Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
Мужчыны падымаюць дошку з канём на плечы, запяваюць дзікуто гусіцкую песню і маршыруюць, з барабанамі наперадзе, да Тунскай вуліцы.
Высока над імі ў пурпуры сядзіць Отакар на кані Валенштайна, быццам імчыць над іхнімі галовамі.
Уваход у вуліцу перакрыты барыкадай; натоўп старых сівых слуі’ на чале з Молам Османам сустрэў іх рэвальвернымі стрэламі і градам камення.
Паліксэна пазнае татарына па ягонай чырвонай фесцы.
Каб убараніць Отакара ад небяспекі, яна міжволі звяртае паток волі на абаронцаў — авэйжа пранікае, адчувае яна, у іхнія рады, як маланка, аж яны, быццам піаныя панічным страхам, разбягаюцца хто куды.
Толькі на Молу Османа ніякага ўплыву.
Ён спакойна стаіць, падымае руку, цэліцца і страляе.
Пацэлены ў сэрца гарбар Станіслаў Гаўлік ускідвае рукі і падае.
Барабанны пошчак змаўкае.
Але адразу пасля гэтага — у Паліксэны кроў застыла ад жудасці — пачынаецца зноў, яшчэ больш глуха, агідна і гру катліва, чым раней. У павеіры, адбіваючыся рэхам ад муроў, з зямлі, — паўсюль.
— Мне толькі ў вушах грукоча. Гэта немагчыма. Я памыляюся, — кажаянасамасабеішукаевачыма:гарбарляжыць тварам уніз, пальцамі ўчапіўшыся за барыкаду, а барабанаў няма толькі іх вібрацыя, раптам прарэзлівая і высокая, нясецца ў паветры.
«Табарыты» спешна расчысцілі ад камення вуліцу, прабілі сабе дарогу.
Татарын страляўі страляў, пасля адкінуўрэвальвері гало-
пам памчаўся па вуліцы ўгору, у дом графіні Заградкі, вокны якога былі ярка асветлены.
Няспынныбарабаннытрэскувушах — Паліксэна глядзіць, як яе нясуць наперад у самую заваруху штурму, а каля сябе паднятага, разгайданага, мёртвага каня, ад якога зыходзіць аглушальны пах прагі да бітвы.
Высока ўгары Отакар.
Паліксэне здаецца, што ў прывіднай мяшанцы святла ліхтароў і полымя з вокнаў і паходняў яна бачыць як бы цень чалавека, які то ўзнікае, то знікае, то тут, то там — шмыгае перад вачыма.
Ён голы, як ёй здаецца, на галаве мітра, але дакладна пазнаць яго нельга. Рухае рукамі перад грудзьмі, быццам б'е ў нябачны барабан.
Калі працэсія спынілася каля дома, ён паўстаў раптам у верхнім канцы вуліцы, фантом з дыму — прывідны барабаншчык, — і трэск бубна даляцеў як бы з далёкай далечы.
Ёнголы;ягоўласнаяскуранацягненанабарабан. Ён — гадзюка, якая жыве ўлюдзях і мяняе скуру, калі яны паміраюць. Я... Грунтовыя воды... — думкі ў Паліксэны блытаюцца.
Пасля яна бачыць белы, скажоны нянавісцю твар сваёй цёткі Заградкі над жалезнымі прэнтамі балкона на першым паверсе, чуе, як тая рэзка і глумліва смяецца і крычыць:
— Прэч, сабакі! Прэч!
Натоўп раве, напіраючы ўздоўж вуліцы, падыходзяць яшчэ, бліжэй, бліжэй:
— Карона! Аддайце яму карону! Аддайце карону вашаму сыну! — шалёна выюць галасы.
— Вашсын? — трыумфуе Паліксэна, ідзікая, неацугляная радасць амаль раздзірае ёй грудзі. — Отакар з маёй расы!
— Што?.. Што вамтрэба? — пытаецца графіня, павярнуўшыся назад, у пакой.
Паліксэна бачыць знізу галаву татарына, ён ківае і нешта адказвае, чуе з'еддівую насмешку, якая гучыць у голасе старое:
— Ён хоча каранацыі, гэты... гэты Вондрэйц?.. Я сама яму надзенуяе... карону!
Пасля старая імкліва ідзе ў пакой.
Яе цень мільгае за гардзінамі, нахіляецца, быццам яна нешта падымае, зноў выпростваецца.
Унізе каля брамы малоцяць гнеўныя кулакі:
— Адчыніць! Тараны сюды! — Карону!
Адразу насля гэтага графіня Заградка зноў выходзіць на балкон, рукі ззаду.
