• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    гэта, здагадваецца пра прычынную сувязь, падыходзіць да майго ложка і цалуе мяне, уся — трапяткое каханне.
    Так я загаворваю сябе ў нейкую па-дзіцячы сентыментальную мрою: пасля зноўсаромеюся, унуірана чырванею, што я такі дурны; але гэтае ўяўленне — цярпець пакуты Афэліі, такое салодкае.
    Сілком вырываю сябе з гэтага вобразу: Афэліі дзевятнаццаць гадоў, яна юная дама, а мне толькі сямнаццаць, хоць я крыху і вышэйшы за яе. Яна б мяне толькі пацалавала, як цалуюць дзіця, якое зрабіла сабе ваву. А я хачу быць дарослым мужчынам, а яму, такому, ну, ніяк не выпадае недалужна вылежвацца ў ложку і аддавацца яе догляду. Гэта хлапечая блазнота і распешчанасць.
    I я вымройваю сабе іншы фантастычны малюнак: ноч, горад спіць, у маё акно падае водбліск, раптам па вуліцах — лямант: гарыць суседні дом! Разунку ніякага, бо бэлькі і кроквы, ахопленыя агнём, абваліліся і перакрылі ўсю Пякарскую.
    Угары ўпакоі сінім полымем шугаюць гардзіны; але я скачу туды з акна нашай лесвічнай пляцоўкі і ратую знепрытомненую каханую, ледзь жывую, мала не мёртвую, якая ў начной лёлі, сярод полымя і дыму, ляжыць на падлозе.
    Сэрца стукаціць, ледзь не разрываецца ад радасці і захаплення: нясучы яе, самлелую, на руках, я адчуваю на шыі яе бледныя рукі, прахалоду яе нерухомых вуснаў, якія я асыпаю цалункамі. Аж так жыва ўяўляю сабе ўсё гэта.
    Зноў і зноў і яшчэ раз зноў праплывае яе вобраз у маёй крыві, быццам я захапіў у свой кровазварот усю яе, усе яе аглушальна салодкія часцінкі, так што ўжо ніколі не здолею ад гэтага вызваліцца. Я рады, што сёння ноччу рэальна пабачу гэта ў сне. Але як яшчэ далёка да ночы!
    Я выхіляюся з акна і гляджу на неба: не можа быць, каб раніца. Гэта ж яшчэ цалюткі дзень аддзяляе мяне ад ночы. Аж неяк спалохала, што раніца павінна прыходзіць раней за ноч, бо яна мне ўсё можа разбурыць, на што я спадзяюся! Ружы могуць зваліцца, калі Афэлія адчыніць акно і зусім іх там не ўбачыць. Альбо яна ўбачыць іх і — бярэ, і што далей? Ціхопіць мнедухуадразужі схавацца? Мнеробіцца знобка,
    бо я ведаю, што, ясна ж, мужнасці не хопіць. Але суцяшаю сябе — на яе месцы я мог бы здагадацца, ад каго гэтыя ружы.
    Ёй след здагадацца! Немагчыма ж, каб гарачыя, поўныя жарсці парывы кахання з майго сэрца адскоквалі ад ейных, нават калі яны немыя і нясмелыя.
    Я заплюшчваю вочы і ўяўляю сабе, як толькі магу жыва, быццам стаю там каля яе ложка, нахіляюся над задрамалай і цалую яе з палкім жаданнем, каб яна сасніла мяые.
    I намаляваў я сабе ўсё гэта так ярка, што нейкую хвілінудругую больш сам не ведаю: было гэта ў сне, ці што там яно было са мною? Я, сам не свой, углядваўся ў тыя тры белыя ружы на аконным карнізе, пакуль яны не расплыліся ў прыцемку ранішняй шэрані. Цяпер яны вось ужо зноў там, але мяне точыць думка, што я іх украў на могілках.
    Чаму я не ўкраў чырвоныя? Чырвоныя — аджыцця! не магу сабе ўявіць, што нябожчык, калі прачнецца і не ўбачыць на магіле чырвонай ружы, запатрабуе яе назад.
    Нарэшце сонца ўстала. Прастора паміж абодвума дамамі ужо напоўнена святлом яго прамянёў; у мяне такое адчуванне, быццам мы лунаем над зямнымі аблокамі, бо там унізе пралёт зусім нябачны; ён завалочаны, паглынуты марывам туману, навеяным сюды па вуліцах ветрам з ракі.
    Светлая постаць рухаецца там у пакоі — я ў страху затойваю дыханне — моцна шчаперуся аберуч за лесвічныя парэіічы, каб не бегчы туды.
    Афэлія!
