Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў палявыя нататкі капача Іван Стома

Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў

палявыя нататкі капача
Іван Стома
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 140с.
Полацк 2017
29.69 МБ
Людзі, нават з майго атачэньня, у сэньсе калегі, тлумачылі «езуіцкі страх» аднолькава са мной. Але цемра і гукаізаляцыя, стары будынак і яго памеры... He, ня тое! Мне даводзілася аднаму бываць у глухім лесе і заходзіць у закінутыя ДОТы на былым УРы пад Полацкам. Бэтон мэтровай таўшчыні, поўная гукаізаляцыя і цемра, прытым імгненна, адразу як толькі заходзіш у адну з такіх «кропак», у дадатак кантраст зь лесам,
які літаральна віраваў ад жыцьця... У гэтых месцах дакладна змагаліся і гінулі людзі, але пачуцьцё ад наведваньня і побач не стаяла з адчуваньнямі ад калегіюму.
I вось, уявіце, здарыўся аднойчы ня дзенебудзь, а ў тых самых сутарэньнях такі выпадак. Я зь мясцовым краязнаўцам Андрэем Бухавецкім неяк узьлез праз вакно пад двухпавярховую частку корпусу. Каземат, потым вузкі калідорчык, бойлерная кадэцкіх часоў — з ацалелымі з пачатку XX стагодзьдзя двума вялікімі бойлерамі. У канцы, у левай сьцяне, была ніша, але нехта да нас зрабіў у ёй прабоіну, невялікую, недзе 0,8><0,8 м, і высьветлілася, што гэта закладзены ўваход у яшчэ адзін пакойчык. Між іншым, у ім Андрэй і знайшоў свой знакаміты лаз, фота якога апублікавалі ўпершыню ў кнізе «Незунты в Полоцке». Дадам, што гэты лаз быў пасьпяхова зьнішчаны ў 2010 годзе, трапіўшы пад коўш экскаватара падчас чарговай «рэстаўрацыі». Пралезшы празь дзірку, мы апынуліся на земляной засыпцы, у якой шукалі адломкі пячной кафлі і іншыя артэфакты.
У той дзень усё пачалося як звычайна. Мы скінулі плецакі і пакеты ў кут, запалілі паходню і пачалі «шчыраваць». Таўшчыня падзяляльнай сьцяны была ня меней за мэтр, таму пасьля закладкі ўваходу цэглай у два шэрагі нішы атрымаліся з двух бакоў пакоя.
Сьвятло нашай паходні да той нішы з лазам амаль не дасягала.
...Спачатку я нават не зразумеў, што ўвогуле адбываецца, што пайшло ня так... Замагільны, нечалавечы стогн з той самай прабоіны, у якой нічога ня бачна. Жах спаралізаваў усе непатрэбныя варушэньні, і празь некалькі імгненьняў у галаве завіхурылі думкі: «Кінуць цаглінай ці жагнацца? А калі цагліна не дапаможа? He дапаможа, дык буду жагнацца, што б ні было. He дапаможа і гэта — Бог зь ім! Галоўнае — трэба дзейнічаць, рабіць штосьці!» Хто б ведаў, якое супакаеньне імгненна прынесла апошняя думка! Але я тут быў не адзін. Пра тое я неяк і забыўся... Спадар Бухавецкі, спужаўшыся, спатыкнуўся і заваліўся на сьпіну, але хутка ачомаўся. Расьсякаючы вільготнае паветра, буйнапамерная цагліна «хуткай дапамогі» XVIII стагодзьдзя ляцела ў цемру нішыўваходу. Пачулася лаянкавае мармытаньне. Неардынарны жарт Сашы Салаўёва даў свой плён, а сам ён надзіва пазьбегнуў траўмы ад адной з так любімых намі старажытнасьцяў... Мой першы практычны асэнсаваны і добра засвоены ўрок: у любых абставінах, у любой сытуацыі галоўнае — дзейнічаць. Як умееш. Як можаш. Усё астатняе прыйдзе. У тым ліку і заспакаеньне ад дзеяньня, яго асэнсаваньне і аналіз.
КУДЫ ЦЯКУЦЬ РЭКІ?
