• Газеты, часопісы і г.д.
  • Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў палявыя нататкі капача Іван Стома

    Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў

    палявыя нататкі капача
    Іван Стома

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 140с.
    Полацк 2017
    29.69 МБ
    пра інфарматыўнасьць такога калупаньня ў сьмецьці.
    У маёй вёсцы мне шмат разоў па просьбах і так, самі па сабе, распавядалі аб пасьляваенным жыцьці, аб голадзе, ды і пра саму вайну часьцяком. Згадвалі і аб партызанах, якія, па афіцыйным меркаваньні, нібыта былі «народнымі мсьціўцамі», «звычайнымі калгасьнікамі зь вёсак».
    Мне неаднойчы даводзілася весьці пошукі на месцах дыслакацыі партызан, і вось гэтыя сьметніцы ці проста кінутае барахло ў зямлянках дадавалі шмат цікавых падрабязнасьцяў аб іх побыце.
    Што тычыцца дробнай амуніцыі, зброі і алкаголю, то тут яны напраўду куды болей надавалі ўвагі нямецкім трафеям. А з харчаваньнем, адзеньнем... Ніхто ў нашай вёсцы ніколі не згадваў аб ленд-лізе: аб распушчальных канцэнтратах для напоеў, кшталту сучасных юпі, тушонцы ў паўкіляграмовых бляшанках, парцыённых сардзінах з аліўкамі партугальскай вытворчасьці, кансэрваваных пэрсіках і ананасах... Пры гэтым бляшанкі ад правізіі ня тое што ня рэдкасьць, імі ў літаральным сэньсе нашпігаваная ўся зямля на партызанскіх «стойбішчах», іншы раз здаецца, нібы там іх болей, чым аскепкаў ад набоеў ці гранат. Канадскія, ангельскія, імпартаваныя з ЗША гузікі ад шынэляў ці рэшткі самой тканіны ў перакрытых ад кісларода ніжніх слаях запаўненьня зямлянак
    таксама ня ёсьць рэдкасьцю ў партызанскіх зонах. Нешта наш народ, што па клічы партыі змагаўся ў тых лясох, падобна, ня вельмі памятны на такія рэчы ў ваенныя часы, а ўсё нешта сьцеле як ліс хвастом, цень на ясны дзень наводзіць, пра голад і нішчымніцу ў шчасьлівым партызанскім жыцьці.
    Марадзёрства таксама было звыклай справай ддя «народу зь лесу». Зь яго дапамогай зьвязы забясьпечвалі сябе трафейным сталовым начыньнем, якасным парцалянавым посудам, вырабамі з каштоўных мэталаў. Ну не сакрэт, што большасьць са здабытага мсьціўцамі паходзіла менавіта зь вёсак. Між іншым, калі звярнуцца да напояў... Судзячы па бутэльках, самагон ці «наркомаўскія» 250 і паўлітра былі ня вельмі пачэснымі напоямі ддя працоўных. Нядрэнна, судзячы па сьметніцах, ішло нямецкае піва, шампанскае, віны, такія як танная нямецкая барматуха з франтавога пайка, ці дарагія, фірмовыя, у бутэльках з прыгожымі рэльефнымі малюнкамі, «Рыскі бальзам», прыцягнуты немцамі з Францыі лікёрчык зь зялёных чатырохгранных бутэлек. Партызаны, праўда, не падзялялі нямецкую прагу да касмэтыкі: розных крэмаў, ласьёнаў, мэдычных шмаравідлаў. Добрым попытам апроч ленд-лізаўскіх карысталіся і нямецкія кансэрвы, а таксама мяккі сыр тыльзыцер для бутэрбродаў, у тубах, накшталт зубной пасты. Аднак дзяля ісьціны трэба дадаць, што лёгка і дужа ве-
    села ім там наўрад ці жылося. Немцы і карнікі патрабавалі забаваў ня меней, чым у «шчасьліўцаў», сьляды якіх таксама засталіся ў зямлі. Большасьць жытловых зямлянак маюць моцныя сьляды пажараў, іншы раз па рэчах зь іх бачна нейкая прага цягнуць усё, менавіта каб выжыць. Запомніўся выпадак, як у адной з такіх мы натрапілі на абутак з чырвоных (ці не са славутай харугвы?) анучаў і аўтамабільных пакрышак.
    У такія моманты разумееш, што напраўду ёсьць зямля і сапраўдныя скарбы, якія яна захоўвае: толькі там маецца інфармацыя, праўдзівая на 100 адсоткаў. Тыя ж успаміны, а тым болей разважаньні нейкіх людзей, могуць быць праўдай на 80, 99, ці колькі там яшчэ тых адсоткаў, па аб'ектыўных прычынах. Чалавечы фактар працуе бяз збояў.
