Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў
палявыя нататкі капача
Іван Стома
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 140с.
Полацк 2017
Каб ужо збольшага расставіць кропкі над тым і, што часьцяком мільгаціць у аповедзе, — адчуваньнем страхаў. Іх прыручэньне — другі, ня менш важны складнік. Страх — болып натуральнае пачуцьцё ддя чалавека, да таго ж больш карыснае; зьяўляецца лепшым стабілізатарам і выпрабаваньнем ддя асобы. Галоўны страх з запаветных часоў — згаданы страх сьмерці, хоць яна і ёсьць самым непазьбежным наканаваньнем для чалавека, да чаго ня дрэнна было б рыхтавацца, памятаць, робячы кожнае дзеяньне ў жыцьці. Яна, у адрозьненьне ад грамадскіх установак, не супярэчыць ніякім законам прыроды.
«Ваеншчыкі» куды часьцей сустракаюцца са сьмерцю ці яе праявамі. Ня толькі з-за спэцыфічнасьці тэмы, але і па прычыне экстрэмальных умоў, прыродных напры-
клад, ці падчас працы зь непрадказальнымі і небясыіечнымі відамі трафеяў. Вось тут адбываецца самы зьнішчальны ўдар па «запаветным»...
Чалавек працягвае руку і глядзіць у вочы самому непазьбежнаму і вечнаму. Асаблівасьць тут не ў самім удары па страхах, а, так бы мовіць, у яго рухавіку, рухавік — прычына, а яна палягае ў тым, што ўсё здараецца праз зацікаўленасьць і задавальненьне ад справы, з дапамогай якой гэта адбылося. Але ўсё адно пачуцьцё страху не зьнікае, бо яго прычына працягвае сваё існаваньне побач з табой. Да яго проста прыстасоўваешся, прыручаеш яго. Сьмерць вучыць глядзець на навакольле, напрыклад, на тых жа людзей з павагай. Заўважыць такое можна ў «ваеншчыкаў» са стажам: яны цалкам апалітычныя, у адрозьненьне ад пачаткоўцаў. Часьцяком можна пачуць: «Што гэта ў вас за странная наклоннасць збіраць усё нямецкае (фашысцкае) ?», «Чаго вас так цікавяць гэтыя балыпавікі?». Мне вельмі цяжка будзе растлумачыць ці, дакладней, давесьці, як пад уплывам усіх вышэйзгаданых фактараў узнікаюць падобныя канапна-прапагандысцка-дзявятамаяшашлычныя «разважаньні», але вопытны пошукавец проста ня зможа кінуць косьці, вырытыя з акопа, бо глядзіць менавіта на іх — як на былога чалавека і яго страчанае жыцьцё, а не на яго апазнавальныя знакі, якія ён некалі на сябе начапіў,
ці на якой мове ён размаўляў сваім даўно згнілым языком. Так, гэта менавіта сьмерць, яе подых, вучаць гэтаму. Гэты індывідуум з рыдлёўкай вельмі добра разумее і прыймае той факт, што празь некалькі хвілін можа падарвацца на супрацьпяхотнай міне, такой жа, з таго ж міннага поля, як і тая, што забрала гэтае жыцьцё, і яны абодва будуць ляжаць ледзьве не ў абдымках, ня моцна адрозьніваючыся нават зьнешне адзін ад аднаго... Будзе хоць сябар ці праваднік на тым сьвеце. Ну, панове, як тут абысціся без такой якасьці, як павага?..
Як скарачаецца кола магчымасьцяў ціску дзяржавы на асобу, якая хаця б часткова не залежыць ад яе падачак і забаронаў! Куды і як можа прымусіць павярнуць ці зьбегчы чалавека статак, які нясецца шалёным іуртом ад волі і свабоды?.. Аднак для болыпасьці, хто захоча выйсьці са статку, галоўнае пытаньне тут будзе ўсяго адно: «Ці трэба гэта вам?». Ня трэба стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень. Некаторыя дамагаюцца посьпехаў, гледзячы на жыцьцё праз прызму соцыюму і натоўпу, атрымліваюць ад гэтага задавальненьне і бачаць у гэтым сэнс жыцьця. Праходзяць празь нейкія выпрабаваньні нарэшце.
