Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
Мы, твае продкі, усе жанатыя, але мы не быліўшлюбленыя; ты не жаніўся, але ты адзіны, хто ўшлюблены; таму ты стаў халодны, а мы так і засталіся цёплымі.
Ты разумееш, пра што я кажу, Хрыстофэр!»
Я ўскочыў і аберуч схапіў руку бацькі; бляск ягоных вачэй сказаў мне: я разумею.
Надышоў дзень Ушэсця Святой Багародзіцы; гэта дзень, калі дваццаць тры гады таму назад мяне знайшлі на парозе кірхі.
I зноў жа, як калісьці ў гарачцы пасля катання з Афэліяй у чоўне, я пачуў, як у доме ноччу адчыніліся дзверы, і, прыслухаўшыся, я пазнаў бацькавы крокі, як ён знізу падымаўся па лесвіцы і ўвайшоў у свой пакой.
Да мяне дайшоў пах запаленых васковых свечак і тлеючага лаўру.
Прайшло не менш гадзіны, і яго голас ціха паклікаў мяне па імені.
Я не забавіўся паспяшацца да яго ў пакой, ахоплены дзіўным хваляваннем, і па абвостраных, глыбокіх рысах на яго шчоках і бледным твары зразумеў, што прыйшла яго смяротная гадзіна.
Ён стаяўвыпрастаўшыся, але прыхіліўся спінай да сцяны, каб не ўпасці.
Выглядаў ён такім чужым, што на нейкую секунду я нават бьгў падумаў, што перад мною нехта незнаёмы.
Ён быў захутаны ў доўгі, амаль да зямлі, плашч; на паясніцы на залатым ланцуту вісеў аголены меч.
Я здагадаўся, што усё гэта ён прынёс знізу.
Стол быў засланы снежна-белы м палатном, але на ім стаялі толькі некалькі срэбньгх свяцільняў з запаленымі свечкамі і кадзільня.
Я бачыў, што ён хістаўся і змагаўся з хрыпам дыхання, хацеў ііадскочыць, каб падтрымаць яго, але ён спыніў мяне выцягнутымі наперад рукамі.
— Ты чуеш, што яна ідзе, Хрыстофэр?
Я прыслухаўся, але была мёртвая цішыня.
— Ты бачыш, як адчыняюцца дзверы, Хрыстофэр?
Я паглядзеў туды, але для маіх вачэй усё заставалася зачыненым.
Зноў падалося, быццам ён вось-вось упадзе, але ён яшчэ раз выпрасгаўся, і ў вачах ягоных праступіў бляск, якога я яіколі ў ім не бачыў.
— Хрыстофэр! — усклікнуў ён раптам такім жалезным голасам, што мянепранялодамозакукасцей. — Хрыстофэр! Мая місія закончана. Я выхаваў і ахаваў цябе, як тое было мыя прадпісана. Падыдзідамяне, яхачудацьтабезнак! — Ёнузяў мяне за руку і пераплёў свае пальцы з маімі нейкім асаблівым чынам. — Такімвосьчынам, — ціха дадаў, ія пачуў, штояго дыханне зноў пачало перапыняцца, — счапляюцца звёны вялікага нябачнагаланцуга; безяготы няшматчаго здужаеіп;
калі ж ты ўключаны ў яго, табе нішто не зможа ўсупрацівіцца, бо да самых далёкіх прастораў сусвету табе будуць дапамагаць сілы нашага ордэна. Слухай мяне: не давярай ніякім вобразам, якія выступацьмуць супроць цябе ў сферы магіі! Любую форму сілы цемры могуць сфалыпаваць, нават нашых настаўнікаў; нават поціск рукі, які я паказаў табе, яны могуць вонкава пераняць, каб звесці цябе з тропу, але заставацца пры гэтым нябачнымі — гэтага яны не моіуць. Калі б яны паспрабавалі невідочнымі ўключыцца ў наш ланцуг: утойсамымомантяныраспалісябнаатамы! — Ёнпаўтарыў знак рукі. — Добра запомні яго, гэты поціск! Калі наблізіцца нейкая прымара з іншага свету, і ты нават падумаеш, што гэта я: заўсёды патрабуй гэтага поціску. Свет магіі поўны небяспекаў.
Апошнія словы перайшлі ў хрып, вочы ў бацькі замгліліся, і ён апусціў падбародак на грудзі.
Пасля яго дыханне раптам абарвалася; я падняўяго на рукі, асцярожна перанёс наложак і заставаўся на варце пры мёртвым, пакуль не ўзышло сонца, трымаў ягоную руку у сваёй, сплёўшы пальцы «знакам», як ён навучьгў мяне.
