Пагарда  Альберта Маравія

Пагарда

Альберта Маравія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
64.38 МБ
59.87 МБ
БІБЛІЯТЭКА ЗАМЕЖНАЙ ПРОЗЫ
ААЬБЕРТА МАРАВІЯ
ПАГАРДА
Раман
Мінск «Мастацкая літаратура» 1989
ББК 84.4ЙТ
М25
Серыя заснавана ў 1983 г.
Рэдкалегія:
Серафім Андраюк, Янка Брыль, Іван Навуменка, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка
Прадмова Э. Садаўнічага
Пераклад на беларускую мову Івана Пташнікава
Пераклад зроблены з выдання:
Мастера современной прозы. Альберто Моравна.— М.: Прогресс, 1978.
Содержанне романа современного птальянского пнсатсля А. Моравна (р. в 1907 г.) составляет псторня распада семейных отношеннй главных героев. Детально нсследуя глубоко скрытый внутренннй конфлнкт между мужем н женой, который прнводнт пх к полному разрыву, автор показывает его связь с представленнямн, сформпровавшнмнся в ннх под влнянпем соцнальной среды.
м 4703010100-0851
М 302(03) — 89
ISBN 5-340-00287-Х (беларус.) © SpamC. Жстацкая
БОЛЬ I НАДЗЕІ «МАЛЕНЬКАГА ЧАЛАВЕКА»
Раман «Пагарда» (1954) — адзін з найлепшых твораў выдатнага італьянскага пісьменніка Альберта Маравія (Альберта Пінкерле), гуманістычны пафас творчасці якога далучае яго да шэрага такіх вядомых зарубежных майстроў слова XX ст., як Э. Хемінгуэй, Э. М. Рэмарк, Г. Грын і іншыя.
Прызнанне маладому італьянскаму пісьменніку прынёс раман «Раўнадушныя» (1929). У ім Маравія паказаў гібельнае ўздзеянне буржуазнай рэчаіснасці, усёй змрочнай атмасферы фашысцкага панавання ў краіне на жыццё людзей.
Гэтую тэму ён развівае ў раманах «Рымлянка» (1947), дзе расказваецца гісторыя простай дзяўчыны з народа, і «Чачара» (1957), у якім даецца, як вызначае сам аўтар, «аб’ектыўнае апавяданне пра пакуты і галечу, што спарадзілі Супраціўленне» ў час другой сусветнай вайны. Творы Маравія «Сум» (1960), «Увага» (1965), «Я і ён» (1971) — пра драматычныя пошукі выйсця інтэлігентам, мастаком у бесчалавечным свеце агульнага адчужэння. Раман «Пагарда» тэматычна і праблемна звязаны з усёй папярэдняй і наступнай творчасцю Маравія, але вылучаецца празрыстасцю, ёмістасцю і глыбінёй мастацкага абагульнення. Таму ў ім, бадай, найболып яскрава выяўляюцца як моцныя, так і слабыя бакі канцэпцыі рэчаіснасці і чалавека не толькі італьянскага пісьменніка, а ў пэўнай меры і ўсёй сучаснай рэалістычнай замежнай літаратуры, якая прытрымліваецца поглядаў абстрактнага гуманізму.
Праблему асобы Маравія ў гэтым творы, як і ў іншых, імкнецца вырашыць на лёсе «маленькага чалавека», «прыніжанага і пакрыўджанага», эпохі імперыялізму, фашызму, сусветных войнаў. I засяроджвае ён сваю ўвагу ў рамане на самым простым, першасным і разам з тым вельмі важным
у жыцці чалавека — на кахапні як выяўленні здольнасці любіць людзей.
Гэтая здолыіасць якраз і складае глебу для гуманістычнай веры заходніх прагрэсіўных мастакоў. Паказваючы ў сваіх творах герояў, якія, нягледзячы на магутны ціск капіталістычнай рэчаіснасці, захоўваюць у сабе элементарныя агульначалавсчыя маральныя прынцыпы і тым самым супрацьстаяць ёй, пісьменнікі знаходзяць праяўленне іх чалавечнасці ў чуйным каханні да жанчыны, шчырай любові да сяброў, у бескарыслівым таварыстве. Такі герой часта толькі ў любові да блізкага сабе бачыць свой паратунак ад бяссэнсавасці і бесчалавечнасці жыцця, бо звычайна ён індывідуаліст і займае пасіўную грамадскую пазіцыю.
