Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў палявыя нататкі капача Іван Стома

Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў

палявыя нататкі капача
Іван Стома
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 140с.
Полацк 2017
29.69 МБ
Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў
Палявыя нататкі капача
Іван Стома
Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў
Палявыя нататкі капача
Полацак Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» 2017
УДК 821.161.3-3
ББК 84(Бен)
C81
Дзякуем за дапамогу ў выданьні кнігі Ірыне Мілеўскай.
Стома I.
С81 Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў : палявыя нататкі капача / Іван Стома. — Полацак : Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда», 2017. — 140 с.
Напрыканцы 90-х хлопчыка Ваню, будучага аўтара гэтай кнігі, у Полацку ведалі ўсе, хто цікавіўся гісторыяй або ўвогуле культурай роднага гораду. Яго можна было пабачыць на археалягічных раскопках, на сустрэчах з пісьменьнікамі і гісторыкамі, побач з будаўнікамі, якія рэстаўравалі карпусы Езуіцкага калегіюму. Аднак звычайна з самай раніцы, калі ня трэба было ісьці ў школу, ён вандраваў па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў побач з Замкавай гарой. У дванаццаць гадоў ён трапіў у полацкія лёхі. Гэты хлопчык у старэйшых клясах ужо меў энцыкляпэдычныя веды па гісторыі роднага краю. I ня дзіўна, што так рана набыты жыцьцёвы досьвед запатрабаваў мастацкага асэнсаваньня.
УСТУП
Калі Алесь Аркуш прапанаваў мне напісаць мастацкі твор, кшталту ўспамінаў полацкага пошукаўца старажытнасьцяў, я ня стаў адмаўляцца ад гэтай ідэі. Такая думка, нават фрагмэнты будучага тэксту, нейкія разважаньні, успаміны даўно круціліся ў галаве. Тут цяжкасьцяў не было. Але замахвацца на напісаньне твору, па-першае, я не хацеў з добрых, зразумелых і вядомых усім прычынаў, па-другое, мае прынцыпы — ісьці сваім шляхам, быць гэткім «адасобленікам» і з тае прычыны не высоўвацца, ня лезьці ў «звычайны сьвет», таксама мяне стрымлівалі. Я не зьбіраўся ім здраджваць. Была й яшчэ адна акалічнасьць. Жыцьцёвы шлях адэкватнай асобы ня можа быць наўпростым і паліраваным, таму цьвердалобасьць на такім шляху не вітаецца. Паліраваны, просты жолаб замест шляху — лёс дурня, таму лепш мець цьвёрды паліраваны лоб. У дурняў усё проста, і ім заўсёды шанцуе. Але нават такая пастаноўка пытаньня чамусьці не падахвочвала мяне да дзеяньня. Таму трэба прызнаць, што спадар Аркуш калі не адзін з суаўтараў, дык адзін з натхняльнікаў гэтага твору.
Ніхто, нават з полацкіх калегаў па рыдлёўцы, мне пра падобнае не казаў і ня раіў, прытым шмат хто здымае відэа ці нават фільмы пра свае прыгоды альбо марыць гэтым
заняцца. Хаця па сабе ведаю, што наш брат ня схільны да балбатлівасьці...
Другое пытаньне, якое паўстала пасьля рашэньня такі тэкст напісаць, — у якім стылі гэта рабіць: мэмуары, мастацкая аповесьць... Тут гэта не падыдзе. Папускаць румы: колькі я страціў, што атрымаў наўзамен, як было цяжка — для такога твору катэгарычна непрымальна. Бліжэй — расповед. Шчыры расповед у сваім коле атачэньня, дзе прысутнічаюць некалькі пабочных асобаў, нават дакладней — размова. Так-так, размова з тым чалавекам, які можа зразумець. Хутчэй нават маналог. Я не зьбіраюся нікога навучаць — мой шлях проста адзін са шматлікіх, які ня варта ацэньваць з пазыцыі карысьці, сэнсу і выгоды. Хаця не бывае бескарысных дзеяньняў, бываюць незаўважныя і неасэнсаваныя.
Вы ўжо прыкмецілі наяўнасьць ва ўступе працяжнікаўі шматкроп'яў? Спэцыфічнасьць тэмы, яе асаблівасьці, немагчымасьць перадаць звычайным расповедам думкі і пачуцьці вымушаюць да падобнай пунктуацыі. Як, напрвіклад, растлумачыць «адчуваньне вайны», «адчуваньне старажытнасьці», «польскія» ці «савецкія» адчуваньні ад наведваньня вёсак у Заходняй Беларусі, пачуцьці ад знойдзеных артэфактаў з баявых пазыцый у глухім лесе?
