Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
Пра дзеянні там паведамляецца, што можа падацца Вашым вушам вельмі дзіўным; з дапамогай мастацтва духаажыўлення праз рукі і пальцы шмат хто з сяброў ордэна разам са сваім трупам знік з магілы, а яшчэ шмат хто ў зямлі ператварыўся ў меч.
Ці не кідаецца Вам у вочы неверагодна цудоўная аналогія, высокапрападобны, з Уваскрэсеннем Хрыста? — Асабліва, калі Выўвяжаце з гэтым загадкавыя жэсты рук на жывапісных выявах сярэднявечча і азіяцкіх старажытнасцяў?
Я чуў, як занепакоіўся капелан, як шпарка захадзіў тудысюды па пакоі, пасля спыніўся і здушаным голасам крыкнуў:
— Што Вы тут мне кажаце, гер барон, моцна нагадвае вольнамулярскае масонства, каб я, каталіцкі капелан, мог прыняць гэта без пярэчання. Тое, што Вы называеце пагібельным паўночным ветрам, для мяне вольнамулярства і ўсё, пгго з ім звязана. Я вельмі добра ведаю. і мы дастаткова часта абмяркоўвалі гэтую тэму, што ўсіх вялікіх жывапісцаў і мастакоў яднае іх агульны хаўрус, які яны называюць цэхам, і што яны на ўсе краіны абвясцілі пра сваю еднасцьтым, што даюць тайныя знакі — часцей гэта праз канфігурацыю пальцаў і далоняў у персанажаў іх карцін альбо праз выраз вачэй з твараў у воблаках, а тое ж часам і праз выбар фарбаў. Царква дастаткова часта, перш чым давала ім даручэнне ствараць святавобразныя карціны, брала з іх урачыстае абяцанне адмаўляцца ад гэтага, але яны кожнага разу ўмудраліся абыходзіць забароны. Ніхто не можа залічыць царкве ў віігу, калі яна кажа, хай і не кожпаму ў вушы, што мастацтва — ад д'ябла. Ці ж гэта строга вернаму католіку не зразумела? Хто ведае, ці не носяць у сабе мастакі, ці не пестуюць яўтіа скіраваную супроць царквы таямніцу?
Я ведаю пра пісьмо аднаго тагачаснага вялікага мастака, у якім ён адкрыта выступае су проць свайго іспанскага сябра ў пытанні існавання тайнага хаўрусу.
— Я таксама ведаю гэты ліст, — жыва ўступіў у гаворку барон. — Мастак піша там прыкладна — не магу прывесці ўсё даслоўна: — «Схадзі да такога-та а такога-та чалавека па імені X. I настойліва папрасі ў яго, што хай ён дасць мне адзін-адзіны намёк, каб я нарэшце мог зірнуць на тую тайну і зразумець, як да яе ставіцца. Я не хачу да канца дзён сваіх быцьтолькі мастаком!» Што з гэтага вынікае, дарагі капелан? А толькі ж тое, што памянёны славуты мастак, як бы ён чыста выглядам ні быў прысвечаны ў тайну, па сутнасці
быў сляпы. Што ён быў вольны муляр, а гэта для мяне ўсё адно што: ён быў падручны падносчык цэглы з хлява муляраў і толькі дзеля блізіру поўзаў па будоўлі і належаў да цэху — гэта не падлягае ніякаму сумненню. Вы маеце таксама рацыю, калі кажаце, што ўсе тагачасныя архітэктары, жывапісцы, скульптары, ювеліры, рытары былі вольнымі мулярамі. Але, і менавіта пра гэта ў нас зайшлося, яны ведалі адно вонкава культ і разумелі яго чыста этычна; яны былі толькі прыладамі той нябачнай сілы, якую Вы як католік памылкова называеце майстрам «левай рукі»; прыладамі былі яны, не больш, дзеля адной мэты — захоўваць нашчадству пэўныя таямніцы ў сімвалічнай форме, пакуль выспее час. Але яны застралі ў дарозе і не пасунуліся наперад, бо заўсёды спадзяваліся, што чалавечыя вусны змогуць даць ім ключ, які адчыніць браму; яны не падазравалі, што той ключ сам пахаваны ў занятках мастацтвам; яны не разумелі, што мастацтва крые ў сабе глыбокі сэнс, большы, чым проста маляванне карціны альбо складанне вершаў, а менавіта: абуджэнне ў самых мастаках свайго роду найвытанчаннейшага адчування і ўспрымання, першая праява і дэманстраванне якога называецца «сапраўднай творчай інтуіцыяй». I сучасны жывы мастак, як што яму праз ягоную прафесію адкрываюцца ўнутраныя сэнсы для ўплыву гэтай сілы, можа ў сваіх творах узнаўляць тыя сімвалы; яму зусім няма патрэбы дазнавацца пра іх з вуснаў жывых, яму ні ў якім разе няма патрэбы ўступаць у тую ці іншую ложу! Наадварот: у тысячу разоў ясней за чалавечы язык яму гавораць «нябачныя вусны». Бо што ёсць сапраўднае мастацтва, як не чэрпанне яго з вечнага царства паўнаты?!
