Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў палявыя нататкі капача Іван Стома

Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў

палявыя нататкі капача
Іван Стома
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 140с.
Полацк 2017
29.69 МБ
Падбіўшы свае барышы ад прыгодаў з разьлікамі, я адначасова вырашыў праблему з залежнасьцю ад пабочнага кантролю. Праведзеныя ў цяжкіх умовах часы далі магчымасьць замацаваць разуменьне — толькі ты сам можаш даць сабе свабоду; індывідуум зь лесу раз-пораз вяртаецца ў соцыюм і карыстаецца яго паслутамі, таму трэба ўмець трымаць сябе і ў ім.
Заганная якасьць нашых інтэлігентаў і апазыцыянэраў — ісьці крывым шляхам, як капальнікі, што лічаць наварочаны прыбор і рыдлёўку залогам посьпеху. У сеціве даводзіцца чытаць, што сярод міліцыянтаў шмат, калі ня большасьць, недалёкіх, слабаадукаваных людзей. Цікавыя і мэтады барацьбы з гэтай зьявай — выйсці на вуліцы са сьцягамі, то бок даць міліцыянтам міліцэйскую працу. Адны працуюць са сьцягамі, іншыя — з дубінкамі. Гэта, зразумела, лягчэй, чым напраўду адчуць слабіну ў рэжыме, з элегантнай лёгкасьцю і ўнутранай непахіснасьцю, як і належыць таму, хто дзейнічае розумам, прамінуўшы жывёльную, грубую сілу, знайсьці выйсьце на маладых хлопцаў, якія яшчэ ня сталі міліцыянтамі. Затое калі тыя нарэшце імі стануць, ганьбіць іх, што яны, маючы выбар ддя лёсаўтваральных умоў, не зьвярнулі ўвагі на славутых, якія чым займаліся?.. Падсумоўваючы, ня будзьма забывацца, чым ёсьць палітыка, і на розьніцу паміж ёй і творчасьцю, нейкімі гу-
маністычнымі альбо рэлігійнымі ідэаламі; ня будзьма забывацца, што людзі, якія атрымалі сілу, таксама нечым плацілі за яе — наіўна лічыць, што яны ня будуць ёю карыстацца.
Каб зразумець матывы слабасьці згаданых колаў і іншых, вярнуся да выпадку ў Варонецкім лесе, які паказаў мне марнасьць такой якасьці, як нерашучасьць. Вяртаючыся «з копаў» у цывілізацыю, у людзкі асяродак, я вельмі яскрава ўбачыў такую якасьць большасьці людзей, як адчуваньне сябе ахвярай. Без перабольшаньня, такая ступень нерашучасьці, безадказнасьці, пры ўмовах, аддаленых ад цывілізацыі, азначае пагібель. Яскравы прыклад — заблукалыя і потым знойдзеныя ратавальнікамі пэнсіянэрыгрыбнікі, якія адпачывалі на прыродзе і зьбіліся з дарогі ды заблукалі.
Дзе шукаць яе карані? У хрысьціянскай традыцыі зваць сябе рабамі божымі? У соцыюме, дзе ўсё можна зваліць на суседа, калегаў па працы, на дзяржаву, урэшце, і пры гэтым пратрымацца за іх кошт?.. Пры ахвярнасьці, калі асоба нібыта ня можа дзейнічаць, калі магчыма зваліць усё на лёс, адкуль хто ведае, што выпадак, а што ўласнае дзеяньне? У ахвяры выпрабаваньні ператвараюцца ў праблемы, непралічаныя дзеяньні — у няшчасьці, гонар — у ярмо. Найболып жудасна разумець, што ахвярнасьць спаралізоўвае нашую трываласьць, прагу да змаганьня. Ня рэдкасьць сярод невылечна хворых — за-
мест таго каб выкарыстоўваць апошнія часы жыцьця, мабыць, самыя каштоўныя, замест павагі да іх, замест барацьбы, не для выніку, а для той самай павагі, альбо садзяцца і пачынаюць рыдаць, альбо шалёна і з панікай шукаць пабочнага паратунку ў чым бы там ні было, толькі не ў сваёй волі і сілах. Я бачыў, як паміраюць жывёлы, і сказаць, што іх уласныя высілкі ў кананьні марныя, у мяне не атрымліваецца. Безумоўна, хоць раз у жыцьці нехта бачыў, як яны даюць неверагодны, здавалася б, вынік, у безвыходных сытуацыях. Неяк чуў пра распрацаваную на Захадзе псыхалягічную схему, што адлюстроўвае адчуваньні хворых на рак. Там ёсьць агрэсія, жах, прыняцьце... Ня памятаю дакладны парадак, пяць пунктаў, здаецца. Людзі, якія распрацавалі гэта, без сумненьня адкажуць, што паважаюць сваё жыцьцё.
