Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
— Трэбаспачаткупагаліцца, — сказаўёнсабе, — усёастатняе пасля знойдзецца само сабою. He магу ж я выпраўляцца ў дарогу з тварам, падобным на пожню!
Пры слове «дарога» яго як бы нешта штурхнула. Як бы, калі б на нейкую долю хвіліны нечыясь чорная рука легла на ягонае сэрца.
I ў той самы момант ён глыбока ўнутры адчуў, што гэта будзе яго апошняе падарожжа, але жаданне пагаліцца і навесці ў пакоі поўны парадак, перш чым з'ехаць, таксама не ўнеслі ў яго ані следу неспакою альбо заклапочанасці.
У душы прачыналася падазрэнне, што неўзабаве Вальпуржыная ноч жыцця адстутііць перад прамяністым днём, гэта напаўняла яго сэрца злагадай і пяшчотай, і няясная, але радасна дрыготкая ўпэўненасць, што яму нямачаго пакідаць на зямлі, чаго ён меў бы саромецца, прыемным настоем супакойвала яго.
Ён умомант зрабіўся сапраўдным эксэленцам.
3 самай пільнай руплівасцю пагаліўся і ўмыўся, падстрыг і пашліфаваў пазногці, склаў швом да шва штаны і павесіў іх у шафу, паўзверх іх каптаны і камізэлькі на плечках, склаў каўнерыкі сіметрычнымі колцамі, а гальштукі ў колеравую гаму.
Вада для ўмывання была налітая ў туалетнае вядзерца, каўчукавая ванна згорнутая ў рулон, а кожны бот акуратна напяты на свой капыл. Пасля пустыя куфры былі складзены адзін на адзін і падсунуты да сцяны.
Сур'ёзна, але без ніякіх дакораў у сэрцы захлопнуў нарэшце «белакурую каналлю» і закілзаў яе так, каб яна ўжо болып не паслаблялася ў ііустотах, нават калі б у дарозе яе перакідалі і перакладалі, — блакітным шнурком з замком.
Датуль ён не думаў, які гарнітур выбраць у да рогу, яму і цяпер няма чаго было рабіць гэта: патрэбнае рашэнне прыйдзе ў патрэбны момант.
Парадная форма, якуіо ён не надзяваў шмат гадоў, вісела ў аклеенай шпалерамі сценнай шафе, шпага побач, на ёй аксамітны трывух.
Ён усё гэта надзеў, з поўным годнасці спакоем, прадмет за прадметам: чорныя панталоны з залатымі лампасамі, бліскучыя лакіраваныя боты, аброблены золатам сурдут, з падбітымі полачкамі, вузкае карункавае жабо пад каміззльку — падпаясаў шпагу з пэрламутравай тронкай і сунуў галаву ў ланцужок з чарапахавай ларнеткай.
Начную лёлю паклаў на ложак, акурагна разгладзіў далоняй, пакуль не расправілася апошняя зморшчынка.
Пасля падсеў да пісьмовага сі ала, прагледзеў, яктаго жадаў ягоны сябар Эльзэнвангер, пажаўцелы канвертз патрэбнымі пазнакамі, дастаў з шуфляды тэстамэнт, якіляжаўтам напагатове з дня паўналецця, і прыпісаўу канцы:
«Мая маёмасць у каштоўных паперах, калія памру, пераходзіць да фройляйн Лізэль Кошут, Градчаны, вуліца Новы Свет, № 7, партэр, альбо, у разе яе ранейшай смерці, майму слузе пану Ладзіславусу Падроўжаку, разам з ўсімі маімі іншымі рэчамі.
Адзіна штаны, якія я сёння насіў — яны вісяць на люстры -належаць маёй ахмістрыні.
Клопат пра пахаванне майго трупа, згодна з імператарскім законам, параграф 13, пераймае палацавы фонд.
Адносна месца пахавання не маю ніякіх жаданняў; мне было б прыемна, калі б фонд ухваліў датычныя да гэтага выдаткі на пахаванне на могілках у Пішаку; аднак я цвёрда настойваю на тым, каб мае зямныя парэшткі ні пры якіх акалічнасцях не перавозіліся чыгункай альбо якім-небудзь падобным машынным транспартным сродкам і асабліва, каб не ставілася мая труна ў склепе ўнізе, у Празе, альбо ў іншай прылеглай па той бок ракі мясцовасці».
Калі тэстамэнт быў запячатаны, гер імператарскі лейбмедык расклаў свае фаліянты і ўнёс у іх усе дадатковыя запісы.