Ёсць, канечне ж, людзі, якім з поўным правам можна насіць імя «мастак» і якія, аднак, апантаныя цёмнай сілай, якую Вы з Вашага гледзішча спакойна можаце называць «д'яблам». Што яны ствараюць, дэка ў дэку падобнае на пякельнае царства сатаны, як гэта сабе ўяўляе хрысціянін; іхтворы нясуць подых заледзянелай, скарчанелай поўначы, куды яшчэ старажытнасць пераносіла штаб-кватэру чалавеканенавісніцкіх дэманаў; чума, смерць, вар'яцтва, забой-
ства, кроў, роспач, подласць і распуста — гэта выяўленчыя сродкі іх мастацтва.
Як мы павінны тлумачыць сабе такія творчыя натуры? Хачу сказаць Вам: мастак — гэта чалавек, у мозаку якога духоўнае, магічнае дасягнула перавагі над матэрыяльным. Гэта можаадбываццадваякімчынамгупершымразе — назавёмяго «д'ябальскім» — мозакупрынцыпенівеліруеццапраз разбэшчванне, праз пахацімства, праз спадчынную альбо засвоеную заганную пахібнасць; тады важыцца, так сказаць, лягчэй нашалях раўнавагі, і «папзжэннеальбоувачавідненне ў свеце з'яваў» і апусканне маінітнага прыходзіць само сабою: шаля вагаў духоўнага апускаяцца, та.му што другая лягчзйшая, а не таму, што сама яна робіцца цяжэйшай. У гэтым выпадку мастацкаму творыву прыўлашчваецца пах гнілізны. Такое ўражанне, быццам дух — гэта вопратка, якая свеціцца фосфарным бляскам распаду.
У другіх мастакоў — хачуназвацьіх«памазанцамі» — дух падобна рыцару Геаргу забраў уладу над зверам: для іх шаля духу апускаецца ў свет феноменаў сілаю сваёй вагі. Тады іхні дух апранаецца ў шату сонца.
Але ў абодвух раўнавага шаляў схіляецца на карысць магічнаі а; усярэдняга чалавека толькі звер мае вагу; «д'ябальскія» ж і «памазанцы» рухаюцца сілай ветру нябачнага царства паўнаты, адзін ветрам паўночным, а другі павевам ранішняй зары. Сярэдні чалавек, наадварот, застаецца засгылым бервяном.
Што ёсць тая сіла, якая паслугуецца вялікім мастакам як прылада, мэтаякое — захаваць наступнаму светусімвалічную культавасць (ritus!) магіі?
Дазволю сабе сказаць Вам: гэта ёсць тое самае, што калісьці стварьгла царква. Яна будуе жывыя калоны адначасова, адну белую, другую чорную. Дзве жывыя калоны, якія будуць ненавідзець адна адну так доўга, пакуль не даведаюцца, што яны толькі слупы пад будучую трыумфальную арку.
Прыгадайце мясціну з Евангелля, дзе Ян кажа: «Многа стварыў Ісус перад вучнямі сваімі й іншых цудаў, ііра якія не напісана ў кнізе гэтай».
Як Вы растлумачыце, прападобны, што паводле Вашай веры згодна з воляй Божай Біблія дайшла да нашага часу, а паданні пра тыя «іншыя» цуды — не?
Яны ці не «прапалі»? Так, як гэта ў хлопчыка сцізорык «прападае»?
Скажу Вам, тыя «іншыя» цуды жывыя яшчэ і сёння, яны жылі заўсёды і будуць вечна заставацца жывымі, нават калі б паўміралі ўсе вусны, якія пра іх расказваюць, і ўсе вушы, у якія яны маглі б быць пераказаныя. Дух будзе зноў і зноў шэптам іх ажыўляць і ствараць усё новыя і новыя мастацкія мазгі, якія залунаюць, калі дух таго захоча, і ствараць новыя рукі, якія напішуць так, як яму тое заўгодзіцца.
