Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў
палявыя нататкі капача
Іван Стома
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 140с.
Полацк 2017
Пасьля заявы мужыка з базару, што яму такое не патрэбна нават задарма, спражачка ляціць у сьметніцу, новы мэталюшнік сыходзіць на гэты раз ужо на незваротнае існаваньне разам з гаспадаром у лябірынты сусьветнага сеціва (быў час, калі такая зьява панавала на розных інтэрнэт-форумах; шмат хлопцаў бралі прыборы з завадскім пахам па напалову меншых коштах), а спадар N з гістфаку нейкага паважанага інстытуту губляе з археалягічнага помніка, не пазначанага хаця б кардоннай шыльдачкай, тую крупінку доказаў, якой яму не хапала для таго, каб давесьці апанентам аб пражываньні на селішчы выхадцаў зь нейкіх там плямёнаў у пэўны час, то бок для праўдзівай працы гісторыка. Так, ёсьць гісторыя-навука, а ёсьць гісторыя-прапаганда, і, як бачым, яны не зусім сыходзяцца ў адзінае цэлае.
Зьвярнуся да цяжкасьцяў ці наступстваў справы, зь якіх абывацелю самымі яскравымі пададуцца працоўна-сямейнае становішча і здароўе. Ну, калі вас замялі ворганы, то гэта назаўсёды. I, паўтару, ад дзяржаўнага ладу гэта не залежыць. Рыхтуйцеся, што, згодна з нормамі таварыша фон Клаўзевіца, біць будуць у самае сэрца. Пры патрэбных выпад-
ках інструмэнтамі ўзьдзеяньня будуць акурат ваша праца і сям'я. Аднак фанатыкі з тых, каго я заву сапраўднымі, часьцей за ўсё з-за ўпору на справу і дакладнага веданьня, чаго ён напраўду хоча, не абзаводзяцца сем'ямі, а страта працы ў параўнаньні з перажытымі выпрабаваньнямі ня ўспрымецца як нейкая асабістая праблема.
Так, да слова, прафесійныя хваробы капальнікаў збольшага носяць прастудны характар: застуджаныя суставы, прастрэлы, «мужчынскія» хваробы таксама сталіся звыклымі сярод «зьвіхнутых на хабары». Дуркуватых вось успомніў, дакладней!.. Ня ёсьць рэдкімі і траўмы кшталту пераломаў ці моцных парэзаў, ад працы сякерай у цёмным лесе, напрыклад.
У некаторых чытачоў можа ўзьнікнуць пытаньне: «Ніколі не хацелася адпачыць, заняцца нечым іншым?» Што да іншасьці, то не асабліва. Ёсьць, канешне, тло — справы, якія таксама выклікаюць немалую цікавасьць, як, прыкладам, літаратура, музыка, а яшчэ вельмі хацелася б паспрабаваць сябе ў якасьці кухара. Зацыкленасьці на справе няма, ёсьць прыярытэты, таму стараюся разьвівацца, не стаяць на месцы ў сваім захапленьні, шукаць іншыя формы яго рэалізацыі, напрыклад, узяўся вось нечакана для самога сябе кнігу пісаць. («Звар'яцеў ці што?» — іншы раз сам у сябе пытаюся.)
Праўда, быў неяк настрой кінуць блуканьні «па вайне». Адбылося тое, калі пачалі зьмяняцца формы майго захапленьня — з хабарнай да гістарычнай, калі хацелася ўлезьці ў сутнасьць справы. Падчас міжсэзоньня, праглядаючы нейкія кінахронікі, дакумэнтальныя фільмы пра баявыя дзеяньні і меркаваньні аб падзеях тых часоў, аб палітычным становішчы ў сьвеце, я пачаў разумець, што выраз «палітыка — брудная справа» не зусім дакладны. Дакладней — палітыка і ёсьць брудам. Узгадаць хаця б таго ж фон Клаўзевіца, галоўная праца якога «Аб вайне» паказвае вайну як адну з формаў палітыкі, як працяг яе.
Тут узгадваецца Расоншчына, зь яе прыгожымі маляўнічымі бярозавымі гаямі, палянкамі паміж імі і адзінкавымі соснамі. Па вясьне!.. Але калі пачынаеш чарговы раз высьвятляць нешта ў мясцовых, табе раптам распавядаюць, што тая паляна — вялізная магіла, закіданая пластамі невядома кім і нашто забітых людзей — дзяцей, старых, жанчын... Мяне накіраваў у аўт адказ адной бабулі на пытаньне, хто і нашто мог там страляць тых людзей: «Можа, проста так... Вайна ж была». Мы потым ізноў праходзілі праз тую залітую сьвятлом паляну, цяжка, канешне, сказаць нешта так вось, словамі, але такіх месцаў там, па аповедах калег, мясцовых, ды нават навапалачан, пераехаўшых адтуль ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў таму, хапае.
