Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
У мяне камень зваліўся з сэрца. Калі я пакуль што і не падазраваў, пра што тут завялося, дык усё-такі здагадаўся, што мае адбыцца нешта бяскрыўднае.
— Ці не мог бы я чым пасобіць вам з той падводай, гер Мучэлькнаўс? — прапанаваўя.
Тачыльшчык ледзь не кінуўся мне на грудзі ад радасці.
— А ці не даведаецца пра гэта гер барон? — спытаў ён на тым самым дыханні, і зноў заклапочана: — А ці можна вам так позна на вуліцу?... Вы ж яшчэ такі маленькі!
— Прыёмныбацькамойнічоганезаўважыць, — супакоіў я яго.
Апоўначы я пачуў — знізу ціха назвалі маё імя. Я пракраўся па лесвіцы ўніз і ў цемнаце разгледзеў цень падводы з драбінамі
Каггыты ў коней былі абернуты анучамі, каб не чулася іх цоканне. Побач з тачыльшчыкам стаяўфурман і выскаляўся кожнага разу, як толькі гер Мучэлькнаўс выцягваў са сваёй тачыльні чарговую вязку вялікіх, пафарбаваных у карычневае абточаных драўляных векаў, кожыае з ручкай пасярэдзіне для трымання.
Ятугжападскочыўідапамогзагружацца. Праз паўгадзіны воз бьгўпоўны вышэй драбінаў і пакалыхаўся па мосце, хутка знікаючы з вачэй у цемры.
Задыханьг стары, нягледзячы на маю неахвоту, пацягнуў мяне ў майстэрню.
Круглы, да белага адгабляваны стол са збанком светлага піва на ім і двума куфлямі, адзін з якіх — тонкай шліфоўкі рэч, відацв, быў для мяне, — як светлы кружок, забіраў на сябе ўсё чэзлае святло падвешанай над ім газнічкі; астатняя частка доўгага пакоя была мала што не ў поўнай цемры. Толькі пасля ўжо, калі асвоіліся мае вочы, я здолеў разгледзець рэчы.
Сталёвы стрыжань, дзень у дзень кручаны звонку вадзяным колам на рацэ, ішоў ад сцяны да сцяны. — Цяпер на ім спала некалькі курэй.
Скураныя прывадныя рамяні, як петлі з шыбеніцы, звісалі з такарнага варштата. Драўляная статуя святога Себасцяна, праткнутая стрзламі, запаўняла сабою кут. На кожнай страле таксама спала па курыцы.
Адчыненая дамавіна, у якой час ад часу перабурквалася пара хатніх трусікаў, стаяла ва ўзгалоўі жалю вартых нараў, якія служылі тачылыпчыку заложак.
Малюнак пад шклом у залатой рамцы, абвітай лаўровым вянком, — адзіная акраса пакоя; гэта была выява юнай дамы ў тэатральнай паставе з заплюшчанымі вачыма і несамкнутымі вуснамі, голай, з фігавай лісцінкай, але снежнабелай, нібыта яна, пабеленая гіпсам, стаяла натуршчыцай.
Гер Мучэлькнаўс крыху пачырванеў, заўважыўшы, што я спыніўся перад карцінай, і збянтэжана прамармытаў:
— Гэта мая фраў жонка, як яна падае мне руку на вечны саюз... Гэта была якраз яна, — дадаў ён, высмаркаўшыся, як бы дзеля тлумачэння, — ...мармуровая німфа. Так, так, Алаізія, — гэта значыць — Аглая, вядома, мая жонка, яна мела няшчасце самым бог ведае якім чынам быць яшчэ малым дзіцём вынятай сваімі святымі гер-бацькамі са святой купелі хрышчэння з гнюсным імем Алаізія. Але ж праўда, гер Таўбэншляг, вы нікому нічога не скажаце! Артыстычнай рэпутацыі маёй фройляйн дачкі інакш бы гэта моцна зашкодзіла. Гмм. Ця.
Ён правёў мяне да стала, прапанаваў, пакланіўшыся, фатэль і наліў светлага піва.
Здавалася, ён зусім забыўся, што я быў яшчэ паддетак — няпоўных пятнаццаці гадоў, — бо гаварыў са мною, як з дарослым, як з герам, рангам і адукаванасцю вышэйшым за яго.
Спачатку я быў падумаў, што ён хацеў проста пагутарыць са мною, расказваючы, але неўзабаве па манеры змушанасці і баязлівасці яго расказу я здагадаўся, раз-поразу азіраючыся назад на трусікаў, што ён хацеў адцягнуць маю ўвагу ад беднай абстаноўкі. Таму я стараўся сядзець спакойна і не акідацца вачыма па баках.