Такое, напрыклад, пытаньне: чаму злодзеі ў фільмах выглядаюць так прывабна? He, не з-за таго, што яны робяць, а як — яны ідуць па сваім жыцьцёвым шляху ўпэў-
нена, з асэнсаваньнем, што гэта іх шлях, брудны ён, пыльны ці які там яшчэ, але іх. Яшчэ адна з прычын згаданай вышэй «таўстаскурасьці» — звычка рабіць глупствы з сур'ёзным тварам. Мы ня ставімся да выпрабаваньняў як да чарговай спробы, як да гульні, лёгка і зь цікавасьцю, і не разумеем, што сьвет — сапраўдны калейдаскоп зь неверагоднай колькасьцю рознакаляровых шкельцаў, зь незьлічонай колькасьцю варыяцый іх становішчаў, і калі вы ня ў стане гэтага асэнсаваць, ня трэба пляжыць яго аб паддогу.
ПРЫРУЧЫЦЬ СТРАХ
...Лес -— агрэсіўны асяродак, што раскрывае перад тым, хто апынуўся ў ім, усе магчымасьці яго волі, уменьняў, увагі. Увагі аднаго чалавека недастаткова для такой велізарнай махіны і яе маўклівых, незаўважных на першы погляд магчымасьцяў, таму трэба мабілізоўваць усе свае рэсурсы, каб быць зь лесам на ты. Толькі зразумеўшы гэта, я асэнсаваў, чым былі мае пачатковыя страхі і напружанасьць: тлумачэньні пра зьвяроў, спэцслужбы ці блуканьні — танная шырма, якую так цяжка скінуць выхадню з соцыюму.
Калі я быў «на копе» з напарнікам, я яшчэ неяк мог дазволіць сабе паслабіцца ці выпусьціць назапашаную ў горадзе энэргію. Адбывалася гэта розным чынам. Акрамя самой засяроджанай ці цяжкай працы мы маглі крыху пасваволіць: валілі дрэвы ці пускалі з крутых схілаў валуны, рабілі кастры з «масьлят» ці «цьвікоў», артылерыйскіх «макарон» і «цвайн картушэнаў», а сустрэтага раптам зьвера маглі давесьці ледзьве не да палярушу нечалавечымі крыкамі з розных бакоў і бразгатам сякер аб рыддёўкі. Толькі там мы маглі «разэнэргеціцца» на сто адсоткаў. Так глухі вялікі лес, хаваючы і прыймаючы нас, патроху рабіўся звыклым і неяк больш сяброўскім.
Што зьмяняецца яшчэ? Асабісты погляд на рэчы. Пасьля прыручэньня страху ён перастае быць павязкай на вачох. Напрыклад, калі раней я езьдзіў зь некім на машыне па начной дарозе, то вельмі спадабалася абароненасьць ад цемры, холаду, розных начных гукаў, туманных постацяў на даляглядзе... Сёньня тое адчуваньне замененае прагай быць там, у навакольлі, браць удзел у такім загадкавым і разнастайным у праявах начным жыцьці, ісьці разам зь ім па дарозе, што ахоўваецца постацямі, даведацца, пазнаёміцца з тым, аб чым спрабуюць распавесьці гукі ў цемры, якая хавае таго, хто іх выдае, менавіта затым, каб ён і запомніўся толькі адным са сваіх шматлікіх абліччаў — гукам. У агромністым асяродку пачынаеш заўважаць кожную яго асаблівасьць, кожную асобу ў ім. На практыцы такое назіраецца ў сапраўдных капачоў зь вялікім стажам, вопытам і здольнасьцямі карыстацца ім; між іншым, згаданыя якасьці ёсьць аднымі са складнікаў так званага «нюху». Ізноў узгадалася практыка з такога невялікага ў параўнаньні зь лясамі ды палямі калегіюму. Акрамя погляду на рэчы, іх успрыманьне, тое ж нічым непрыкметнае поле і напраўду чым толькі не нашпігаванае!
У лесе, у навакольлі столькі асобаў! Дрэвы, птушкі, нейкія фрагмэнты ландшафту... Бязмоўная гутарка з навакольлем столькі перадае ў адрозьненьне ад звычайнага парожняга балбатаньня! Асабліва гэта тычыцца
дрэваў, іх галін у розную пару года, на розным фоне неба.