Отакар, у сядле на людскімі плячамі паднятым кані, тварам амаль на такой самай вышыні, што і яе твар, аддзелены толькі невялікім прагалам.
— Мама! Мама! — чуе Паліксэна ягоны ўскрык. Пасля гэтага з рукі старое шугае струмень полымя.
— Вось табе карона, байструк!
Пацэлены ў лоб Отакар цераз галаву падае з каня.
Аглушаная страшэнным грукатам стрэлу Паліксэна ўкленчыла каля забітага, выкрыкваючы і выкрыкваючы ягонае імя, і бачыла толькі крывавую кроіілю ў яго на лобе, — як рубін.
Яна не магла ўсвядоміць, што адбылося.
Нарэшце ўцяміла і ўжо ведала, дзе яна.
Але бачыла вакол сябе толькі прывідныя вобразы: шалёны людскі гармідар, штурм дома, перакулены конь, да капытоў якога была прымацаваная зялёная дошка -павялічаная да велізарных памераў цацка.
I побач заснулы твар Отакара! Ён спіць, як дзіця пасля каляднага вечара, падумала яна сама сабе.
Яготварспакойны! Гэтанеможабыцьсмерцю! Ажазло!.. Як парадуецца, калі, прачнуўшыся, убачыць яго пры сабе!
Чаму толькі барабан маўчыць так доўга? — яна падымае вочы. Канечне, гарбар забіты.
Усё гэта ўяўляецца ёй такім натуральным: што чырвонае полымя шугае з акна, што яна як бы сядзіць на голай выспе, што яе гайдае хваля грознага людскога патоку, што там, у доме, грыміць стрэл, які ляскае гэтак сама асобна і раздзірае вушы, як і папярэдне першы, што раптам натоўп, як бы ахоплены жахам, азіраецца і глядзіць назад і пакідае яе ад-
ну з мёртвым, што паветра вакол яе раздзіраецца крыкамі: «Салдаты, салдаты ідуць!»
Нічога дзіўнага ў гэтым, я ж заўсёды ведала, што так яно і мае быць! Новым і амаль вартым подзіву здаецца толькі, што раптам проста з агню на балконе з'явіўся татарын, саскочьіў уніз, што ён кліча яе, каб ішла за ім, загад, якому яна следуе, не ведаючы, чаму, што ён бяжыць угору па вуліцы, падымае рукі ўгору і што там наверсе стаіць шэраг салдатаў у чырвоньгх баснійскіх фесках, вінтоўкі напагатоў, і прапускаюць яго.
Пасля яна чуе, як на яе рыкае унтэр-афіцэр, каб яна легла на зямлю.
Легчы! Чаму? Бояныстраляцьмуць? Няўжочалавекдумае, штоя баюся, каб мяне не забілі? Яжнашудзіця падсэрцам! Ад Отакара. Яно нявіннае, якяны могуцьяго забіць! Зародак расы Барывоя, які не можа загінуць, якітолькі спіць, каб зноў і зноў прачынацца, давераны мне. Я сталая.
Залп грымнуў у яе амаль перад вачыма, так што яна ад патрасення на нейкі момант страціла прытомнасць, але абыякава ідзе далей.
За ёю паступова гасне лямант натоўпу.
Салдаты стаяць, як зубы дракона, шчыльна адзін да аднаго. Усё яшчэ трымаючы вінтоўкі на прыцэле.
Толькі адзін адступае ўбок і прапускае яе.
Яна брыдзе ў пустой пашчы горада і ёй здаецца, быццам яна зноў чуе, як барабаніць чалавек у мітры, прыглушана і мякка, як з далёкай далечы; барабан вядзе яе, і яна ідзе за ім і праходзіць міма палаца Эльзэнвангера.
Рашотчатыя вароты выдраныя, сад — суцэльныя разваліны; мэбля палае, дрэвы чорныя, лісце абвуглілася.
Яна ледзь паварочвае галаву: чаму я павінна глядзець туды? Я ж ведаю: там ляжыць партрэт — Паліксэны. Цяпер гэта мёртвае і мае спакой, — яна аглядаецца вакол сябе і здзіўляецца, убачыўшы парчовае ўбранне, якое пакрывала яе белую сукенку.
Пасля ўспамінае: так, так, мы ж гулялі ў «караля і каралеву»! Мне трэба хутчэй раздзецца, пакуль не перастаў барабан і не прыйшоў боль.
Пасля яна стаіць каля мура Сакрэ-Кёр і тузае званок.
— Туды мне ўсярэдзіну, там вісіць мой партрэт.
