Пагарда  Альберта Маравія

Пагарда

Альберта Маравія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
64.38 МБ
59.87 МБ
хлівы, бо Эмілія, зірнуўшы на мяне, спыталася раптам:
— Што з табой? Што здарылася?
— Няўжо ты не збіралася абедаць у маці? — прахрыпеў я.— Чаму ты тады дома? Ты ж сказала мне, што пойдзеш.
— Пасля нашай размовы пазваніла мама і сказала, каб я да яе не ішла,— спакойна адказала Эмілія.
— Дык чаму ж ты не перазваніла?
— Мама пазваніла ў самы апошні момант... Вось нядаўна... Я падумала, што ты пайшоў ужо ад Пазецці.
Я адразу падумаў, што Эмілія маніць, не ведаючы нават чаму, але, не могучы даказаць гэта не толькі ёй, але нават і самому сабе, змоўчаў і таксама сеў на KaHany. Праз нейкі час яна спыталася, перагортваючы часопіс і не гледзячы на мяне:
— А ты што рабіў?
— Пазецці запрасіў да сябе на абед.
У гэты момант у суседнім пакоі зазвінеў тэлефон. Я падумаў: «Гэта Баціста... Зараз скажу яму, што рашыў болып сцэнарыямі не займацца... Да д’ябла! Хіба не відаць, што гэта жанчына ні кроплі мяне не кахае».
— Падыдзі паслухай, хто звоніць...— як заўсёды абыякавым тонам сказала Эмілія.— Гэта, вядома, табе.
Я ўстаў і выйпіаў.
Тэлефон стаяў у суседнім пакоі на тумбачцы. Перш чым узяць трубку, я зірнуў на ложак, убачыў там самотную падушку і канчаткова цвёрда рашыў: усё кончана, адмоўлюся ад сцэнарыя, а пасля пайду ад Эмі-
ліі. Я падняў трубку, але замест голасу Бацісты пачуў голас цешчы.
— Рыкарда, Эмілія дома?
Я адказаў, не думаючы:
— He, яе няма... Яна сказала, што пойдзе да вас абедаць... Яна пайшла... Я думаў, яна ў вас.
— Але ж я званіла, каб яна не ішла. Сёння ў прыслугі выхадны дзень,— пачала яна здзіўлена тлумачыць мне. У гэту хвіліну я падняў вочы і ў расчыненыя дзверы ўбачыў на канапе Эмілію. Яна ляжала і глядзела на мяне. У яе пільным позірку былі спачатку здзіўленне, пасля агіда, з пагардай і нянавісцю. Я падумаў, што з нас дваіх зманіў-то я, і Эмілія ведае, чаму я гэта зрабіў. Я нешта прамармытаў, развітваючыся з цешчай, пасля, нібыта апамятаўшыся, закрычаў:
— He... Пачакайце... Эмілія толькі што зайшла... Зараз я паклічу яе.— Гаворачы, я жэстам паказваў Эміліі, каб яна падышла да тэлефона.
Эмілія ўстала з канапы, прыйшла ў спальню і моўчкі, не гледзячы на мяне, узяла трубку. Я выйшаў у гасціную. Нецярплівым махам рукі Эмілія загадала мне зачыніць дзверы. Я зачыніў іх за сабой, збянтэжана сеў на канапу і пачаў чакаць.
Эмілія размаўляла доўга. Я нецярпліва чакаў, калі яна закончыць, і мне нават здавалася, што яна знарок зацягвае размову. Але Эмілія заўсёды доўга размаўляла па тэлефоне са сваёй маці. Эмілія вельмі любіла яе. Эміліна маці, застаўшыся ўдавою, жыла адна, і, апрача дачкі, у яе нікога не было. Думаю, што Эмілія давярала ёй усе свае сакрэты.
Нарэшце адчыніліся дзверы і зайшла Эмілія. Я маўчаў, заўважыўшы, што ў яе пасуравеў твар: яна ўзлавалася на мяне.
— Ты што, здурнеў? — прымаючы са стала посуд, сказала Эмілія.— Навошта ты сказаў маме, што я найшла?
Збянтэжаны яшчэ больш яе тонам, я не знайшоў, што адказаць.
— Каб праверыць, ці гаварыла я праўду? — не змаўкала Эмілія.— Каб дазнацца, ці папярэджвала мяне мама, што не зможа са мною паабедаць?
— Можа, і так,— з цяжкасцю адказаў я.
— Вельмі прашу цябе — больш так не рабі... Я ніколі не маню... I мне нечага ад цябе хаваць... Такіх штук я цярпець не магу.
Яна сказала гэта рашуча, узяла паднос, паставіла на яго талеркі і выйшла з пакоя.