Неўзабаве ён запаўудаволі моцнае ўзрушэнне. Наяго запалых шчоках праступілі круглыя сухотлівыя плямы.
3 ягоных слоў, прамаўляных з сутаргавым намаганнем, усё больш выразна вынікала — апраўдваецца перад мною.
Я адчуваў сябе тады яшчэ вельмі дзіцём — і большае з Ta­ro, што ён расказваў, выходзіла далёка за межы майго разумення, — аж гэта пад уздзеяннем дзіўнай трывогі, якую абуджала ўва мне ягоная гаворка, паступова ўвяло ў ціхі, незразумелы мне жах.
Жах, які глыбока ўі'рызаўся ў мяне і з года ў год, ужо нават калі я даўно быў мужчына, з кожным разам усё больш інтэнсіўна, як толькі ў маёй памяці выпадкова паўставала тая карціна.
3 ростам маёй дасведчанасці ў агіднасцях, якія жыццё
выракае людзям, расло і кожнае слова, сказанае тады тачыльшчыкам, рэзкай аголенасцю і перспектывай у маёй памяці, і мяне часта забірала кашмарам, калі я ўспамінаў пра гэтую гісторыю і гартаў у памяці старонкі трагічнай долі старога бедалагі. I глыбокі морак, які абдымаў ягоную душу, я адчуваў у сваіх грудзях і перажываў жудасны дысананс паміж прывідным камізмам тачыльшчыка, і ягонай узнёслай і адначасова глыбокай ахвярнасцю ў імя фалыпывага ідэалу, якога сам сатана не змог бы падаткнуць у ягонае жыццё больш падступна.
Т'ады, дзіцём, я ўспрыняўягоны расказ, хацелася б сказаць, як споведзь вар'ята, прызначаную іншым вушам, а не маім, і якую я аднак мусіў слухаць, хацеў я таго, а ці не хацеў, быццам чыясьці нябачная рука моцна трымала мяне, каб увесці ў кроў атруты.
Былі імгненні, калі я адчуваў, штонанейкіясекундыяраспаўся і згніў як старэча, так жыва перакінулася на мяне вар'яцтва тачыльшчыка, быццам я аднаго з ім веку, нават старэйшы, а не падлетак.
— Так, так, яна была вялікая, славутая актрыса, — прыкладна так пачаў ён. — Аглая! Ніхто ў гэтай глухамані не здагадваеццапратое.Янаінехацела, каб ведалі! Бачыце, гер Таўбэншляг, я не магу сказаць так, як бы хацелася. Я нават ледзь магу пісаць. Але ж гэта нашая з вамі таямніца, праўда ж? Так, прыкладам, як кагадзе з тымі... з тымі, як іх там... ну, але ж бо, з тымі векамі. Я ўмею, зрэшты, напісаць толькі адно слова, — ён дастаў з кішэні кавалачак крэйды і наііісаў на стале: «Афэлія». А каб чытаць, дык зусім не чытаю. Я, шчыра кажучы, — ёнЕіахіліўсяітаямнічашыкнуўмненавуха, — даруйце мне за гэта слова: неўдах. Ведаеце, мой бацька, які быў вельмі, вельмі строгі чалавек, калі я, яшчэ мальцам, аднаго разу падпаліў клей, ён замкнуў мяне ў жалезйую дамавіну, амаль ужо гатовую, на дваццаць чатыры гадзіны і сказаў, што пахавае мяне жыўцом. Я, вядома, паверыў і ўвесь той час у дамавіне мне было так страшна, як доўгая, доўгая вечнасць у пекле, якой ніколі не бывае канца, я не мог паварухнуцца, амаль нават дыхаць не мог. Я сціскаў зубы ад смяротнага стра-
ху. Але, — дадаў ён зусім ціха, — навоштаяпадпаліўтойклей? Калі мяне дасталі з дамавіны, мне адняло розум і мову. Толькі праз дзесяць гадоў я пачаў нанава памаленьку вучыцца гаварыць. Але праўда ж, гер Таўбэншляг, гэта застанецца паміж намі! Калілюдзі даведаюцца пра маю ганьбу, гэта будзе канец артыстычнайкар'ерымаёйфройляндачкі! Ця. Гмм. — Аяк толькі мой бацька аднойчы назаўсёды выправіўся ў рай, яго пахавалі ўтой самай дамавіне... Ён пакінуў мне свой гешэфт ігрошы — боёнбыўудавец, — і тады ж нябеснае празарэнне на ўцеху мне, бо я ж думаў, што павінен да смерці галасіць ад скрухі па страчаным бацьку — у дом наш паслала анёлазбаўцу ў асобе обер-рэжысёра гера Парыса. Вы не ведаеце гера актора Парыса? Кожны друті дзень ён прыходзіць вучыць маю фройляйн дачку з акторскага майстэрства! У яго такое самае імя, як у грэчаскага бога Парыса; гэта — чыстае празарэнне з самага пачатку да самага ж канца. Ця. Гмм. Мая цяперашняя жонка была за тадыташняга часу яшчэ маладая дзева. Ця. Гм. Яхачу сказаць — янабылаяшчэдзяўчына. Ця. Гм. — АгерПарысрыхтаваўяедакар'ерыактрысы.Янабыла мармуровай німфайуадньімтайнымтэатрыўсталіцы. Ця. Гм.