    Прыкладам, шмат хто чуў такую фразу: «Археолягі па крупінках аднаўляюць мінулае». Прывяду прыклад. Пры раскопваньні кулямётнай ячэйкі мною знойдзена N-ная колькасьць страляных стальных нямецкіх гільзаў калібрам 7,92 мм. Па форме выемкі ад ударніка можна сказаць, зь якой зброі вялася стральба. Па боку, на які яны выкідаліся, можна сказаць, у які бок цэліў кулямётчык. Па мэтале і даце вырабу набою можна прасачыць, не раней якога году адбывалася тая страляніна. Гэта ўсё дакладна вядомыя, стопудовыя, як кажуць, факты. Гэта мае тыя самыя 100 адсоткаў ведаў аб вайне. Сьмешна?
    Каму як. Але тое і ёсьць тыя самыя крупінкі, і колькасьць тут не галоўнае. Там ужо на 80 можна паразважаць, хто сядзеў у тым акопе: немец, які абараняўся, чырвонаармеец з трафейнай зброяй, які трапіў у атачэньне, ці пасьляваенныя хлопцы знайшлі цацку, па кім ці чым гасіў той стралок...
    Калі на вёсцы распавядалі аб партызанах, то яны звычайна стаялі на адной дошцы з эсэсаўцамі альбо карнікамі, якія ў асноўным складаліся з казакаў, «камінцаў» і ім падобных. Саміх немцаў ня дужа баяліся, а да некаторых асобных нават ставіліся прыхільна, успамінаючы нейкія выпадкі па сёньня. Прыкладам, гарбату ці какаву ў дзяцінстве я піў з кубачка тоўстай парцаляны, з адбітым тронкам, падаючы які бабуля заўсёды дадавала: «А з гэтай кружкі піў нямецкі афіцэр...»
    «ГАРЫШЧА»
    У апавяданьні я надаю асноўную ўвагу такому віду пошуку, як раскопкі, але сярод рознага кшталту пошукавікаў існуе яшчэ і так званае «гарышча». Са старых, даваенных ці дарэвалюцыйных хат дасюль выцягваюць розныя жбанкі, рушнікі, прасьніцы і да таго падобныя рэчы. Зацікаўленасьць у такіх пошуках прысутнічае сярод этнографаў.
    Адносіны да такога захапленьня ці працы ў болыпасьці, зь кім мне даводзілася размаўляць, вар'іруюцца ад стрымана-халодных да негатыўных, нават іншы раз у размовах усплывае азначэньне «марадзёрства». Асабіста я ня бачу ў «гарышчы» нічога амаральнага. Гэтыя рэчы не былі згубленыя ці скрадзеныя — яны пакінутыя самімі гаспадарамі. Дапускаю думку, што, даведайся яны аб другім жыцьці таго, што колісь было забыта, што не было магчымасьці вывезьці, што ім самім было не патрэбна, яны былі б збольшага задаволеныя.
    Разумеючы навуковую каштоўнасьць такіх прац, я ня вельмі прыхільна стаўлюся да раскопак навукоўцамі (пра марадзёраў ня буду ўжо і згадваць) старажытных могільнікаў, асабліва курганных. Мне заўсёды ўяўляюцца сучасныя могілкі, асабліва на Радуніцу, пры ўзгадваньні аб дасьледаваньнях курганоў. Уяўляю, як раскопваюць і распранаюць
    сваю бабку ў нейкім калене. Тое, што мы ня памятаем аб прашчурах, якія таксама ляжаць у іх, часам, бывае, і побач з сучаснымі магіламі, канешне, гонару не дадае. Але тое асабістае меркаваньне, тэма даволі балючая і складаная.
    ГІСТАРЫЧНЫЯ
    КАШТОЎНАСЬЦІ
    Сам я, аднак, ніколі не кранаў ніякіх гістарычных ці археалягічных помнікаў. Прычына не ў законапаслухмянасьці — закон што дышаль. 3 маім стаўленьнем да «копу» мне, па-першае, хапала самастойна знойдзеных месцаў, якія распрацоўваў толькі я, а ня нехта там, рвучы яго на паловы — палова ў дацэнта з універа, палова ў мяне падложкам... He цікава! Па-другое, я вельмі добра засвоіў жыцьцёвы закон — абыходзься зь іншымі так, як хочаш, каб абыходзіліся з табой. Гарадзішчы, розныя селішчы — хлеб тых, хто іх выявіў, мне ня вельмі даспадобы, каб нехта разяваў рот на мой кавалак. А па-трэцяе, ёсьць такая істотная рэч, пра якую забылася большасьць капальнікаў, што жывуць у сацыяльна арыентаванай дзяржаве, як калектыўная адказнасьць. Алошнім часам, праўда, нейкія кволыя галасы нарэшце пачалі прабівацца.
