Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў палявыя нататкі капача Іван Стома

Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў

палявыя нататкі капача
Іван Стома
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 140с.
Полацк 2017
29.69 МБ
хадаў на некалькі сутак, нават калі ў мяне быў выбар — начаваць пад адкрытым небам ці ў нейкай закінутай хаціне, я заўсёды выбіраў начлег на прыродзе. Холад, начныя іукі, канешне, ня дужа каб... але яны неяк не выціскалі са свайго навакольля. 3 хатамі было інакш. Ня тое каб страх, а нейкая зацятасьць у гэтай цішыні, цемры няспынна напружвала, назірала нябачнымі вачыма за кожным рухам. Я зноў узгадаю калегіюм зь яго адчуваньнем жаху: колькі людзей там пакінула свае цені? Чарговае разуменьне: нярэдка бывае — чалавек чалавеку воўк. Тым ня меней, нягледзячы на таямнічасьць і закрытасьць, мы даволі часта сустракаліся і размаўлялі з рознымі людзьмі, адказвалі на стандартныя, надакучлівыя пытаньні, на вёсцы часам зьяўлялася і неабходнасьць самім аб нечым пытацца ў мясцовых.
Весьці размовы лепей за ўсё з жанчынамі: мужыкоў часьцяком заносіла. Матывацыяй была багатая фантазія, камусьці трэба зьняць грошы на шклянку, камусьці проста паразмаўляць... Калі ж гутарыш зь якой старой бабуляй на вёсцы, іншы раз захапляешся гэтымі людзьмі — як праяўляецца ў іх нейкае высакародства, што аддюстроўвае іх жыцьцёвую, уцягнутую з навакольля мудрасьць. Ня ў вопратцы ці знешнасьці, а як у людзей «вышэйшага сьвету»: кожнае слова, міміка, погляд — невыкараняльна закладзена ў іх. Калі яны распавядаюць, так вось седзячы на
лаве, нешта ўспамінаючы, зьвесіўшы счэпленыя рукі, заплюшчыўшы вочы і адхіліўшыся, каб абаперціся на сьцяну дома за сьпінай, нібы ў нейкім траньсе. Яны нібыта не ўспамінаюць, а чытаюць запісаныя ў навакольлі нябачныя нетутэйшаму воку байкі пра карэты Напалеона, магілы шведаў, чортавыя і змяёвыя камяні і схаваныя пад імі скарбы... Мабыць, яны бачаць яшчэ нешта ў тых запісах, калі адгаворваюць хадзіць туды, шукаць тыя скарбы, знаходзіцца пасьля заходу сонца каля тых камянёў. Мякка так адгаворваюць, але гэтая мяккая, нібыта няўпэўненая моц у словах — спаралізоўвае.
Асаблівае задавальненьне атрымліваеш, калі проста чуеш ад каго заўтодна мясцовыя байкі і паданьні, пра якія чытаў недзе ў навуковай ці краязнаўчай літаратуры. Чуеш, як курганы называюць францускімі магіламі, як нейкі пан жыў на гарадзішчы жалезнага веку, альбо як мне даводзілі ў Полацку, што знакаміты па царскіх паштоўках млын на Палаце пад Спаскім — нямецкая электрастанцыя, якую будавалі палонныя. Тое самае задавальненьне, калі глядзіш нейкую кулінарную праграму па тэлевізіі, а потым сам спрабуеш прыгатаваць пабачаную страву.
«ДУРКУВАТЫЯ ПРЫЕХАЛІ»
Падзея, якая згадваецца найчасьцей, зразумела, апошняя вайна. Калі пытаешся ў мясцовых, дзе тут што было, першае, што ўспамінаюць, -— партызаны, немцы ці нашы адступалі... Тое ня дзіўна — апошняя катастрофа такога маштабу яшчэ доўга будзе захінаць ціхае мірнае жыцьцё і рамантычныя легенды аб навакольным сьвеце.
Мне запомнілася бабуля майго напарніка, якая агулам добра нас прыймала ў сваёй хаце пад Віцебскам, калі мы выбіраліся туды «па вайне». Але да нашых пошукаў яна ставілася ня вельмі — згадваецца яе постаць, калі яна сустракала нас на парозе хаты: згорбленая, далонь «брыльком»... «Дуркуватыя прыехалі! Семдзясят гадоў прайшло, а яны ўсё ішчуць! Мы там пасьля вайны жылі, ср...і там, а яны там рыюць! Нашто вам тая ржа? Вось пойдзеце ў армію, дадуць вам аўтаматы, каскі, намучаецеся яшчэ. Дуркуватыя!» Але калі яна нешта і распавядала з тых часоў (падчас заканчэньня вайны ёй было недзе 11 гадоў), то ў сапраўднасьці яе апавяданьняў можна было не сумнявацца. Пра баі, пра жаўнераў розных армій і нацыянальнасьцяў, якія адпачывалі ў іх вёсцы, пра мясцовага «разумнага», што да вайны руйнаваў цэрквы, a пасьля павесіўся без дай прычыны.
