Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Першыя ён цяпер меў на нагах, у апошняе — свайго роду апоўзлае да костачак пакаяльнае адзенне з залатымі зашчапкамі пад ганаровай дырэктарскай спражкай, каб, дзеля мэтаў сядзення ў ванне, можна было здзяйсняць высокае падпшільванне завярэддіва доўгіх полаў — «сядзь, хай фалды не вісяць!» — ён захутаў сваё доўгае цела.
У гэтым убранні нецярплівымі крокамі ён мераў пакой.
Прынамсі, так думаў.
Насамрэч ён вылежваўся і спаў — хай сабе і неспакойным сном праведніка перад ад'ездам, але ўсё-такі: ён спаў і сніў.
Сненні былі лішнім давескам да карлсбадскаіа мерапрыемства — ёнведаўгэта, — кожііага разу ўтраўні ён стараўся дагнаць сябе да адпаведнага ладу, які сёлетняга граўня набыў проста-такі нязносныя формы. За ранейшым часам ён упарта дзённікава натаваў усё, што ў такіх выпадках снілася — у марнай ілюзіі апанаваць сваімі снамі, пакуль не дайшоў да разумення, што праз гэта яму толькі горшала.
Так урэшце яму ўжо нічога іншага не заставалася, як задаволіцца гэтым фактам і спадзявацца на астатнія адзінаццаць месяцаў, калі яму адпаведна з вопытам даваўся глыбокі, забыццёвы сон. — Пры хаджэнні туды-сюды ягоны позірк выпадкова упаў на адрыўны каляндар над ложкам, і ён ашаломлена прачытаў, што там усё яшчэ значылася 30 красавіка, гюддая дата ночы Вальпургіі.
— Гэта агідна, — мармытаў ён, — яшчэ цэлых чатыры тыдні да 1 чэрвеня? А куфры ўжо ўпакаваныя! Што ж я цяпер надзену? He магу ж я ў сарочцы бегаць на сняданак у «Спех»!
Думка, штотрэбазноўусё распакоўваць, кінулаягоўжах. Ён намаляваў сабе карціну, як набатаваныя цераз верх дарожныя валізы адразу выплюнуць усю пропадзь ягонага гардэробу — можа, нават з адрыжкамі і крэкчучы, быццам з'еўшы ванітоўнага. Ён ужо ўяўляў безліч гальштукаў самых розных фасонаў-расфасонаў, як яны спаўзаюцца да яго, быццам вужакі; маленькая лавачка з выемкай для здымання ботаў, са злосці, ніяк не хацела быць доўга замкнёнай, яна ракавымі клюшнямі кусала яго за пятку; ружовае вязанне, падобнае на дзіцячы каптурык, толькі з белымі мяккімі скуранымі рамянямі замест пасаў... — гэта найвышэйшая бессаромнасць, што мёртвы прадмет ужытку мог сабе дазволіць нешта такое! — «Не, — рашыў ён у сне, — распакоўвацца не будзем!»
У надзеі, што, можа-такі, няправільна прачытаў, гер імператарскі лейбмедык насадзіў на нос акуляры і ўжо бьгўхацеў яшчэ раз даследаваць паказанні календара, як у пакоі раптам зрабіўся страшэнны холад, і шкельцы акуляраўўмомант запацелі і замерзлі.
Калі ён іх зняў, убачыў перад сабою чалавека, — голы, толькі футраны фартушок на сцёгнах, цемнаскуры, рослы, ненатуральна зблажэлы, у чорнай мітры, з якое праблісквалі залатыя іскры.
Гер імператарскі лейбмедык адразу пазнаў, пгго гэта быў Люцыпар — але ані-ані не здзівіўся, бо яму адразу стала ясна, што глыбока ўнутрана ён даўно чакаў такога візіту.
— Ты чалавек, які можа даць ход здзяйсненню любых жаданняў? — спытаўся ён і міжвольна пакланіўся. — Ты можаш таксама...?
— Так,ябог, учыерукілюдзіскладваюцьсваежаданні, — перабіў яго фантом і паказаў на насцёгнік, — я адзіны апаясаны сярод багоў; астатнія ж — бясполыя.
Толькі я магу зразумець іх жаданні; хто напраўду бясполы,
той назаўсёды забыўся, іпто такое жаданні. Неспазнавальны, найглыбейшы корань усякага жадання сгала пакоіцца ў гюлі, нават калі кветка -жывое жаданне — на першы іюгляд не мае нічога агульнага з полавасцю.
Адзіяышкадоблівысуцешнікілітасцівецсяродбагоў — я. Няма такога жадання, якое я адразу не пачуў бы і не выканаў.
