Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў
палявыя нататкі капача
Іван Стома
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 140с.
Полацк 2017
У даважак большасьць хутарышчаў, селішчаў, якія і ёсьць асноўным аб'ектам пошукаў, маюць нязначныя па магутнасьці культурныя адклады, іх таўшчыня вагаецца ў межах 0,2 —0,6 м. Пры распрацоўцы ворыўных плошчаў цягам 20 — 40 гадоў, з-за пашкоджаньня тэхнікай і асяданьня глебы пласты «сьціскаюцца»: прыкладам, мне даводзілася працаваць на былым засьценку, дзе цудам захаваліся некранутыя напластаваньні ў 0,6 м шчыльнага, насычанага камянямі і крышанай цэглай слою. На ворыве, празь нейкія 15 сантымэтраў ад краю шурфа, ён ледзьве дасягаў штыка звычайнай рыдлёўкі; вядома, там былі зьнішчаныя стратыграфічныя дадзеныя, нават такія аб'екты, як мацерыковыя ямы і паглыбленьні. Адзіным паратункам у такім становішчы на ворыўнай плошчы таксама зьяўляюцца мэталапошук і паверхневыя зборы.
СТЭРЭАТЫПЫ
АБ КАПАЛЬНІКАХ
Цікавым момантам ёсьць і побытавыя стэрэатыпы аб капальніках і іх справе. Першы — аб незьлічоных скарбах і каштоўнасьцях, нібыта здабываемых пошукавікамі. Калі нехта пачынае даводзіць мне аб такіх рэчах, заўсёды ўзнікае жаданьне запытацца: «Колькі кашалёў з далярамі за гэты год ты выкінуў у сьметнік?», «Колькі смартфонаў кінуў у траву з-за таго, што несьці цяжка было?». Большасьць знаходак, калі пераводзіць іх у сучасныя рэчы, — гэта гузікі з кашуляў, клёпкі ад джынсаў, розная біжутэрыя шырокага ўжытку ці ўвогуле сьмецьце кшталту пластыкавых бутэлек альбо бляшанак ад кансэрваў ці піва. Я не асабліва ведаю статыстыку, калі такая і існуе, але большменш каштоўныя знаходкі будуць складаць недзе ня болей за 10 адсоткаў ад агульнай колькасьці, а адносная распаўсюджанасьць на інтэрнэт-форумах тлумачыцца тым, што менавіта іх, як найбольш яскравыя, выстаўляюць для азнаямленьня, атрыбутацыі ці на абмен.
Коратка спынюся і на такой тэме, як гандаль рарытэтамі. Такое азначэньне не зусім дакладна адпавядае становішчу: пад продажам, ці калі шырэй — гандлем, хаваецца абмен на грошы як на найбольш унівэрсальны
сродак. Большасьць капальнікаў займаюцца накіраваным зьбіраньнем рэчаў: пярсьцёнкі, культавыя рэчы, паясавы набор, нумізматыка... Таму абмен на ўнівэрсальны сродак дзяля спрашчэньня падобных апэрацый тут апраўданы. Іншая рэч — вываз артэфактаў за межы краіны.
Тут таксама куды болей стэрэатыпаў, чым аддюстраваньня фактаў. За мяжу, улічваючы рызыку ці выдаткі на афармленьне, вывозяць у асноўным антыкварыят, бо нешматлікасьць і нестабільнасьць паступленьня камерцыйна каштоўных рэчаў ад капальнікаў адхіляе тых, хто займаецца падобным бізнэсам. Каталізатарам для продажу паміж самімі капачамі зьяўляецца зацікаўленасьць, а яна, па аб'ектыўных прычынах, галоўным чынам залежыць ад, так бы мовіць, рэгіянальнасьці.
Мне самому даводзілася бачыць на інтэрнэт-аўкцыёнах высокамастацкія па выкананьні элемэнты анцкага паясавога набору са срэбра, якія спрабавалі прадаць у Беларусі, але попыт на іх не падвысіўся, нават калі пачалі «дубасіць» па коштах. Тое ж адбывалася нават з аналягічнымі, куды болып рэдкімі рэчамі з Крыму, але зробленымі ўжо з золата, з эмалямі і ўстаўкамі з каштоўных камянёў. Ды што там пра Крым, калі нават знаходкі па раньнесярэднявечных упрыгожаньнях з Паўночнай Беларусі, што цалкам адпавядаюць балцкім, не выклікаюць зацікаўленасьці на Палесьсі, дзе ў тыя часы
больш панавала славянская матэрыяльная культура.
Але ня буду асабліва на гэтую тэму, бо тут я ня вельмі дасьведчаны, дый свае адносіны да «копу» і знаходак, адносіны да справы агулам я выказваў вышэй.