Застаўшыся адзін, я адразу адчуў на хвіліну нават нейкае горкае задавальненне. Выходзіць, гэта праўда: Эмілія мяне больш не кахае. Перш яна, вядома, са мною так не размаўляла б. Яна пяшчотна і са шчырым — калі б толькі шчырым? — здзіўленнем сказала б: «Няўжо ты мог падумаць, што я табе зманіла?» — а пасля пасмяялася б з усяго гэтага, як з дзіцячага свавольства; а можа б, і намякнула, што ёй гэта нават прыемна: «А ты і сапраўды раўнуеш? Ты ж ведаеш, што я кахаю цябе аднаго?» Усё скончылася б мацярынскім пацалункам, яе доўгія пальцы пагладзілі б мой лоб,— прагналі б мае трывожныя думкі. Праўда, раней бы я і не падумаў, каб хоць у чым-небудзь западозрыць Эмілію; тым больш я не змог бы не паверыць ёй. Усё перамянілася; і яе каханне і маё. I, відаць, трэба чакаць яшчэ горшага.
Але чалавеку заўсёды хочацца верыць, пават калі ён ведае, што верыць болып некаму: цяпер я ўжо меў доказ, што Эмілія мяне больш не кахае, і ўсё ж я яшчэ сумняваўся, спадзеючьтся на тое, што я памыліўся ў гэтым яе нязпачным учынку. Я стрымліпаўся, не хацеў паскараць падзеі: хай Эмілія сама скажа, што яна мяне больш не кахае, толькі яна можа назваць доказы, якіх яшчэ мне не хапае... Такія думкі круціліся ў мяне ў галаве адна за адной, а я сядзеў па канапе і
напружана глядзеў як усё роўна ў пустату. Потым дзверы ў пакой адчыніліся: вярнулася Эмілія.
He гледзячы на яе, я сказаў:
— Хутка пазвоніць Баціста, ён збіраецца прапанаваць мне работу над новым сцэнарыем... Над вельмі сур’ёзным сцэнарыем.
— Ну і што, ты задаволены? — пачуў я яе спакойны голас.
— На гэтым сцэнарыі,— сказаў я,— можна добра зарабіць... Ва ўсякім выпадку, можна зарабіць на два чарговыя ўзносы за кватэру.
Гэты раз яна прамаўчала. Я дадаў:
— Апрача таго, гэты сцэнарый будзе многа значыць і для маёй далейшай работы... Калі я яго зраблю, мне яіпчэ закажуць... I сцэнарый вялікага фільма.
Яна спыталася абыякава, як чалавек, які размаўляе, не жадаючы адарвацца ад кнігі:
— А што гэта за фільм?
— He ведаю,— адказаў я. Пасля, памаўчаўшы, дадаў амаль урачыста: — Але я рашыў ад яго адмовіцца.
— А чаму? — Яе тон быў па-ранейшаму спакойны і абыякавы.
Я ўстаў, абышоў канапу і сеў насупраць Эміліі. Яна чытала часопіс, але, згледзеўшы, што я сеў насупраць, апусціла яго і падняла на мяне вочы.
— Таму што,— прызнаўся я шчыра,— ты ведаеш, як я ненавіджу гэту работу. Я займаюся ёю толькі дзеля таго, каб захаваць тваю любоў... бо трэба плаціць за кватэру, якой ты так даражыш ці робіш выгляд, што даражыш. Але цяпер я добра ведаю: ты мяне больш не кахаеш... I ўсё гэта ўжо не мае ніякага значэння...
Эмілія глядзела на мяне, утаропіўшыся і не могучы нічога сказаць.
— Ты мяне больш не кахаеш,— гаварыў я,— і я не думаю брацца за гэту работу... Ну а кватэра? Хаця,
3 Зак. 1817
63
залажу яе ці прадам... Сама бачыш, далей так жыць я не магу, прыйшоў час сказаць табе пра гэта... Ну вось, цяпер ты ведаеш усё... Скора пазвоніць Баціста, і я пашлю яго да д’ябла.
Я ўсё сказаў. Настала хвіліна, калі трэба было рашуча высветліць адносіны. Яе я так доўга чакаў, мучыўся і баяўся. Але калі я падумаў пра гэта, адчуў амаль палёгку і з нечаканай для Эміліі смеласцю паглядзеў на яе: ага, што яна мне запяе?
Эмілія крыху памаўчала. Яе здзівіў мой рэзкі тон. Нарэшце, каб выйграць час, яна неяк няпэўна спытала:
— Але чаму ты думаеш, што я цябе больш не кахаю? Што цябе змушае так думаць?
— Усё,— смела адказаў я.
— Напрьіклад?
— Перш за ўсё скажы, праўда гэта ці не?
Эмілія ўпарта паўтарыла:
— He, ты скажы, што цябе змушае так думаць?
— Усё! — зноў адказаў я.— Тое, як ты размаўляеш са мной, як глядзіш на мяне, як сябе паводзіш са мной... Усё... Месяц назад ты захацела спаць адна. Перш ты гэтага не хацела.
