Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў
палявыя нататкі капача
Іван Стома
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 140с.
Полацк 2017
не — нібыта вось-вось пасыплюцца зубы, бо дзясны і нёба скукожваюцца і ссыхаюцца з-за гарчыні. Зубы на паліцу, карацей...
3 дрэваў яшчэ вельмі запомніліся вербы. Ня ведаю, як у каго, а ў мяне яны заўсёды асацыяваліся зь вёскай. Іх ускраіны, полеразмежавальныя палосы і асушальныя каналы заўсёды былі абсаджаныя імі, таму, калі здалёк бачу шэрагі вербаў, заўсёды ўзгадваецца вёсачка. Асацыяцыі зь вёскай?.. Дзяцінства, сваякі і бацькі, пустая халодная хата?.. Я даўно страціў падобныя адчуваньні, бо звыкся глядзець на вёску зьверху. У літаральным сэньсе. Узгоркі Віцебшчыны і паселішчы пад імі дазваляюць гэта.
Калі на такім узгорку расьце лес ці кустоўе, выходзіш на яго ўскраіну і бачыш пад сабой тыя самыя вербы, дахі хат, прастакутнікі агародаў... Вецер даносіць астатнія складнікі вёскі. Гэта пах дыму з коміна і паленага бульбоўніка, скошанай травы, брэх сабак. Толькі вецер неяк дзіўна рашчыняе ў сабе ўсё гэта, робіць мяккім, каб успрымаць усё ненавязьліва і мець магчымасьць непакутліва, не хапаючы, увабраць у сябе данесенае. Там зьнізу кіпіць жыцьцё, якое чамусьці пачынае пры такім назіраньні выклікаць нейкую шалёную радасьць за тых, хто там працуе, лянуецца, бухае, адпачывае...
Я з боку маўклівага цёмнага лесу назіраю за гэтым, назіраю зь іншага, з таго сьвету. Вось што напраўду значыць гэтая фраза! Я
ведаю, што не пайду з таго сьвету да той вёскі — не таму, што нельга — мне проста ня трэба. Адсюль я добра бачу і адчуваю яе, ня хочацца перапыняць гэтае адчуваньне, нават хочацца болей! Ня буду хлусіць самому сабе, я ж такі адасобленік, пайду потым у свой лес выпрабаваньняў і падыду да ўзьлесься, калі трэба набрацца сіл і адпачыць па-свойму.
Гледзячы такім чынам на навакольле, напачатку думаў: «Як плоска мы глядзім на сьвет. Дрэвы — нібыта яны толькі для распалу, ачышчэньня паветра, прыгажосьці? Нібыта адчуваньне таго, што гэта ня так, ня можа само па сабе прасьвятліць нашае нутро, каб глядзець неяк па-іншаму. Для мяне каталізатарам да тых зьменаў стаў страх. Бо якія яшчэ пачуцьці могуць стаць штуршком? I як гэта — зьмяніць успрыманьне празь іх?»
Старажытныя, забытыя паганскія багі, духі ці істоты, малітвы соцень людзей з укладзенай у кожнае слова верай, альбо нешта не зразумелае нашаму сучаснаму розуму, што не паддаецца нашаму ўспрыйманьню, неяк умеюць захоўваць навакольле, атмасфэру вакол паклонных камянёў, на былых капішчах, царкавішчах, прошчах. Узгадалася пра гэта каля вялікага чырвонага гранітнага валуна, што ляжаў на ўскрайку поля. У яго чашападобную западзіну сядала сонца, як і тысячу гадоў таму. Тысячу гадоў! Дваццаць-трыццаць пакаленьняў, барацьба з паганствам, барацьба з рэлігіяй, зь мяс-
цовымі жыхарамі... Тысячу гадоў поле, на ўскрайку якога тысячу гадоў валун, у ахвярнік якога ўжо тысячу гадоў багі самі прыносяць у ахвяру закаты...
