Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Яго гульня была прайграна. — Там, дзе закіпала сектанцкая немарасць, апантанаму нрагай улады ніякай ролі болып не перападала. Нейкая няўлоўная здань скінула яго з козлаў, і ўжо сама кіравала экіпажам..
Паліксэна выпрасталася, каб зноў здабыць сваю зрокавую сілу, не адводзячы вачэй ад цёмнай прорвы, вакол якое сядзелі людзі: увесь час актор стаяў пад ацэтыленавымі свяцілыіямі. Яркае святло амаль асляпіла яе.
Зноў і зноў з чарнаты узнікаў рэфлекс полымя, які абпальваў сятчатку вачэй.
Дадаліся новыя карціны, прывідныя твары напіралі знізу з глыбіні, рабіліся пазнавальнымі вонкаваму ўспрыманню ў выніку стомленасці нерваў вачэй. Выпладні нейкай душэўнай ночы Вальпургіі падступаліся да яе.
Паліксэна адчувала, як усе фібры, кожнае валаконца ў ёй тузалася і дрыжала ў нейкім новым чужародным узбуджэнні.
Словы актора ўсё япічэ гучаліўёй і абудзілі нешта, што ёй дагэтуль было зусім не вядомае.
1 ўсіх гэтых мужчын яна ўспрымала як нейкі фанатычны натоўті; яна бачыла іх скажоныя твары, як дзіка яны жэстыкулявалі, чула іхнія выкрыкі: «Бог гаварыў з намі...», «Ён сказаў: я — Бог».
Отакар прыхіліўся да сцяны, маўклівы, губы і твар бледныя, палкія вочы варожа скіраваныя на як скамянела застылага актора.
Яна зноў паглядзела ў раззяўленую, цёмную прорву і сцепанулася. Адтуль падымаліся не постаці ў туманных хітонах, — гэта была прывідная рэчаіснасць, ужо не проста рэфлексы: Отакар, яшчэ раз — ягонае падабенства з ценяў мінуўшчыны, з жазлом у руцэ!
Пасля чалавек у заржавелым шаломе і чорнай павязкай на вачах, быццам Ян Жыжка, гусіт, і яе продакавіца — ірафіня Паліксэна Лямбуа, якая звар'яцела тут, у гэтай вежы, у шэрай турэмнай робе — яна жудасна ўсміхалася ёй угору, і усе мяшаліся з мяцежнікамі, нябачная ім.
1 вобраз-падабенства Отакара расплываўся сярод жывых, чалавекушаломепадьшюўззадудаактора ізнік — заместчорнай павязкі раіггам натвар Зрцаддыўпала цёмная паласа ценю, і заржавелы шалом ператварыўся ва ўскудхачаныя валасы.
Прывід мёртвай графіні ўсплыў каля расейца і абвіў рукамі яго за шыю, і рукі як бы душылі таго.
Ён, здавалася, нават адчуваў гэта, бо спалохана хапаў ротам паветра. Яе постаць спакваля расплылася ў сляпучым святле ацэтыленавых свяцільняў, заставаліся відныя толькі белыя пальцы.
Паліксэна зразумела, што хацелі ёй сказаць нямой мовай гэтыя вобразы. — Яна скіравала ўсю сілу сваёй волі на Зрцадлу і пачала думаць пра тое, што ёй расказаў татарын пра авэйжу.
Амаль у той самы момант да актора вярнулася жыццё; яна пачула сіпенне, як ён энергічна ўбіраў ноздрамі ў сябе паветра.
Людзі адхіснуліся, убачыўшы гэта ягонае пераўтварэнне.
Гарбар Гаўлік скамянелай рукой паказаў на павязку з ценю і ўскрыкнуў:
— Ян Жыжка! Ян Жыжка з Троцнава!
«Ян Жыжка з Троцнава», ляцела палахлівым пярэшаптам з вуснаў на вусны.
— Ян Жыжка з Троцнава, — віскнуў чэх-лёкай і закрыў твар абедзвюма рукамі, — багемская Лізэль казала, што ён вернецца!
— Багемская Лізэль — напрарочыла! — рэхам данеслася з глыбіні сцэны.
Зрцадда, як бы абмацваючы нешта, выцягнуўлевую руку, быццам перад ім кленчыўнейкі нябачны чалавек, чыю галаву ён хацеў абмацаць.
У ягоных вачах ляжаў адбітак слепаты.
— Kde mas svou pies? — пачула Паліксэна ягонае мармытанне. — Манах, дзе твая танзура?
Пасля ён павольна падняў кулак і раптам, быццам па кавадле, рэзка і з грукам апусціў яго.