Галоўны герой рамана Маравія «Пагарда» Мальтэні, ад імя якога вядзецца апавяданне, таксама надзелены ўсімі гэтымі якасцямі. Як і многія іншыя, у сваім каханні пад ударамі абставін ён церпіць сакрушальную катастрофу. Увесь змест рамана складае падрабязны, просты, ясны і разам з тым хвалюючы расказ пра перажыванні, пакуты, боль, адчай і надзеі Мальтэні, які спрабуе разабрацца ў тым, чаму яго жонка Эмілія разлюбіла яго і пачала ім пагарджаць. Адкрытасць і яснасць псіхалагічнай характарыстыкі героя відавочна ўзыходзіць да рацыянальнай апавядальнай манеры асветнікаў XVIII ст. Узбагачаная традыцыямі крытычнага рэалізму і яго здабыткамі ў абмалёўцы «дыялектыкі душы», яна кантрастная ўскладненаму псіхааналізу мадэрнізму ці авангардызму і разам з тым выразна адрозніваецца ад творчай манеры такіх пісыменнікаў, як Хемінгуэй ці Рэмарк, якія маюць схільнасць да выяўленчага «прынцыпу айсберга». У рамане Маравія «адкрытасць» раскрыцця ўнутранага свету героя ў значнай меры тлумачыцца інтэлігентнасцю персанажа, яго прывычкай літаратара да скрупулёзнага аналізу з’яў рэчаіснасці, у тым ліку і самааналізу. Разам з героем пісьменнік рупліва даследуе яго псіхалагічны стан і тыя жыццёвыя абставіны, якія яго выклікалі, дбайна фіксуе ледзь заўважныя змены і павароты, самыя тонкія нюансы ў адчуваннях, думках, настроі героя.
Глыбока схаваны ўнутраны канфлікт паміж Эміліяй і Мальтэні, які ўрэшце прыводзіць іх да поўнага разрыву, раскрывае арганічную супярэчлівасць галоўных герояў ра-
мана Маравія, выкліканую складаным і супярэчлівым характарам іх узаемадзеяння з буржуазным светам. 3 аднаго боку, кожны з іх у болынай ці меншай ступені не прымае пануючых у ім маральных прынцыпаў, а дакладней — беспрынцыповасці і цынізму ў адносінах паміж людзьмі, з другога — цесна звязаны з буржуазным грамадствам, як паказвае пісыаеннік, многімі нябачнымі йіцямі пэўных светапоглядпых уяўленняў, якія змалку непрыкметна сфарміраваліся ў іх свядомасці пад уплывам сацыяльнага асяроддзя, яго духоўнай атмасферы, жыццёвых каштоўнасцей і памкпенняў.
Адлюстроўваючы ў рамане не гісторыю кахання, збліжэпня герояў, а гісторыю іх разрыву, пісьменнік акцэнтуе ўвагу на пакутлівых пошуках сучасным чалавекам сапраўды чалавечных маральных асноў і арыенціраў, якія б далі яму магчымасць выжыць, застацца чалавекам у бесчалавечным і бездухоўным свеце. Пякучы боль ад страты кахання любай жанчыны прымушае героя азірнуцца на сябе, задумацца аб сваім жыцці. Пагарда каханай востра абуджае ў ім пачуццё чалавечага гонару, неадольнае жаданне разабрацца ў сваіх памылках, выправіць іх, адстаяць у сабе чалавека і даказаць Эміліі сваю высокую чалавечую годнасць, каб вярнуць любоў і шчасце. Матывіроўка паводзін, разважанняў, пачуццяў Мальтэні, якая з’яўляецца спружынай дзеяння рамана, надае твору сапраўды гуманістычны сэнс.
Халоднасць, абыякавасць, адчужанасць жонкі Мальтэні адчуў якраз тады, калі пачалі наладжвацца іх матэрыяльныя справы і сямейны дабрабыт: яны пераехалі ў набытую ў крэдыт кватэру, ён меў даволі грашоўную работу сцэнарыста, якая давала надзею выплаціць з цягам часу і за кватэру, і за машыну. Да гэтага два гады пасля жаніцьбы яны жылі мірна і спакойна, не адчуваючы свайго шчасця, як паветра, якім дыхалі, у мэбляваным пакоі. Мальтэні працаваў журналістам у другаразрадных газетках і часопісах, марыў аб творчай дзейнасці драматурга. На жыццё зарабляў дастаткова, і яно яго ўвогуле задавальняла.