Ня так даўно выцягнулі з-пад сукна справу Леха Валенсы, высьветліўшы, што ён нібыта зьяўляўся сэксотам. Якая бура ўзнялася! Праўда, у эмаляваным тазку. Валенса пайшоў у асяродзьдзе, дзе адна з самых часта ўжываных формаў дзеяньня — забіваць «проста так». А мо яшчэ ўзгадаць пра маштабы той дзейнасьці, ахвяры якой роўныя яе памерам і коштам? Прайс на капальніцтва, выстаўлены дзяржавай, трэба думаць, ужо здаецца цяжкім, мала хто на тыя кошты пагодзіцца. А тут што? Мы ўжо судзьдзі вышэйшай інстанцыі?
Хаця апошнім часам палітыкі, як і гісторыкі, болей кіпішуюць на выгляд, на прапаганду, праўда, у памерах даволі дробных. Яскравы прыклад, як мы асуджаем рускіх зь іх «победобеснем» і няўмеласьцю вынесьці з Другой сусьветнай нейкі досьвед.
Пра Грунвальдскую бітву чаго толькі не напісана! Колькі было баявых харугваў, адкуль, колькі сьцягоў, тактыка і стратэгія, чаго нахапалі ў трафеі і ў палон... Узгадваецца знакамітая фраза: «Можна выіграць бітву, але прайграць вайну». Такое ўражаньне ад гэтай інфы, нібыта вайну мы здулі, выйграўшы адну тую бітву. Ніякіх карэнных высноваў у працах на гэтую тэму чамусьці няма. Проста абараніліся ад фізычнага вынішчэньня? Толькі колькасьць войска і адзіны манэўр Вітаўта з адыходамі дапамаглі разьбіць адну з мацнейшых ваенных і палітычных
груповак таго часу? Аналягічныя ваенныя задачы вырашалі яшчэ ў жалезным веку абаронцы гарадзішчаў і навакольных селішчаў. Такім чынам, атрымліваецца, сёньня пра тую бітву можна і забыць, колькі такога было, нават і пасур'ёзьней.
Так, манэўр Вітаўта дапамог у перамозе каля Дуброўны. Але вырашальны манэўр быў зроблены яшчэ да сутыкненьня паміж закаванымі ў латы вершнікамі.
Вядомая барацьба паміж Кейстутам і Ягайлам, падчас якой малы Кейстутавіч вучыўся сядаць на каня, трымаць меч, абаронены ад кожнай кроплі дажджу, — усё гэта дзякуючы тым самым рыцарам, на якіх ён той меч і падыме. Але княжыч Кейстутавіч, бацькамі якога, без прымяншэньня, можна лічыць тэўтонаў, зрабіў выбар на карысьць вялікага князя літоўскага, пад рукой якога была зямля і мільёны людзей, што верылі яму і разьлічвалі на яго, вялікага князя.
Сучасным палітыкам не хапае, а іншым разам здаецца, што цалкам адсутнічае ў іх асяродку такая якасьць, як выразны выбар праграмы і палітычнага шляху і — падкрэслю — уменьне ісьці па ім разам з гэтым выбарам. Гісторыкам, падобна, бракуе здольнасьці аналізаваць падзеі і рабіць патрэбны акцэнт у палітычных справах. Па вышэйшым прыкладзе тое добра бачна, аднак сапраўднасьць часьцей выліваецца ў выглядзе «Валенсы-здрадніка». Эмаль на тазку парэпалася...
Прабачце, крыху адхіліўся ад тэмы. Дык вось гэты палітычны складнік вельмі адхінаў ад «копу», ад сутнасьці таго, што я шукаў у тым лесе. Але трэба было вярнуцца ў тую глухмень, як вясеньняя прырода, стары знаёмы лес паварочвалі на іншыя думкі: што ўсе тыя рэчы згублены звычайнымі людзьмі, якія трапілі сюды па-розных прычынах, што на мёртвых выпомшчваць нянавісьць — апошняя справа, што, як ні круці, а падзеі тыя адбываліся на нашай зямлі, хто б іх сюды ні прынёс — яны частка гісторыі гэтай зямлі. Зразумела, адчуваньні ад знаходак — профіль гансаўскага каўпака, навешанага на рыдлёўку, лічбы і клеймы, што вылазяць з-пад глінянага бруду на амуніцыі, ці нейкі абцайхен, што коціцца па зямлі адвалу зь ямкі... «Стойбішча» партызанаў, «народных мсьціўцаў з навакольных вёсак», вось яшчэ...