Аднойчы, калі мы раскопвалі чарговую зямлянку на беразе ручая за вёскай, яна нечакана падышла да нас.
«Во ў гэтай зямлянцы мы жылі, во ў гэтай была баня. А там жыў туберкулёзьнік, ён усё ў банкі кансервныя пляваў... Вы не капайце там». Баню мы знайшлі, але яна крыху ссунулася — апынулася праваруч той зямлянкі, дзе мы рылі. Яна была запоўненая тубамі ад нямецкай зубной пасты, вялізнымі чыгунамі, тронкамі ад станкоў для галеньня... Асабліва мяне ўразіў аповед пра бамбаваньні падчас праслаўляемага «Баграціёну». Савецкія бамбардзіроўшчыкі, якія панавалі ў небе, наносілі ўдары па навакольлі, пад іх трапляла ўсё, што рухалася па зямлі. Па яе аповедах, цяжкапараненыя вайскоўцы абодвух бакоў, ведаючы, што за імі ніхто не прыйдзе, закопвалі сябе ў невялікіх, самастойна вырытых сапёрнымі рыддёвачкамі выемках, але ж, вядома, не маглі закапаць галаву, якая працягвала тырчэць зь зямлі. Калі нарэшце самі жыхары навакольных вёсак, што хаваліся ў ваколіцах, праходзілі паўз палі, то заўсёды бачылі гэтыя вытырклыя пасярод бомбавага ворыва галовы.
Калі ж мы размаўлялі зь мясцовымі, то адно з самых частых пытаньняў ад іх: «Адкуль вы ведаеце, дзе шукаць?» Для такіх людзей вычарпальнымі зьяўляюцца адказы «па мапах», «з кніг ведаю», «старыя падказалі» (хоць апошняе небясьпечна шматчасо-
вай павучальнай размовай ад «гіперпадкаванага» суразмоўцы)...
Ня варта адказваць і «проста ведаю». Іншы раз такія адказы трактуюцца пабочным чалавекам як «ну і нюх у цябе», «містыка нейкая», і што найбольш дастае, дык гэта гадзінныя пакутлівыя спробы растлумачыць такія зьявы. Чаму так?
Па-першае, пра «нюх», Гэта не зусім слушнае азначэньне, хутчэй гэта такое імкненьне ці звычка, як у варон, цягнуць усё, што блішчыць. Кавалкі шкла пад нагамі, камяні незвычайнай формы, круглякі зялёнага колеру... Месцы ж ддя пошуку распазнаюцца часьцей за ўсё спантанна, бо такі ж рэльеф быў, прыкладам, на вёсцы, што знойдзена па тых жа мапах. I такія рэчы адкладваюцца на ўзроўні падсьвядомасьці. Першы прыклад, дарэчві, вельмі добра дэманструе, што нешта тое, што мы апантана шукаем, часьцяком ляжыць пад носам, і справа толькі ў нас саміх.
Па-другое, пра «містыку». Адзін мой знаёмы захапляецца калекцыянаваньнем манэт Расейскай Імпэрыі. Ён распавёў пра выпадак, калі ехаў на чарговы «коп» і спыніўся. Поле, паўзь якое ён праяжджаў, па невядомай яму прычыне выклікала ў яго цікавасьць, хоць на ворыве не было звычайных для такога месца кавалкаў керамікі, побач не было ніякіх вадаёмаў, дый рэльеф не вылучаўся нейкімі асаблівасьцямі. Перасіліўшы сябе, ён усё ж
сабраў мэталашукальнік і выйшаў «прагуляцца». На дзіва, яго знаходкамі сталі шэсьць буйных срэбраных манэт Расеі, прытым даволі рэдкіх.
