Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў
палявыя нататкі капача
Іван Стома
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 140с.
Полацк 2017
Акрэсьліўшыся з больш гістарычнай, чым калекцыянэрска-капальніцкая, формай захапленьня, я пачаў разумець, што адцягненьне зь берагоў полацкіх рэк на палі і лясы было недарэмным. Калі горад дае адказы на такія пытаньні, з боку якіх культур існаваў уплыў на яго жыхароў, зь кім мы гандлявалі, ваявалі, пра дзяржаўны і палітычны лад і яго фармаваньне, быт заможных асобаў, то вёска давала адказы на тое, кім ёсьць большая частка нашага народу па культуры, звычаях, паходжаньні. Па той прычыне пры пераважнай колькасьці раскапанай і дасьледаванай плошчы гарадоў мы мяркуем чамусьці пра гісторыю ўсяго народа. Іншы раз перавага некаторых знаходак ці вылучэньне і акцэнты на іх дае падставу называць Полацак, а разам зь ім і прылеглыя землі «нсконнн славянскнмн». 3 такім жа посьпехам можна зрабіць любы беларускі горад часткаю Кіеўскай Русі, Арабскага халіфата ці Лівонскага ордэна.
Апошнім часам сталі кідацца ў вочы і адштурхоўваць адносіны гісторыкаў да дзяржаўных утварэньняў, жыцьця ў іх, асабліва ў ВКЛ. Я, не палохаючыся, магу сказаць, што яны нясуць у сабе нейкае адценьне раб-
скасьці. Пры разгляданьні такіх момантаў усё часьцей чуюцца нейкія апраўдальныя фразы кшталту «а ў нас, як і ў краіне N...», «а ў нас рабілі ня горш, чым у...». Гісторыя вясковага насельніцтва, з усімі яе недасканаласьцямі і дасягненьнямі, нягледзячы на цудоўную зброю, перавагу ў тактыцы вайсковай справы і земляробстве суседзяў, застаецца часткай пакінутага менавіта сваімі далёкімі прашчурамі, таму і здаецца болей цікавай.
* * *
Каб не рамантызаваць, заўважу, што ўсё ж шмат калегаў прыйшлі ў справу дзяля карысьці. Штуршком ддя папаўненьня шэрагаў капальнікаў сталася даступнасьць тэхнічных сродкаў ддя пошукаў, што замяніла зацікаўленасьць, энтузіазм, выпрабаваньні на шляху пошукавіка. Гэтыя фактары сталі адной з прычынаў усталяваньня ў навасьпечаных колах прыярытэтаў: лягчэй проста бессэнсоўна калупаць зямлю дзяля прыгожых фантыкаў, чым напраўду спрабаваць аб нечым даведацца. Але ж гэтая хоць і колькасная большасьць ня дужа і робіць сапраўднае надвор'е ў асяродзьдзі; аднак яна пераважна й асацыюецца апошнім часам у большасьці пабочных людзей з капальнікамі. Ды калупаньне зь цягам часу надакучвае... Пра тое крыху далей.
Мне чарговы раз узгадаліся мае паплечнікі, зь якімі я першыя разы выяжджаў «па
вайне». Наша абсталяваньне ? Зонд з арматуры, «Атлас Внтебской областн», што быў прыдатны толькі для распалу вогнішча, старыя джынсы, школьны пляцак, падручнікі ў якім пасьля мелі пах хвоі, зямлі і вогнішча, і сапраўднае шчасьце — сапёрная рыддёўка.
Тоны зямлі я з напарнікамі прапускаў празь сіта на берагах полацкіх рэк. 3 гэтымі людзьмі зь цягам часу склаліся розныя адносіны, але павага да іх чым далей ад тых падзеяў — тым болей. Гэта людзі, якія акрамя выпрабаваньняў змаглі ў розным ракурсе зірнуць на сваё захапленьне, зрабіць яго сваім ладам жыцьця. Толькі па іх, здавалася б, немагчымых дзеяньнях на прыродзе — ня зьмерзнуць падчас начоўкі на 20-градусным марозе, разьвесьці кастрышча на вадзе — можна ўпэўнена сказаць, што яны не капітулююць і пад іншымі, сацыяльнымі, жыцьцёвымі, якімі там яшчэ абставінамі. Цікава параўнаць іх, упэўненых у сваім з годнасьцю пройдзеным шляху, і «капальнікаў новай фармацыі», якія дрыжаць пры кожным узгадваньні аб нейкіх указах, пастановах... Залежнасьць, панове, залежнасьць — адна з найвялікшых кволасьцяў, яна ёсьць грунтоўным складнікам, неабходным для існаваньня соцыюму, калі вяртацца да напісанага...
