• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    — Добра, думаю. — Графіня зноў схавала зброю.
    — Літасць мая, мяркую, не будуць урэшце спрабаваць знайсці ўжытак зброі? Калі вы баіцеся, што можа дайсці да хваляванняў, лепшае было б, каб вы перабраліся ў сяло.
    — Выдумаеце, япавіннаўцякацьадзброду, Флюгбайль? — Графіня горка ўсміхнулася. — Гэтага толькі бракавала! Але пагутарым лепш будзь пра што іншае.
    — Як там пачуваецца графіня? — заікаючыся, пачаў імператарскі лейбмедык пасля паўзы.
    — Ксэна прапала.
    — Што?! — Прапала?! Божа мілы, з ёю нешта здарылася? Чаму ж яе не шукаюць?
    — Шукаць? Навошта? Вы думаеце, будзе лепш, калі яе знойдуць, Флюгбайль?
    — Але як усё гэта сталася? Расказвайце ж, графіня!
    — Сталася ? Яшчэ з Яна прапала з дому. Мабыць, з Откарам Вондрэйцам недзе. Я заўсёды ведала, што гэтым скончыцца. Ага, а нядаўна бьгўу мяне адзін хлопец, доўгая жоўтая барада, зялёны манокль («Ага, той гіцаль Брабец!» — прамармытаў Пінгвін.). Сказаў, нешта ведае на яе. Хацеў грошай за маўчанне. Я, канечне, выкінула яго прэч.
    — I нічога больш дакладна не расказаў? Прашу вас, літасцівая!
    — Сказаў, што ведае, быццам Отакар — мой няшлюбны сын.
    Імператарскі лейбмедык абурана выпрастаўся:
    — I вы гэта сцярпелі? Яўжо паклапачуся, каб зняшкодзіць нягодніка!
    — А не забірайце сабе да галавы маіх клопатаў, Флюгбайль! — закіпела графіня. — Людзі пра мяне і не такое плятуць. Вы хіба ніколі не чулі?
    — Я адразу ўмяшаўся б, — запэўніў Пінгвін, — я...
    Але старая не дала яму дагаварыць.
    — 3 таго, што мой муж Заградка, светлай памяці обэр-
    гофмаршал, — засыпаны абвалам, дык гавораць, што я яго атруціла і схавала труп у склепе. Яшчэ ўчора, уначы, у склеп тайна спускалася трох бэйбусаў, каб адкаііаць яго. Я прагнала іх сабачай плёткай.
    — Думаю, літасцівая вы мая, вы ўсё бачыце ў занадта цёмнымсвятле, — жвава ўмяшаўся імператарскі лейбмедык. — Можа, я прасвятліў бы неяк справу, разведаўбы. Па Градчанах ходзіць погаласка, легенда, быццам у палацы Морціна, дзе вы цяггер жывяце, схаваны скарб; яго яны, мабыць, якраз і хацелі выкапаць.
    Графіня не адказала — палыпала толькі чорнымі вачыма па пакоі. Паўстала доўгая паўза.
    — Флюгбайлі.? -выціснула яна з сябе нарэшце. — Флюгбайль!
    — Прашу вас, літасцівіца мая?
    — Флюгбайль, скажы: ці лічыце вы за магчымае, каб, калі праз німат гадоў выкопваюць мёртвага,... каб... мухі... з зямлі выляталі мухі?..
    Імператарскаму лейбмедыку мароз па скуры іірабег.
    — Му...му... мухі?
    — Так. Цэлым роівам.
    Імператарскі лейбмедык сілком прымусіў сябе ўгаманіцца; ён павярнуў галаву да сцяны, каб Заградка не ўбачыла жаху на ягоным твары.
    — Мухі бываюць толькі ад свежага трупа, графіня. Ужо праз некалькі тыдняўтруп чалавека, калі ён ляжыць у зямлі, распадаецца, — сказаў ён упалым голасам.
    Графіня некалькі хвілін разважала, не варухнуўшы ані мускулам. Як застьілая.
    Пасля ўстала і пайшла да дзвярэй, павярнулася яшчэ:
    -Вы гэта ведаеце напэўна, Флюгбайль?
    — Гэта абсалютна пэўна, я не магу памыліцца.
    — Добра. Ад'ё, Флюгбайль!
    — Цалую... ручку, літасці...літасцівейшая, — імператарскі лейбмедык ледзьве мог вымавіць.
    Крокі старое пані прагучалі ў каменнай пярэдняй. Імператарскі лейбмедык ацёр пот з лоба.
    Прывіды майго жыцця развітваюцца са мною! Горад перакручанага глузду, горад злачынства акружыў мяне і зжэр маю маладосць! А я і не пачуў, і не ўбачыў. Быў глухі і сляпы.
