• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    Аштодатрона, — ёнпадняўтрыпальцы, якнапрысягу, —
    было тое так... бажуся гонарам і святасцю, што не зманю: гер обер-рэжысёр Парыс быў сама ў росквіце маладосці, я гэта ведаю ад яго самога, вялікім візірам пры каралі Аравіі ў Бялградзе. Ён быў там за настаўніка ў высокім гарэме Яго Вялікасці. Гм. Ця. А мая цяперашняя фраў жонка Аглая за свае таленты была назначана першай дамай — па-арабску яе звалі «май Тэрэза» — на пасадзе першай эрзац-дамы Найвышэйшай левай рукі Яго Вялікасці. Акурат бо тады на Яго Высокасць быў замах, і гер Парыс і мая фраў сужэнка мусілі ноччу ўцякаць цераз Ніл. Ця. Гм. Пасля, як вы ведаеце, яна стала мармуровай німфай у адным тайным тэатры, арганізаваным герам Парысам, пакуль сама не адмовілася ад лаўраў... Гер Парыс таксама пакінуў сваю прафесію і жыве тут толькі дзеля выхавання Афэліі. «Усе мы павінны жыць толькі дзеля яе, — кажа ён заўсёды. — I ваш святы абавязак, майстар Мучэлькнаўс, — зрабіць усё магчымае, каб артыстычнае дараванне Афэліі не змарнела ў самым зародку ад вульгарнага безграшоўя». — Бачыце, гер Таўбэншляг, гэта таксама падстава, чаму я павінен прымаць, — вы ж ведаеце! — такія сумнеўныя заказы. Выраб трунаўне акупаецца. Бо памірае людзей занадта мала. Гм. Ця. — Адукацыю маёй фройляйн дачкі я б яшчэ мог неяк пацягнуць, але сусветна вядомы паэт, гер прафесар Гамлет з Амерыкі, вымагае шмат грошай. Я мусіўвыдацьяму пазыковую распіску, ну, вэксаль, і цяпер мушу адпрацоўваць. Гм. Ця. — ГерпрафесарГамлет, зрэшты, малочны брат гера Парыса, і, дачуўшыся пра вялікі талент Афэліі, ён адмыслова дзеля яе напісаў тэатральную п'есу. Яна называецца: «Прынц дацкі». У ёй кронпрынц павінен ажаніцца з маёй Афэліяй, але Яе Вялікасць, ягоная фраў мама, не дазваляе. I таму мая Афэлія топіцца ў вадзе. Мая Афэліяўвадзе! — Стары пракрычаў гэта і пасля паўзы сказаў далей: — Як толькі я пачуў гэта, у мяне сэрца ледзь не напапалам. He, не, не! Мая Афэлія, зрэнка вока майго, маё усё, не павінна запрапасціцца ў вадзе! Нават калі гэта ў п'есе. Гм. Ця. — I я ўкленчыў перад герам Парысам і так доўга ўмаўляў яго, пакуль ён не згадзіўся напісаць геру прафесару Гамлету ў Амерыку. Г ер прафесар паабяцаўся, што ён
    усё так зладзіць, каб Афэлія і выйшла замуж за кронпрынца і не ўтапілася, калі я выдам яму пазыковую распіску. Гер Парыс асабіста напісаўяе, а я ўнізе паставіўтры крыжыкі. Вы, канечне, будзеце моцна смяяцца, гер Таўбэншляг, бо гэта ж усяго толькі тэатральная п'еса, а не жыццёвая існасць! Але ж падзівіцеся, у п'есе маю Афэлію таксама завуць Афэліяй — гэта сімвалічна! Ведаеце, гер Таўбэншляг, я ж толькі неўдах; што, калі ўсё-такітам мая Афэлія ўтопіцца? Гер Парыс увесь час кажа: мастацтва вышэй за рэчаіснасць — што, калі ўтопіцца! Што будзе са мною?! Тады лепш было б мне задыхнуцца ў жалезнай дамавіне!
    Трусікі шумна разбушаваліся ў дамавіне. Тачылыпчык спалохана сцепануўся і прамармытаў: «Праклятыя пахацімцы!»
    Настала доўгая паўза; стары зусім страціў нітку сваёй споведзі. Здавалася нават, забыўся на маю прысугнасць, ягоныя вочы болып не бачылі мяне.
    Праз хвіліну ён устаў, падышоў да такарнага варштата, наклаў прывадны рэмень на валік і запусціў яго.
    — Афэлія! He, маяАфэлія неможапамерці! — пачуўяяго мармытанне. — Я павінен прадаваць, працаваць, інакш ён не паправіць п'есу і...
    Шум машыны заілушыў апошнія словы.
    Я ціха выйшаў з майстэрні і падняўся ў свой пакой.
    У ложку я склаў рукі і маліўся Богу, сам не ведаю чаму, каб ён асланіў Афэлію.
