Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Пасля зноўжа сталася так, што нейкі прыхадзень, валацуга, якога лічьглі слабым у розуме, сярод белага дня на рыначным пляцы з усімі знакамі страшэннага перапалоху ўскінуў угору рукі як рыхтык у той самы момант, калі я выйшаў з-за дома, і са скажоным тварам, быццам убачыўшы жывога чорта, грымнуўся на зямлю.
А яшчэ другога разу жандары валаклі па вуліцы нейкага мужчыну, а той, з усяе сілы ўпіраючыся, лямантаваў: «Як я мог кагосьці забіць? Я ж цалюткі божы дзень у клуні спаў!»
Выпадкова якраз па дарозе ішоў я; калі чалавек убачыў мяне, ён кінуўся на зямлю, паказаўна мяне і закрычаў: «Пусціце мяне, вунь ён ідзе. Ён зноў ажыў».
«Усе яны бачылі ўтабе галаву Медузы, — узнікала ў мяне думка кожнага разу, як толькі здаралася нешта падобнае, — яна жыве ўтабе; тыя, што бачаць яе, паміраюцв, а хто толькі адчувае, той голькі жахаецца. Ты бачыў таго разу ў зрэнках прьтвіду толькі смяротнае, смертаноснае, якое жыве ў кожным чалавеку і ў табе таксама. Смерць жыве ў людзях, таму яны яе і не бачаць, яны не носьбіты «Хрыста» ў імені сваім, яны носьбіты смерці; яна точыць іх з сярэдзіны, як чарвяк. Хто разварушыў яе, як ты, той можа і ўбачыць яе, — тады яна прад-«стаіць» і таму яна «прад»-стаіць.
I праўда: зямля год у год была для мяне тады, як заўсёды цёмная даліна смерці. Куды ні гляну, усюды ў форме, у слове і гуку і ў жэсце, як вечна зменлівы ўплыў, акружала мяне страшэнная ўладарка свету, Медуза з прыгожым і, аднак жа, жудасным абліччам.
«Зямное жыццё — гэта вечна пакутлівае нараджэнне кожную секунду зноў адроджанай смерці; — гэта было ўсведамленне, якоене пакідала мяне ні ўдзеньні ўначы; — жыццё існуе толькі дзеля адкрыцця смерці»: так усё маё мысленне абярнулася ўва мне процілегласцю ўсяго чалавечага адчування.
«Жаданне жыць уявілася мне рабункам і крадзяжом майго суіснавання, а «не-магчы-памерці» — гіпнатычным прымусам Медузы: «Я хачу, каб ты заставаўся злодзеем, рабаўніком і забойцам і ў гэтай якасці бадзяўся па зямлі».
Выслоўе з Евангелля: «Хтолюбіцьжыццё сваё, той страціць яго, хто яго ненавідзіць, той здабудзе яго», засвяцілася мне з цемры; я зразумеў сэнс: той, хто павінен расці, — гэга мой Першапродак, а я павінен малець!
Калі валацуга на рыначным пляцы ўпаў мёртвы і пачаў пруцянець, я стаяў у натоўпе, які абступіў мяне, з несамавітым адчуваннем, што яго жыццёвая сіла, як подых дожджыку, пераліваецца ў маё цела.
Быццам і насамрэч вампірападобны крывасос, я, абцяжараны накінутай мне віною, вымкнуўся з натоўпу з агідным адчуваннем, што маё целатолькі больш атрымлівае ад жыцця, крадучы яго ў іншых, бо яно — вандроўны труп, які аспрэчвае ў магілы сваё права; і таму, што я не гніцьму жьгўцом, як Лазар, перашкаджае толькі чужы холад майго сэрца, пачуццяўідумак. —
Прайшлі гады; я амаль магу сказаць: я заўважаў гэта, бадай што, толькі па тым, як сівела і сівела галава ў майго бацькі, а яго постаць рабілася ўсё больш старэчай і ўнуранай. Каб не даць людзям ніякай зачэпкі дацца ў прымхі, я стараўся выходзіць на людзі радзей і радзей, аж пакуль нарэшце не настаў час, калі я ўжо гадамі заставаўся дома і нават не выходзіў пасядзець на садовай лаўцы. Я ў думках перанёс яе да сябе наверх у пакой, гадзінамі праседжваў на ёй і ўбіраў у сябе блізкасць Афэліі. Гэта былі адзіныя гадзіны, калі царства смерці не магло падступіцца да мяне аніяк.
Мой бацька дзіўным чынам змаўклівеў; часам праходзілі тыдні, калі мы — ранішняе вітанне і вячэрняе неў залік — не перакідаліся ні словам.