    Ён зазваніў як утрапёны.
    — Штаны! Чорт вазьмі, чаму не нясуць маіх штаноў.
    Ён ускочыў з ложка і ў кашулі выбег на лесвіцу да балюстрады.
    Усё як вымерла.
    — Ладзіславус! Ла-дзі-слаў!
    Ані зруху.
    Падобна на тое, гаспадыня і праўда збегла, як Канстанцінавыя слугі. Але ж Ладзіслаў! Пракляты асёл! Іду ў заклад — ён забіў Брабеца.
    Адчыніў акно. На палацавым пляцы ні душы.
    Глядзець у тэлескоп не было сэнсу: канец трубы быў зачахлёны, а ён жа, паўголы, не мог выйсці вонкі, каб зняць заглушку.
    А наколькі мог разгледзець на голае вока, масты кішэлі людствам.
    — Дурнота, праклятыя! Цяпер мне не застаецца нічога, як распакоўваць куфры!
    Ён адважыўся падступіцца да аднаго скуранога страшылішча і адчыніў яму пашчу, як богам дабраславёны Андрокл ільву, — насустрач вывалілася безліч каўняроў, ботаў, пальчатак і панчох. Толькі не штаны.
    Чамадан выдыхнуў сваю душу ў форме спрасаваных гумовыхплашчоў, пападтыканых шчоткамі, грабянцамі, і, апаражніўшыся, з уздыхам зачыніўся.
    Другі ўсё сваё змесціва амаль пераварыў з дапамогай чырванаватай вадкасці, якая здолела выслабаніцца з некалькіх пляшак.
    У чэраве яшчэ аднаго з выгляду даволі такі вартага даверу куфра нешта зазваніла, як толькі Пінгвін паклаў руку на замок — але гэта быў толькі прадбачліва ўпакаваны кухонны будзільнік, які, аглушаны цеснымі абдоймамі процьмы футраўі вільготныхнасовак, цяпер радасна, якжаўрук, завёў сваю пералівістую ранішнюю песню.
    Неўзабаве пакой нагадваўрысталішча на шабасе ведзьмаў, уладкаванае з мэтай інвентарнага вопісу тавару Ціцам альбо Вэртгаймам.
    Толькі адзін вольны ад манаткаў востраў застаўся Пінгвіну, з якога ён, выцягнуўшы шыю, мог азіраць вакол сябе утвораную плутанічнай стваральнай сілай ягоных рук нагрувашчаную вулканічную мясцовасць.
    Успалымнёнымі ад гневу вачыма прыгледзеўся лейбмедык да ложка, прасякнуты жаданнем узяць з начнога століка свой кішэнны зэгарак, каб можна было паглядзець, каторая ўжо гадзіна, як раптам, развярэджаны свербам парадку, ён напружыў свае каленныя рэпкі, каб ускараскацца на глетчар бслыхнакрухмаленыхфрачных сарочакі манішак — алеяму забракавала духу выканаць свой намер. Нават «Харас, смелы скакуіі», не мог бы адважыцца браць такія перашкоды.
    Ён раздумваў: толькі ў двух яшчэ куфрах маглі хавацца тыя горачапрагненыя нагавіцы: альбо гэтая... гэтая жоўтая выцягнутая каналля з Лейпцыга ад М dler & Co, альбо другая — цвярдзючы гранітны камень з шэрага палатна, рэгулярна абчасаны ў форме, як вуглавы камень Саламонавага храма.
    Пасля даўжманага вагання ён рашыўся падстушцца да «вуглавогакаменя»,перавярнуўуімусёдагарынагамі — не, змест яі'о не адпавядаў запаведзі гадзіны.
    Бадай што, рэчы, якія ён там знайшоў пэўным чынам набліжаліся, падобна прадметам, якія кладуць свой ценьнаперад, у сэнсе свайго прызначэння патрэбам ніжняй палавіны чалавека, але гэтага было не дастаткова, каб быць штанамі.
    Толькі іншым часам рэчы, якія паяўляліся тут на божы свет, маглі быць яму карысныя: згорнутая рулонам каўчукавая ванна для купання, штука шаўковай паперы, грэлка і таямніча лакіраваны пад бронзавую фарбу бляшаны сасуд з дзюбкай, на якую быў нацягнены доўті чырвоны гумовы шланг, падобны на марскую змяю Лаакаона — толькі нашмат карацейшы і танчэйшы — абвіты вакол шыі памылкова пакладзенай у дарожны куфар настольнай статуэткі палкаводца графа Радэцкага.
