Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
уражвала, калі ён гневаўся і строга пазіраў праз бліскучыя шкельцы свайго старамоднага пенснэ.
У такія моманты ён уяўляўся мне вялізнай сарокай, якая нацэлілася напасці на вас, але ў пільных вачах у яе ледзь прыхаваны ўнутраны страх: «Ты не адважышся лавіць мяне! ? »
Дом Ёгераў, у якім я жыў столькі гадоў, быў адзін з самых старых у горадзе, у ім было шмат паверхаў, у якіх жылі продкі барона — кожнае новае пакаленне паверхам вышэй за папярэдняе, быццам іх прага падняцца да неба ўвесь час падрастала.
Я не магу ўспомніць, каб калі барон заходзіўу гэтыя старыя памяшканні, фасадныя вокны якіх ужо аслеплі і пашарэлі, ён жыўса мноюудвух ыічым не аздобленых пабеленых пакоях аж пад самым пляскатым дахам.
Недзе там унізе на зямлі растуць дрэвы, сярод іх ходзяць людзі; у нас расце конскі бэз — бузіна, з белымі, пахучымі суквеццямі, побач з вялікай заржавелай жалезнай бочкай, у якую раней сцякала з рыны дажджавая вада і сыпалася намець смецця і прагнілай лістоты.
Глыбока ўнізе ледзь не пад самымі старавечнымі ружовымі, вохрыста-жоўтымі і светла-блакітнымі з голымі вокнамі дамамі пад падобнымі на імшана-зялёныя капелюшы без палёў дахамі струменіць шырокая, роўная, шэрая ад горнай вады рака. Амаль колам рака абцякае горад, падобны гэтым самым на востраў, зашморгнуты пятлёю вады; рака плыве з поўдня, паварочвае на захад, зноўугінаеццаі вяртаецца назад на поўдзень, туды, дзе на вузкай касе стаіць наш апошні дом, ужо аддзелены адтаго месца, дзе рака пачала абдымаць горад, — і далей, за высокім пагоркам знікае з вачэй.
Па рудым, вышынёй у чалавечы рост мосце з сырых негабляваных камлюкоў, якія дрыжаць і прасядаюць, калі асліныя запр.эжкі праязджаюць па іх, — можна перабрацца на па-той бок, на парослы лесам бераг, які пясчанымі. выдмамі асыпаецца ў ваду. 3 нашага даху паўзверх усяго гэтага адкрываецца лугавая даліннасць, у самай цёмнай далечы якое аблокамі лунаюць горы і горамі грувасцяцца аблокі.
Пасярэдзіне горада ўзвышаецца замкападобны, доўгі бу-
дынак, ні на што болып не прыдатны альбо прыдатны зусім нікчэмна, як толькі ўлоўліваць калючы бляск восеньскага сонца сваім жарасным адбіткам у бязвейкавых вокнах-вачах.
На яйкападобным бруку заўсёды бязлюднага рыначнага пляца, на якім, нібы забытыя вялізныя цацкі, стаяць павеці гандляроў сярод кучаў перавернутых кашоў, у шчыллі паміж камянёў расце трава.
А часам па нядзелях, калі гарачыня разагравае барочныя муры ратушы, чуюцца прыглушаныя гукі духавой музыкі, данесенай сюды ўгору прахалодным дыханнем паветра, — яны памацняюцца, і тут раптам шырока раззяўляецца брама шынка «На пошце Флецынгера», і няспешна выплывае страката разубраны вясельны поезд і прастуе да кірхі, моладзь у каляровых стужках урачыста размахвае вянкамі, наперадзе гурт дзяцей, на чале якіх, як ласіца, нягледзячы на мыліцы, маленькі, дзесяцігадовы, ледзь не ашалелы ад весялосці калека, быццам уся радасна-святочная калатня толькі дзеля яго тут і зладжана, тым часам як усе астатнія толькі адбывюць мусовую сур'ёзнасць падзеі.
Калі я таго вечара, ужо намагаючыся заснуць, ляжаўу ложку, адчыніліся дзверы, і мяне зноў агарнуў няпэўны страх, бо да мяне ўвайшоў барон. I я падумаў, што ён, як і гразіўся, хоча прывязаць мяне. Але ён толькі сказаў:
— Хачу навучыць цябе маліцца; — усе яны не ведаюць, як трэба маліцца. Маліцца трэба не словамі, маліцца трэба рукамі. Хто моліцца словамі, той жабруе. А жабраваць нельга, брыдка. Дух твой сам ведае загадзя, чаго і як табе трэба. Калі змыкаюцца далоні, левая палавіна ў чалавеку замыкаецца з праваю ў ланцуг. I чалавечае цела ўжо моцна звязанае; а з кончыкаў паднятых угору пальцаў свабодна ўзносіцца ўгору полымя. У гэтым таямніца малення, пра якую не напісана ні ў якім пісанні.