Толькі ў адным адзіным пункце ён адышоўся ад завядзёнак сваіх папярэднікаў: ён паставіў унізе сваё імя і пад лінейку падвёў рысу.
Ён адчуваў сваё права на гэта, бо ў яго не было нікога з жывых крэўнікаў, якія пазней маглі б паклапаціцца пра яго.
Пасля няспешна і спакойна нацягнуў шаўровыя пальчаткі.
Пры гэтым позірк яго ўпаў на завязаны шнурком пакуначак, які ляжаў на паддозе.
— Гэта, мабыць, належыць Лізэлі, — прамармытаў ён. — Правільна: хацела раніцай перадаць мне, але, відаць, не рашылася.
Ён развязаў шнурок і — у руках апынулася хусцінка з вышытымі ініцыяламі «Л. К.», акуратжатое самае, пра што ён так жыва думаў у «Зялёнай жабе».
Сіламоц змагаўся ён з замілаванасцю, якая збіралася ў ягоных грудзях, — «слёзы не стасуюцца з уніформай эксэленца», — але пацалаваў хусцінку доўгім цалункам.
Схаваўшы яе ў нагрудную кішэню, ён заўважыў, што забыў пра сваю ўласную хустачку.
— Брава, Лізінка, яна памятае ўсё. Ато ж бы я так і паехаў безхустачкі! — прашаптаўён.
Яму зусім не падалося дзіўным, што якраз у той самы момант, калі ўсе яго падрыхтаванні закончыліся, звонку ў дзвярах зазвінеў ключ і вызваліў яго з вязніцы.
Ён прывык, каб усё ішло як па шнурочку, ладком і паралкам, калі на ім была парадная форма.
Прамы як свечка прайшоў ён міма ашаломленага Ладзіслава ўніз па лесвіцы.
Нібы само сабой разумелася, што ўнізе перад унутранай брамай стаялі дрожкі, ён адказаўтолькі халодным «я ведаю» на вадаспад паведамлення слугі:
— Эксэленц! Вашэці! Бітшэн, калі ласка, цяпер якраз манументальна няма ніякай небяспекі. Можаце адразу сесці. Усе там, у саборы, дзе якраз тым часам Отакар III Барывой карануецца ў імператара свету.
Кучар, пазнаўшы ў мораку высокую, статную постаць
і спакойны твар свайго пана, пачціва садраў з галавы капялюш і адразу пачаў завіхацца каля экіпажа.
— He, дашакхайбудзеапушчаны! — загадаў імператарскі лейбмедык. — Едзь у Новы Свет!
У фурмана як і ў слугі сэрца зайшлося ад страху.
Але ніводзін не рашыўся пярэчыць.
Разлёгся поўны страху крык старых і малых, якія сабраліся пад мурам, калі прывідны светласаловы конь ііапёр дрожкі па вузкай вулцы надАленевым ярам.
— Салдаты! Святы Вацлаў, заступіся занас!
Каля дома нумар 7 Карлічак спыніўся і зашлопаў шорамі У цьмяным святле лятарні гер імператарскі лейбмедык убачыў групку жанчын перад зачыненымі дзвярмі хаціны, якія яны спрабавалі адчыніць.
Некаторыя, нагнуўшыся, разглядвалі на зямлі цёмную пляму, іншыя цікаўна выцягвалі галовы цераз плечы пярэдніх.
Яны нясмела падаліся назад, калі імператарскі лейбмедык сышоў з дрожак і ступіў да іх.
На насілках з чатырох жэрдак без жыцця ляжала багемская Лізэль.
Глыбокая рана ззяла на яе цемені, аж да патыліцы.
Гер імператарскілейбмедык пахіснуўся і схапіўся за сэрца.
Пачуў, як нехта каля яго сказаў:
— Яна стала, казалі, каля паўднёвае брамы замка і хацела абараняць яе; а яны яе забілі.
Ён укленчыў побач, узяў у абедзве рукі галаву старое і доўга глядзеў ёй у памутнелыя вочы.
Пасля пацалаваў мёртвую улоб, апусціўяе асцярожна на насілкі, устаў і сеўу дрожкі.
Жудасць прабегла па натоўпе.
Жанчыны моўчкі хрысціліся.
— Куды ехаць? — спытаўся фурман дрыготкімі тубамі.
— Проста, — прамармытаў імператарскі лейбмедык. — Проста. Увесь час толькі напрасткі.
Дрожкі калыхаліся па 'іуманных, мокрых бездарожных лугах і мякка ўзараных ужо падрунелых палетках: фурман
баяўся прасёлкаў; кожная хвіліна магла прынесці смерць, калі б у адкрытым экіпажы пазналі залаты бляск уніформы яго эксэленцыі.