...Такія дрэвы, як дубы, ліпы ці клёны, акрамя таго што растуць каля людзкога жытла, часта зьяўляюцца сьлядамі чалавечага бытаваньня, таму з успрыманьнем іх яшчэ большменш зразумела. Дубы сталі такім звыклым маркерам хутарышчаў, што нават адзінкавы дуб у лесе ці гай на ўскрайку поля ствараюць пачуцьцё абжытасьці. А вось каб атрымаць нейкія незвычайныя ўражаньні, прыкладам у дубовым ці ліпавым гаі, я заўсёды гляджу праз гальлё на неба. He мастак я, не мастак, хоць агулам аб гэтым і не шкадую, але ня супраць быў бы намаляваць, калі аднойчы падчас начоўкі сярод такога гальля, на якое былі нанізаныя кроплі вечаровага дажджу, падсьвечаныя сьвятлом месяца, можна было назіраць за зоркамі на ясным небе. Зыркі і халодны бляск. Нібыта гэтымі словамі і ўсё сказана. Гледзячы на неба і гэтыя бліскучыя кропкі, я пачуў вымаўленае імі бяз слоў празь цемру: «Бачыш ты ня толькі вачамі». Я хацеў запярэчыць. «А як ты адрозьніваеш кропкі яскравага халоднага сьвятла — што зь іх зоркі, а што кроплі?»
Пад Полацкам, па абодвух берагах Дзьвіны, хапае сасновых бароў. Калі стаіш пасярод такога, дрэвы здаюцца запалкамі — танюткія, высачэзныя, панатыканыя ў зямлю, яны гойдаюцца пры самым слабенькім ветрыку. Але мне куды болып падабаюцца,
як я іх называю, ушацкія сосны. Яны растуць на схілах халмоў, клясычна так, канешне, па дзьве: нізкарослыя, з шырокімі прыплясканымі кронамі, і самі яны крэпкія і карчакаватыя. Кара на іх не раўня «паперцы» баровых соснаў, гэта сапраўдная тоўстая браня, тэрмаізаляцыя... Захапляюць і асобныя сосны, калі яны растуць у ляшчынніку. Я не змагу растлумачыць чаму, але разумею, па якой прычыне нашыя продкі лічылі ляшчыну сьвятым дрэвам. Адчуваньні ў такім восеньскім гаі пры тумане нават ня варта пэцкаць тлумачэньнямі. Такое мажліва і трэба толькі адчуць самому.
Адпачываючы дзе-небудзь на высьпе сярод балота, калі бегаеш раньняй вясной па лесе за Гансамі, заўсёды падабаецца глядзець на верхавіны бяроз — голыя ці якія толькі пачынаюць зелянець. Калі балота напраўду глухое, удалечыні ад дарог, вёсак, чыгункі, іх бясшумнае гойданьне на вясновым небе чамусьці выклікае нейкае асабліва моцнае пачуцьцё суму ды адзіноты. У такія хвіліны ў мяне заўсёды ўзьнікала адно пытаньне: калі ўявіць, што тут так сумна самому, тутэйшаму, цікава, як глядзелі са сваіх акопаў на гэтыя верхавіны тыя, хто прыйшоў сюды за тысячу кілямэтраў ад свайго дому, каб пасьля ўзіраньня ў гойданьне гальля на чужым небе, што разрывае сэрца, глядзець у вочы сваім выпрабаваньням?
Болыпасьць чытачоў, калі іх запытаць: «Дзе паскудней за ўсё заблукаць?», — адкажуць: «У лесе». Гэта зусім ня так. Самае безнадзейнае — заблукаць у лазовым кустоўі. Ніякіх арыенціраў. Ніводнага высокага дрэва, каб забрацца і паглядзець на бяскрайні забалочаны поплаў, які парос лазой. Аднастайнасьць навакольля стварае адчуваньне, што ходзіш па коле, і выклікае павольнае, напаўзаючае пачуцьцё панікі... Аднак калі не блукаць па такім забалочаным поплаве, а прыйсці на яго, каб пашпацыраваць паміж лазовых купак, паміж заўсёды празрыстых лужынаў з травой на доле і выйсьці да чорна-карычневага з балотнай вадой ручая!.. А калі па восені, падчас бабінага лета!.. Мне асабіста падабаецца ўсесьціся на ручаёвым беразе, каб папіць моцнай чорнай гарбаты, ці калі я пасьпеў перад выездам заварыць чыфіру, то яго. Дзеля гэтай сьвятой справы я неяк адабраў у нашага шаноўнага «Эўраопта» цудоўнейшы кубачак з празрыстага шкла. Увесь кайф у тым, калі трымаеш яго перад сабой напаўвыпіты, а вада з ручая сваім колерам «далівае». Моцная гарбата дае і гарчыню, падобную да гэтай вады. Аднойчы неяк давялося пакаштаваць такога цуду, прытым у найлепшым варыянце: на Гарадоччыне, дзе лес амаль цалкам складаецца з алешыны ды асіны, апалае лісьце і паваленыя дрэвы ствараюць настой з чароўнейшым водарам! А на смак! Калі ня выпіць гэта залпам, адчувань-