Разьліковы квіток ад дзяржавы я ўсё ж атрымаў. Абставіны разьліку, выбачайце, фінансавая таямніца. Насамрэч яго атрыманьне зболыпага рамантызаванае, бо разьлік — чыста карысная і не такая ўжо прыгожая ці прыемная справа. I, сплаціўшы «пазыку перад Вялікай Дзяржавай», сам сабе зьдзіўляюся: я замест крыўдві і скісаньня ад шкадаваньня сябе пачаў высьвятляць, якія барышы з гэтага маю я. Напачатку ўсё адбывалася спантанна — яшчэ ня «ўехаў», не асэнсаваў, што адбываецца. Дый наступствы не давалі чакаць праяваў. Аднак, пасварыўшыся з
напарнікамі, якіх я асабіста лічыў прычынай свайго не зусім мяккага «знаёмства з падатказьбіральнікамі», я застаўся сам-насам.
Першае пытаньне, якое я асэнсавана задаў сваёй разьдзьмутай асобе: «Калі лічыць, што гэтыя людзі — прычына маіх няўдач, то з каго спытацца, як яны трапілі ў тое асяродзьдзе і трымаліся там?»
Канешне, каб стварыць сабе хоць нейкую бясьпеку, некаторыя пачынаюць вывучаць, назіраць за мэтадамі працы рознага кшталту ворганаў, неяк шыфравацца. Асабісты вопыт з фразы «на рыдлёўцы ўсе сыдуцца» вучыў, што ня трэба глядзець на археолягаў ці капальнікаў, марадзёраў ці кар'ерыстаў. Калі мы ўжо так любім падзяляць і сартаваць на нейкія кучкі, групы, слаі, то бліжэй тут будзе дзяліць на людзей адэкватных і ня вельмі. Касякі, што робяцца іншы раз прадстаўнікамі розных бакоў пры навучаньні ці атрыманьні вопыту пры нейкіх абставінах і характарах людзей, таксама ня слутуюць канчатковымі крытэрыямі асобаў. Карацей, як па мне, дык трэба проста прыглядацца да кожнага зь людзей, зь якімі сутыкаешся. 3 апошняга я і пачаў.
У чым моц людзей, якія зараз кіруюць краінай? У іх ёсьць выразная мэта -— улада. Яны ня ставілі пытаньняў: колькі, як, чым скончыцца? Трэба прызнаць, тут яны зараз выйграюць. I тыя, хто побач зь імі, таксама. Па вельмі простай, банальнай прычыне
працаўнікі ворганаў маюць перавагу над болыпасьцю незадаволенага грамадства — яны ведаюць цяжкасьці бытавухі, агульнага становішча і пры ўсім веданьні цьвёрда вырашаюць, што іх шлях будзе вось такім; лад у дзяржаве ім спрыяе, і яны асабіста здольныя зрабіць крок да яе. Іх грахі, няпраўды, памылкі — таксама іх выбар, і ў прыняцьці гэтага таксама іх моц. Пры кволасьці такіх колаў, як апазыцыя, інтэлігенцыя, ды сярод капальнікаў таксама хапае індывідуумаў з такімі якасьцямі, якія калупаюцца ў чужых грашках... Гэта ня шлях моцнага чалавека, a хутчэй нават судзеяньне, патураньне, асабліва калі ўлічыць іх стартавыя магчымасьці і апору, якая ў іх ёсьць. Так ці інакш, добра ці дрэнна, але абодва бакі завязаныя на чым? Так, на прыграшэньнях ворганаў ці ўлады.
Выбар шляху кожнага чалавека — выключна яго справа. Таму, нягледзячы на нязгоду і канфлікты, я з павагай стаўлюся да ўсіх людзей, якія цьвёрда вызначыліся са сваім шляхам. Тое, што хтосьці ня можа абараніцца ад супернікаў, пераўпэўніць сваімі перакананьнямі, згуртавацца ці дзейнічаць у адзіноце, прыняць ці зразумець нейкія дзеяньні — праблема тых асобаў. Сутыкненьні зь людзьмі зь сілавікоў паказалі мне, што такое сапраўдная сіла і ўлада ў тых, хто вызначыўся з самім сабой тут і зараз, чаго сіла і воля будуць каштаваць мне і як трымацца з агульным навакольлем на роўных.