Карлічак спатыкаўся і спатыкаўся, амаль прыпадаў на калені і ўвесь час парываўся наперад, пазвоньваючы цуглямі.
Раптам адно кола асела, і павозка нахілілася набок.
Чалавек саскочыў.
— Ваша міласць, я баюся, зламалася вось!
Імператарскі лейбмедык нічога не адказаў, спусціўся на зямлю і доўгімі нагамі пакрочыў у цемру, быццам усё гэта яму ані не абыходзіла.
— Эксэленц! Каліласка, пачакайце! Паломка невялікая.
Эксэленц! Эксэ-ленц!
Імператарскі лейбмедык нічога не чуў.
Усё ішоў наперад.
Насып. Парослая травою дамба. Падняўся наверх.
Нізкія драты, па якіх прабягаў лёгкі амаль неадчувальны вятрэц, лёгенька пазвоньвалі.
Імператарскі лейбмедык пераступіў дрот.
Бегла калейка ў апошніх прамянях згасання неба, — як усё адно ў бясконцасць.
Імператарскі лейбмедык доўгімі нагамі перастутіаў са шпалы на шпалу — ішоў наперад, усё наперад.
Калейка здалася яму драбінай, пакладзенай на зямлю, і канца ёй не было.
3 варожасцю ён трымаў вочы на кропцы ўдалечыні, дзе сыходзіліся калеі.
— Там, дзеяныперасякаюцца, тамвечнасць, — мармытаў ён, — у гэтай кропцы адбываецца ператварэнне! Там павінен... там павінен быць Пішак.
Зямля пачала дрыжаць.
Імператарскі лейбмедык выразна чуў дрыжанне шпалаў пад нагамі.
Гудзенне, як ад нябачных велізарных крылаў, чулася ў паветры.
— Гэта мае ўласныя, — мармытаў імператарскі лейбмедык, — я змагу лётаць.
Ралтам у месцы перасячэння калеяў удалечыні паявілася чорная пляма, яна расла, расла.
3 грукатам, з патушанымі агнямі, набухіжаўся цягнік. Малюсенькія чырвоныя кропачкі, як каралавыя пацеркі, разляталіся абапал яго: турэцкія шапкі баснійскіх салдатаў, якія глядзелі ў вокны вагонаў.
— Гэтачалавек, яківыконваежаданні! Пазнаюяго. Ідзеда мяне! — усклікнуў імператарскі лейбмедык гучна у паветра, і ўтаропіўся на лакаматыў. — Дзякую табе, мой Божа, што ты паслаў мне яго.
У наступную хвіліну машына падмяла і змясіла яго.
Дзявяты раздзел
БАРАБАН ЛЮЦЫПАРА
Паліксэна стаяла ў спавядальні капэлы Усясвяцкага сабора, моўчкі, аддаўшыся ўспамінам і рукам Бажэны і яшчэ адной незнаёмай служанкі, якія надзявалі на яе сатлелае, пацёртае, прапахлае гнілізнай убранне, абшытае патухлымі пэрламі, золатам і біжутэрыяй — узята з казначэйства, — паўзверх белай веснавой сукенкі, якую яна насіла, і ў святле высокіх, тоўстых васковых свечак падтыкалі і прышпільвалі іголкамі і спражкамі.
Апошнія дні ляжалі за ёю як сон.
Яна бачыла, як праплывалі яны паўз яе вобразамі, якім карціць яшчэ раз прачнуцца, перш чым заснуць назаўсёды, не распаўшыся, падобна ценям, асобна ад адчування, быццам належалі яны часу, які ніколі не існаваў, — павольна коцячыся назад, абцечаныя матавым, глухім святлом.
I знікалі адзін за адным, і кожнага разу ў” прамежках прасгупала цёмна-брунатная свілеватасць старых, паточаных шашалем царкоўных шафаў, быццам прыходзіў павеў сучаснасці і шэптам дакладваў, што ён яшчэ жывы.
Да гадзіны, калі янаўцякла з Даліборкі і блукала па вуліцах, каб з паўдарогі зноўдабегчы да каравульнай будкіўліпавым двары і ўсю ноч праседзець каля каханага, які з сардэчным прыступам ляжаў без памяці, з цвёрдым намерам ніколі яго больш не пакідаць, Паліксэна магла ўзнавіць у памяці ўсё, што было і папярэдне: дзяцінства, усё жыццё датуль, яе кляштарнае жыццё, жыццё сярод старых манахаў і сёстраў-