Мы амаль адвыклі гаварыць, але затое, бадай што, праз гэта прабілі сабе дарогу новыя шляхі інфармацыі, кожны заўсёды здагадваўся, што меў наўме другі. Аднаго разу гэтым «кожным» быў я, хто моўчкі падаў патрэбны яму прадмет, a то яшчэ ён браў з паліцы кнігу, гартаў яе і падаваў мне,
а я амаль кожнага разу знаходзіў мясціну, якою ўнутрана якраз быў заняты.
Я па ім бачыў, што ён пачуваецца зусім шчаслівым; часам яго позірк з выразам беспрэтэнзійнай задаволенасці падоўгу пакоіўся на мне. Часам абодва мы дакладна ведалі, якімі аднолькавымі думкамі былі занятыя; мы ішлі, так сказаць, духоўна поплеч дакладна ў адным тэмпе, так што нарэшце і маўклівыя думкі выліваліся ў словы і словы. Але гэта было не так, як колісь, калі «словы прыходзілі зарана альбо запозна, але ніколі не ў патрэбны момант», — гэта было больш працягам працэсу думання, а ўжо не абмацваннем дарогі альбо попіукам пачатку.
Такія моманты ў маіх успамінах настолькі жывыя, што ўсё маё атачэнне ў наймалейшых драбніцах уснлывала перад мною, калі я ўспамінаў тыя хвіліны.
I вось я зноў чую бацькаў голас, слова ў слова, гук у гук, так, як 'гут і запісваю, што ён сказаў аднойчы, калі я ў духу ўзважваў, што б такое магло быць мэтай маёй дзіўнай змярцвеласці.
«Схаладнець мы павінны ўсе, сыне мой, але часцей за ўсё жыццё з гэтьгм не спраўляецца, тут павінна паклапаціцца смерць. Памерці і сканаць — не адно і тое самае.
У некаторых істотаў у гадзіну смерці адмірае столькі ўсяго, што амаль можна сказаць: яго ўжо няма. Ад некаторых людзей застаюцца толькі іхнія творы, якія яны ўжыццёвілі на зямлі: іх слава і іх заслугі нейкі там час яшчэ жывуць і ў пэўным сэнсе дзіўным чынам жыве нават іх вобраз, бо ім ставяць статуі. Як мала нры гэтым граюць ролю дабро і зло, відаць з таго, што нават такія вялікія знішчальнікі, як Нерон і Напалеон маюць свае помнікі.
Гаварыць можна толькі пра самых знакамітых нябожчыкаў. Пра самазабойцаў альбо пра людзей, якія сышлі з жыцця жудасным спосабам, спірытысты лічаць, што яны былі на пэўную працягласць часу прывязаныя да зямлі; я больш схіляюся да думкі, што гэта не іхнія схемы, якія на медыумістычных сеансах альбо ў фантомных дамах робяцца бачнымі і адчувальнымі, а, бадай што, іх падабенствы разам з пэўны-
мі суправаджальнымі праявамі іхняй смерці; — так, быццам магнетычная атмасфера месца захоўвае працэсы і ў патрэбны час іх зноў вызваляе.
Многія прывіды падчас заклінання мёртвых у старажытных грэкаў, напрыклад, Тэрэзія, пацвярджаюць, што так яно і ёсць.
Гадзіна смерці ёсць толькі момант катастрофы, калі нібы віхурай буры зрываецца ўсё, што ў чалавеку за час яго жыцця не ўдалося знявечыць і размалоць. Можна таксама сказаць: чарвяк разбурэння спачатку разгрызае менш важныя органы: гэта старэнне; калі яго зуб падгрызае жыццёвыя апоры, абрушваецца ўвесь дом. Гэта нармальны ход.
Такі канец прыму і я, бо ў маім целе назапасілася шмат элементаў, якія ўжо мелі быць пераўтвораныя праз маю сілу. Калі б цябе не было, сыне мой, я мусіў бы вярнуцца, каб у новым зямным жыцці закончыць перапыненую працу.
У адной мудрай усходняй кнізе напісана: ці зачаўты сына, ці пасадзіў дрэва, ці напісаў кнігу? Толькі тады ты можаш пачынаць «вялікую працу». —
Каб пазбегнуць вяртання, жрацы і фараоны старажытнага Егіпта наказвалі бальзамаваць іх целы; яны хацелі не дапусціць, каб іхняя спадчына зноў прыпала ім самім і змусіла іх вярнуцца да новай працы на зямлі.