Акрамя калегіюму мы бавілі час на рэках ці на іх берагах. Сэзон пачынаўся недзе ў красавіку, калі мы сядзелі на берагах падчас крыгаходу. Першыя сьцяблінкі траў на прагрэтым сонцам беразе, крыкі чаек, шоргат і сапраўдныя выбухі ад крыгаў віталі нас як старых знаёмых, А як радавалі першыя веснавыя знаходкі! Мядзяныя і білёнавыя манэткі, шкляныя рознакаляровыя пацеркі, таварныя плёмбачкі, гузікі... Іншы раз у чаканьні такой вясны, калі вільготная зямля на берагах яшчэ была схопленая маразамі, я зь сябрам хадзіў «шорхаць» па апалым лісьці на схілы берагоў Палаты пад так званай Чырвонай гарой. Перабіраючы гэтую лістоту, мы натраплялі на не такія ўжо і цікавыя, але ўсё ж першыя за сэзон знаходкі: дробныя савецкія даваенныя манэты, гузікі царскага мундзіра, запчасткі ад самавараў... Алета на самой Палаце, зь яе маўклівай прыгажосьцю пад засеньню схілаў і супакаяльным шоргатам лісьця на вялізных таполях!.. Восеньню, падчас сапраўдных бураў, таполі шумелі так, нібыта яны раззлаваныя. Дакладней, быццам закінуты дзядзінец вымаўляў празь іх свой гнеў. Да навакольных новабудоўляў прыватнага сэктару Запалоцьця, якія нарадзіліся, жылі дзякуючы ягоным заслугам — прыгажосьці і велічы яго будынкаў, аблогам, па-
жарам, абаронам і цяжкасьцям аднаўленьня, а ўзнагародай яму сталася закінутасьць, якую гэтыя дрэвы хоць неяк прыкрываюць... Жнівеньскі захад сонца на Дзьвіне, звон касьцёла і качкі: яны падплывалі ледзьве не да нашых ног, і мы падкормлівалі іх хлебам падчас назіраньня за павольным сыходам сонца за кроны дрэваў парку. А цішыня на запалоцкіх берагах падчас бабінага лета з павуціньнем на кустах лазы і зжаўцелай травы! 3 полацкіх пэйзажаў мяне заўсёды найбольш уражвалі закаты, асабліва ў сутоцы Палаты. Нават аўтамабільны мост не псаваў таго задавальненьня. I веснавая паводка ў лукавіне Палаты насупраць паўночна-заходняга выступу Верхняга замка. Уся нізіна ператваралася ў сапраўднае возера, што было даволі нязвыкла бачыць, ведаючы гэтыя мясьціны. Але й здаралася такая паводка ня кожную вясну.
Аднак нешта зьмянялася. Мне ўзгадалася кітайскае вучэньне фэн-шуй, зь якога апошнім часам так шмат сьмяюцца і зьдзекуюцца. Там ёсьць такое сьцьвярджэньне, нібыта людзі акрамя іншага падзяляюцца і па арыентацыі па частках сьвету. Прыкладам, існуюць людзі ўсходнія і людзі, што адчуваюць камфорт ад заходняга кірунку. Пра фэн-шуй я даведаўся значна пазьней. Пра захад я ведаў ці не заўсёды. Напрыклад, на ўсход ад мяне можа месьціцца нейкі парк, гай ці што падобнае, а на захадзе стаіць якісь
крыты бляхай ангар ці цагляны барак. Мне проста няма кайфу, калі я паварочваюся на ўсход, што б там ні было. Затое блакітнае неба над ангарам можа ўразіць як ніколі, калі яно на захадзе. Магчыма, і памыляюся, але па размовах з абсалютна рознымі людзьмі здаецца, што «заходнікаў» у нас куды болей. Неяк у адным з дакумэнтальных фільмаў расейскага аўтара Леаніда Млечына пра латыскіх легіянэраў у Другой сусьветнай распавядалася пра нейкага ідэоляга, ці прадстаўніка інтэлігенцыі, дакладна ня памятаю, прагерманскай арыентацыі, які тлумачыў выбар палітычнага і ваеннага хаўрусьніка прыблізна такімі словамі: «Нашы продкі прыйшлі на гэтыя землі з Паўднёвага Ўсходу. Усе нашы рэкі цякуць на Захад, сваёй накіраванасьцю паказваючы, куды і зь кім трэба рухацца Латвіі...» Прапаганда прапагандай, але нешта тут ёсьць падобнае да праўды і ў нашым становішчы. Цікава, што навукоўцы, якія вывучаюць міталёгію, надаючы столькі ўвагі паходжаньню і гісторыям, звязаным з рэкамі, чамусьці так няшмат уважаюць на іх напрамак.