Па манеры вымаўляць сказы ўрьгўкамі і па міжвольных невялікіх паўзах, пасля якіх ён зноў парываўся гаварыць далей, я заўважыў, што ягоная памяць як бы згасала, каб пасля нанава, як вярталася дыханне, зноў успыхваць. Гэта было як адліў і прыліў у ягонай свядомасці. «Ён да гэтага часу не адышоў ад жахлівага патрасення ў металічнай дамавіне, — інстынктыўна адчуваў я; — ён і сёння яшчэ жыўцом пахаваны».
— Ну, і калі я тады ўспадкаваўгешэфт, да мяне ў дом прыйшоў гер Парыс і сказаў, што славутая мармуровая німфа Аглая выпадкова ўбачыла мяне на пахаванні акурат бо тады, калі ён інкогніта праязджаў праз наш горад. Гм. Ця. — I як гэта яна, убачыўшы мяне каля магілы майго бацькі ўсяго ў слязах, дык сказала (гер Мучэлькнаўс раптам ускочыў і з пафасам пачаў дэкламаваць у прастору, маленькія, вадзяніста-блакітныя вочы яго застылі, быццам ён чытаў агнём напісаныя словы), ...яна сказала: «гэтаму сціпламу чалавеку
я стану апорай у жыцці і святлом у цемры, якое яму ніколі не пагасне. Я нараджу яму дзіцятка, жыццё якога будзе прысвечана толькі мастацтву. Яго духу я празру вочы на ўзвышаныя сферы жыцця, нават калі самой мне ў пустыні шэрых будняў разарвеццасэрца. Бывай, мастацтва! Бывай, слава! Бывайце, лаўры! Аглая сыходзіць і ніколі больш не вернецца!» Ця. Гм.
Ён пакратаў рукою лоб, сеў на крэсла, як калі б успаміны раптам пакінулі яго.
— Ця. Гм. Гер обер-рэжысёр галасіў і рваўна сабе валасы, калі мы ўтраіх сядзелі ў мяне на вяселлі. I раптам закрычаў. «Мой тэатр будзе зруйнаваны, калі я страчу Аглаю. Я чалавек прапашчы». -■ Ця. Гм. Тысячы гульдэнаў золатам, якія я даў яму, каб ён, прынамсі, не страціў усяго, вядома ж, хапіла не надоўга. Ця. Гм.
3 таго часу ён увесь у журбе. Толькі цяпер, адкрыўшы вялікі драматычны талент у маёй фройляйн дачкі, ён крыху адышоў і акрыяўдушою. Ця. Гм.
Яна, мабыць, узяла гэта ад сваёй фраў маці. Ця, шмат каго муза наведвае яшчэ ў калысцы. Афэлія! Афэлія! —
Раптам яго апанавала нейкае дзікае натхненне; ён схапіў мяне за руку і энергічна патрос яе.
Ведаеце, гер Таўбэнпіляг, штоАфэлія, маёдзіця, — дзіця Гасподняй мілаты? Гер Парыс заўсёдыкажа, атрымліваючы ў маёй майстэрні свой пенсіён: «Калі Вы зачыналі яе, майстар Мучэлькнаўс, сам бог Вэсталус, напэўна ж, пры інм быў прысутны!» — Афэлія' — яго голас зноў панізіўся да шэпту, — алегэтатайна,якітаязтымі...нутак, зтымівекамі. Гм. Ця. — Афэлія прыйшла на светужо праз шэсць месяцаў. Гм. Ця. Іншымдзецямтрэбадзевяцьмесяцаў. Гм. Ця. — Але гэта й не дзіва. Бо то ж і яе маці нарадзілася пад каралеўскай зоркай. Гм. -Толькіяна адвярнулася. Ну, зорка... Мая фраў жонка не хоча, каб нехта даведаўся, але Вам я магу сказаць, гер Таўбэншляг: ведаеце, янаўжо мала што не сядзела на троне! I калі б не я — часта слёзы нагортваюцца мне на вочы, калі я думаю пра гзта, -яна магла б сёння выязджаць у экіпажы з чатырма рысакамі. Але яна апусцілася да мяне... Гм. Ця.