• Газеты, часопісы і г.д.
  • Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў палявыя нататкі капача Іван Стома

    Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў

    палявыя нататкі капача
    Іван Стома

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 140с.
    Полацк 2017
    29.69 МБ
    яе, ужо збіраўся распавесьці, як яму прасьцей трапіць да сваіх, толькі дзе там — не чакаючы маіх тлумачэньняў, хлопец «даў па пятках»... Нарэшце ўва мне ўсплыло пачуцьцё ўдзячнасьці да нашай афіцыйнай прапаганды, што малюе нас як крымінальнікаў, забясьпечваючы нам спакой хаця б у лесе! Пазьней, у тым жа лесе, неяк двое грыбнікоў-пэнсіянэраў, муж і жонка, падышлі да ўжо вырытага мной акопа, на доле якога я калупаўся амаль у ляжачай позе. Яны зь цікавасьцю паглядзелі на мяне, і раптам жанчына выдала перл: «Хлопчык, чаго ты тут рыеш? Рыць трэба каля возера, там зямля вільготная, а тут пясок сухі зусім, чарвей няма! Ды і глыбока так!» Кожны бачыць тое, што яму ўяўляецца.
    ВЯСКОВЫЯ I ГАРАДЗКІЯ
    Менавіта «на копе» я пабачыў і адчуў розьніцу паміж вясковымі і гарадзкімі жыхарамі. Першае, што кідаецца у вочы, — розьніца паміж розумам і мудрасьцю, якой валодаюць вяскоўцы. Пра гэта, канешне, можна разважаць і апавядаць гадзінамі, але з уласнага вопыту скажу, што ў мяне ніколі не было канфліктаў зь вяскоўцамі падчас працы. Калі гарадзкі жыхар болыіі падкаваны ідэалягічна, ён менш заняты чымсьці ў адрозьненьне ад селяніна, то зь вясковымі ўсё інакш, тым ня менш, і з пралетарамі на нажах на маёй памяці я размаўляў разы два, ня болей. Хоць сяляне і глядзяць тыя ж перадачы па дзяржаўным тэлебачаньні (да слова, на вёсцы амаль адзіная і безальтэрнатыўная інфакрыніца), гэта ўсё не ўспрымаецца імі, бо па сутнасьці супярэчыць нормам іх жыцьця. Крывадушнасьць, жорсткасьць, нахабная хлусьня — усё гэта проста не прыжываецца.
    На вёсцы да маіх таптаньняў па полі таксама не заўсёды ставіліся прыхільна, але ў такіх выпадках людзі падыходзілі, каб на свае вочы пабачыць і разабрацца, што гэта за такі «чорны капальнік». Пастухі, трактарысты, простыя сяляне... Што на вёсцы, што ў горадзе незадаволеныя часьцей за ўсё проста абыходзілі нас, зрэдку касавурачыся ці нешта мармычучы.
    Аднак найбольш яскравым для мяне стаў выпадак на Полаччыне. Я даўно «з апетытам» паглядаў на адзін агарод, зямля на якім была нашпігаваная керамікай, і аднойчы сарваўся: плюнуў на ўсё, сабраў мэталюшнік і засяродзіўся на справе. На даляглядзе, вышэй за тое ворыва, стаяў дом, летнія крэслы і тапчаны пад ім, там нехта адпачываў, і, зразумела, мяне замялі:
    — Саня, на тваім агародзе золата шукаюць!
    — Ах... зь ім, хай шукаюць!
    Падобна, адной з прычын незацікаўленасьці да ўсякіх там афіцыйных дэкрэтаўзагадаў зьяўляецца наш мэнталітэт. Агулам беларусы — даволі адасобленыя, такія самі ў сабе людзі. He падобныя да немцаў, зь іх парадкам у стройных калёнах, да рускіх, здольных зьбіцца ў бязьлікую арду, ці палякаў, здатных «выйсьці шчыльнымі радамі» за свае ідэалы... Менавіта таму мы заўсёды сяліліся хутарамі, нават вёскі складаліся з хутароў. Мне здаецца, тут і хаваецца адказ для гісторыкаў, чым жа быў партызанскі беларускі рух: калі ў лесе былі тыя ж «краёўцы», яны засядалі ў ельніку. Калі ў лесе засядалі беларусы, то кожны пад сваёй елкай. Мая бабуля, родам з ушацкай вёскі Пад'язеньне, калі чытала «Народную волю», заўсёды касавурылася пры згадках біяграфіі Васіля Быкава, a дакладней таго, што ён нібыта нарадзіўся ў вёсцы Бычкі. «Ён жа нарадзіўся на хутары,
    ну хто гэта піша, што ён зь вёскі!..» Маюць рацыю тут напраўду ўсе. Беларуская вёска, сапраўдная, не кранутая рознымі рэформамі і калектывізацыямі, болып падобная да супольнасьці хутароў, інакш кажучы, тут разам сабраліся ўсё адасобленікі. У навуковай літаратуры існуе азначэньне «вёскі з кучавой пляніроўкай», а пачатак канца, так бы мовіць, ддя іх паклала знакамітая ў навуковай гістарычнай літаратуры аграрная рэформа — Валочная памера. Але тое ўжо так, да слова.