Зямныя таленты, недахопы і заганы, веды і духоўныя дары гэта — уласцівасці формы цела, а не душы. Я сваёй часткай як галінка нашага роду ўспадчынніў клеткі цела маіх продкаў; яны пераходзілі з роду ў род і ўрэшце ў мяне. Я адчуваю, ты думаеш цяпер, сыне: як такое можа быць? Як могуць клеткі цела дзеда пераходзіць да бацькі, калі бацька не памёр да нараджэння нашчадка? Успадкаванне «клетак» адбываецца інакш; яно настае не адразу пры зачацці альбо нараджэнні і не грубым чынам, а прыкладна так, як калі пераліваюць ваду з аднаго посудуўдругі. Пэўны індывідуальны вобраз дзеяння, як клеткі крышталізуюцца вакол цэнтральнага пункта, спадкуецца, і нават гэта адбываецца не раптоўна, а пастутгова. Ці ж ніколі ты не заўважаў — гэта камічны факт, з якога шмат смеху было, — што старыя халасцякі, якія маюць любімага
сабачку, з часам пераносяць на яго сваё падабенства? Пры гэтым адбываецца астральны перанос «клетак» з аднаго цела ў другое: тое, што любяць, таму і навязваюць штампы сваёй істоты. Хатнія жывёлы толькі таму такія па-грамадску разумныя, што клеткі лгодзей перанесены на іх. Чым інтымней людзі любяць адзін аднаго, тым болыпай колькасцю «клетак» яны абменьваюцца, тым цясней сплаўліваюцца адно з адным. Пакуль у будучым праз мільярды гадоў дасягнецца ідэалыш стан, калі усё чалавецтва створыць сабою адзіную істоту, сабраную з безлічы індывідаў. У той самы дзень, як твой дзед памёр, стаўся я, як яго адзіны сын, спадчыннікам нашага роду.
Я не мог пасмуткаваць нават гадзіну, — так жывасна пералівалася ягоная істота ў мяне! Прафану гэта можа гучаць жудасна, але я магу сказаць: я літаральна адчуваў, як дзень у дзень перагнівала ягонае цела ў ма гіле, а ў мяне тым часам ніякага страху, ніякай агіды; ягоны распад азначаў для мяне вызвалвнне звязаных сілаў; як хвалі эфіру пераліваліся яны ў маю кроў.
Калі б не ты, Хрыстофэр, я мусіўбы вярнуцца на так доўга, як бы тое дагадзілася «фатуму» — калі ўжо я павінен ужыць гэта слова, — каб самаму атрымаць тваю здатнасць быць вяршалінай дрэва, а не галінай.
У смяротную гадзіну маю ты, сыне мой, успадкуеш астатнія клеткі маёй цялеснай формы, якія я не паспеў давесці да дасканаласці і табе давядзецца алхімізаваць і адуховіць іх і разам з імі клеткі ўсяго нашага роду.
Мне і маім продкам не ўдалося «растварэнне трупа», бо валадарка ўсялякага распаду не ненавідзела нас так, як ненавідзіць цябе. Бо толькі каго Медуза ненавідзіць і каго адначасова баіцца так, як яна ненавідзіць і баіцца цябе, таму і дадзена гэтага дасягнуць; яна сама на табе здзейсніць тое, чаму хацела б перашкодзіць. Калі надыдзе гадзіна, яна накінецца на цябе з такой бязмежнайлютасцю, каб спаліць у табе кожны атам, і пры гэтым яна ўтабе звядзе ў нявеч сваё ўласнае адлюстраванне, і толькі так здзейсніцца тое, чаго чалавек не можа здзейсніць сваёй сілай, — яна сама заб’е
часцінку сябе, а табе гэта дасць жыццё вечнае; яна зробіцца скарпіёнам, які сам сябе забівае джалам. Тады і адбудзецца вялікае пераўтварэнне: не жыццё тады спародзіць смерць, анаадварот, — смерць спародзіць жыццё!
3 вялікай радасцю бачу я, сыне мой, што ты, мой сын, — пакліканая вяршыня нашага роду! Ты стаўхалодны ў свае юначыя гады, а мы ўсе засталіся цёплыя нягледзячы на ўзрост і лядашчасць нашу. Палавы інстынкт, яўны ў маладыя гады і прытоены ў старасці — корань смерці; знішчыць яго — марная намога ўсіх аскетаў. Яны — як Сізіф, які нястомна ўскочвае камень на гару, каб потым у поўнай роспачы назіраць, як той камень зноў коціцца ў прорву; яны хочуць дасягнуць магічнага холаду ў сабе, без якога не можа быць звышчалавека, таму яны пазбягаюць жанчын; і ўсё-такі толькі жанчына можа ім дапамагчы. Жаночае, якое тут на зямлі аддзелена ад мужчынскага, павінна ўвайсці ў яго, павінна сплавіцца з ім; толькі тады суцішыцца жарсць плоці. Толькі тады, калі гэтыя два полюсы супадаюць адзін з адным, тады заключаецца шлюб — кола замыкаецца, узнікае холад, які можа быць і заставацца ў самім сабе, магічны холад, які разбурае законы зямлі і які больш не антыпод цяпла, — ён, холад, існуе па той бок марозу і гарачыні і з яго, як з Нічога, паходзіць усё створанае ўладаю духу. Палавая пажада — гэта хамуту пераможнай калясніцы Медузы, у якую запрэжаны ўсе мы.