Калі коратка спыніцца на шкодзе, якая наносіцца гістарычнай спадчыне, то тут таксама «на рыддёўцы ўсе сыдуцца». Шкода ад марадзёраў ці парушальнікаў заканадаўчых нормаў цалкам адпавядае стратам ад дзеяньняў «гісторыкаў»-кар'ерыстаў, якія, каб ня мець праблем, не зьміргнуўшы вокам падпісваюць паперкі аб адсутнасьці гістарычнай каштоўнасьці будынкаў узростам 1,5 —2,5 стагодзьдзя ці аб зрыцьці часткі гарадзішча пад ЛЭП альбо дарогу.
Збольшага ўяўленьне аб капальніках фармуюць СМІ, асабліва пра пошукавікаў па вайне. Ня буду займацца іх выкрыцьцём ці апраўданьнем, дадам толькі некалькі фактаў.
Існуе міт, што большасьць ваенных трафеяў — з магіл ці трупаў. Уся ваенная прадукцыя таго часу — шырспажыў на адзін раз, таму якасьць яе выкананьня даволі нізкая. Сплавы, зь якіх рабілі жаўнерскія кацялкі, флягі, каскі, і ў добрай зямлі захоўваюцца ня вельмі добра. Хімічныя рэакцыі пры тленьні цела паскараюць і павялічваюць моц такіх працэсаў, таму рэчы з трупаў амаль заўсёды захоўваюцца як кавалкі мэталёвага тлену. Гэта тычыцца нават каразійнатрывалых
сплаваў манэт, асабістых рэчаў ці ўпрыгожаньняў.
Узнагароды, большасьць зь якіх складаюць так званыя «абцайхены», то бок кваліфікацыйныя знакі Германіі, за штурм, раненьне і таму падобныя, рабіліся з «крыгсмэталу» на грунце цынку, таму яны ніколі не трапляюцца бязь нейкіх рэльефных ці контурных стратаў нават у нізкакіслотнай глебе.
Знаходкі па вайне выяўляюцца збольшага ў верхніх дзірванных пластах глебы. Гэта згубленыя ці наўмысна кінутыя падчас сутыкненьняў ці манэўраў рэчы. Пры глыбінным пошуку найлепшы вынік дае раскопваньне рэштаў жылых памяшканьняў: зямлянак, бліндажоў, ямаў пад палаткі.
Байкі пра зброю, трэба заўважыць, нясуць немалую долю праўды, але ёсьць адно але: яны адносяцца недзе да 60 —80-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Як у вяскоўцаў, так нават і ў розных дурняў з гораду ўжо ёсьць ці вопыт, ці разуменьне: калі ня хочаш, каб набой даведаўся, што ў цябе ўнутры, ня трэба высьвятляць, што ўнутры ў набоя.
Па-першае, боепрыпасы 70 —80-гадовай даўніны не падыдуць да сучаснай зброі. Па-другое, калі па тэлевізіі вы бачыце прыгожы малюнак, дзе выцягнугая сапёрамі мінамётная міна з балота захавала фарбу і надпісы, то гэта ня значыць, што яна ўсё яшчэ мінамётная міна. Нямецкая прадукцыя часоў вайны, прызначаная менавіта для армейскага
карыстаньня, — ад шкарпэтак да рэактыўнага самалёта — мела тэрмін прыдатнасьці ў 25 гадоў складскіх умоваў захаваньня. Зь нямецкай акуратнасьцю, пры зыходзе тэрміну ці неспрыяльных умовах, яна пачынала псавацца: боепрыпасы станавіліся альбо небаяздольнымі, альбо непрадказальнымі ў паводзінах. Прычына — нямецкая выбухоўка ці дэтануючыя рэчывы былі вырабленыя зь сінтэтычных матэрыялаў. Праз тыя 25 гадоў патрэбных умоваў захаваньня ўсё адно пачыналіся хімічныя рэакцыі, а цяпер уявіце тое ж, але з захаваньнем гэтай дрэні пры рэзкіх перападах вільготнасьці, тэмпэратуры, рэакцыях з мінэральнымі ўтрыманьнямі ў глебе?..
Савецкія боепрыпасы хоць і начыняліся болып прымітыўнай выбухоўкай, вобразна кажучы, з гаспадарчага мыла і салетры, небясьпечныя з-за якасьці. Галодныя ленінградскія дзеці наўрад ці маглі вырабіць замерзлымі рукамі без патрэбнага вопыту і навучаньня нешта прыдатнае для зброі, куды болей тое падыходзіла толькі для кадраў прапагандысцкай кінахронікі.