Сам я ня так і шмат гутарыў з замежнікамі, каб сцьвярджаць, на колькі ў іх разьвіты такі комплекс, але ў беларусаў, з нашай памяркоўнасьцю, ён ужо без усялякіх схем ладнавата зашкальвае. Згадваць усе прычыны, разважаць на гэты конт ужо не надта хочацца... Апошняй кропляй, што канчаткова замацавала становішча, стала несамастойнасьць, добраахвотная залежнасьць насельніцтва ў савецкія часы. Кватэру давала дзяржава, працу — дзяржава, усё даваў нейкі генсек, прэзідэнт, баценька... Беларусы — індывідуалісты, хутаране, мелі ўласны гонар, пакуль
мелі іншыя складнікі ўласнасьці — пабудаваную сваімі рукамі хату, працу на сваёй зямлі і заробленае на ёй, і шкадаваць сябе (хоць паплакацца з гора маглі) проста не было магчымасьці. Празь нейкія два-тры пакаленьні ў пошуках звычайнай самастойнасьці праўнук земляроба дзесяцігодзьдзямі ходзіць як сляпы па палёх і лясох з мэталюшнікам, каб для пачатку атрымаць хаця б больш-менш сапраўднае ўяўленьне аб такім разуменьні, як здабыцьцё хоць нейкай аддухі ў сьвеце спажываньня, бо перакладваньне ці пералічэньне скрынак з макаронамі, перагон чужой падкінутай нафты і выкід адходаў яе вытворчасьці на галаву сваім жа дзецям не даюць нават заробку — толькі падачкі, ня болей, што там пра астатняе казаць...
Вяртаючыся да пытаньня шляху асобы. Трэба сказаць, што пры ўсёй крытыцы большасьць нашай інтэлігенцыі, асабліва пісьменьнікі (па маім, мо і крыху аднабокім, разуменьні), усё ж ня так і збочваюць зь яго.
Як для мяне, найболып выразным ёсьць шлях Васіля Быкава. Прымаў удзел у палітычным жыцьці? Так. Лез у палітыку? He сказаць. Хутчэй змагаўся за сваю Радзіму — за гарматай ці побач з палітыкамі. Аднак жыў і ствараў на шляху празаіка, чым і перамог, зь нейкай паэтычнай элегантнасьцю і жыцьцёва-празаічнай цьвёрдасьцю, нават пасьля фізычнай сьмерці. 3 Быкавым-пісьменьнікам лічацца і ўлады, і рознага кшталту асобы.
Яго творы ў школьных падручніках, яго чыталі ці чытаюць, ведаюць міліцыянты, што ганяюць дубінкамі сьцяганосцаў на вуліцах. Толькі адзін ужо памерлы чалавек, які прайшоў свой шлях, вымушае іх іншы раз крытычна кінуць караценькі, пакутліва-балючы позірк на сябе. Сапраўдная памяць аб ім, падтрыманьне і падмацаваньне яго высілкаў сёньняшняй інтэлігенцыяй?..
...Ня ведаю дакладна, колькі яшчэ засталося мне йсьці сваім шляхам. Але што я вынес з пройдзенага? Мабыць, ідэалізуючы яго, яшчэ не завершаны, паспрабую адказаць, што сталася маім крэда, галоўным рухавіком да дальнейшага руху, вынікам пройдзенага адцінку. Што тут такога цікавага знайшлося з дапамогай мэталюшніка і рыддёўкі.
Я йшоў па шашы вечарам. Калі я прыйшоў дахаты і мы з маці размаўлялі, то яна запытала: «Бачыў, які закат сёньня быў? Нібы выбух у аблоках?» Мы бачылі яго ў небе аднолькава, знаходзячыся на адлегласьці болей чым у трыццаць кілямэтраў адно ад аднаго. Пад тым закатам, праз поле, знаходзілася вялікая вёска. Калі дзень пачаў паміраць, нарадзіліся сотні дробных памаранчавых і сініх агеньчыкаў — запаліліся ліхтары. Калі дзень памёр, на небе запаліліся ў сотні тысяч, мільёнаў болей жыцьцяў-агеньчыкаў — зоркі. Простае разуменьне, здавалася б, — бязь сьмерці не бывае жыцьця.
Мы забыліся на павагу. Катастрафічны падзел на дабро і зло, на добрае і дрэннае... Павага — гэта дзеяньне. Мы наляпілі цэтлік «дрэнна» на холад, голад, хваробы. Але ўсе праблемы ад галавы. Калі холад — гэта холад, без дрэнна і добра, проста ўкладаеш рукі ў рукавы муфтай і йдзеш хугчэй, хутчэй дасягаеш пастаўленай мэты. Калі стомленасьць — проста стомленасьць, можна надаць ёй розную значнасьць у дарозе — хутчэй перастаўляеш ногі туды, дзе знойдзеш нешта яшчэ акром яе, што будзе важней для цябе, і адчуеш сапраўдную каштоўнасьць знойдзенага.