Эмілія, пакінуўшы працаваць мапіыністкай, таксама не адчувала сябе асаблівай гаротніцай, але для поўнага шчасця ёй не хапала ўласнага сямейнага кутка, дзе яна па-сапраўд-
наму адчувала б сябе гаспадыняй дома,— зусім натуральная жаночая мара. Дзеля таго, каб даць радасць жонцы, Мальтэні робіць рызыкоўны крок, купляючы ў растэрміноўку кватэру, і трапляе ў цяжкае становішча, з якога не ведае як выблытацца. Эмілію ж, занятую прыемнымі клопатамі па ўладкаванню пажаданага «сямейнага ачага», здавалася, зусім не цікавіла пытанне, дзе муж знойдзе вялізную суму на выплату доўгу, што крыўдзіла Мальтэні, тым больш што ён адчуваў сябе няўдачнікам і балюча перажываў сваю прыніжанасць.
I тут яму пашчасціла: ён напісаў кінасцэнарый, які спадабаўся, і атрымаў заказы на новыя сцэнарыі. Гэта нараджала пачуццё ўпэўненасці ў будучым, хаця работа і была нялюбая. Рабіў ён яе дзеля Эміліі, пераадольваючы сябе, адмаўляючыся ад літаратурнай кар’еры. Калі жонка перастала кахаць яго і нават пачала ім пагарджаць, праца над сцэнарыямі, як і жыццё наогул, страціла для яго свой сэнс. Аднойчы яго ахапіў такі адчай і безвыходнасць, што ўзнікла думка аб самагубстве. Але ў Мальтэні хапіла волі, каб адкінуць яе. Гэта было выразным выяўленнем той самай унутранай сілы, уласцівай станоўчаму герою заходніх пісьменнікаў-гуманістаў, якая давала яму магчымасць захоўваць у сабе чалавека ў бесчалавечным свеце і дазволіла Мальтэні з бязлітаснай яснасцю прааналізаваць кожны свой учынак і духоўны рух, паводзіны Эміліі і тыя абставіны, што прывялі іх да разрыву,
У рамане раскрываецца глыбокае ўздзеянне жыццёвых умоў на чалавека, яго ўнутраны свет. Але для Маравія фактары, якія ўплываюць на фарміраванне чалавечых характараў, не зводзяцца да асаблівасцей лакальнага сацыяльнага асяроддзя. Пісьменнік улічвае неаднароднасць тых вядучых жыццёвых пачаткаў, якія выяўляюцца ў штодзённым быцці розных сацыяльных слаёў. Пачаткі гэтыя знаходзяцца як ва ўзаемадзеянні, так і ў пастаянным сутыкненні паміж сабой. Жывое, супярэчлівае перапляценне неаднолькавых па сваіх якасцях грамадскіх з’яў, працэсаў і робіць магутнае ўздзеянне на духоўнае аблічча галоўных персанажаў.
Мальтэні — «маленькі чалавек». Ён марыць пра такое грамадскае становішча, якое адпавядала б яго прыродным здольнасцям. Ён вельмі востра адчувае кантраст паміж сваі-
мі сіламі, духоўнымі магчымасцямі і тым месцам у грамадстве, якое яму даводзіцца займаць у якасці сцэнарыста, выканальніка чужых задум дзеля грошай. «Таму,— па яго словах,— сцэнарысту застаецца толькі браць асалоду ад жыцця, калі, канешне, ён на гэта здольны, за грошы, якія з’яўляюцца адзіным адчувальным вынікам яго працы».
Але грошы — не самамэта для Мальтэні. I ў гэтым яго прынцыповае адрозненне ад прадзюсера Бацістьі, дзялка ад кінамастацтва, які ў рамане выступае ўвасабленнем буржуазнай маралі і культуры, для якога вартае чалавека месца ў грамадстве ўяўляецца неаддзельным ад набыцця багацця, грошай, як нястрымнай пагоні за ўцехамі жыцця. Менавіта такія, як ён, і ствараюць пануючую атмасферу ў мастацтве, непрымальную для Мальтэні: «Бяздушны аўтаматызм, з якім фабрыкуюцца фільмы,— гэта свайго роду гвалтаванне таленту; тут хутчэй можна гаварыць пра ўпартасць і карыслівасць, чым пра натхненне, шчырасць». Баціста, сам у маладосці бядняк, добра засвоіў урокі прадзюсера, з якім некалі пачынаў працаваць у кіно: «Да таго часу, пакуль вы самі як след не ведаеце, чаго жадаеце, аб ідэалах лепш зусім забыць, іх трэба адкласці найдалей, убок... Але як толькі вы трывала станеце на ногі, адразу ж успомніце пра іх і зрабіце сваім ідэалам... першую заробленую вамі асігнацыю ў тысячу лір... Вось вам ідэал».
Калі Баціста і рэжысёр Рэйн