• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    Прайшла доўтая паўза, перш чым багемская Лізэль зноў пачала цяміць.
    Пасля яна выпрасталася перад ім, як бы пераўтварыўшыся раптам.
    Ён унутрана баяўся, вельмі ціха і потайкам, як усе старыя людзі, якія маюць у гэтых рэчах доўгі жыццёвы вопыт за нлячыма, што за зліццём пачуццяў мусова паследуе пошлая, цвярозая настраёвасць, але на здзіўленне не сталася нічога такога.
    Тая, што стаяла перад ім, паклаўшы яму рукі на плечы, аніводнай рыскай не была больш старою жахліваю Лізэляй, але ж і не тою маладзенькаю, якуто калісьці, здавалася, ён ведаў.
    Яна ні словам не падзякавала за тое, што ён сказаў ёй і што прапанаваў.
    Пастукаў Ладзіслаў, увайшоў, уражана застыў на парозе, збянтэжана зноў адступіўся, — яна і не глянула туды.
    — Тадэвуш, дарагі мой, добры, стары Тадку, цяпер толькі я сама ўжо ведаю, чаму мяне цягнула сюды. Я толькі мусіла забыцца... Так, я ведаю, я хацела запабегчы і прасіць, каб ты ўцякаў, пакуль не позна. Але і не толькі гэта адно. Я хачу сказаць табе, як усё сышлося, як яно склалася так. Нядаўна ўвечары у мяне з рук выпаў твой партрэт, — ну, ты ведаеш, той, што на камодзе, — калі я хацела яго пацалаваць. Я была з таго такая няшчасная, што аж нават была падумала, ці не след мне памерці. He смейся, але, ведаеш, гэта было адзінае, што я яшчэ мела ад цябе! У роспачы я пабегла да Зрцадлы, уягоны пакой, каб ён дапамогмне, ён... ёнтадыяшчэ бьгўжывы, — янажахнуласяпрыўспамінепражахлівыканецактора.
    — Дапамагчы?Якгэтадапамагчы? — спытаўсяімператарскі лейбмедык. — Той Зрцадла павінен быўтабе дапамагчы?
    — Я не магу табе гэтага растлумачыць, Тадэвуш. Я б тады мусіла расказаць табе доўгую, доўгую гісторыю. Я б сказала «іншым разам», калі б як след не ведала, што іншага разу не будзе, што мы зтабою больш не пабачымся, прынамсі, не... — у яе твары паявіўся бляск, быццам яна хацела выклікаць чароўную прыгажосць маладосці, — але не, я не хачу гэтага расказваць; ты мог бы падумаць: маладая раскладушка, старая разгярэпа.
    — А хіба Зрцадда быў твой... сябар? He зразумей мяне няправільна, Лізінка; я мяркую...
    Багемская Лізэль усміхнулася.
    — Я бачу ўжо, што ты мяркуеш. Я ўжо не магу зразумець цябе няправільна, Тадэвуш! Сябар? Ён быўмне больш, чым сябар. Часам мне здавалася, быццам сам чорт злітаваўся з мяне ў маёй галечнай нэндзы і жывацее ў трупе нейкага актора, каб прынесці мне палёгку. Скажу, Зрцадла быў мне больш, чым сябар; ён быў мне чароўным люстрам, у якім я заўсёды магла бачыць перад сабою цябе, калі гэтага хацелася. Зусім так... як упяродзь. 3 тваім голасам, з тваім тварам. Як толькі ён мог рабіць гэта? Я ніколі не разумела. Канечне, цуд растлумачыць нельга.
    — Аж так ты мяне кахала, што табе нават мроіўся мой вобраз, — мармытаў Флюгбайль глыбока ўзрушаны.
    — Кім бьгў Зрцадла напраўду, я так ніколі і не даведалася. Аднаго разу ён сядзеў перад маім акном, на схіле Аленевага яру. Вось і ўсё, што я пра яго ведаю. Але я не хачу цямніць! Дык вось, у адчаі я пабегла да Зрцадды. У пакоі было ўжо амаль зусім цёмна, і ён стаяў каля сцяны, быццам мяне толькі і чакаў. Так мне здалося, бо я ледзьве магла разгледзець ягоную постаць. Я назвала яго тваім імем, але ён не абярнуўся табою, як звычайна. Я табе не маню, Тадэвуш, але раптам, вось бажуся, прысягаю, замест яго там ужо стаяў нехта іншы, якога раней я ніколі не бачыла. Гэта быў ужо не чалавек — голы, толькі павязка на сцёгнах, шчуплы ў плячах і нешта чорнае, высокае на галаве, у цемнаце яно праблісквала.
    — Дзіўна, дзіўна, яшчэ сёння мне снілася такая істота, — імператарскі лейбмедык, як бы ўспамінаючы, схапіўся за лоб. — Ён гаварыў з табою? Што ён сказаў?