У пакоі гера імператарскага лейбмедыка Тадэвуша стаіць слуга Ладзіслаў Падроўжэк, выцірае тыльным бокам далоні мокрыя вочы і не можа, ніяк не можа супакоіцца.
— He, як ваша эксэленцыя, літасцівы пане, самыя ўсё вельмі файна так зладзілі!..
— Скаціна, небарака, — звяртаецца ён спачувальна да Брока, які ўвайшоў разам з ім і цяпер увесь дрыжыць, скавыча на падлозе і прынюхваецца да следу, -вось ты і згубіў свайго гаспадара! Но, кінь, неяк ужо абыдзецца, мы звыкнемся, паладзім.
Хорт падымае пысак, глядзіць падслепаватымі вачмі на ложак і скуголіць.
Ладзіслаў следуе за ягоным позіркам і заўважае каляндар.
— Добра, што я бачу. Літасцівы пан душой перасгаў бы, каб ведаў, што гэта забыў тут. — I ён зрывае лісткі, пакуль не з'яўляецца лісток «1 чэрвеня», і разам з імі зрывае дату ночы Вальпургіі.
БЕЛЫ ДАМІНІКАНЕЦ
3 дзённіка нябачнага
Пралог
«Гер X альбо rep Y напісаў раман», — што гэта азначае?
Ну, вельмі проста: «3 дапамогай сваёй фантазіі ён паказаў асобаў, якіх насамрэч няма, прыпісаў ім перажыванні і звязаў іхпаміжсабою». — Прыкладнатак, уагульныхрысах, гучыць шырокавядомае меркаванне.
Кожнаму здаецца, быццам ён ведае, што такое фантазія, але пра тое, што ёсць надта і занадта дзіўныя катэгорыі сілы ўяўлення, здагадваюцца толькі вельмі нямногія.
Што сказаць, калі, напрыклад, рука, гэтая, так бы мовіць, пакладзістая і паслужлівая прылада мозаку, раптам адмаўляецца пісаць імя героя гісторыі, выдуманай гісторыі, і замест яго ўпарта выводзіць іншае імя? Ці ж бо тады міжволі не збіваешся спанталыку і не пытаешся ў самога сябе: ствараю сапраўды я альбо, можа, сіла майго ўяўлення, зрэшты, — гэты відмагічнагапрыёмнагаапарата? Менавітатое, штоўгаліне бяздротавага тэлеграфа называецца антэнай?
Здаралася, што людзі ўставалі сярод ночы і завяршалі пісьмовыя працы, якія звечара, ператомленыя напружаным днём, адкладвалі незакончанымі і цяпер упраўляліся з задачай лепш, чым калі маглі зрабіць тое самае ўдзень.
Нешта падобнае любяць тлумачыць словамі: «дапамагла прызаснулая падсвядомасць».
Калі ж такое здараецца ў кляштары, дык кажуць: «Багародзіца спадобіла».
Хто ведае, можа, менавіта падсвядомасць і Багародзіца — акурат адно і тое самае.
He, каб тое Багародзіца была толькі падсвядомасцю, не, але падсвядомасць якраз і спараджае Бога.
У прапанаваным вам рамане ролю галоўнага персанажа грае нехта Хрыстофэр Таўбэншляг, жывы чалавек.
Ці жыў ён сапраўды калі-небудзв, высветліць мне не ўдалося; відавочна ж, ён не плод маёй фантазіі, у гэтым я цвёрда перакананы; гэта я вам кажу шчыра, з улікам той небяспекі, што мяне прымуць за таго, каму хочацца спадабацца і зыскаць людскую ўвагу.
Можна было б і перапусціць мне, што пры гэтым у колькіх там абзацах гаворка пойдзе і пра мяне, прыкрая сітуацыя, без якое, на жаль, не абысціся.
Я ўжо збольшага вынасіў цэлы раман у галаве і пачаў яго запісваць, калі раптам заўважыў — ужо пазней. перачытваючырукапіс! — што прозвішча «Таўбэншляг» унізалася-такі ў тэкст, а я нават не дагледзеў гэтага адразу.
Ды мала таго: сказы, якія я намерыўся занесці на паперу, змяніліся пад пяром і ўжо азначалі нешта зусім іншае, чым што я меў наўме сказаць; так разгарэлася цяжбіна паміж мною і і нябачным Хрыстофэрам Таўбэншлягам, у якой ён нарэшце узяў верх.
Я планаваў апісаць невялікі гарадок, такі жывы ў маёй памяці: атрымалася ж зусім ішпая карціна, карціна, якая сёння паўстае перад мною куды больш рэальнай, чым тое там было насамрэч.