ўжо распарадзілася паставіць
    сабе ложак у партрэтным пакоі, але тут жа падумала, як расхвалявала б дзядзьку такое рашэнне, і прамаўчала.
    Добрых паўтадзіны яшчэ сядзелі яны моўчкі ў запамрочаным пакоі адно насупраць аднаго — ён у крэсле, з шарсцяным пуфікам у нагах, праз кожныя некалькі хвілін пакутліва і глыбока ўздыхаючы, быццам сэрца ў яго разрывалася напалам, яна — адхінуўшыся назад у крэсле-гойданцы пад пажаўцелымі фаліянтамі, з цыгарэтай, паўсвядома прыслухоўваючыся да аднатоннага пазвяквання пруткоў у пальцах.
    Потым яна ўбачыла, як яе рукі раптам унутрана застылі, упусцілі панчоху, і яна амаль адразу з нахіленай наперад галавою ўвайшла ў мёртвы сон старога.
    Нязносная сумесь з цялеснай стомленасці і нейкай няспыннай унутранай згрызотлівасці, чаго яна не ведала як назваць, трымала яе прыкаванай да крэсла.
    Адзін раз нагнулася і ўжо намерылася была ўстаць — мабыць, лепей будзе калі адчыню акно і ўпуіпчу свежага дажджавога паветра? — але думка, што стары чалавек мог прачнуцца і зноў завесці з ёю якую-небудзь пустую старэчую гаворку, скавала яе рашучасць.
    Яна агледзелася ў толькі збольшага асветленым свечкай пакоі.
    Цёмна-чырвоны дыван з доўгім гірляндападобным узорам засцілаў паддогу; яна напамяць ведала кожны завітак арабескі, колькі ж бо тое яна дзяўчынкай бавілася на гэтым дыване. Яшчэ і цяпер яна адчувала ў горле трухлявы пах пылу, які сыходзіў з яго, і — о колькі, колькі разоў! — упадала ў нервовы плач і гэтым атруціла сабе шмат гадзін дзяцінства.
    1	тое вечнае, шматгадовае: «Ксэначка, сачыце, каб ні плямачкі не пасадзілі на сукеначку!» Ранішняя зара яе ранняй маладосці ад гэтага пашарэла. Поўная нянавісці яна пракусіла цыгарэту і далёка шпурнула яе ад сябе.
    Як пастаянныя ўцёкі з мясцін безуцешнасці ўяўляўся ёй час яе дзяцінства, калі цяпер думала пра яго, пакутлівыя ўснаміны ад выгляду доўгіх паліц з запыленымі кнігамі, якія яна калісьці ў марнай надзеі знайсці ў іх карцінку так часта
    гартала. Як адчайнае пырханне маладзенькай пеўчай гггушкі было гэта ў яе, заблуджаная ў старых мурах, сасмяглая ў пошуках кропелькі вады: на тыдзень дахаты ў журботлівы замак цёткі Заградкі, пасля праз пакутлівую нядзелю сюды і зноў туды.
    Яна доўта і панурана глядзела на свайго старога дзядзьку, вялыя, бяскроўныя павекі ў якога былі так моцна заплюшчаныя, што янаўявіць сабе не магла, як ён іх расплюшчыць зноў.
    Цяпер яна неяк раптам ужо скеміла, што ў ім так ненавідзела, — у ім і ў цётцы, — хоць ніводнае з іх ёй ніколі слова благога не сказала: гэта было відовішча іх заснулых твараў!
    Яыа вярнулася да аднаго маленькага здарэння ў раннім маленстве, бадай, такога ж нязначнага, як пясчынка.
    Яналяжалаўложачку, мабыць, гадкоўчатыры было, і раптам прачнулася — можа, ці не ў гарачцы, можа, напалоханая страшным сном, — закрычала, але ніхто не падышоў, — выпрасталася, а там у пакоі спала, седзячы, яе цётка, спала так глыбока і без памяці, што не дабудзіцца ніякім кліканнем, круглыя цені шкельцаў у акулярах вакол вачэй, як у мёртвага каршуна, а на твары закамянелы выраз бязлітаснай жорсткасці.