    Дык вось, ізноў да капальніцтва. На маёй вёсцы азначэньне «чорны капацель» да мяне падобных не ўжывалі ніколі. «Хлопцы капейкі (золата) шукаюць»... «Ахтотакія «чорныя капацелі»?» — «Ну, гэта тыя, хто снарады ішчуць, ну аружые там усякае», «Хто магілы рые, золата з зубоў здымае»... Неяк ехаў са сваяком празь вёску Кульнева на Расоншчыне, праяжджаем паварот на замчышча Сокал на рацэ Дрысе.
    — Во тут яны заўсёды і езьдзяць.
    — Хто? — пытаюся.
    — Ну, гэтыя, такія, як ты...
    ...Вёска, нават напаўзакінутая, заўсёды выглядае неяк паўнавартасна. Коратка кажучы, тут жывуць людзі, якія тут нарадзіліся, і якія нарадзіліся, каб быць тут. Калі я езьдзіў зь кімсьці па раёне і раптам вяртаўся ў горад, заўсёды кідалася ў вочы гэтая вясковая натуральнасьць і «гумовасьць», нейкая прыкле-
    енасьць да навакольля катэджных пасёлкаў і «крыху падноўленасьць» вёсак прыгараду. Што найбольш убілася з назіраньняў — бусьлянкі. Я амаль ніколі не заўважаў іх, сымбаляў шчасьця, нават на электраслупах, у гэтых, як іх называюць, «царскіх сёлах», дзе нібыта жывуць заможна і шчасьліва. Ня буду шмат пра дрэннае, але самай жудаснай ва ўсіх сэнсах «нацыяй» зьяўляюцца дачнікі. Бог, асьцярожнасьць ці што там яшчэ ратавалі мяне ад іх...
    Як ціха, незваротна адыходзіць вёска! Неяк я быў у такой, на Ўшаччыне. Глухая, удалечыні ад дарог, адзьдзеленая лясамі, палямі, каналамі... Мы зь сябрам зайшлі ў адзін дом на ўскрайку. Дома як такога ўжо не было — у ім выпілілі сьцены. Засталіся толькі вянцы, на якіх нейкім цудам трымаўся дах. Я зайшоў праз такую сьцяну ўнутр. Печ са зьнятымі чыгуннымі засланкамі, сталы, лаўка, скрыня...
    Сёньня часьцяком даводзіцца чуць аб разбурэньні гістарычных помнікаў, аб іх занядбаньні. Аб тым, як мала ім надаецца ўвагі і клопату. А хто будаваў тыя цэрквы і камяніцы? Я тады, стоячы пасярод гэтай «хаты», уявіў, як пячнік, які клаў гэтыя печы, паехаў у Лепель ці Ўшачы, як ён, адпрацаваўшы там, быў адрэкамэндаваны ддя працы ў губернскі Менск і клаў падмурак Чырвонага касьцёла, пра пачатак разбурэньня якога пачалі біць у званы і шукаць дапамогі. Памяць пра веліч-
    ныя будынкі, пра фундатараў, уладальнікаў яшчэ хоць неяк захоўваецца. Імёнаў сялян, што мясілі гліну, вазілі лес і цэглу ддя будаўніцтва і рыштаваньняў, не аднавіць. Мо гэта і ня трэба. Але тое, што захоўвала для нас маўклівую памяць аб іх, таксама чыіхсьці бацьках, паціху сыходзіць за гаспадарамі ў зямлю. Тым ня менш шукаць карані праблемы ніхто не зьбіраецца, бо на карані не загоніш турыстаў, каб выставіць на панэль нейкую чарговую адметнасьць нашага краю і па-сутэнёрску зарабіць на ёй.
    Каб словамі можна было давесьці, што адчуваеш ад тых адметнасьцяў! Ад невялічкіх вясковых перакошаных лазенак, якія стаяць на краі вёскі сярод пустазельля; падыходзіш так зь лясной дарогі раніцай і бачыш у тумане іх дахі з дранкі ды крывыя цагляныя коміны, нібыта нейкае жытло чараўніцы ці хатка на курыных ножках, што прысела на адпачынак! Вясковыя хляўкі з шэрага дрэва; я дакладна памятаю зь дзяцінства, што яны былі самым улюбёным месцам ддя гульняў, і іх сьцены з вытачанымі шашалем іерогліфамі можна было вывучаць гадзінамі, як і невядомае рознае, Бог ведае зь якіх часоў кінутае гаспадарчае прычындальле.