Некалі іх стоды, пасечаныя на дровы, палалі на былых малельнях ці плылі па рэках. Вогнішчы ў іх гонар згасьлі, рэкам і крыніцам не прыносілі дароў. На закапаных пад зямлю, залітых асфальтам і бэтонам падмурках былых храмаў, што стаялі ў гарадах, так ці інакш паўстаюць новыя, нягледзячы на крызісы, абыякавасьць, усім падобным перашкодам насуперак. Калі фізычная сьмерць — канчатковае зьнікненьне, чаму крумкачы заўсёды лётаюць над былымі вёскамі, могільнікамі? Бачаць само жыцьцё, пакінутае, складзенае на родныя мясьціны самімі ўладальнікамі ? Ліпы каля вясковай хаты, памятныя зь дзяцінства, заўсёды KimaAi імі, але да нашай хаты яны прыляталі па адным, незаўважна, і толькі за куранятамі,
Зязюлі ў лесе звычайна палохалі сваім раптоўным куваньнем. Ці проста надакучвалі. Прыемным іх сьпеў быў толькі калі чуўся здалёк, і перарывістыя ку-ку, ку-ку... зьліваліся ў адзін цягучы гук. Маімі ж улюбёнымі птушкамі былі так шмат тут згаданыя крумкачы. Нават іх раптоўнае зьяўленьне, карканьне ці шоргат крылаў не палохалі: рэха ад іхніх крыкаў асабліва прыгожа чулася ў зімовым, пакрытым сьнегам лесе, ці па раньняй вясьне, калі яны пяшчотна і
павольна кружлялі над полем па веснавым блакіце неба, зьбіваючыся ў чароды, а чароды распадаліся на асобныя чорныя кропкі. Мо звыкся зь дзяцінства?
Аднак я пачынаю адчуваць нейкія скосыя пагляды пабочных пры размове асобаў. «Што ты тутака гэта пляцеш? Ты распавядай давай пра тое, колькі золата выкапаў, колькі каштуе Жалезны крыж, куды ўсё падзеў?»
Так, дагэтуль размова ішла пра сутнасьць справы, болей паміж калегамі, чым з засумавалымі пабочнымі прысутнымі. Абалонка — рэч таксама істотная, хоць, паўтару, распавядаю я пра ўсё ва ўласным стылі і са сваімі акцэнтамі ў справе.
«ХАБАР»
...Калі я пачынаў займацца сваімі пошукамі, галоўнымі для мяне былі знаходкі, «хабар» — калі на жаргоне. Манэты, падвескі, спражкі, шпількі, пярсьцёнкі, таварныя пломбы, пячаткі, крэсівы і наканечнікі стрэлаў... Хацелася мець усё. Штосьці я знаходзіў сам, штосьці выменьваў на некаторыя рэчы ў калегаў, але ў мяне ніколі не было прагі ці задавальненьня ад куплі-продажу, хоць зрэдку я па магчымасьці і набываў некаторыя рэчы. Зрухі ў адносінах да артэфактаў паклаў вышэйзгаданы «кубік Рубіка» — калегіюм, Там вельмі выразна было бачна, колькі мы страчваем гістарычных каштоўнасьцяў з-за рознага кшталту недахопаў, памылак, вандалізму і гэтак далей. Страты — заўсёды рэч незваротная. Іх можна замяніць нечым падобным, аднолькавым, але што страчана — тое назаўсёды. Са сьлядамі мінулага ўсё яшчэ горш. Таму пазьней я пачаў ставіцца да сваіх збораў як да таго, што будзе захавана безумоўна, пры любых абставінах: зьнікала драўляная забудова Полацка, расьцягваліся на цэглу маёнткі і цэрквы на вёсках, выкарчоўвалася нутро калегіюму, але я сам магу захаваць нейкія рэшткі, знойдзеныя мной, любоўна адрэстаўраваныя і не па танных прамовах каштоўныя для мяне.
Аднак рэчы — далёка не адзінае, што захоўвае гістарычную памяць. Куды каштоўней інфармацыя, якую яны нясуць. У гэтым, да слова, археалёгія падобная да крыміналістыкі: актэфакты й ёсьць рэчдокі. Таму зь цягам часу я пачаў захоўваць і інфармацыю аб сваіх знаходках, што апошнім часам прыносіць куды большае задавальненьне. Знаходкі нібыта выяўляюцца наноў, калі яны з «проста прыгожых», «прышпільных» цукерачных фантыкаў ператвараюцца ў сапраўдную гісторыю на далоні. Звычайна такое стаўленьне выклікае ў калегаў па рыддёўцы ўсмешку, але тут ёсьць што адказаць і ім, і тым, хто правароніў момант з ператварэньнем звычайнага хабарнага землякопства ў асэнсаваны і карысны розным бакам пошук.