    Доўга не адважваюся зірнуць у той бок. Агіднае пачуццё, невыказная дурасць, што зраблю гэта, душаць мяне. Увесь глянец краіны мроі як сцёрты. Я адчуваю: ён ніколі больш не вернецца. I я мушу буду тут жа на месцы кінуцца ў прорву альбо ўчыніць нешта страхотлівае, каб задушыць яшчэ ў зародку той вусцішны камізм сітуацыі, які вось-вось меўся б скласціся, калі так яно здарыцца, як я апасаюся.
    Я раблю апошнюю дурную спробу ўратаваць сябе ад самога сябе, сутаргава паціраючы сабе рукавы, быццам сціраючы плямы.
    I тут нашыя вочы сустракаюцца. Твар у Афэліі як кры-
    вёй абліты; я бачу як дрыжаць яе далікатныя, белыя ручкі з белымі ружамі.
    Мы абое хочам нешта сказаць і не можам; кожнае бачыць, што другое не адважваецца.
    Праз імгненне Афэлія зноў знікае.
    Я заціснуўся сам у сябе да немагаты, вось так седзячы на лесвічнай прыступцы, і ведаю толькі адно: замест майго «Я» ўва мне цяпер жыве ўспалымнёная аж да неба радасць. Радасць, якая ёсць неакілзанасцю пераможнай малітвы — не хачу больш сябе стрымліваць.
    Ці можа такое быць у жывым жыцці?
    Афэлія ж — юная, але ўжо дарослая дама! А я?
    Але не! Яна такая ж юная, як і я; я зноў духам бачу яе вочы — яшчэ больш ясна, чым надоечы рэальна ў сонечным святле. I я чытаю ў іх: яна дзіця, як і я. Так, як яна, можа глядзецьтолькі дзіця! Мыабоеяшчэдзеці; яна гэтага не адчувае, не адчувае, што я толькі дурненькі хлопчык!
    Я ведаю, каб мне так білася сэрца, каб за яе разарвалася на тысячу кавалачкаў, што яшчэ сёння мы сустрэнемся, не шукаючы адно аднаго, як бы ненаўмысна; я таксама ведаю, і нікому з нас няма патрэбы ўголас крычаць, што гэта адбудзецца пасля заходу сонца ў маленькім садку на рацэ каля нашага дома!
    V.	Начная гутарка
    Як богам забыты гарадок, апаясаны звівам ракі, жыве ў маім сэрцы падобна поўнаму спакою востраву, як узвышаецца выспа, абцяканая плынямі неспакою з маіх юнацкіх дзён, штоўмяненазываюццаАфэліяй, — такжывеіўспамін пра адну размову, аднойчы падслуханую ўначы.
    Я тады, калі гадзінамі мроіў сваёй каханай, пачуў неяк быў, як барон адчыняе дзверы свайго кабінета нейкаму наведніку; і па голасе я пазнаў капелана.
    Часам той завітваў, кое-калі нават познім часам (во! -як сказалася!), бо яны былі даўнія сябры, і за шкляначкай віна да позняга гутарыліна розныя філасофскіятэмы, абмяркоўвалі пытанні майго выхавання, карацей, гаварылі пра рэчы, якія менш за ўсё былі блізкія майму сэрцу,
    Барон дазваляў мне хадзіць у школу.
    — Нашыя школы — гэта кухні ведзьмы, дзе розум так доўга пераадукоўваецца, што аж сэрца перасыхае. Калі гэта шчасліва канчаецца, выдаецца атэстат сталасці, — казаў ён.
    Таму ён даваў мне чытаць толькі тыя кнігі, якія выбіраў са сваёй бібліятэкі, пасля чаго распытваўся, ці задаволена мая прага да ведаў, але ніколі не правяраў, ці сапраўды я іх чытаў.
    — «У памяці застаецца толькі тое, што духу твайму трэба, каб засталося», — было яго любімым выслоўем, — зацёмгэта сабе, ушчапі, бо дух ушыкуе з гэтага радасць табе ж. Школьнынастаўнік — якутаймавальнікжывёлаў; адзінлічыць, што важна, каб ільвы скакалі праз абручы, другі завастрае дзецям розум, уталкоўваючы, што богасвяты Ганібал страціў левае вока ў понтыйскіх балотах; адзін робіць з цара пустыні цыркавога клоўна, другі з божай кветкі пучок пятрушкі.
    Нешта падобнае абодва субяседнікі абмяркоўвалі і гэтым разам, бо вось я пачуў капелана:
    — Я пабаяўся б так неабачліва пускаць дзіця ў школу, як карабель без стырна; баюся, было б караблекрушэнне.