    — Ён сказаў нешта, што цяпер толькі я разумею. Ён сказаў: радуйся, што партрэт разбіўся! Ці ж бо ты заўсёды не хацела, каб ён разбіўся? Я спраўдзіў тваё жаданне, чаго ж ты плачаш? Гэта быў фальшывы партрэт. He журыся. I ён сказаў яшчэ пра вобраз у грудзях, які ніколі не можа разбіцца; і пра краіну вечнай маладосці ён гаварыў, але я не вельмі добра разабралася, бо ўся была ў роспачы і толькі енчыла: аддай мне партрэт!
    — I таму цябе да мяне...
    — Так, таму і пацягнула да цябе. He дзівіся цяпер на мяне, Тадэвуш; мне было б дужа прыкра, калі б я мусіла прачытаць утваіхвачахроспач! Iгэтагучыцьтак... так па-дурному, калія, старая баба, адкід грамадства кажу гэта: я... я заўсёды шчыра кахала цябе, Тадэвуш. Цябе, а тады пазней твой партрэт; але ён не вярнуў мне майго кахання. He адказаў мне, так вось, шчыра, адусяго сэрца, думаюя. Ты ведаеш? Ён заўсёды быў маўклівы і мёртвы. А мне так бы хацелася верыць, што я хоць крышачку пабыла-такі табе нечым, але я не змагла. Я адчувала, што сама сабе хлушу, калі спрабавала ўнушыць сабе гэта.
    Ая была б такая шчаслівая, каб хоць раз-разочак сапраўды магла паверыць...
    Я кахала цябе, як ты сабе таго і ўявіць не можаш. I толькі цябе аднаго. Толькі цябе. 3 першай гадзіны...
    I гэта не давала мне спакою ні ўдзень ні ўначы, і я хацела пайсці да цябе і папрасіць новы партрэт. Але кожнага разу паварочвала назад. Я не змагла б перажыць, калі б ты сказаў мне «не». Я ж бачыла, як ты нядаўна хацеў забраць у мяне і першы, бо табе зрабілася сорамна, што ён стаіць на маёй камодзе. я ж такі прысабечыла...
    — Лізінка, я — дуіпою і богам, — няма ў мяне болей партрэтаў! 3 таго часу я ні разу не здымаўся, — горача прысягаўся Пінгвін, — але як толькі мы будзем у Пішаку, я абяцаю табе...
    Багемская Лізэль паківала галавой:
    — Такога прыгожага партрэта, якога ты мне калісь падарыў, Тадэвуш, ты не можаш мне даць. Я яго заўсёды насіцьму ў сабе, і ён ніколі не разаб'ецца. А цяпер, бывай здаровы, Тадэвуш!
    — Лізэль, што табе ў галаву лезе, Лізінка! — усклікнуў Пінгвін і схапіў яе за руку. Цяпер, калі мы нарэшце знайшліся, ты хочаш пакінуць мяне?!
    Але старая ўжо стаяла ў дзвярах і, уся ў слязах, кіўнула яму з усмешкай.
    — Лізінка, напрамілы бог, паслухай мяне!
    Страшэнны выбух, аж шыбы задрыжалі, скалануў паветра.
    I адразу адчыніліся дзверы, і ўбег бледны як смерць слуга Ладзіслаў з крыкам:
    — Вашэці, эксэленц, яны падымаюцца па лесвіцы! Увесь горад узляцеў у паветра!
    — Мой капялюш! Мая... мая шпага! — усклікнуў імператарскі лейбмедык. — Шпагу! — Вочы гараць, вузкія губы сціснуты, такім раптам паўстаў ён на ўсю сваю велізарную веліч поўнага росту, такая дзікая рашучасць ыа твары, што слуга адхіснуўся. — Шпагу падайце! He разумееш?! Я пакажу гэтым сабакам, што такое штурмаваць каралеўскі замак. 3 дарогі!
    Ладзіслаў раскінуў у бакі рукі і стаяў перад адчыненымі дзвярмі.
    — Эксэленц не пойдуць! Я не дапушчу гэтага.
    — Штояшчэ за «не далушчу»! 3 дарогі, сказаўя! — бушаваўлейбмедык.
    — Я не пушчувашай эксэленцыі! Можацемяне, каліласка, забіць, але я вас не прапушчу! — Слуга, белы, як глінка на сцяне, не скрануўся з месца.
    — Хлопец, ты што, здурэў! Можа, ты таксама з той банды! Падай мне шпагу!