Эмілія глядзела на мяне, не ведаючы, што адказаць. Пасля па агеньчыку ў вачах я зразумеў, што яна прыняла рашэнне. Вось цяпер, падумаў я, яна рашыла, як паводзіць сябе са мной, і пасля ўжо не адступіцца ад гэтага, што б я ні гаварыў і ні рабіў.
Нарэшце яна ціха сказала:
— Павер, я магу нават паклясціся, што мне цяжка заснуць пры адчыненым акне... Я люблю, каб было цёмна і ціха, клянуся табе,
— Але ж я згадзіўся спаць пры зачыненых вокнах.
— Ведаеш,— яна падумала,— я мушу табе сказаць, што ты не ўмееш спаць ціха.
— Як гэта?
— Ты храпеш.— Яна ўсміхнулася, пасля сказала: — Кожную ноч ты будзіў мяне сваім храпам... Таму я і рашыла спаць адна.
Пачуўшы, што, сплючы, я моцна храплю, я сумеўся. Але мне цяжка было гэтаму паверыць: я спаў з іншымі жанчынамі, і ніводная яшчэ не гаварыла мне, што я храплю.
— Ты не кахаеш мяне,— сказаў я,— таму што жонка, якая кахае свайго мужа...— мне зрабілася нават сорамна, я крыху памаўчаў, не ведаючы, як лепш сказаць тое, што думаў,— не адносіцца так да кахання, як ты... з нейкага часу.
Эмілія адразу ж засупярэчыла, і ў яе голасе я пачуў сум і злосць.
— He ведаю, чаго ты хочаш... Я бываю тваёй кожны раз, калі ты зажадаеш... Няўжо я табе калі-небудзь адмовіла?
Калі мы пачыналі гаварыць пра такое, звычайна саромеўся і бянтэжыўся толькі я. А заўсёды такая стрыманая і сціплая Эмілія ў хвілі нашай блізкасці, здавалася, не мела сораму, і гэта яе ніколькі не бянтэжыла. Мяне заўсёды здзіўляла і прываблівала тая натуральнасць і прастата, з якой Эмілія гаварыла пра патаемны бок кахання — шчыра, неяк надта вольна, без намёкаў ці якой-небудзь сентыментальнасці.
— He, не адмовіла...— ціха адказаў я.— Але...
Эмілія зноў пачала наступаць:
— Кожны раз, калі ты хацеў гэтага, я была твая... Ты не з тых мужчын, якія бываюць задаволены звычайнай блізкасцю... Ты ўмееш кахаць.
— Ты так думаеш? — спытаўся я, амаль усцешаны.
— Ага,— сказала яна суха, не гледзячы на мяне.— Але калі б я цябе не кахала, гэтае тваё ўменне кахаць мне дакучала б. Жанчына заўсёды знойдзе прычыну, каб адмовіць. Ці не так?
— Ну добра,— сказаў я,— ты прымаеш маё каханне, ты ніколі мне не адмаўляла. Алс ты прымаеш маё каханне не так, як гэта робіць жанчына, якая кахае па-сапраўднаму.
— А як?
Я павінен быў адказаць: «Як прастытутка, якая пакорліва падпарадкоўваецца кліенту і чакае толькі, каб усё скончылася як мага хутчэй. Вось як». Але з павагі да Эміліі і да самога сябе я вырашыў змоўчаць. Ды і што б гэта дало? Эмілія, вядома, сказала б, што я не маю рацыі, і, бадай, напомніла б мне з грубаватай тэхнічнай дакладнасцю пра некаторыя свае шчырыя парывы, дзе быў вопыт, прага асалоды, страсць, эратычнае шаленства — усё, апрача пяшчоты і невыказанага самазабыцця сапраўднага кахання.
Убачыўшы, што высвятленне адносін, чаго я вельмі хацеў, нічым не закончылася, я сказаў з роспаччу:
— Адным словам, як бы там ні было, цяпер я ведаю, што ты мяне больш не кахаеш. Вось і ўсё.
Перш, чым адказаць, Эмілія яшчэ раз уважліва паглядзела на мяне. Здавалася, яна старалася зразумець па выразу майго твару, як ёй трэба сябе паводзіць. Я даўно ўжо заўважыў адну яе характэрную рысу: калі Эміліі цяжка было рашыцца на нешта такое, што было ёй не па душы, яе прыгожы, звычайна такі правільны і сіметрычны твар скажаўся — адна шчака нібы ўвальвалася, рот перакошваўся, разгубленыя, схмурнелыя вочы хаваліся пад павекамі, нібы за сямю пячацямі. Я ведаў гэту яе асаблівасць — так было заўсёды, калі Эміліі даводзілася прымаць непрыемнае для яе рашэнне ці пайсці супроць сваёй волі.
Раптам яна, ірвануўшыся, абн