Я распавяду не пра ўсе выпадкі і сытуацыі са сваёй спэцыфічнай біяграфіі. Некаторыя зь іх былі проста замацаваньнем пройдзе-
нага і, нягледзячы на зыркасьць, не нясуць нейкай істотнай інфармацыі. Пра некаторыя, па розных прычынах, не хочацца распавядаць. Гэта не пратакол допыту і ня споведзь, апраўдвацца я ні перад кім ня буду.
I галоўнае. Ва ўсім, што я пішу, няма нічога новага. Усе тыя рэчы, пра якія тут распавядаецца, апісаныя ўжо шмат разоў, у розных творах рознай тэматыкі, накіраванасьці ды стылістыкі. Мастакі, творцы Сярэднявечча і Адраджэньня, нездарма лічылі: усё, што імі ствараецца, толькі водгалас, рэха таго, што ўжо было, і стаіць спаконвечная задача — пачуць тое рэха і пераказаць нашчадкам.
Таму я вырашыў па магчымасьці пазбегнуць цытат, ня трэба іх, якімі б трапнымі яны ні былі: інакш болей чым паўтвору складалася б зь іх, хаця... Ат, Бог зь ім! Новым будзе толькі мой асабісты погляд на падзеі, мой стыль расповеду.
Такім чынам, варта пра гэта ўсё ж сказаць, ключ да гэтага твору — ва ўступе. Калі гэтая кніга ня будзе прачытаная адным дыхам, вяртаньне да чытаньня я раю пачынаць зноў зь першых абзацаў.
ЯК Я КАНЧАТКОВА
НАРАДЗІЎСЯ
Раллрм, у якім я зьявіўся на сьвет, месьціцца ў Наваполацку. Да свайго зьяўленьня на белы сьвет і адразу пасьля я бавіў час у месцы свайго, так бы мовіць, фармаваньня — у Полацку. Мая маці, калі прыехала на Полаччыну з Харкаву, дзе працавалі па разьмеркаваньні настаўнікамі яе бацькі, доўті час не магла прывыкнуць да такой «субстанцыі», як новапабудаваны савецкі прамвузел, таму суседні стары горад быў своеасаблівай аддухай, куды яна езьдзіла адпачываць падчас цяжарнасьці.
...Такое адчуваньне, калі ўспамінаеш дзяцінства, што яшчэ не нарадзіўся канчаткова. Арган у Сафійцы, дзіўны пах у музэях, маміны сяброўкі, зь якімі мы раз-пораз шпацыравалі па былой вуліцы Леніна... Нібы адбывалася на іншай плянэце. Я ўсё яшчэ фармаваўся, нешта там мяне ляпіла, дамешваючы часьцінкі ці рэчывы з навакольля ў цеста. Дадавалася і на вёсцы пад Вушачамі, дзе я пражыў амаль паўдзяцінства са сваёй бабуляй, той самай, што працавала настаўніцай геаграфіі ў Харкаве. Пасярод ейнай красы — агароду, па якім яна вадзіла экскурсіі для аднавяскоўцаў. Увесну я заўсёды рыў там глыбачэзныя яміны. Без усялякага прызначэньня і матывацыі. Чым заўгодна:
рыддёўкай, матыкай, старымі эмаляванымі міскамі... Тое ж адбывалася і ў яблыневых прысадах вакол нашай вясковай сядзібы.
Праз агарод ад хаты месьцілася былое хутарышча. Мясцовыя старажылы нават памяталі прозьвішчы ягоных жыхароў. Яно было абсаджанае старымі ліпамі, а праваруч... Праваруч ізноў-такі расьлі ліпы. Высачэзныя, з агромністымі дупламі, у якіх жылі крумкачы, што цягалі куранят у маёй бабулі. Тыя дрэвы ўтваралі авал вакол пустой пляцоўкі, на краі якой, амаль паміж дрэвамі, ляжаў вялізны гранітны валун. Месца гэтае мы так і звалі — Ліпы.
Я любіў там гуляць зь сястрой ці зь кімсьці зь вясковых сяброў, але куды часьцей даводзілася бавіць час у адзіноце сярод гэтых старых загадкавых дрэваў. Іншы раз, калі я прыяжджаў з гораду, часам мне было страшна адному заходзіць туды, я толькі скоса паглядаў з дварышча на тыя таямнічыя ліпы, пакуль не прызвычайваўся да навакольля, і тады зноў заходзіў «на госьці».