Змацаваньнем для такой формы магло б стацца краязнаўства. Карэнныя зьмены ў адносінах да хабару — проста кавалкаў мэталу на паліцы, у стале ці пад ложкам, на рэчы са сваіх ваколіц, якія ляжалі б побач зь сямейнымі фотаальбомамі, дакумэнтамі, рэчамі... Калі, напрыклад, нехта з прашчураў нарадзіўся на тым жа двары, дзе стаіць уласная хата, то звычайная мікалаеўская капейка, у любым стане захаваньня, становіцца замест «шмурдзяка» невялікай такой спадчынай, прадметам, што калісьці згубіў сваяк ці госьці, якія прыяжджалі да яго на баляваньне. Зразумела, гэткая матывацыя зрушыць і да астатніх формаў даследаваньня сваёй
гісторыі, адносінаў да знаходак, узаемаабмену інфармацыяй.
Аднак чаму ж не адбылося падобных зьменаў? Чаму ўсё ў разглядаемай справе так заблытана? Адказ, як і вырашэньне праблемы, болей чым просты: у адрозьненьне ад папер, дакумэнтаў, падручнікаў зямля можа даць праўдзівыя і ўсебаковыя адказы на спрэчныя ці невядомыя пытаньні. Вышэй згадвалася, як атрымліваецца свабода пошукавікамі і пра яе наступствы. Дык якому дзяржаўнаму ладу патрэбны свабодны чалавек, які хоча і можа ведаць, уласна здабываць веды? Уласна карыстацца здабытым і мець жыцьцёвы вопыт з пошукаў, глядзець празь яго на навакольныя падзеі? Мець гонар і ведаць, колькі стагодзьдзяў апрацоўваў зямлю пад нагамі яго сваяк і як завецца ўмова на права валоданьня ёю?
Што да адносінаў паміж «чорнымі капальнікамі» і археолягамі, то хочацца ўспомніць адну фразу, якая бытуе збольшага ў першым са згаданых колаў: «на рыддёўцы ўсе сыдуцца». Прычына тут у адзіным корані, зь якога паходзяць абодва напрамкі.
Як агулам зарадзілася сучасная археалёгія? Пачыналася ўсё са звычайнага марадзёрства, якому ўжо ні многа ні мала за 5 тысяч гадоў і якое ўзьнікла ў старжытным Вавілёне, існавала ў скіфаў і аланаў. У XIX ст. набывае моду хатняе калекцыянаваньне, экспанаты для якога здабываліся з
дапамогаю раскопак курганоў, якія няцяжка было выявіць і мець упэўненасьць у выніку раскопваньня. Зь цягам часу, аднак, паўстала патрэба ў разьвіцьці справы, таму акрамя здабываньня «фантыкаў» пачалося навуковае вывучэньне курганоў.
Калі мне даводзілася чытаць ці чуць нешта аб бюракратыі ў былой Расейскай Імпэрыі, то стваралася ўражаньне, што яна была пабудаваная на даволі простай і трывалай мадэлі: хто плаціць, той і музыку замаўляе. Што за музыка — не істотна, галоўнае, каб плацілі.
Тагачасная інтэлігенцыя, падобна, карысталася гэтым становішчам напоўніцу: нягледзячы на небясьпеку ад распрацоўкі і асьвятленьня пытаньня аб паходжаньні беларусаў, украінцаў, латышоў і літоўцаў, працы на гэтую тэму зьяўляліся, дапаўняліся і крытыкаваліся ў паўстаючых навуковых колах напоўніцу. Ну, як кажуць, у добрага чалавека і дрэнныя рэчы служаць добра — так што карупцыя і марадзёрства былі выкарыстаныя не дарма. Галоўнае — мудрасьць тых навукоўцаў, яны накіравалі ўсё ў патрэбнае рэчышча; ведаючы аб цікавасьці і памкненьнях людзей да пошукаў скарбаў, празе да багацьця, яны проста павярнулі прыярытэты гэтай справы на свой бок, на чым і пабудавалі падмуркі сёньняшняй археалёгіі.
Сучасная археалёгія безь істотных зьменаў зьяўляецца пасьлядоўніцай той, што зарадзілася 200 гадоў таму. Яна зболыпага
грунтуецца на візуальным выяўленьні помнікаў археалёгіі — гарадзішчаў, курганоў, і дасьледаваньні ўжо вядомых аб'ектаў. Мэталапошук, тэарэтычна, мог бы стаць новым вітком у справе. Зь яго дапамогай лягчэй выявіць хутарышчы, зьніклыя дарогі, селішчы, месцы бітваў, ад якіх на паверхні амаль ня маецца ніякіх сьлядоў. Аднак маем што маем, таму сучасныя археолягі, аматары мэталапошуку, марадзёры, краязнаўцы, рознай накіраванасьці гісторыкі ня маюць сёньня ніякай узаемакарысьці, і галоўнае — руху хоць у нейкім кірунку.