Чаму тады, нягледзячы на надакучлівасьць ад зьбіраньня цукерачных абгортак, на розныя пастановы «зьверху», так званае новае пакаленьне не сыходзіць са сцэны? Адказ
ужо гучаў — веды. Але тут ёсьць яшчэ адна складанасьць. Сёньняшняя гісторыя, асабліва цягам некалькіх апошніх стагодзьдзяў, падзялілася на гісторыю-навуку і гісторыюпрапаганду. Сёньняшняя гісторыя пісалася збольшага рознымі Гэбэльсамі, Карамзінымі, Гітлерамі, Тацішчавымі і Сталінымі, яна і ўспрымаецца большасьцю, зьяўляецца самай дасяжнай. Факты нават пра апошнюю вайну, што памятаюць яшчэ некаторыя сваякі капальнікаў, і прапаганда рэзка кантрастуюць між сабой і, вядома, выклікаюць прагу да пошукаў сапраўднасьці.
Становішча значнай колькасьці «маладых» мажліва параўнаць з агоніяй цяжка хворага: жадаючы ведаць праўду аб зямлі пад нагамі, аб сваяках, яны ня маюць патрэбных інструмэнтаў, нейкіх дапаможных фактараў для вывучэньня жаданага, таму часьцяком хапаюць усё, разам, прагна. «Абгорткі», пра якія ёсьць інфармацыя на інтэрнэт-форумах, у навукова-папулярнай літаратуры ці ў падкаваных знаёмых; нешматлікія кнігі сапраўдных гісторыкаў, напрыклад Леаніда Побаля, Людмілы Дучыц, Георгія Штыхава ці Вадзіма Шадыры, зь якіх тая інфармацыя з-за прагі іншы раз выхопліваецца кавалкамі, фрагмэнтамі. Так, распаўсюджаная апошнім часам альтэрнатыўная гісторыя і гістарычныя байкі — адзін з вынікаў імкненьня «хворага да лекаў», альбо вынік ад «навучаньня вызваліцеляў» аб «нстннных арнйцах» ды «нсконнн славянушках».
He скажу аднак, што «стары прызыў» — спрэс непрызнаныя гісторыкі, археолягі, тым ня меней калегі ці канкурэнты, яны пры сваіх назапашаных якасьцях — нейкі ўзор дасканаласьці. Менавіта ім, зь іх «нюхам», даводзіцца без рэклямы, без пантоў знаходзіць і дэтальна «выносіць» невядомыя па ўспамінах бліндажныя гарадкі, яны здольныя толькі ад аднаго «пачуцьця старажытнасьці» без гугл-мэпсаў і GPS-нікаў знайсьці ў самым неверагодным месцы паселішча балцкай эпохі ці часоў ВКЛ. Для таго каб «моладзь» зразумела, што я хачу давесьці пра іх тэхнічныя перавагі, парушу дадзенае ў прадмове слова і працытую пісьменьніка Паўла Каэлья: «Яны шукаюць скарбы, спрабуючы абысьці шлях да іх». Са сваёй званіцы дадам, што адносіны да пошуку як да рыбалкі ці паляваньня не зусім адпавядаюць рэчаіснасьці. Рыба пойдзе на нераст, жывёлы расплодзяцца, a старажытныя рэчы, што вельмі шкада, такіх магчымасьцяў ня маюць. Інфармацыя аб іх тым болей.
Асабіста мяне зачапіла і ўменьне людзей, чыё захапленьне звязанае з гісторыяй, асноўнай якасьцю якіх павінна быць здольнасьць да назіраньня і запамінаньня, ня памятаць нават тых падзеяў, што адбыліся на іх вачох. Як большасьць навасьпечаных калегаў на розныя прапагандысцкія выпады ці «прышыбленыя законы» апраўдваюцца словамі: «Што я такога раблю?», — нібыта
не жылі ў савецкія часы і ня ведаюць словаў «негласно не одобряется». А агулам вынік — галоўным ёсьць вашая ўпартасьць, рукі-ногі і мазгі. Калі тое ёсьць — усё атрымаецца і замацуецца.