    Уздых задавальнення вырваўся са спакутаваных грудзей
    Тадэвуша Флюгбайля — ён, уздых, натуральна не быўуздыхам радасці ад сустрэчы з чырвоным, падступным, на задні розум хітрым чэравам, а хутчэй ад радаснага ўсведамлення, што наперадзе ўжо будзе немагчымая ніякая памылковая інтэрвенцыя, бо яго жаданне аддзяляла ад спаўнення толькі тонкая, у Саксоніі вырабленая штуковіна Herrn und Hosen.
    Выцягнутымі, жудаснымі атлетычнымі рукамі падграбаўся гер імператарскі лейбмедык, закіданы цэлай гарой з парчовых камізэлек і пачкаў з цыгарэтамі, крок за крокам да на першы погляд самага мірнага прамысловага вырабу з саюзнай суседняй дзяржавы.
    Краі сашчэпленай, падступна блішчастай адтуліны замка і, даверлівы толькі сваёй вазе, жаўтлява-подлы, трубапласціна-панцырны фабрыкат з берагоў Плейзэ чакаў Пінгвінавай атакі.
    Спачатку: выпрабавальнае абмацванне, амаль далікатнае пацісканне і пакручванне кнопак і розных путісікаў, пасля раздражлівае тузанне за медную ніжнюю губку, нават высшггкі — і нарэшце: (псіхалагічныя спробы застрашэння, мабыць,) заклікі да князя тагасвецця — але ўсё марна, усё ў нгівеч пайшло.
    Нават душэўныя парыванні спагадлівасці не кранулі ачарсцвелай душы гэтага выкідня фірмы Madler & Co — ён быў непрыступны: яго зусім не заводзіла, што гер імператарскі лейбмедык у гарачцы процістаяння наступіў і адарваўдобрую шмацінуадсваёйсарочкі-лёлі — сэрцатрупянелаадляманту палатна прыгожай кашулі, душу разадраў яго крык у паветры.
    Пінгвін выкарчаваў левае скураное вушка, ашалела шпурнуўяго ўтвар з'едліва вышчаранайлюстраной шафы, — дарма: саксонец пашчы не раззеўрыў!
    Штурм следаваў за штурмам, і кожны быў адбіты.
    Майстар абароны!
    Што там той ваш Антвэрпэн супроць гэтага!
    Замкнуты саксонец ведаў, што сапраўдны сродак адолець ягоныя рэдуты — маленькі сталёвы ключык — быў схаваны больш надзейна, чым калі б заваліўся ў шчыліну ў падлозе, што гэты ключык вісеў у месцы, дзе яго гер імператарскі лейб-
    медык не знойдзе, хай хоць цэлы дзень шукае, а менавіта: на блакітнай стужачцы на шыі яго эксэленцыі асабіста.
    Бясштанны Пінгвін, заламаўшы рукі, выскачыў са свайго астраўка і, як бы шукаючы дапамогі, зіркаў то на званок на начным століку, то ў поўнай роспачы на свае сухія лыткі, на якіх, ужо не прьгкрытыя падранай лёляй, як драты, шчэціліся шэрыя валасы.
    Калі б у яго былі стрэльба і жытні палетак, ён шпурнуў бы першую ўдругі.
    — Калі б я толькі ажаніўся! — па-старэчы слязліва енчыў ён сам сабе. — Як бы яно ўсё гтайшло іншым ладам! I вось цяпер я павінен бавіць вечар майго жыцця, як адзін і ўсімі пакінутыбабіч. Нямаўмяне нічога, ніводнай рэчы, каблюбіла мяне! 1 якое тут дзіва? Ніколі нічога не падарыла мне родная рука; а якая любасць плыве з мілых рэчаў! А то ж усё мушу сабе купляцЕ, сам. Нават — вунь tx!
    Ён журботна паглядзеў на свае аблямаваныя незабудкамі пантофлі.
    — Безіустоўна я заказаў іх сабе, каб можна было ўтаварыць самога сябе, што гэта дарунак. Я думаў, я верыў, што праз гэта прыйдзе ў мой пакой таемная даверлівасць. О Божа, як я памыліўся! — 1 ён журботна падумаў, успомніў самотна пражытую зімовую ноч, калі ён у прыступе сентыментальнай замілаванасці сам асудзіў сябе на ролю Хрыстовага дзіцяці.
    — О Божа, хай бы ж хоць быў у мяне сабака, любіў бы мяне, цуцык, як Брок Эльзэнвангера!
    Ён адчуваў, што гэта была дзіцячая блазнота — тое, што найшло на яго ў старасці.
    Ён і хацеў бараніцца ад яго, але не знайшоў у сабе сілы.
    He дапамагло нават тое, што ён сябе, як гэта часам бывала ў такіх вынадках, называў «эксэленц».