    Мне чамусьці ўзгадаўся Полацак, зь яго месцамі ў рэчышчах, за якія я хваляваўся і таму з фанатызмам зачышчаў зь сябрам рачное дно «пад нулі». Зь цягам часу і са зменай прыярытэтаў тое знікла, і перамога над жудасным зьверам-душыцелем — жабай — была вялікай палёгкай. Цікава, што на буйных рэках вельмі рэдка шанцавала на
    нейкія ўзорныя знаходкі — там усё была нейкая, хоць і каштоўная ў гістарычным пляне, дробязь, якая распавядала збольшага пра час засяленьня пасадаў, ганддёвыя сувязі, сацыяльны статус жыхароў, але сапраўдны гонар калекцыі паходзіў з малых рэк ці іх берагоў.
    Прыярытэтна каштоўнымі для мяне зьяўляюцца старажытныя рэчы, асабліва крывіцкія ці балцкія па паходжаньні, па часе. Амулеты, фібулы, якія так захаплялі на стэндах музэяў у дзяцінстве, пярсьцёнкі...
    Што найбольш захапляе ў іх, дык гэта ручны выраб, які робіць іх жывымі, рэчамі з душой, як кажуць. Між іншым, яшчэ адна з прычын, па якой я аддаю перавагу гістарычнай каштоўнасьці перад «хабарнай», ці матэрыяльнай, — на знаходкі глядзіш зусім па-іншаму, калі выцягнуў іх зь зямлі сам і ведаеш, адкуль яны, чым яны ёсьць. Прыкладам, нож з раскапанага жытла на паселішчы — гаспадарчы інструмэнт, а такі ж нож з кургана, знойдзены на разараным полі — амулет-абярог. Каменная сякера са стаянкі бронзавага веку — проста сякера для апрацоўкі дрэва, а знойдзеныя ў пластах XIV—XVII стагодзьдзяў на Верхнім замку Полацку — абярогі ад хлеўнікаў, каб не заяжджалі жывёлу па начах. Тыя ж барацінкі з палёў не заўсёды можна лічыць манэтамі, грошамі ў сэньсе. Некаторыя кідалі наўмысна, на ахвяру ддя выкліканьня дажджу ці на добры ўраджай, такія «падарункі» па-наву-
    коваму завуцца вотамі. Рэч самастойна адкапаная, са сваёй гісторыяй у дадатак ператвараецца ў частку гісторыі тваёй, асабістай.
    Падчас міжсэзоньня, ці так, увечары, часьцяком даводзіцца бавіць гадзіны ў іх сузіраньні, і ў такія моманты праз кожны завіток на ўпрыгожаньні, «калачык» на крэсіве, кожны штампік салярнага ці зігзагападобнага арнамэнту, зроблены нечай рукой, пачынае зацягваць у сябе — ня тое каб у свой час, эпоху, культуру ці падобнае... Цяжка растлумачыць. Дадаюць сваё ўспаміны і адчуваньні ад месца знаходкі. Іншы раз, хоць і рэдка, месца выяўленьня прадмета дапамагае прасачыць, як рознымі майстрамі дасягалася майстэрства і вопыт у вырабе аднолькавых рэчаў ці, асабліва на сельскіх паселішчах, як майстар зь цягам часу набіваў руку на ліцьці аднолькавых падвесак у адной і той жа, вытачанай ім самім ліцейнай форме. Менавіта па згаданых прычынах у большасьці капальнікаў гонар калекцыі, самыя каштоўныя знаходкі — выцягнутыя зь зямлі самастойна, а не вымененыя ці выкупленыя бог ведае адкуль. Таму трэба прызнаць, камрады, сьмейцеся — ня сьмейцеся, а гісторыя ддя вас ёсьць таксама калі не галоўным, дык важкім фактарам перад звычайным хабарахапаньнем. Цікава, тут як заўсёды спрацавалі прабітыя і адноўленыя праз «тоўстую скуру» адчуваньні, і апошнім часам яны становяцца ўсё істотней.
    Веды аб часе і сучасьніках, якія перадаюцца з тымі рэчамі, з наведаных або з добра знаёмых родных месцаў, ізноў, як у дзяцінстве, пачынаюць дадаваць іншыя веды, што нельга выразіць словамі ці думкамі.