Дык вось, тыя далягляды на захадзе пачалі патроху-паціху прыцягваць да сябе, выслабаняючы зь берагоў полацкіх рэк. Абшараў Полацку ўжо неяк не хапала. Пачало ўзгадвацца і тое, што ў Полацку я не мясцовы. Нарадзіўся ў Наваполацку, а паходжу... Усе мае сваякі былі адтуль, куды я так любіў
глядзець. Хоць, канешне, казаць пра гарадзкога жыхара, што ён аднекуль прыйшоў... Апошнія гадоў 800 — 900 яно толькі так і было, на тое ён і горад.
...Адчуваньне велічы ўсяго таго, што я зноўку бачыў. Пасьля такога патроху пачынаеш асэнсоўваць, як няшмат табе трэба. I што такое твае так званыя праблемы. Нават «сыходзячы» на адпачынак, як няшмат трэба для задавальненьня і аднаўленьня сіл. Кубачак гарбаты з цукеркай, якую можна смакаваць ледзьве не паўгадзіны, назіраючы за навакольлем. Якое задавальненьне прыносіла звычайная луста хлеба з алеем і шчопаццю солі ў выжывальных умовах сярод балот Паўночнага Ўсходу! Ці ведае пра гэтыя простыя радасьці хто-небудзь з сучасных «звычайных працоўных»?
Усё ўжо было інакш. Цяпер сапраўды бяскрайняй была забалочаная восеньская пойма Ўшачы, калі глядзець на яе, узьлезшы на разгалінаваньне сасны, што расла на ўзгорку. Галава кружылася ад таго, якія віражы закладваюць журавы ў гэтай бяскрайнасьці. Як яны не зьнікаюць, не распушчаюцца ў ёй, гэтак імкліва і адначасова мякка разразаючы яе, неабсяжную неагляднасьць? Разьлівы Дзьвіны ў Дзісьне і яе шум на парогах, выспы, асьвечаныя закатам у самой рэчцы Дзісьне, гмах касьцёла... Рэзала вочы вясновая зеляніна на крутых берагах дробных імклівых рэчак Дрысеншчыны. А вецер
на яе бяскрайніх палёх заўсёды быў нейкі асаблівы, не падобны як у іншых месцах.
3 вышыні пражытага было добра бачна, што Полацак і напраўду быў толькі школай. Mae ўніверсітэты мелі куды болей шырокую праграму ва ўсіх сэнсах. Полацак падаваўся нейкім маленькім; яго абшары, колькасьць і плошча «перасоўваемай» зямлі, шчыльнасьць насельніцтва, якое зь вясны па восень адбухала пад кустамі, шпацыравала парачкамі на прыродзе, выгульвала сабак... Ага, вось! Амаль усе мае полацкія ўрокі былі тэорыяй, паказухай. Той жа выпадак у сутарэньнях калегіюму. Канчатковае рашэньне было ўсё ж прынята за мяне маім паплечнікам. Зь цягам часу такія магчымасьці сышлі на нішто, на нуль. Практыка і абставіны, у якіх яе атрымліваў, іншы раз жорсткія нават сваёй пэрспэктываю, не дазвалялі нават спадзявацца на падобны вынік.
Што яшчэ? Вяртаючыся раз за разам у Полацак, я пабачыў чарговую яго якасьць: горад быў, так бы мовіць, памежны. Гэта складалася стагодзьдзямі. Падзелы Рэчы Паспалітай, разрываньне гораду паміж палякамі і саветамі ў 20-м годзе, нарэшце мяжа па Рыскай дамове, пасьля якой Полацак зрабіўся апошнім перадпамежным горадам; апошнім вузлом арганізаванай абароны стаў ён і для немцаў у 44-м.
250 гадоў для народа не такі ўжо і тэрмін, хоць падзеі і могуць зьмяняць як асобаў,
так і народы да непазнавальнасьці за меншы час. Мне ўсё ж здаецца, што зьмены ў людзях паклалі менавіта падзелы. Далейшае панаваньне чужынцаў толькі дадавала нейкія рысы ці штрыхі, але камфортней асабіста я пачуваюся на паўднёвым беразе, які адышоў да рускіх у 1793 годзе. Здавалася б, столькі гадоў, столькі пакаленьняў, нават сучасныя жыхары прыгарадных вёсак — амаль цалкам дачнікі без тутэйшых каранёў, якія нічога ня ведаюць аб сваіх мясьцінах.
Памежнасьць Полацку адчувалася адразу па выезьдзе зь яго ў нейкі бок сьвету. Ну, акрамя Захаду ці Ўсходу, пра якія ўзгадвалася, трэба дадаць, што Дзьвіна напраўду зьяўляецца водападзелам ва ўсіх сэнсах слова. Адчуваньне інакшасьці жыцьця на абодвух берагах заўважалі ледзьве ня самыя «нечульлівыя» з маіх калегаў.