Але я чую толькі жаданні душы і выношуіх на святло. Гаму і завуся: luci — fero.
Да просьбаў і жаданняў з вуснаў бадзяжных трупаў маё вуха глухое. Таму гэтыя «мерцвякі» так цураюцца мяне.
Я драсую чалавечыя целы без жалю і літасці, калі іхняя душа гэтага прагне — як спагадлівы хірург бязлітасна з найвышэйшага ведання пазнае хворыя органы і выразае іх, так і я.
Вусны некаторых людзей клічуць смерць, а тым часам іхняя душа кліча жыццё — такім я навязваю жыццё. Многія зяхяуць багацця, а іхняя душа прагне галечы, каб нраз — вугольнае вушка прайсці, — іх я раблю на зямлі жабракамі.
Твая дуіпа і дупіы тваіх бацькоў марылі пра сон у зямным існаванні: таму я і зрабіў вас лейбмедыкамі — пасадзіў вашыя целы ў жалезны горад і акружыў вас каменнымі людзьмі.
Флюгбайль, Флюгбайль, я ведаю, чаго ты хочаш! — Табе яаўме зноў зрабіцца маладым! Але ты наняверышся ў маёй магутнасці і думаеш, што я не магу вярнуць мінулага, і гэта забірае ў цябе мужнасць, і ты лепей ужо йдзеш у ложак спаць. — He, Флюгбайль, я цябе не пушчу і не пакіну! — Бо і твая душа ўмольвае, яна хоча быць маладою.
Таму — вялікі свет, а не размінуцца! — я і прыйпюў да цябе, я споўню жаданне абаіх.
Вечная маладосць ёсць вечная будучыня, а ў царстве вечнасці зноў прачынаецца і мінулае, ужо як тамчаснасць.
Гер імператарскі лейбмедык заўважыў, што пры апошніх словах прывід зрабіўся празрыстым і замест яго там, дзе былі грудзі, — усё болыв выразна праступала лічба, пакуль не акрэслілася датай «30 красавіка».
Каб раз і назаўсёды пакончыць з прымарай, ён хацеў выцягнуць руку і сарваць лісток, але гэта яму не ўдалося, і ён
зразумеў, што яшчэ каторы час давядзецца мірыцца з «ноччу Вальпургіі» з усімі яе прывідамі і хімерамі.
Наперадзе ў мяне цудоўнае падарожжа, суцяшаўён сябе, і лячэнне па амаладжэнні пойдзе добра.
Як што яму не хацелася прачынацца, дык не заставалася нічога іншага, як толькі занурыццаў глыбокі, без відзежаў сон.
Рэгулярна роўна а пятай раніцы агідны рэзкі ляскат электрычнага трамвая, які ў гэты час унізе ў Празе са страшэнным віскам агінаў па крывой Багемскі тэатр, будзіў градчанскіх аматараў сну.
Гер імператарскі лейбмедык так прывык да гэтай нялюбаснай яму жыццёвай «звягі» пагарды вартага «свету», што яна ўжо аніяк яму ні ў чым не заважала, і ўжо каторы раз ён пачынаў неспакойна юрзацца ў ложку, калі гэтай раніцай звыклага гуку на вялікае дзіва не дачуўся.
Нешта там унізе мусіла спрыгодзіцца, праскочыла праз ягоную свядомасць свайго родулагічнае разважанне і павяло за сабою цэлае войска глухіх успамінаў з алошніх дзён.
Даволі часта — яшчэ ўчора — ён глядзеў у падзорную трубу, і кожнага разу вуліцы былі паўнюткія люду; нават на мосце калыхаўся натоўп, і няспынныя «сэрвус», «дзень добры» у доўга-працяглых гуках «гаагаагаа» даблытваліся ж да ягонага акна. А падвечар над пагоркам на паўночным усходзе Прагі, рабіўся відзён велізарны транспарант з партрэтам Жыжкі, як белы спектр з тагасвецця, — з пачатку вайны — першы раз зноў.
Ён і далей не даў бы авантуры ніякае ўвагі, калі б яшчэ раней ўсякага роду чуткі не дапалі яму да вушэй: Жыжка, паўсталы з мёртвых, у жывым целе і здаровым духу кожнаночна дзе-а-дзе аказваецца на гарадскіх вуліцах (ахмістрыня святым духам бажылася, з азнакамі найвышэйшага хвалявання, усімі дзесяццю пальцамі).