    — Нібытабольшасцьлюдзейнецярпелікрушэнняў! — узрушана ўсклікнуў барон. — Ці ёсць хто такі, што не цярпеў, калі глядзець з вышыні жыцця, калі ён пасля прасабачанай за школьнымі вокнамі маладосці, — скажам так: робіцца юрыстам, жэніцца, каб перадаць у спадчыну дзецям свой воцат і жоўць, пасля занядужвае і памірае? Думаеце, ягоная душа для такой мэты якраз і стварыла складаны апарат, які называецца чалавечым целам?!
    — Куды б мы зайшлі, калі б усе думалі, як Вы! — пярэчыў капелан.
    — Да дабраславёнага і найпрыгажэйшага стану чалавечага роду, які толькі можна сабе ўявіць! Кожны рос бы інакш, ніхто не быў бы роўны з другім, кожны быў бы крышталём, мысліў бы і адчуваў фарбы і карціны, кахаў бы інакш, інакш бы і ненавідзеў, а як дух у ім хоча, так і рабіў бы. Пастулат пра роўнасць людзей, мусіць, выдумаў вораг усяго разнастайнага, сатана.
    — Дык Вы, значыцца, усё ж верыце ў д’ябла, барон. Але ж вы яго заўсёды адмаўляеце!
    — Я так веру ў чорта, як веру ў пагібельную сілу паўночнага ветру! — Але хто мне пакажа ў сусвеце такое месца, адкуль выцякаехолад? Там павінен царавацьд'ябал. Холад бяжыць толькі следам за цяплом, бо сам хоча сагрэцца. Д'ябал хоча прыйсці да Бога, халодная смерць імкнецца да агню жыцця; гэта зыходны пунктусяго вандроўнага. Павінен жа быць абсалютны нуль холаду? Знайсці — яшчэніхтоягонезнайшоў. I ніхто ніколі не знойдзе, як ніхто не можа знайсці абсалютны магнітны паўночны полюс; як бы ён ні павялічваў магнітную меру, а хоць бы і разбіваў свой компас, заўсёды паўночны полюс будзе процілеглы паўднёваму, заўсёды будзе месца, якое падзяляе іх, хай карацейшае, хай даўжэйшае, а судакранацца полюсы ніколі не будуць, хіба што калі мера будзе колам і магніт перастане быць вымяральнікам магнетызму. Ці шука-
    юць крыніцу аднаго полюса ў канцовасці, альбо тое ж самае з другім полюсам, — кожнага разу ўсё адно выпраўляешся ў дарогу ў бясконцасць. Скіньце вунь вокам на карціну на сцяне: «Тайная вячэра» Леанарда да Вінчы! Там перанесена на людзей тое, што я толькі што хацеў сказаць пра магніты, як і пра выхаванне праз душу. У кожнага апостала «Вячэры» свая місія, якая мае сваю душу, паказаная тут сімвалічнай пазіцыяй рук і пальцаў; ува ўсіх правая рука — у дзейнасці, будзь тое яна абапертая на стол, кант якога падзелены на шаснаццаць частак, што магло азначаць шаснаццаць літар старога рымскага альфабэту, альбо яна звязана з левай рукой. I толькі ў аднаго, Юды Іскарыёта, задзейнічана левая (agiert), а правая замкнутая! — Ян Евангеліст, пра якога Ісус сказаў, што ён застанецца, з чаго паміж апосталамі ўзнікла спрэчка, што нібыта ён не памрэ, — склаў абедзве рукі, гэта азначае: ён магніт, якім ніхто больш не з'яўляецца; ён кола ў вечнасці, ён болып не вандроўнік.
    Што да такой распальцоўкі, дык тут таксама свая рацыя ў гэтай акалічнасці! У пальцах тояцца глыбокія містэрыі рэлігій.
    На Ўсходзе на ўсіх статуях багоў, але і на карцінах усіх нашых вялікіх сярэднявечных майстроў Вы ўбачыце, што яны «вяртаюцца».
    У нашай сям'і, камлішчы баронаў фон Ёгераў, жыве легенда, што наш продак, носьбіт лятарняў Хрыстофэр Ёгер, прыбіўся сюды з Усходу і прынёс з сабою таямніцу, як адмысловай жэстыкуляцыяй пальцамі выклікаць схемы нябожчыкаў і з'ахвочваць іх да рознага роду мэтаў.
    Грамата, якою я валодаю, сведчыць, што ён, продак наш, быўсябрам старадаўняга ордэна, які называўся «Шы-Кіаі», што па-нямецку: «растварэнне, пераплаўленне трупа», а ў іншым месцы зноў жа: «Кіэу-Кіаі, што азначае: «растварэнне, пераплаўленне мечаў».