    I з таго часу засела ў дзіцяці няпэўная агіда да ўсяго, што хоць нечым нагадвала адбітак смерці. Спачатку быў неўсвядомлены страх перад заснулымі тварамі, пазней гэта перарасло ў тупую інстынктыўную нянавісць. У нянавісць да ўсяго мёртвага, бяскроўнага — такую глыбокую, як толькі карані яе маглі дастаць у сэрцы, у якой жыццёвая прага, трыманая ў дрымоце з пакалення ў пакаленне, чакае толькі траітнага моманту, каб, падобна полымю, вышугнуць вонкі і ў адзін момант ахапіць пажарам усё яе існаванне.
    Ваколяе, колькі яна памятала сябе, быластарэчасць, — старэчасць цела, мыслення, размоваў і ўчынкаў, старэчасць ва ўсім, што адбывалася, — партрэты старых мужчын і жанчын насценах, — увесьгорадівуліцы, істарыядамы, пашэрхлыя, жухлыя, зморшчаныя; нават мох на пракавечных дрэвах у садзе — як шэрая старцоўская барада.
    Пасля было выхаванне ў кляштары Сакрэ-Кёр. Спачат-
    ку як яркая прагаліна ў нязвыкласці, але толькі на некалькі дзён, пасля і гэта ўжо блякла цьмілася, рабілася святлом абмоўклым, спакойным — аж занадта, як стомленая вечаровая зара, настолькі стомленая, што не магла не справакаваць створаную драпежнаму зверу душу ўспружыніцца на скачок.
    Там у кляштары ўпершыню прагучала слова «любоў»: любоў да Збаўцы, якога Паліксэна гадзінамі мела перад вачьгма, прыбітага да крыжа, з крывавымі плямамі, крывавай ранай на грудзях і крывавымі кроплямі пад асцюкамі цярновага вянка — любоўда запаведзі, у якой гаварылася, што стаялаперад вачыма: кроў, пакутніцтва, бічаванне, укрыжаванне, кроў, кроў...
    Пасля любоў да іконы літасці, да пакутнай багародзіцы, сэрца якое было прабітае сямю мячамі. Крывава-чырвоныя лампады-ампелі. Кроў. Кроў.
    I кроў як сімвал жыцця зрабілася жарсцю яе душы, глыбока ўгрызлася ў яе, у самае нутро.
    3	усіх юных двараначак, якіх выхоўвалі ў кляштары СакрэКёр, яна неўзабаве зрабілася самай зацятай.
    Але і — самая зацятая не ведала таго сама.
    Крышкуфранцузскай, крышкуанглійскай, крышкумузыкі і гісторыі і арыфметыкі і ўсяго іншага — яна ледзь магла ўвабраць гэта ў сябе. У наступную хвіліну ўжо і забывала.
    Толькі любоў заставалася.
    Але любоўда... крыві.
    Даўно, яшчэ пакуль не пазнаёмілася з Отакарам, вярнулася дадому з кляштара, і калі амаль забытая старэчасць зноў абвалакла яе з усіх бакоў як нешта абуджанае да новай рэальнасці, ёй здалося, што тое, што так доўга напаўняла яе гарачай любоўю — пакутніцкі лёс Збаўцы, — паступова і спакваля адышлося ў мінуласць, якая і тысячу гадоў раней была ўсё тым самым магілападобным, чужым асяроддзем.
    Т олькі кроў у сваім жыццёвым колеры няспынна сачылася як вечная крыніца «адтуль» сюды, з часоўўкрыжаванага аж да яе; тонкая, прасочлівая чырвоная нітачка. I ўсё, што яна бачыла жывым і маладым, усё гэта неўсвядомлена звязвала яе з паняццем «крыві». Ува ўсім, што ўжо было і вабіла яе