Што пражскім фанатыкам ніколі нічога не здаецца збыт неверагодным, каб не гадзілася на пераказ далей, аж пакуль яны самыя не павераць і не ўзнікне вялізны сплыў народу, гэта ён ведаў са свайго вялікага вопыту; але каб на голыя вочы
пабачыць, яктакая глуздавыкрутная ідэя цвёрда станавілася на ногі, такое было яму — навіна.
He дзіва таму, што ён у паўсне адсутнасць трамвайнага віску паставіў сабе за знак пачатку хваляванняў — болып за тое, з поўным правам, бо і сапраўды Прага зноў стаяла над знакам узрушэння.
Праз некалькі гадзін аб'явілася яму, якраз у самую заваруху — як Гасподзь Балтазару, — рука, толькі гэта была рука хатняга слуті на імя Ладзіслаў, і яна не пісала на сцяне (бо і не магла б), а падала яму візітоўку, з якое вычытвалася:
ШТЭФАН БРАБЕЦ
афіцыйна канцэсіяваііы прыват-орган падтрыушнне грамадскай бяспекі самы пільны прыгляд за йілюбным жыццём вышук дыскрэтных дзяцеіі, а таксама няспыннае падтрыманне іміджу пратэрмінаваны запазычаннік вэксалыіы размен продаж дамоў. Вяртанне кожнага згубленага сабакі пад гарантыю ўзаемаразумення.
!Мільён падзякаванняў!
— Ноч Валыіургіі, — прамармытаў імператарскі лейбмедык і падумаў па сур'ёзнасці моманту, што яшчэ сніць.
— Чаго хоча чалавек? — спытаўся ён уголас.
— Яневедаю, — быўлакаііічны адказ.
— Які ён з сябе?
— Кожан дзень інакшы, бітшэн.
— Што гэта значыць?
— Но-о, Штэфан Брабец кожныя пяць хвілін пераапранаецца. Бо ён не хоча, каб яго пазнавалі, каб ведалі, што гэта ён.
Гер імператарскі лейбмедык хвілінку падумаў.
— Добра, хай увойдзе.
I адразу з парога пачулася энергічнае сморканне, і міма слугі ў пакой шмыгнуў на бясшумных іумовых падэшвах чалавек, з накосам на абодва вокі, з падклеенай на нос
бародаўкай, усе грудзі ў бляшаных ордэнах, пад падкурчанай рукой папка, саламяны капялюш, — ідзі, здагадайся, што гэтаБрабец! — і сыпануўцэлую сяўню сервільных фраз, закончаных словамі:
— Чым я, ваша эксэленцыя, літасцівы мой пане імператарска-каралеўскі лейбдоктар, мае найвернападданейшыя паслужэнні зрабіць дазваляю сабе.
— Чаго вы жадаеце? — спытаўся Пінгвін востра і зрабіў пад коўдрай раздражнёна-незадаволены рух.
Шпіцаль хацеў быў зноў пачаць сюсюкаць, але бьгў адразу перапынены:
— Чаго вы жадаеце, хачу я ведаць!
— А-а, бітшэн, пардо-он, дзела менавітаўлітасцівай фройляйн графіні. Натуральна, бітшэн, эксэленц, адна вельмі адна высокашаноўная юная дама. He тое, каб я што меў на яе! Божа барані!
— Што за графіня? — здзіўлена спытаўся лейбмедык.
— Но-о... эксэленц ужо ведацьмуць.
Флюгбайль замоўк; ён тактоўна пасаромеўся распытвацца далей пра імя.
— Гм... He. Я не ведаю ніякай графіні.
— Тады... каліласка, бітэ: не, эксэленц.
— Так. Гм... Зрэшты: пры чым тутя?
Дэтэктыў пачцівай ластаўкай апусціўся на краёчак крэсла, пакруціў свой капялюш, саладжава скасавурыўся да столі і раптам разліўся красамоўствам:
— Перапрашаюся ўжо, эксэленц, але я сабе я падумаўшы быў, паненка графіня яна цудоўна прыгожая юная дамаўяшчэ вельмі далікатных формах, як той казаў. Ну, так і гэтак, не без таго каб і ўвоіуле... Но, і я от сам сабе падумаўшы быў, вой як яно шкада і болесна, аж бо такая маладзенькая знатная дама, у такіх маладых летах, калі ёй зусім жа яшчэ і ніякай патрэбіны нямаш, смыкаецца абы дзе і клеіцца да нейкага, скажу я вам, нэндзніка, нейкага люмпена як той Вондрэйц, у якога гелера жывога ў кішэні не змацаеш, нямашака ж. I так... Ну, і так, калі эксэленц, літасцівы імператарскакаралеўскі лейбдоктар ходзяць і выходзяць у дом і з дома...