На стале знайшоў цэтлік, там было напісана:
«Пахавай мой труп у параднай вопратцы і з мечам побач з маёй любімай жонкай! Капелан хай адслужыць імшу. He дзеля мяне, бо я жыву, а дзеля ягонага заспакаення: ён бьгў мне верным і запабеглівым сябрам».
Я ўзяў меч і доўта разглядваў яго. Ён быў з чырвонага жалязняку, так званага «крывавага каменя», часта ўжыванага дляпячатак, выкаваны, відацьуАзіі, івельмі стары. Дзяржак, чырванаваты і матавы, вельмі па-майстэрску імітаваў верхйюю палавіну чалавечага цела. Напаўраспасцёртыя ў бакі рукі утваралі перакрыжаванне шабельнага эфеса, галава — капітэль. Яўна мангалоіднага тыпу твар вельмі старога чалавека з рэдкай, доўгай барадой, як гэта відаць на карцінах кітайскіх святых. На галаве ўяго была дзіўнай формы шапка з вушамі. Ногі, пазначаныя толькі гравіроўкай, пераходзілі ў бліскучае адшліфаванае лязо. Усё суцэльна было выліта альбо скавана з маналітнага кавалка.
У мяне было неапісальна дзіўнае пачуццё, калі я трымаў у руцэ гэты меч, адчуванне — быццам з яго цяклі патокі жыцця.
Поўны багавейнай пашаны я паклаў яго зноў каля нябожчыка.
«Мусіць, гэта быў адзін з тых мечаў, пра якія легенда распавядае, што калісьці ён бьгўчалавекам», — сказаўя сабе.
XIII.	Хвала Табе, Царыца міласэрнасці
Зноў прайшлі месяцы.
Ліхія погудкі пра мяне даўно аціхлі; гараджане, відаць, сапраўды прымалі мяне за чужынца; яны мала зважалі на мяне, колькі я ні жыў эрэмітам з маім бацькам там угары пад дахам дома, далёкі ад зносінаў з імі.
Пераносячы ў сёння тыя часы, я проста паверыць не магу, што маё сталенне з хлопца ў мужчьгау фактычна адбывалася толькі ўнутры нашых чатырох сцен цалкам і наглуха адасоблена ад свету.
Пэўныя дэталі, як, напрыклад, тая акалічнасць, што я мусіў здабываць сабе недзе ў горадзе новую вопратку, абутак, бялізну і да таго падобнае, нарэшце абышлі мяне: мая ўнутраная адмерласць тады была такая глыбокая, піто будныя падзеі не адклаліся ў маёй свядомасці і не зрабілі абсалютна ніякага ўплыву.
Калі на раніцу пасля смерці бацькі я — як думалася, зноў упершыню — выйшаў у горад зрабіць патрэбныя падрыхтаванні дапахавання, я здзівіўся, якусё перамянілася: каваная рашотка зачыніла ўваход у мой сад; праз пруты я ўбачыў вялікі куст бузіны там, дзе я колісь пасадзіў чаранок, лаўка знікла зусім, а на яе месцы стаяла на высокім мармуровым пастаменце пазалочаная статуя Маці Божай, уся ў вянках і кветках.
Я ніяк не мог растлумачыць сабе прычыну гэтых пераменаў, але гэта кранула мяне як свяшчэнны цуд, што месца, дзе ляжала пахаваная Афэлія, цяпер было ўганаравана статуяй Дзевы Марыі.
Сустрэўшы пазней капелана, я ледзь пазнаў яго, так, зда-
лося, ён пастарэў. Мой бацька, яшчэ калі наведваў яго і кожнага разу перадаваў ад яго прывітанні, але асабіста я гадамі не сустракаўяго.
Ён таксама быў вельмі здзіўлены, убачыўшы мяне, паглядзеў з нейкім подзівам нават, не даючы сабе веры, што гэтая.
— Гер барон прасіў мяне не прыходзіць у ягоны дом, — патлумачыў ён мне, — ён сказаў, што Вам нейкі час трэба пабыць сам-насам з сабою. Я вельмі паважаю яго не зусім зразумелае мне жаданне і выконваю яго.
Я здаўся сабе чалавекам, які пасля доўгай, доўгай адсутнасці вярнуўся ў горад, дзе нарадзіўся; — я сустракаў дарослыхлюдзей, якіх ведаўдзецьмі; перад мною былі сур'ёзныя твары, якія колісь красавалі маладымі ўсмешкамі; квітнеючыя дзяўчаткі парабіліся заклапочанымі сямейніцамі.