Між іншым, самі ветэраны неаднойчы ўзгадвалі ў мэмуарах аб падобных здарэньнях. Мне асабліва яскрава запомніўся выпадак з кнігі нямецкага шараговага жаўнера Бэна Цызэра «Дарога на Сталінград», дзе ён распавядае, як падчас рускага артабстрэлу набоі траплялі ў кінутыя ракеты ддя кацю-
шаў, але яны не дэтанавалі з-за пашкоджанасьці трыццаціградуснымі маразамі.
Што да зброі... Асабіста мне на вочы трапляліся толькі нейкія вырабы зь яе. Пасьля вайны рукастыя мужыкі не ў апошнюю чаргу цягнулі яе дахаты, каб нешта змайстраваць для гаспадаркі: нейкія засаўкі, мэханізмы... Тут лепей падыходзіла менавіта савецкая, бо яна была зь якаснай сталі і яе можна было апрацаваць на саматужных станках і абточках. Нямецкая, з моцналегіраваных сталяў ддя той справы была непрыдатная. Канешне, наўрад ці хто з тагачасных маладых хлопцаў, браканьераў ці каго падобнага, грэбаваў бы і яе прамымі функцыямі. Але каб зразумець канчаткова сучаснае становішча са зброяй таго часу, паназірайце ці паразмаўляйце з паляўнічымі, што наладжваюць свой рыштунак перад выхадам у лес. Як яны сочаць за збоем кожнай дзясятай долі мілімэтра кольцаў у ствале ружжа, наладжваюць прыцэлы... Шырокаму колу нядрэнна было б дзяля параўнаньня пабачыць і ракавіны ў ствалах трохлінеек, і сквазныя «сьвішчы» ў іх магазіне.
Аднак чаму рыштунак і асабістыя рэчы, тэарэтычна патрэбныя (у нас жа ўсё калінебудзь куды-небудзь і прыдасца), працягваюць ляжаць у лесе ледзьве не на паверхні? Вядома, пасьля вайны людзі баяліся нават блізка падыходзіць да месцаў баявых дзеяньняў з прычыны падарвацца на нейкай
гідоце, а таксама і шматлікасьці галоднага звяр'я, што кармілася з палеглых...
Незабыўная бабуля з-пад Віцебска, што дала нам мянушку дуркуватыя, распавядала, як сапёры вымушалі хадзіць цывільных толькі па агароджаных калючым дротам сьцежках, і іх забароны не былі нейкай шызой, у чым упэўніваліся тыя, хто выжыў побач зь іх парушальнікамі. Па гэтай жа прычыне мясцовыя вымушаны былі начаваць пад адкрытым небам, хоць кінутых цёплых і трывалых зямлянак было колькі заўгодна. Кожны, хто бываў у такім лесе з мэталюшнікам, пацьвердзіць, што размінаваньне гэтых месцаў скончылася яшчэ 40 — 50 гадоў таму. Лясы Паўночнага Ўсходу, разам з той закінутасьцю, прыгнятальнай балотнай пустэчай, абцягнутай пахам сьмерці палеглай травы, пад нагамі, найболей гостра стваралі тое «пачуцьцё вайны».
СЬМЕТНІЦЫ АДКРЫВАЮЦЬ
УСЕ ТАЯМНІЦЫ
Да больш прыемных рэчаў, надакучыла ўжо пра мярзоту розную... Дык вось, асобная тэма — сьметніцы. Гэта сапраўдны вырай як ддя любога археоляга, так і капальніка. Тут ужо, безумоўна, кожны знойдзе тое, што шукае: ад рознага цікавага барахла да інфармацыі пра колішніх прысутных тут асобаў. Іншы раз, падчас самастойных раскопак сьметніц, узнікала пачуцьцё жалю, што побач няма мацёрага такога журналюгі-«жаўтушніка»! «Са-а-амыя надзейныя сьведчаньні і пікантныя падрабязнасьці оргій обэр-фэльдфэбэля Ганса і унтэр-лейтэнанта Фрыдрыха ў лясох Віцебшчыны!»; «Вам цікавыя матэрыяльнае становішча і моманты з пагулянак шляхціча N і Вайтоўскага?!» Усе падрабязнасьці іх паўсядзённага побыту, усё тое, што гэтыя асобы хацелі забыць ці схаваць, што ім было патрэбна і ад чаго яны пазбаўляліся, лепей за любыя фаліянты і архівы захоўвае зямля і гэтыя вось ня вельмі (хаця зь якога боку глянуць) прыемныя аб'екты. Так, іншы раз, канешне, узьнікае разуменьне, што павага да асобы ўсё ж павінна захоўвацца, таму хай застаецца такая сабе «лякарская таямніца», і я ня буду дужа распавядаць пра канкрэтныя выпадкі, але распавяду пра агульнае становішча,