Жудасць прабегла па натоўпе, быццам ён сапраўды, як Жыжка ў часы табарытаў, размазжыў чэрап святару.
Паліксэне здалося, быццам яна ўбачыла, як упала схема чалавека ў шэрай pace. — Гісторыі з гусіцкіх войнаў, якія яна ў дзяцінстве ўпотайкі чытала, выступілі перад яе вачыма: На белым кані чорны Жыжка ў жалезных даспехах наперадзе сваіх ваяроў, бліскучыя косы і калючыя ранішнія зоркі; здра-
саваныя палеткі, вёскі ўполымі, сплюндраваныя кляштары.
Яна ўявіла сабе і ўбачыла крывавую бітву з адамітамі, якія — мужчыны і жанчыны, на чале з шалёным Боракам Клятоўскім, толькі з нажамі і камянямі ў руках, кінуліся на іусітаў, ушчарэпіліся ім у горлы, пакуль яе перадушылі як кручаных сабак і астатніх сорак чалавек акружылі і жывымі засмажылі на вогнішчах, — яна чула віраванне вайны на вуліцах Прагі, якія былі ачэплены ланцугамі, каб стрымаць штурм апантаных табарытаў, — чула страшэнныя крыкі гарнізону, які ўцякаў на Градчаны, трэск і грукат жалезных гарматных ядраў, звон і ляскат шабляў і сякер, свіст ядраў з мажджэраў.
Яна бачыла, як перадсмяротны праклён адамітаў: «Аднавокі Жыжка хай аслепне!» спраўдзіўся на ім, убачыла, як прасвісцела страла і пацэліла яму ў яшчэ жывое вока, убачыла яго, падтрыманага злева і справа камандзірамі, як ён на кургане ўзіраўся ў ноч сваёй слепаты, тым часам як унізе ля ягоных ногу сонечным святле бушавала бітва, чула, як ён аддаваў загады, па якіх яго орды касілі ворагаў, як сярпы збажыну — бачыла, як смерць, быццам чорная маланка, джыгала з ягонай выцягнутай рукі. — Атады... а тады, самае жудаснае з усяго: Жыжка, памерлы ад чумы і ўсё ж... усё ж... жывы!
Ягоную скуру напнулі на барабан!
Бразгатлівы, вусцішны пошчак таго барабана гоніць наўцёкі ўсіх, хто яго чуе.
Ян Жыжка з Троцнава, сляпы і з садранаю скурай, вярхом — прымара на спарахнелым кані — нябачны сваім ордам, наперадзе, і вядзе іх ад перамогі да перамогі!
Валасы ўсталі дыбарам, калі Паліксэна падумала, што дух Жыжкі паўстаў і ўцеліўся ўапантанага актора.
Як віхура, рваліся словы Зрцадды да мяцежнікаў з ягоных вуснаў, то рэзкія і загадныя, пасля зноў хрыплыя, як удары плёткай, у кароткіх, рваных сказах адно за адным, яны піам і вырывалі карані свядомасці з кожнага мозаку.
Ужо адно гучанне асобных складоў аглушала, як удары булавой. — Што яны азначалі? Яна не магла зразумець гэтага, так моцна шумела ёй кроў у вушах — яна толькі наўздогадзь
прымалатое, штоёнказаў, падзікім бляскуўвачахлюдзей, па сціснутых кулаках, па ўнураных галовах, калі прамова пасля шэпту кое-калі раптам выбухала ўраганам і вымятала сэрцы.
Яна ўсё яшчэ бачыла дрыготлівыя пальцы свайго продка на горле расейца.
Вобразы маёй душы зрабіліся зданямі і там унізе твораць сваё, адчувала яна, і, як раптоўнае азарэнне, да яе дайшло, што яна вызвалілася ад іх, вобразаў, і на нейкі час можа быць сама Сабою.
Отакараўтвар павярнуўся дагары, быццам хлопец раптам адчуў яе блізкасць — ягоныя вочы глянулі амаль у яе вочы.
Выраз замроенасці і адселенасці, які яна так добра ў ім ведала, ляжаўу іх.
Ён нічога не бачыць і не чуе, ведала яна, словы апантанца назначаліся не яму; малітва голасу ў ліпавым двары спраўджваецца: «Мацер Божая, міладайная, пачуй туіу, якая яго раздзірае, але пакінь яму рукі чыстыя ад людское крыві».
Быццам наплывістая шумная музыка арганаў абвалакла раптам яе: пачуццё кахання, канца-меры якому няма, да Отакара, такога кахання, якога другогатакога, лічылаяна, ніколі не бывае, каб яго адчуваць магло чалавечае сэрца.