He магу сказаць, што пачуццё ўнутранай скамянеласці мяне тады пакінула, проста нешта да яго дадалося, ну, можа, бадай, тоненькі налёт, але ён не дазваляў зноў глянуць на свет чалавечымі вачыма; я назваў гэта сабе павевам анімістычнай жыццёвай сілы, якая ад бацькі запаветам перадалася мне.
Капелан як бы інстынктыўна адчуўшы гэты ўплыў, неўзабаве праявіў вялікую сімпатыю да мяне і часта вечарамі заходзіў.
— Заўсёды, калі я бываю паблізу Вас, — казаў ён, — мне здаецца, што перад мною сядзіць мой стары сябар.
Пры нагодзе ён падрабязна распавядаў мне, што сталася ў горадзе за мінулыя гады.
Я зноў вяртаю ў рэальнасць такі адрэзак часу:
— Ці ўспамінаеце Вы яшчэ, Хрыстофэр, як Вы калісьці яшчэ хлапчуком, сказалі мне, нібыта Вас спавядаў Белы Дамініканец? Спачатку я не паверыў і нават падумаў, ці не згуляла з Вамі жарту Ваша фантазія, бо тое, што Вы мне расказалі, зразумець было вышэй маіх змогаў. Я спярша вагаўся паміж паняверкай і дапушчэннем, што гаворка магла ісці пра выпадак д'ябальскага наслання альбо пра апантанасць — калі гэта Вам гучыць лепш. А сёння, канечне, калі адбылося ўжо столькі ўсяго небывалага, у мяне толькі адно тлумачэнне: наш горад і ўсе мы напярэдадні вялікага цуду!
— Што ж тут такое здарылася? — спытаўся я. — Недзе з палавіну чалавечага жыцця я, як Вы ведаеце, быў адрэзаны ад свету.
Капелан задумаўся.
— Самае лепшае, я закрану зараз апошнія падзеі; інакш я не ведаю, за што зачапіцца. Дык вось: пачалося з таго, што ўсё болып і больш людзей бажылася, быццам на маладзіка яны на свае вочы бачылі нейкі цень, які паводле легенды павінен быў падаць ад царквы. Я, дзе мог і як мог пярэчыў тым пагалоскам, пакуль нарэшце сам — так, сам! — нестаўся сведкам факту. Але пойдзем далей; мяне заўсёды да глыбіні душы ўражвае, калі я пераходжу да гэтай тэмы. Карацей: я сам бачыў Дамініканца! не дамагайцеся ад мяне, каб я вам яго апісваў; што я перажыў, для мяне ўсё застаецца самым свяшчэнным, што магу толькі сабе ўявіць.
— Ці лічыце Вы Дамініканца чалавекам з адмысловай сілай, альбо ж Вы мяркуеце, прападобны, што ён — нешта накшталт з’яўлення духа?
Памарудзіўшы з адказам, капелан сказаў:
— Шчыра прызнаўшыся: я не ведаю! Ён явіўся мне ў адзенні папы. Я падумаў — так, я амаль быў перакананы: гэта было светлае аблічча, скіраванае ў будучыню; перад мною была візія будучага вялікага папы, які будзе называцца FLOS FLORUM. Калі ласка, не распытвайцеся ў мяне далей! Пазней пайшлі чуткі, быццам майстар-тачыльшчык Мучэлькнаўс з вялікай прыкрасці, што памерла ягоная дачка, даўся розумам. Я пачаў даследаваць справу і хацеў суцешыць яго: але... ён суцешыў мяне. Неўзабаве я здагадаўся, што перад мною ўмілажалены юрод! А сёння мы добра ведаем, што ён — цудадзей!
— Майстар-тачыльшчык цудадзей?! — здзівіўсяя.
— А то ж хіба Вы не ведаеце, што наіп гарадок мае ўсе шанцы зрабіцца месцам паломніцтва! -■ аж сумеўся капелан. — Чалавеча, вы што? — праспалі ўвесь час, яктой мніх зГайстэрбаха? Вышто, — небачылітамунізе ўсадзескульптуры Багамаці?
— Я ведаю, бачыў, — адказаў я, -але якое дачыненне ён
мае да гэтага? Я дагэтуль пакуль што не заўважаў там ніякіх паломнікаў!
— А гэта таму, — тлумачыць капелан, — што тым часам стары Мучэлькнаўс вандруе па краіне і лечыць нядужых ускладваннем рук. Людзі проста тлумяцца за ім; гэта ж таксама прычына, чаму горад сёння як вымерлы. Заўтра ён зноў прыйдзе на фэст Марыі.