    — У эксэленца няма ніякае шпагі, і ўсё гэта ўсё роўна пустое. Гэтаж пэўная смерць, там на дварэ! Мужнасць — гэта добра, але ж ніякага сэнсу. Я правяду, я вас пасля, калі вы хочаце, праз замкавы двор да арцыбіскупскага палаца. Поначы адтуль лёгка ўцячы. А цяжкія дубовыя вароты я замкнуў. Яны, тыя не зараз выламаюць іх. Я не магу сабе дазволіць пусціць літасцівага пана на чыстую смерць!
    Гер імператарскі лейбмедык апамятаўся. Агледзеўся вакол сябе:
    — Адзе Лізэль?
    — Пырх! I няма.
    — Я павінен за ёю, туды... дзе яна?
    — He ведаю.
    Імператарскі лейбмедык застагнаў — ён зноў быў бездапаможны.
    — Эксэленцутрэбанайпершякследадзецца, — супакойліва сказаў яму хатні слуга. — Выжнаватяшчэбезгальштука. Толькі без лішняга спеху! Тады яно хутчэй будзе. Да абеду я вас схаваю, а тады самае ліхое ў штурме скончыцца. Пакуль што. А там я пагляджу, каб здабыць вам дрожкі. 3 Вэнцалем я ўжо дамовіўся. Ён з Карлічакм, як ужо сцямнее, чакацьме вас каля Страхаўскай брамы. Там усё спакойна. А датуль ніякага руху. Так. Ага, і яшчэ запінкі на рукавы, інакш каўнерык паедзе ўгору. Гатова!.. Цяпер, канечне, эксэленц павінен чакаць тут, хоць усё гэта пустое. Але інакш нельга. Я ўсё вельмі дакладна прадумаў. На далейшае таксама ж не выдумляйце сабе клопату. А тут я ўсё як след прыбяру. Мяне ж такі не заб'юць. I не так проста гэта было б. I потым я ж сам багемец.
    Перш чым rep імператарскі лейбмедык паспеў запярэчыць, Ладзіслаў выйшаў з пакоя і замкнуў за сабою дзверы.
    Невыносна марудна, са свінцом у звычайна такіх лёткіх нагах цягнуліся для Пінгвіна гадзіны чакання.
    Што толькі не лезла ў галаву, настроі мяняліся адзін за адным, саступаючы месца наступным: ад выбухаў шалу, калі ён сціснутымі кулакамі грукаўу зачыненыя дзверы і крэчам крычаў, клічучы Ладзіслава, да стомленай абыякавасці да ўсяго.
    Прыходзілі і моманты цвярозасці, калі ён адчуваў голад і шнарыў па шафах, шукаючы схаванай салямі; глыбокая прыгнечанасць і разбітасць ад усведамлення страты свайго сябра Эльзэнвангера змянялася хвіліннымі ўсплёскамі амаль юначай упэўненасці, што ў Пішаку пачнецца новае жыццё.
    1 амаль адразу пасля гэтага ён бачыў, якая дурная была такая надзея і што падобнага роду сангвіністычныя планы мусова пойдуць у пясок.
    Часам гэта прыходзіла як пэўнае прыхаванае задавальненне, што багемская Лізэль па ягонай ігросьбе стаць у яго за хатнюю гаспадыню не прыйшла, а праз хвіліну ён ужо зноў да глыбіні душы саромеўся тых цёплых слоў, якія ён гаварыў ёй, часта ўжо як у хлапечай звышспешцы — так бы мовіць, студэнцкая чахарда — адчуваць, не чырванеючы.
    Замест таго, каб самому высока трымаць партрэт, які яна потайкам узяла ў мяне, я сваімі нагамі ўтоптваю ў бруд... Пінгвін? Я? Быўбы рады быць ім... Я — свіння!
    Несамавіты выгляд пустэльнага вэрхалу навакол толькі паглыбіў яго меланхолію.
    Але нават смутак і самааплакванне не маглі доўгатрываць у ім. Адышло раскаянне, калі ён падумаў пра бляск, які, як ён згледзеў, асвятліў твар старое, і зрабіўся бясслоўнай, пераможнай радасцю ў ягоным сэрцы, якую ён намаляваў сабе і зрабіў прадметнай, думаючы пра будучыя шчаслівыя дні ў Карлсбадзе і пазней у Пішаку.
    Ён яшчэ раз у пэўнай меры ўвабраўся ў іпастасі ўсіх сваіх «Я», якія складалі яго жыццё, перш чым выбрацца ў дарогу.
    «Педант» — ягоная аііошняя вопратка.
    Гвалт і шум галасоў, што час ад часу даляталі звонку да яго вушэй — гучны, вірлівы і вісклівы, як дзікае паляванне, койкалі там, ля падножжа замка. Пасля зноў мёртвая ціша, калі хваліпрылівуадступалі, — ніякнеўваходзіліўягоныінтэрас. Усё, што мела сувязь з чэрняй і яе чваламі, было яму з самага дзяцінства ненавісна, абыякава альбо агідна.