Быццам на нейкае імгненне разадралася цёмная заслона перад будучыняй, убачыла яна Отакара:з жазлом у руцэ — схемы, якія перад гэтым сплываліся і зліваліся з ім, зрабіліся для яе плоццю рэальнасці... а на галаве карона ўладара.
Цяперяназразумела,якаятугараздзіралаОтакара, — паёй!
Маё каханне — толькі слабенькі водбліск ягонага — яна здалася сама сабе як бы растурзанай, не магла болей думаць.
Як далёкае мармытанне грукатала прамова Зрцадды ў яе свядомасці: ён гаварыўпра мінулую веліч і бляск Багеміі, пра ззянне новай будучай глорыі.
I цяпер: «Кароль!» — ці ж бо не сказаў ён «кароль»?
Яна ўбачыла, як сцепануўся Отакар і непрыязна, амаль варожа паглядзеў угору на яе — быццам раптам пазнаў — пабялеў у твары, схапіўся за сэрца і спрамагаўся не ўпасці наўзнак.
Пасля аглушальны гром разарваў паветра і паглынуў апошнія словы актора.
— Ян Жыжка! Ян Жыжка з Троцнава будзе нашым правадыром!!
Зрцадла паказаў на Отакара і рыкнуў нейкае слова ва ўсхваляваны натоўп.
Яна не зразумела, яна толькі бачыла, як яе каханы ўпаў без прытомнасці — чула толькі свой рэзкі крык: «Отакар! Отакар!»
Цэлае войска белых вачэй раптам павярнулася да яе. Ява адхіснулася.
Ускочыла. Натыкнулася на некагась, хто, відаць, стаяў недзе там у цемры,
Гэта гарбун з палацавай лесвіцы, стрэліла ёй у галаву, пасля яна рванула вежавыя дзверы і кінулася праз ліпавы двор у мора туману.
Сёмы раздзел РАЗВІТАННЕ
Велізарнымі крокамі набліжаўся той час, які кожнага году азначаў грандыёзную падзею ў жыцці гера імператарскага лейбмедыка: 1 чэрвеня! Паездка ў Карлсбад!
Кожнай раніцы, як займалася толькі на дзень, фурман у чырвонай камізэльцы аб'язджаў вакол каралеўскага замка, « каб аж шыбы дрыжалі», і голасам перадаваў ахмістрыні дома розныя радасныя паведамленні «з дарогі» літасціваму пану: новая збруя начышчана да бляску, пакрытая эрзацлакам карэта шчасліва абсохла, і Карлічак ужо ігігікае ў канюшні.
Гер імператарскі лейбмедык ледзьве мог дачакацца дня ад'езду.
Няма такога іншага горада на свеце, які так хацелася б хугчэй пакінуць, калі ў ім жывеш, як Прага; але няма і такога, па якім так нудзішся, як толькі яго пакінеш...
Вось і гер імператарскі лейбмедык стаўся ахвярай дзіўнай магнетычнай сілы, хоць, шчыра кажучы, жыў ён не ў Празе, а бадай што, наадварот — на Градчанах.
У пакоі ўжо паўсюль стаялі ўпакаваныя дарожныя куфры.
Гер імператарскі лейбмедык мінулай ночы меў прыступ буйнага шалу, ён паслаў к чортавай матары ўсіх маладых і старых багемскіх Лізэляў, Зрцаддаў, Манджураў і «Зялёных жаб» — карацей, выклікаў са сваіх грудзей паток энергіі, які і ўспасобіў яго менш чым за гадзіну ўсё, што знайшлося ў шафах і камодах прыдатнага і ўжыткоўнага
на карлсбадскіх аздараўленнях, умяць і ўтаптаць ва ўтробы скураных куфраў, чамаданаў і валізаў, як сапраўдны пінгвін рыбу ў дзюбы сваіх пінгвінятак, аж нарзшце распузацелыя рэчасховішчы, з пашчаў якіх звісала крыссе каптаноў, гальштукі і падштанікі, таптаныя, умінаныя і ўцісканыя так напорыста доўга, паддаліся, іх супраціўленне было канчаткова зламана. і замкі са скрыгатам шчоўкнулі.
Толькі пару пантофляў з вышытымі тыгрынымі галоўкамі і вяночкі з незабудак са шклянымі пэрламі, а таксама начную сарочку-лёлю ён пакінуў на волі і яшчэ да шалавай атакі парупіўся прышчапіць на стужках да люстраў, каб яны ўберагліся ад ягонага сляпога шалу, інакш бо пасля тыднямі маглі заставацца нязнойдзеньгмі.