У тую ноч я ўпершыню вандраваў, не прачнуўшыся на раніцу ў ложку ў запыленых чаравіках і апрануты.
II. Сям’я Мучэлькнаўсаў
3 нашага дома пачынаецца вуліца, якую мая памяць называе Пякарскай — ён першы і стаіць адзін асобна.
Тры бакі павернутыя наўсю шыр-прастору, з чацвёртага, калі адчыню лесвічнае акно і высунуся, я маіу дастацца рукоюдамурасуседнягадома, — такая вузкая вулка раздзяляе абодва будынкі.
Гэтая вулка не мае назвы, бо яна — толькі вузкі і стромкі, як чалавеку пралезці, праход -пралёт, якога другога такога на свеце няма, — пралёт, які лучыць абодвалевыя берагі адной і той самай ракі; ён якраз перасякае тут касу сушы таго воднага кола, на якой мы жывём, і лучыць горад з наваколлем.
Рана раніцай, калі я выходжу тушыць лятарні, унізе ў суседнім доме адчыняюцца дзверы, і рука з венікам вымятае стружкі ў раку, якая абдымае сабою цэлы горад, каб праз паўгадзіны крокаў за пяцьдзесят адсюль зліць тыя стружкі на плаціну і шумна развітацца з горадам.
Гэты канец пралёта выходзіць на Пякарскую; на рагу суседняга дома вісіць шыльда:
Фабрыка на апошні супакой заснаваная...
Раней на месцы гэтага шматкроп'я стаяла: ..майстрам-тачылыпчыкам і цесляром па трунах Аданісам Мучэлькнаўсам.
Г эта яшчэ лёі'ка чытаецца, калі шыльда мокрая ад дажджу; тады старыя пісьмёны добра прасвечваюцца.
Кожную нядзелю гер Мучэлькнаўс, яго жонка Аглая і дач-
ка Афэлія ходзяць у кірху і сядзяць там у першым радзе. Г эта азначае: фраў і фройляйн Мучэлькнаўсы сядзяць у першым радзе. A гер Мучэлькнаўс сядзіць у трэцім радзе, у куточку. Пад дрэварытам прарока Ёны, дзе больш прыцемкавата.
Як усё гэта мне цяпер праз столькі гадоў увогуле здаецца смешнымі — усё-такітак невыказна журботным!
Фраў Мучэлькнаўс увесь час угорнута ў чорны шалёсткі шоўк, з якога аж лямантуе амарантава-чырвоны аксамітны малітоўнік, як, не раўнуючы, ва ўсіх фарбах алілуя. У матавых, вастраносых прунэлевых боціках на эластыку яна, далікатненька падбіраючы спадніцы, перабірае ножкамі вакол кожнай лужыны; на яе шчоках пад ружова падфарбаванай скурай густая сетка тонкіх чырвона-блакітных капіляраў здрадліва выдае ўжо блізенькі ўзрост матроны; звычайна такія вымоўныя вочы, цяпер старанна падтушаваныя на дбайна ўкладзеных павеках, бо то ж на якога чорта лысага яно гадзіцца, каб, калі званы склікаюцьлюдства да Бога, яны прамяніліся спакушальнай жаночай павабай.
Афэлія носіць свабодныя грэцкага крою ўборы і залаты абадок вакол мяккіх, попельна русых локанаў, якія спадаюць да плячэй, і заўсёды, калі толькі я ні бачыў яе, увенчаных міртавым вяночкам.
У яе прыгожая, спакойная, мяккаступная, як бы адсутная паходка каралевы.
Мне заўсёды аж сэрца заходзіцца, калі думаю пра яе.
На парозе кірхі яна пад вуалем — толькі шмат пазней я ўбачыў яе твар, а на ім цёмныя, вялікія, далёкія ад пахібнага свету вочы, такія неўпасаваныя да русых валасоў.
Гер Мучэлькнаўс у доўгім, чорным, крыху мешкаватым нядзельным каптане звычайна сунецца крыху ззаду за абедзвюма дамамі; калі ж, забыўшыся, раўняецца з імі, фраў Аглая кожнага разу шэпча яму:
— Аданіс, адступіся на крок!
У яго вузкі, скрушліва выцягнуты, запалы твар з рыжаватай рздзенькай бародкай і доўгім дзюбаватым птушыным носам, які канчаецца пад увагнутым лобам у голым вострым чэрапе, апаясаным матыльком валасоў, нібыта ягоны гаспа-
дар прабіў ім грубую аўчыну, забыўшыся пасля абскубці абвіслыя вакол рэшткі.