Мне заўсёды да дрыжыкаў хацелася ведаць таямніцы, якія хаваліся пад шатамі тых ліпаў. Але што значыць ведаць?.. Распытваць мясцовых дзядоў і бабуль? Не-е-е. Мне гэта не падыходзіла. У дзяцінстве для мяне ведаць — хутчэй адчуваць, датыкацца не кранаючы, каб пакінуць усё як ёсьць, ну так, менавіта адчуць гэта.
Пазьней тое дзіўнае, загадкавае адчуваньне дапамагло зразумець, чаму лепей не кра-
наць некаторыя на першы погляд цікавыя месцы, напрыклад былыя капішчы, крыніцы, культавыя грудкі, тым болей старажытныя могільнікі. Байкі байкамі, але факты і вядомыя мне здарэньні сьведчаць, што адплата за такія пошукі ў выніку ох як не задавальняе тых, хто шукаў і знайшоў.
Усё ж мы зрабілі навакольны сьвет у нашым уяўленьні нейкім агрэсіўным. Вось у дзяцінстве была ў мяне прага ведаць з павагай. Але такое імкненьне — хутчэй выключэньне з правілаў. Паназірайце за дзецьмі, калі яны, напрыклад, бачаць павука, які на павуцінцы спускаецца на ложак. Яны яго баяцца і адхіляюцца, спрабуюць зьдзьмуць, скінуць. Калі пад тым жа ложкам нешта заўважаюць, то хутчэй узлазяць на яго, як бы ратуючыся. Ды і дарослыя мала чым адрозніваюцца ад дзяцей.
Згадваючы мінулае, не магу ня выказаць удзячнасьць маці — яна нарадзіла і спрыяла мне ў далейшым нараджэньні-сталеньні-фармаваньні, нібыта падсьвядома ведаючы пра маё працяглае нараджэньне. Маці я ўдзячны за сапраўднае выхаваньне, а не ўкладаньне розных установак ддя «нармальнага, як усе» парсюка пад каляднае сала.
...Як для мяне ўсё пачалося? Як я нарэшце канчаткова нарадзіўся? Я дакладна памятаю, што гэта быў ліпень 2003 года. Мне было 11 гадоў, я скончыў, здаецца, чацьвертую клясу... Пярэспа на правым беразе Палаты,
дробненькі такі рачны пясочак, сітца-друшлячок — і радасьць ад першых знойдзеных каваных цьвікоў ды скобаў. Першая знаходка — солід-барацінка польскай чаканкі, хоць я гэтага і ня ведаў, у прыгожай гладкай чорнай паціне. У мяне на руцэ ляжала маленькая мядзяная чорная манэтка, на ёй — арол, на грудзях якога нейкі крыж, хвосьцікі ў шасьцёрак на даце пакрытыя пацінай, таму мне падаецца, што манэта датаваная 1001 годам. Усё нутро сьціскае радасьць і азарт, які разганяе ў жылах кроў...
Азарт спалучаўся з прагай ведаць і знаходзіць. У полацкія музэі мяне праз пару месяцаў пачалі пускаць бясплатна, я быў там амаль як стацыянарны экспанат — гадзінамі мог стаяць ля вітрынаў ці проста пераходзіць ад адной да другой, наразаючы незьлічоную колькасьць колаў... Асабліва мне спадабаліся стэнды з манэтамі і рэчамі па крывіцкай тэматыцы, сярод якой вылучаліся зашпількі — фібулы. Жаданьне знайсці такую цацку гнала сядзець у сутоцы Палаты нават пад самай моцнай залевай ці заглядаць пад карэнішча кожнага хмыза на схілах Верхняга замка ў дваццаціградусны мароз. Дзіцячы азарт, энэргія і пафігізм рабілі сваю справу на выдатна.
У школе сапраўдным сьвятам былі ўрокі гісторыі, якія вёў выдатны настаўнік, як кажуць у такім выпадку — ад Бога, Мікалай Іванавіч Макрыцкі. На ўроках ён захапляў
вучняў сваім артыстызмам, жэстамі, якімі падмацоўваў кожны сказ у сваім расповедзе. Шанцавала і з падручнікам па гісторыі Беларусі. Невялічкая зялёная кніжачка, складзеная прафэсарам Загарульскім, і сяньня з удзячнасьцю ўсплывае ва ўспамінах.
Адзін з дзіўных на цяперашні час момантаў — з тае пары Полацак захаваў значную частку свайго, так бы мовіць, духу, пасьля шматлікіх рэстаўрацыйных акцый, узгодненых ці распрацаваных у «айнзацштабах» Менску і Віцебску.