    III.	Вандраванне
    У тую ноч сталася дзіўнае здарэнне; можа, хто назваў бы яго сном, бо на ўсё, што людзі перажываюць, пакуль цела дрэмле, у іх ёсць толькі адна дакладная назва.
    Як заўсёды, перш чым заснуць, я склаў рукі, ці, як гэта ўБартана, — «паклаўлевую на правую».
    He адразу, а цягам гадоў мне з вопыту рабілася ясна, чаму служыла сама працэдура. Магчыма, любыя іншыя рукапакладзіны служаць той самай мэце, калі з гэтым звязана ўяўленне пра замыканне цела.
    Колькі разоў з таго вечара ў доме барона я ні ўкладваўся на сон такім спосабам, заўсёды прачынаўся раніцай з адчуваннем, што ў сне я праходзіў вялікі шнур гасцінца, і кожнага разу мне нібы камень падаў з сэрца, калі я бачыў сябе раздзетага і не ў запыленых чаравіках — як аднаго разу ў сіроцкім прытулку, — ляжаў у ложку і не было чаго мне баяцца; і аднак жа ніколі за цэлы дзень не мог успомніць, куды я хадзіў у сне. I кожнае ночы ў мяне ўпершыню з вачэй ападала павязка.
    Што майстар-тачыльшчык Мучэлькнаўс незадоўга да таго дзіўным чынам абышоўся са мною як з дарослым, бадай што, магло стацца патайнай прычынай таго, што датуль скаванае ўва мне дрымотаю маё «Я» — мабыць, той «Хрыстофэр» — прачыналася ў свядомасці і пачынала бачыць і чуць.
    Спачаткуснілася — такянопачыналася, — штояпахаваны жывы і не магу варухнуць ні рукой, ні нагой; пасля моцным удыхам я напаўняў сабе грудзі і гэтым самым падымаў века труны; і крочыў па пустэльным, белым гасцінцы кудысьці, і гэта было страшней за дамавіну, з якое я вылез, бо я ведаў,
    гасцінцу таму ніколі канца не будзе. Я пачынаў палка імкнуцца назад у сваю дамавіну, і вось ужо яна, бач, стаіць перад мною пасяроддарогі.
    Мякка было адчуваць яе zr цела, а рукі і ногі як труп. Уступаючы ўяе, я заўважаў, што ад мяне няма ніякага ценю, і калі я пачынаў цікаўна разглядацца, дык бачыў, што і цела ў мяне няма; тады я адчуваў вачыма, але не было і вачэй; а калі хацеў абмацаць свае рукі, дык і рук не ставала.
    Калі века над мною пачынала павольна зачыняцца, рабілася так, быццам маё мысленне і адчуванне сябе вандроўцам па белым прасёлку было мысленнем і адчуваннем вельмі старога, але ўсё яшчэ натурыстага чалавека; а калі века зачынялася, усё гэта прападала, як бы выпарвалася, пакідаючы пасля сябе толькі магчымасць паўсляпога, паўглухога спосабу мысліць, які намагаўся запоўніць сабою мозак таго ў жыцці яшчэ сутнага падлетк.а, якім быў я.
    Калі века замыкалася, я прачынаўся ў ложку.
    Інакш кажучы — верыў, што прачнуўся.
    Было яшчэ цёмна, але я адчуваў па ачмуральным паху бузіны, які ліўся ў пакой праз адчыненае акно, пгго з зямлі падымаўся пергаы іюдых яшчэ не насталай раніцы і што гэта мой крайні час, калі ўжо трэба туіпыць у горадзе лятарні. Я хапаў свой кій і вобмацкам спускаўся па лесвіцы. Пасля, калі ўжо завяршалася служба, я ішоў па мосце і падымаўся на гару; кожны камень па дарозе быў мне знаёмы, і ўсё ж я не мог прыгадаць, каб тое будзь калі тут быў.
    Альпійскія кветкі, мяккая, як снег, трава і пахучыя альпійскія анемоны раслі на росных, замглёных прыцемкамі цёмна-зялёных горных лугах.
    Пасля на краі далечы раззеўрывалася неба, і аблокі наліваліся жыўнаснай крывёю ранішняй зары.
    Блакітныя бліскучыя жукі і вялікія дзікія мухі са шклянымі крылцамі, нібы разбуджаныя чароўным поклічам, раптам падымаліся з зямлі і звінелі ў паветры, нярухома застыўшы на вышыні чалавечага росту, і так калыхаліся, летучы, галоўкамі да прачнулага сонца.
    Халадок глыбокай узрушанасці пабег па ўсім маім целе,
    калі я ўбачыў, адчуў і ўсвядоміў гэта немае, грандыёзнае маленне божых ставарэнняў.
    Я павярнуўся і пайшоў назад да горада. Мой цень, ужо велізарны, яго ногі непарыўна злітыя з маімі, вялі мяне далей і далей.
    Цень — гэта повязь, якая мацуе нас з зямлёй, чорны прывід, які выходзіць з нас і ўсяляецца ў цела!