I няма тут ніякай містыкі ці чагосьці паза межамі разуменьня! «Містыка» — гэта проста прабіваньне ўсё той жа нашай задубелай «як мае быць» таўстаскурасьці, адсутнасьці альтэрнатывы ва ўспрыманьні. Усё на сьвеце пакідае сьляды, і ня варта думаць, нібыта яны складаюцца толькі з кавалкаў керамікі і плямаў чарназёму на ворыве. Спрацоўвае і закон: зь кім пабярэшся, ад таго і набярэшся. Уплываюць людзі, чыім заняткам робіцца мінулае, зь яго рэчамі, сталым пошукам інфармацыі аб тых часах, Асяродак, той самы, што атачаў продкаў, — прырода. Я не магу, аднак, адказаць нават за сябе, што было б, калі б прабіцьцё «скуры» здарылася са мной раптоўна; чарговы раз дзякую за гэта маім страхам, эмоцыям і перажываньням. Падобныя зьявы адбываюцца ў творчых людзей, толькі называюць іх больш звыклым словазлучэньнем — «творчы ўздым». Ня трэба думаць, што такія рэчы — лёс толькі творчых ці роднасных ім асобаў. Ну, прыкладам, як на вялізнай адлегласьці бацькі адчуваюць, што нешта здарылася зь іх дзецьмі? Ці тыя ж блізьняты? Ці, напрыклад, нашыя продкі-земляробы, большасьць якіх, зразумела, не пра творчасьць думалі і ня ёю жылі. Нездарма яны пакланяліся хлеўнікам,
дамавікам, русалкам, зьмеям... Мы звыкліся глядзець толькі на словы — «русалка», «дамавік»... Уяўляць проста міталягічныя вобразы, таўстаскура абараніўшыся як ад іх сутнасьці, так і ад сутнасьці навакольнага сьвету. Менавіта таму нашым менш разьвітым, у параўнаньні з продкамі, сучасьнікам і патрэбна, каб выказаць нейкую больш-менш разумную думку, кулямётнымі чэргамі, па сотні слоў у хвіліну трэсьці паветра і пры гэтым так нічога і не сказаць.
Наш розум, нашыя пачуцьці ня могуць нармальна існаваць без асялка ў выглядзе вельмі спэцыфічных, па разуменьні абывацеля, перажываньняў, што адчуваюць паляўнічыя, капальнікі, падарожнікі... Яны ня толькі глядзяць на іх, але і параўноўваюць... Шмат хто з гэтых людзей зь цягам часу вяртаецца ў цывілізацыю, толькі каб параўноўваць. Як такое магчыма? Мусім прызнаць, што для гэтых людзей іх справа — гэта і ёсьць іх жыцьцёвы шлях. Усё астатняе — тло. Таксама патрэбнае, таксама неабходнае, але ўсё тое на другім пляне, побач са шляхам. Моц такой асобы ў тым, што дэ-факта яна без эмоцый, нікому непатрэбных разважаньняў і апраўданьняў прызнае свае прыярытэты, адсоўваючы на тло сям'ю, працу, нейкія задавальненьні... Робіць свой галоўны выбар. Агулам падсумоўваючы, такі чалавек робіць гэта вольна ад вонкавых меркавань-
няў і ўстановак, паводле сваёй сапраўднай зацікаўленасьці да навакольля, да жыцьця.
Фактычна атрымліваецца станаўленьне на жыцьцёвы шлях. Апошнім часам я ігнарую пытаньне «капацца ў брудзе — твой жыцьцёвы шлях?», бо гэта ўжо ня толькі погляд з-пад згаданай тоўстай скуры. Клініка, карацей. Што на галоўную справу жыцьця, што на тло чалавек глядзіць празь нейкую, скажам, прызму: сямейны — празь сям'ю, бізнэсмэн будзе вырашаць жыцьцёвыя пытаньні па прыкладзе сваіх спраў... Адзін з «сэнсаў рыддёўкі» — глядзець на навакольле і людзей — пастухоў, турыстаў, грыбнікоў, вяскоўцаў, гарадзкіх жыхароў — і размаўляць зь імі падчас шпацыраў з мэталюшнікам. He сказаць, каб такая форма назіраньняў самая частая ў жыцьці, але ж яна на пярэднім пляне. Цікава глядзець і на рэакцыю сустрэтых: у лесе звычайна людзі палохаюцца, зьбягаюць. Быў сьмешны выпадак, калі я аднойчы вылез у сваім тыповым лясным прыкідзе з вырытага акопа і ўбачыў удалечыні нейкага хлопца, што мільгаў паміж соснаў. Ён згубіўся, калі шукаў сваю кампанію, якая балявала недзе на друтой высьпе за балотам, як я зразумеў па яго блытаным, спалоханым тлумачэньні. Я ўсё спрабаваў дапамагчы яму адшукаць сяброў, а ён усё намагаўся даць лататы, хоць я й імкнуўся, як мог, супакоіць яго, маўляў, што не бандыт... Нарэшце мы дайшлі да гаці, і, паказаўшы на