    Язык не паварочваецца сказаць, што вёска памірае. Яна вяртаецца да таго, з чаго была створана, сярод чаго існавала — вяртаецца да прыроды. Як горад, яна не наносіць такіх ранаў зямлі і навакольлю. He застаецца
    штучных валоў і равоў, зямля вольна дыхае, бо не забітая крышанай цэглай, моцнымі, велічнымі падмуркамі, тонамі жалеза...
    Вярнуся да нас, тых, хто працягвае жыць на гэтых закінутых вёсках, езьдзіць па закінутых дарогах, суткамі знаходзіцца ў заціхлых пасьля кананады і гоману лясох.
    ЛЮДЗІ, ВЫВІХНУТЫЯ 3 СОЦЫЮМУ
    Трэба заўважыць, што большасьць сапраўдных капальнікаў — людзі адарваныя, вывіхнутыя, як кажуць, з соцыюму. Асабліва гэта заўважна ў тых, хто ходзіць «па вайне». Менавіта таму іх так прэсуюць усе ворганы бясьпекі, прапагандысты, уся дзяржаўная машына агулам. Так, менавіта з гэтай прычыны, а не з-за нейкіх грудкоў іржы, што калісьці былі зброяй, ці напаўрасьцярушаных набояў, не прадказальных у сваіх паводзінах мін, патронаў ці гранат.
    Няцяжка заўважыць, што ў любой як сучаснай дзяржаве, так і існаваўшай у апошнія два стагодзьдзі, выцясьнялася такое разуменьне, як асоба, чалавек, і замянялася азначэньнямі «соцыюм», «грамадства», «натоўп» ці іншымі формамі чалавечага статку. Пры гэтым ня мае істотнага значэньня, аўтарытарны, дэмакратычны ці нейкі іншы лад пануе ў краіне.
    Некаторыя з калегаў па рыддёўцы, ды і сам я, нейкі час тлумачылі (даволі блытана і няўпэўнена), нібыта іх адарванасьць ад грамадства выклікана патрэбаю бясьпекі, патрэбаю спакойна рабіць сваю справу і гэтак далей. Напраўду прычына тут хутчэй ня ў людзях, а ў соцыюме. Яна хаваецца ў
    груньце, на якім ён трымаецца, — залежнасьці і страху.
    Справа тут яшчэ ў тым, што людзі ў соцыюме добраахвотна ўсталёўваюць для сябе гэтыя залежнасьці — ад працы, сацыяльнага статусу, грошай... Добраахвотна ўсталёўваецца і страх згубіць усё гэта, але самы жудасны — згубіць канчаткова, назусім. Такое магчыма пры адной умове — сьмерці.
    Асоба, што трапляе ў шокавыя, экстрэмальныя па сацыяльных мерках умовы, раптоўна пачынае бачыць, чаго каштуе тое бруднае павуціньне, у якое ён сам сябе захутаў. Менавіта бачыць, бо так ці інакш мы ўсе пра гэта ведаем, хаця б на ўзроўні падсьвядомасьці. Каб лепей давесьці, прывяду прыклад з такім паняткам, як любоў, да бацькоў хаця б. Мы можам адхінацца ад іх, іншы раз нават дрэнна аб іх думаць, але калі яны па нейкіх прычынах зьнікаюць з нашага жыцьця, мы разумем, што ёсьць сапраўднае пачуцьцё любові. Тое ж з павуціньнем. Ня ведаем, што такое залежнасьць? Што такое самастойнасьць?
    Грошы нічым не дапамогуць на твані за дзясяткі кілямэтраў ад бліжэйшай касабокай хацінкі. Сацыяльны статус — гэта, прабачце, цыраванае фуфло, калі мерзьнеш пад восеньскай залевай, месячы наліплую на гумовыя боты палявую гліну, і ня бачыш усяму гэтаму канца-краю з-за сапраўднай вадзяной сьцяны безь якой-кольвечы мяжы і верхавіны.
    Працаўладкаваньне ня дасьць сапраўднага пачуцьця волі, пачуцьця, што ўсё залежыць толькі ад цябе. Гэта і ёсьць сапраўдная свабода — калі ты адзін пасярод поля ці лесу, дзе напраўду пачынаеш разумець, што толькі ты можаш нешта зрабіць ці не рабіць нічога, што свабода толькі твая і толькі ты можаш даць яе сабе, і яе непрыманьне, жах перад ёю і ёсьць адзін са складнікаў соцыюму, што змушае нас захутвацца ў павуціньне залежнасьцяў... Страта залежнасьцяў — першая небясьпека ддя любой, нават самай дэмакратычнай дзяржавы.