    Вуліцы ляжалі ў сляпучай светлыні, калі я завярнуў у горад.
    Дзеці шумна сцякаліся ў школу. «Чаму яны не спяваюць: Галубятня, Галубятня, Галубятня! Тра-ра-раГалубятня!»? — прахапілася ўва мне думка. — «Вы што, не бачыце мяне? Ці я аж так счужыніўся вам, што вы больш не пазнаяце мяне? Так, з гэтай хвіліны я вам чужы, — зноў раптоўна страхотліва праяснілася ў маёй свядомасці. — Я ж ніколі не быў дзіцём! Наватудоме найдзічаў, калі быўяшчэ зусім маленькі. Гульняў, як у іх, я ніколі не ведаў. Прынамсі, толькі так далёка, быццам гэта зусім механічна тычылася майго цела, без майго жадання; ува мне жыве вельмі стары чалавек. I толькі маё цела здаецца маладым! Майстар-тачыльшчык гэта, відаць, падазраваў, менавіта таму ўчора ён гаварыў са мною як з дарослым!»
    Раптам я сумеўся: «Учора быў зімовы вечар, адкуль жа ўзялася сёння летняя раніца?! Няўжо я сплю, няўжо я вандрую ў сне? Я азірнуўся на лятарні: яны былі сляпыя — а хто ж яшчэ мог патушыць іх?! Я быў пры добрай памяці, калі тушыў іх! Але, можа, цяпер я мёртвы, а ў жыцці перажыў, а не толькі сасніў самога сябе ў дамавіне?!»
    Я паспрабаваў праверыцца, падышоў да аднаго хлопчыка і спытаўся ў яго: «Ты ведаеш мяне?» Ён нічога не адказаў і пабег праз мяне наскрозь, як праз пустое паветра.
    «Значыцца, я мёртвы — дайшло да свядомасці. — Трэба хутчэй занесці дамоў кій, перш чым я згнію, — папярэдзіла мяне пачуццё абавязку, і я падняўся да свайго апекуна.
    Там, у ягоным пакоі кій са стукатам выпаў з маёй рукі.
    Барон пачуў гэта — ён сядзеў у крэсле, — павярнуўся і сказаў:
    — Ба. Вось нарэшце і ты!
    Я быў рады, што ён прыняў мяне, бо заключыў з гэтага, што ўсё-такі немагчыма, каб я быў мёртвы.
    Барон выглядаўяк заўсёды, нават быўу тым самым каптане са старамодным малінавым жабо, які ён любіў насіць дома па святах, але было нешта ў ім, што падалося мне неспасціжна чужым. Ягоны жаўлак? He. Ен быў не большы 1 не меншы, чым звычайна.
    Я правёў вачыма па пакоі — тут таксама ўсё без зменаў. Нічога не знікла, нічога не дадалося. «Тайная вячэра» Леанарда да Вінчы, адзіная акраса пакоя, як заўсёды вісела на сцяне. Усё на сваім месцы. Стоп! Ці не стаяў тут учора зялёны гіпсавы бюст Дантэ са строгім, вострым манаскім тварам, з л е в а, з краю? Нехта пераставіў яго? Бо цяпер с п р а в а!
    Барон заўважыў мой позірк і ўсміхнуўся.
    — Ты быў у горах? — пачаў ён і кіўнуў на кветкі ў маёй кішэні, нарваныя мною па дарозе.
    Я прамямліў нешта, перапрашаючыся, але ён прыязна кіўнуў:
    — Я ведаю, там угары вельмі прыгожа; я і сам часта туды хаджу. Ты быў там ужо шмат разоў, але кожнага разу забываўся пра тое; малады мозак не можа нічога ўтрымаць, кроў яшчэ надта бушуе. Успамін расце далей. Стаміўся ад вандроўкі?
    — Так, так, белы гасцінец, прасёлак! — прамармытаў ён задуменна, — рэдка хто адольвае. Толькі той, хто народжаны дзеля вандроўкі. Як што я заўважыў гэта ў табе — тады ўдоме найдзічаў — дыкўзяўцябедасябе. Большасцьлюдзей баяцца гасцінцаў больш, чым магілаў. Ужо лепш кладуцца ў дамавіну, думаючы, што прыйшла смерць і яны здабудуць спакой; а насамрэч чалавек нараджаецца на зямлі, і гэта не што іншае, як што ён пахаваны жыўцом! Лепшае — толькі ісці па белым гасцінцы. Толькі не думаць пра канец дарогі, бо не вытрываеш, бо ў дарогі канца няма. Яна бясконцая. Вечнае — толькі сонца над гарою. Вечнаеі бясконцадваякае. Толькіўтаго, хтоўбясконцасці шукае вечнасці, а не «канец», толькі ў таго бясконцасць і вечнасць ёсць адно і тое самае. Вандраванне па белым гасцінцы мае адбывацца дзеля само-