Гэта тыя цуды, пра якія Ян ведаў і ведае, — таямніцы, якія былі ў «Хрыста» і якія ён меў на ўвазе, калі спасобіў Ісуса, сваю прыладу, сказаць: «перад Адамам быўЯ».
Я скажу Вам — можаце цяпер перажагнацца альбо не: царква пачалася з Пятра, завершыцца яна ўжо толькі з Янам! Што гэта азначае? Пачытайце Евангелле, як калі б яно было прароцтвам таго, што станецца з царквою! Можа тады Вам прасветліцца, што — разглядаючы ў гэтым сэнсе — азначае, што Пётр тройчы зрокся Хрыста і разгневаўся, калі Ісус сказаў пра Яна: «Хачу, каб ён застаўся». Каб суцешыць Вас, хачу дадаць: верагодна, я веру ў гэта і бачу, што так яно і адбываецца, — царква памрэ, але яна паўстане наноў і такою, якою павінна быць. Яшчэ няма ніякай, яшчэ ніякай і не паўстала, якая папярэдне не памерла б: нават Ісус Хрыстос.
Я добра ведаю Вас як сумленнагачалавека, які гэта прымае разам са сваім абавязкам, каб не сказаць, што Вы часта і часта пыталіся ў сябе: як такое магло стацца, каб сярод кліру, нават сярод папаў, маглі быць злачынцы, не годныя сваёй святасці, нягоднікі, не годныя людзьмі звацца? Ведаю, вы сказалі б, калі б хто папрасіўу Вас тлумачэння гэтых фактаў: «Бязгрэшная і беззаганная толькі рыза, а не той, хто яе надзявае». He думаеце ж Вы, дарагі дружа, быццам я належу да тых, што пакепліва смяюцца з такога тлумачэння альбо падступна вынюхваюць пагардлівае, вугорна-гладкае пахлебства; я занадта глыбока ўспрымаю сэнс пастырскага прысвячэння.
Я дакладна ведаіо, можа нават, лепш за Вас, якая вялікая колькасць духоўнікаў, што баязліва тояць у сэрцы паняверку: «ці насамрэч хрысціянская рэлігія заклікана выратаваць чалавецтва? Ці не сведчаць усе азнакі часу, што царква загнівае? Няўжо такі сапраўды блізіцца тысячагадовае царства? Як мае быць велізарнаму дрэву, расце і буяе дрэва хрысціянства, але дзе ж тыя плады? Дзень у дзень большае статак тых, што носяць імя хрысціян, але ўсё менш і менш таго вартых!»
Адкуль вядуцца такія паняверкі, спытаюся я ў Вас? Са слабасці веры? He! Яно паслядоўна вырастае з падсвядомага адчуваыня і перакананасці, што сярод капеланаў занадта мала тых, якія былі б дастаткова ўспалымнёныя, каб шукаць дарогі святасці, як гэта робяць ёп і сідхі ў Індыі. Сярод іх вельмі нямногія прымаюць нябеснае царства пад прымусам. Паверце мне: шляхоў да паўстання з мёртвых больш, чым царкве можа прысніцца! Адна толькі вера ў «мілату, ласку» гэтага, вядома ж, не зробіць. Колькі людзей Вашага стану здольныя сказаць пра саміх сябе: «як сарна імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да цябе, Божа!» ? Усе яны ўттотай спадзяюцца, што спраўдзіцца апакрыфічнае прароцтва, якое дакляруе: пяцьдзясят два папы будуць уяўііены, кожны мецьме таемнае лацінскае імя, якое вызначыць ягоную дзейнасць на зямлі, апошні будзе звацца «FLOS FLOR.UM», што азначае «кветкветаў», «найквяцейшыквет», і пад ягоным жазлом паўстане тысячагадовае царства.
Я прадказваю Вам — а я ж, бадай, язычнік, а не католік, — што ён будзе звацца Ёганэс і будзе адлюстраваннем Яна, Евангеліста, ад Яна Хрысціцеля, ахавальніка вольных муляраў, якія, захоўваюць таемнасць хрышчэння вадою, нават самі таго не ведаючы, яму будзе перададзена ўлада над ніжнім светам.