Выпрабаваньні, блізкасьць да прыроды робяць шлях да сапраўднай волі лягчэйшым для капальніка, хоць некаторымі звычайныя перашкоды ў справе падаюцца іспытам на трываласьць. Ад маладзёнаў іншы раз вылазяць у сеціва ролікі з «гераічнымі» фарсіраваньнямі раскіслых дарог, пошукаў пад залевай і да таго падобнае. Тут усё зразумела — хтосьці загартуецца, кагосьці, нарэшце, адкіне натуральны адбор, а нехта прыстасуецца пад зручныя для сябе абставіны. Асабіста мне куды цікавей і складаней уяўляецца шлях да свабоды чалавека з гарадзкога соцыюму, які ў даважак дасягнуў яго без разбурэньня свайго асяродку, нейкімі альтэрнатыўнымі сродкамі і мэтадамі.
Адным з галоўных дзяржаўных інструмэнтаў кіраваньня натоўпам заўсёды была прапаганда. У выпадку з капальнікамі яна таксама мае вялікае значэньне, напрыклад, як каталізатар для зьяўленьня новых людзей у абмяркоўваемых колах ці іх зносінаў са зьнешнім сьветам, але што тычыцца вынікаў яе прымяненьня, то тут сапраўды атрымліваецца найдзіўнейшая куламеса, бо на розныя слаі насельніцтва, на людзей з рознымі асабістымі якасьцямі ды пры розных абста-
вінах яна ўплывае на першы погляд непрадказальна.
Ваеншчыкаў у прапагандысцкіх дакумэнтальных фільмах ці перадачах часьцей за ўсё малююць звычайнымі марадзёрамі. Уся гэтая каляровая балбатня нібыта павінна адпужваць, выклікаць агіду ад убачанага. Але ці паказваюць там пакалечаныя целы тых, хто падарваўся на боепрыпасах, ці іх рэшткі, разьвешаныя па гальлі? Лёсы і цяжкасьці тых, хто атрымаў турэмныя тэрміны? Наўрад ці. Звычайная структура такой перадачы — усё, што трэба здароваму мужыку. Тут рызыка — падрыў на боепрыпасах, цяжкасьці выжываньня на прыродзе. Тут кансьпірацыя, сапраўдная гульня і казытаньне нэрваў — спэцслужбы. Тут здабыча — грозныя і прыгожыя на выгляд ваенныя рэгаліі ды зброя. Што дзяржавам постсавецкай прасторы карысна стварэньне такіх фільмаў — не выклікае сумненьня, хаця б з той прычыны, што праваахоўныя ворганы складаюць таксама людзі і зарабляць ім патрэбна ня меней, чым астатнім. Іншы раз гэтыя гульні нагадваюць мне сытуацыю з нашымі лекарамі, якія ведаюць, як лячыць нейкую хваробу, але ня маюць права пра тое казаць, бо іх заробак залежыць ад выпісанага рэцэпту. Таму, каб падштурхнць пацыента, яны пачынаюць іншы раз неяк нават груба пхаць яго да самастойных пошукаў вырашэньня праблемы. Нібыта дзяржава сама падказвае нам,
як здабываць веды, свабоду, і нават дае ад сябе падрабязны прайс на дадзеныя паслугі. За індывідуумам застаецца права выбару і трываласьці пры сплаце коштаў.
На прыкладзе старыны ці поля прывяду негатыўныя наступствы зьявы. Такая вось сытуацыя... Нейкі са згаданых гісторыкаўкар'ерыстаў (а менавіта яны часьцей за ўсё займаюцца гэтым) піша для галоўнай дзяржаўнай газэты вялікі артыкул аб тым, колькі каштоўных старажытнасьцяў «чорныя капальнікі» дастаюць зь зямлі і як яны шыкоўна з гэтага жывуць.
У той жа час у заможнага чыноўніка з сувязямі ў сям'і вялікае гора: яго дзіця, на якое ён ускладаў столькі надзей, якое, канешне, самае таленавітае і разумнае, падыходзячы да трэцяга дзясятку, нечакана перасялілася ў комп з усімі наступствамі. Авохці горачка! I тут, як прамень зь неба, жонка чыноўніка дастае з паштовай скрыні паратунак у выглядзе той самай газэты з артыкулам геніяльнага «прахвесара», і з жаночай «чуйкай» на свой лад бачыць паратунак для дзіцяткі ў мудрых словах прамоўцы.
— Мікола, я паглядзела ў нэце, гэты мэталюшнік каштуе ўсяго 350 баксаў. Ты на паляну ў нядзелю па 500 убухваеш. Падумай аб сыне.
— Дык не праблема, на...
— Ну глядзі, ён тут піша, яны і зарабляюць на гэтым нядрэнна...
Апошняя фраза нарэшце пераконвае непаслухмянае дзіцятка выйсці ў поле. Але да першай нейкай там латуннай фіговіны, спражкі ці чаго... Ён дакладна ведае — на базары стаіць мужык, які такое скупляе...