Край цыліндра, які гер Мучэлькнаўс надзявае з кожнай урачыстай нагоды, даводзіцца кожнага разу падкладаць ватным з палец таўшчынёй тампонам, каб пры хадзе не цялёпкаўся.
Па буднях гер Мучэлькнаўс на людзях не паказваецца. Есць і спіць ён унізе ў сваёй «фабрыцы» — то ж бо, майстэрні. Ягоныя дамы жывуць у пакоях на чацвёртым паверсе.
Прайшло, мабыць, гадоўтры-чатыры, як барон узяў мяне да сябе, перш чым я даведаўся, што фраў Аглая і дачка і гер Мучэлькнаўс — аднасям'я.
Вузкі пралёт паміж абодвума дамамі ад золку да поўначы запоўнены нейкім аднастайным буркатлівым брунжаннем, як калі б тут глыбока ў зямлі роішча велізарных чмялёў не магло ўтнездавацца без лішняга гвалту; гэты шум ціха і аглушальна пранікае аж да нас угору, нават калі ў паветры спакойна. — Спачаткугэтанервавала мяне, іяўвесьчас міжволі ўслухоўваўся, калі цэлымі. днямі вучыўся, тым часам як мне ні разу, ні аднюткага разу нават у галаву не стрэліла папытацца, адкуль мог узяцца гэты шум. Ніколі ж не высвятляюцца прычыны нейкіх з'яваў, калі яны паўтараюцца рэгулярна; яны здаюцца чалавеку натуральнымі, з імі зжываешся, якімі незвычайнымі яны, па суті-іасці, ні былі б. Адно ўжо толькі калі зусім глузды заверне, чалавеку зарупіць пацікавіцца альбо папросту — лахі пад пахі і давай лататы.
Спакваля я звыкнуўся з шумам, як калі б гэта проста брунжала ўвушшу, аж так звыкнуўся, што ноччу, калі раптам усё моўкла, я рэзка прачынаўся, як бы мяне дубцом сперазалі.
Аднаго разу фраў Аглая, затуліўшы вушы далонямі, у спеху агінала вугал дома і незнарок выбіла ў мяне з рукі кошык з яйкамі, перапрасілася:
— Ах, божачкі, мілае дзіця, гэта ж у мяне ад гэтага гідотнага сковыту, гэтага... гэтага варштата ўнашага кармільца. I... і... і яго чаляднікаў, — закончыла, быццам ёй перахапіла дух.
«Значыцца, гэта з тачыльні гера Мучэлькнаўса такая
звяга!» — здагадаўся я. Што ў яго ўвогуле не было ніякіх чаляднікаў і што ўся фабрыка складалася з яго аднаго, я даведаўся пазней ад яго самога ж.
Стаяў бясснежны, пахмуры зімовы вечар; я ўжо быў сабраўся сваім кіем падняць вечка на лятарні, каб запаліць святло, калі пачуўшэпт: «Шшш, гер Таўбэншляг!», і пазнаў майстра-тачыльшчыка Мучэлькнаўса, які, у зялёным фартуху і пантофлях, на якіх былі вышыты каляровымі перламі львіныя галовы, падаваў мне знакі з пралёта.
— Гер Таўбэншляг, калі тое можна, прашу, хай будзе сёння ноччу тут цёмна, добра? Ведаеце, — сказаў ён далей, заўважыўшы па мне, як гэта мяне ўразіла, хоць я і не адважыўся спытацца пра прычыну, — ведаеце, не тое, каб я хацеў спакусіцца нечым перашкодзіць вашаму святому абавязку, але гонар маёй фраў жонкі будзе пастаўлены на карту, калі выявіцца, што я прадпрыняў. А з будучым маёй фройляйн дачкі ў свеце мастацтва можна будзе развітацца назусім. Людское вока не павінна бачыць, што сёння ноччу тут стацца мае!
Я міжволі адступіўся на крок, настолькі жахнуў мяне тон старога чалавека, калі ён з перакошаным ад страху тварам сказаў мне:
— He, не, прашу вас, не ўцякайце, гер Таўбэншляг!.. Ніякагатутзлачынства!.. Вядомаж, каліб нешта такое спрыгодзілася, выйсце мне было б толькі ўваду!.. Ведаеце, я якраз атрымаў вельмі... вельмі падазроны заказ ад аднаго майго сталічнага кліента, і сёння ноччу, калі ўсё засне, я загружу гэта на падводу і адпраўлю; асам жа заказ... Ця... Гм...