Павага — прыняцьце сьвету. Безь яго разбурэньня, без разбурэньня таго, што не заўсёды намі створана, але што мы можам прыняць ці зьмяніць пад сябе ў сваім сьветапоглядзе. Колькі зьяваў у жыцьці мы назвалі дрэннымі, лічачы, што іх не павінна быць. He павінна быць болей за палову жыцьця? А як жа славутыя « да ста год» ? Як жа часы, здадзеныя без змаганьня, яскравага, захапляючага, памятнага блізкім, на смяротным ложы? На парозе таго, без чаго немагчыма жыцьцё? Дзе ж славутая беларуская гасьціннасьць?..
Чытаючы навуковыя ці мастацкія кнігі па міталёгіі, няцяжка заўважыць, чым жа было старажытнае беларускае паганства — пакланеньне, як мы гэта завем, камяням, рэкам, розным істотам — русалкам, лесавікам, ба-
лотнікам... Прыняцьце сьвету такім, які ён ёсьць, як ён дазваляе карыстацца і жыць побач ці ў сабе. Таму, калі я перачытваў у кнізе Ўладзіміра Арлова «Таямніцы полацкай гісторыі» паганскую малітву славян, дзе распавядалася аб сьвеце як аб добрым і злым, я пагадзіўся з тымі, хто лічыць яе містыфікацыяй. Паганства — прыняцьце ўсяго сьвету з усімі яго існымі і іх ролямі; нечым нават слова пераклікаецца з павагай...
Сьмяротны выбух вялікага сьвятла ў небе, што, павольна паміраючы, зьмяняў адценьні фарбаў, на фоне якіх, нібы песьцячыся ў сагравальна-цёплага колеру коўдры, зараджаліся дробненькія жыцьці, я пабачыў на роўнай асфальтаванай шашы. На шляху, які адной сваёй выразнасьцю, проста гледзячы ў вочы, паказваў, хто зьяўляецца на гэтай дарозе лепшым спадарожнікам. Мне было дадзена пакаштаваць ледзянога жаху калегіюму, паралізуючай панікі ў начным лесе, адчуваньня жыцьця ў жывых сьлядах даўно памерлых продкаў, назіраць палёт жораваў і крумкачоў, па тым самым небе і паветры, у якіх гэта ўсё адбывалася і ў якіх гэта знаходзіцца. Розныя людзі на маім шляху — ніводнага лішняга: калегі, сябры, знаёмыя, суразмоўцы, «задалбатары», супрацоўнікі ворганаў... Зьявы — але кропкай, што растлумачыла перамогі, адыходы, адчуваньні, стала менавіта павага да іх.
2017
ЗМЕСТ
Уступ	3
Як я канчаткова нарадзіўся	6
Езуіцкі калегіюм	12
Куды цякуць рэкі?	21
Першае выпрабаваньне 	27
«Пачуцьцё вайны»	30
Адчуваньне прысутнасьці	34
«Дуркуватыя прыехалі»	38
Вясковыя і гарадзкія	45
Людзі, вывіхнутыя з соцыюму 	51
Прыручыць страх	57
«Хабар»	66
Стэрэатыпы аб капальніках	71
Сьметніцы адкрываюць усе таямніцы	78
«Гарышча»	83
Гістарычныя каштоўнасьці	85
На вокладцы выкарыстана карціна Тацяны Козік «Ня ў нас усё — але праз нас».
Літаратурна-мастацкае выданьне
Стома Іван
Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў
Палявыя нататкі капача
Адказны за выпуск Алесь Аркуш Рэдактар Людміла Шчэрба Кампутарная вёрстка Ларысы Гарадзецкай Карэктар Людміла Шчэрба
Падпісана ў друк 05.07.2017. Фармат 84x108 ‘/32.
Папера афсэтная. Рызаграфія.
Ул.-выд. арк. 3,21. Ум. друк. арк. 5,88.
Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда».
Printed in Poland.
Agencja Wydawnicza EkoPress.
ISBN 978 83 62069 -61-3
Іван Стома нарадзіўся ў 1992 годзе ў горадзе Наваполацку. Дзяцінства правёў часткова ў горадзе, часткова у вёсцы Астравенец Ушацкага раёну. У чацьвертай клясе захапіўся полацкай гісторыяй і пачаў свае самастойныя дасьледаваньні, удзельнічаў у розных конкурсах, алімпіядах, археалягічных раскопках, якія ладзіліся ПДУ. У дванаццаць гадоў упершыню патрапіў у полацкія лёхі. Скончыў наваполацкую СШ №8. Працаваў грузчыкам, сацпрацаўніком, натуршчыкамуПДУ.