Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
ны да мінімуму альбо нават зусім адсутнічаць. Працаваць над сцэнарыем — гэта значыць з ранку да вечара звязвапь сябе, свой розум, свае пачуцці, сваю душу з пачуццямі і душой астатніх супрацоўнікаў, жыць з імі адным жыццём; адным словам, гэта значыць, на працягу двух-трох месяцаў, пакуль робіцца фільм, ствараць між сабой і імі штучныя адносіны, адзіная мэта чаго — сцэнарый, а значыць, у выніку, як я ўжо казаў,— грошы. Такія адносіны самыя непрыемныя, ад іх стамляешся, яны нервуюць, дакучаюць; такія адносіны нават уявіць цяжка, таму што яны заснаваны не на маўклівай напружанай працы, як гэта здараецца з вучонымі, што праводзяць сумесна які-небудзь эксперымент, a на бясконцых размовах. Звычайна рэжысёр збірае сваіх супрацоўнікаў рана — так дыктуе кароткі тэрмін вытворчасці фільма,— і з самай раніцы да позняга вечара сцэнарысты толькі тое і робяць, што размаўляюць больш за ўсё пра фільм, але, бывае, каб ад яго адпачыць, балбочуць пра што папала. Адны расказваюць непрыстойныя анекдоты, другія выказваюць свае палітычныя погляды, трэція абмяркоўваюць паводзіны агульнага знаёмага, чацвёртыя гавораць пра акцёраў і актрыс, а то і пра свае беды, між тым пакой, дзе ўсе сабраліся для работы, напаўняецца тытунёвым дымам, на сталах побач з лістамі сцэнарыя нагрувашчваюцца кубкі з-пад кавы, а сцэнарысты, якія прыйшлі сюды раніцай у адпрасаваных гарнітурах і прычасаныя, вечарам, паскідаўшы пінжакі, сядзяць ужо ўскудлачаныя, спацелыя і змучаныя. Бяздушны аўтаматызм, з якім фабрыкуюцца фільмы,— гэта своеасаблівае разбэшчванне таленту; тут хутчэй за ўсё пануе ўпартасць і карыслівая выгада, чымся яатхненне і шчырасць. Бывае, вядома, што сцэнарый здараецца і высокамастацкі, а рэжысёр і яго супрацоўнікі звязаны даўняй дружбай і паважаюць адзін аднаго, адньтм сло-
вам, бывае, што работа робіцца ў тых ідэальных умовах, якія можна сустрэць у любой галіне чалавечай дзейнасці, нават самай няўдзячнай. Але такое шчаслівае спалучэнне вельмі рэдкае, як і добрыя фільмы.
Пасля таго як я падпісаў кантракт на другі сцэнарый — ужо не з Бацістам, а з іншым прадзюсерам,— мяне раптам ахапіў адчай, і я пачаў ужо са злосцю і агідай глядзець на тыя непрыемныя бакі маёй работы, пра якія я толькі што сказаў. Наступны дзень ужо з самага пачатку здаваўся мне марным, які дарэшты згараў ад агню вымучанага натхнення. Як толькі я заходзіў у кабінет да рэжысёра, ён сустракаў мяне дзяжурным воклікам, накшталт: «Ну, піто ты прыдумаў за ноч? Знайшоў рашэнне?» Гэта злавала мяне і выклікала агіду. У час работы ўсё мяне раздражняла: жарты, якімі рэжысёры і сцэнарысты стараліся ажывіць свае доўгія разважаяні і спрэчкі, дурнота і тупасць маіх сааўтараў ці проста нашы разыходжанні, якія ўзнікалі ў нас у працэсе работы над сцэнарыем; нават калі рэжысёр хваліў мяне за мае знаходкі і рашэнні, гэта выклікала ў мяне толькі горкае пачуццё прыкрасці, таму што, як я ўжо сказаў, мне здавалася: я аддаю лепшае, што ў мяне ёсць, нечаму таму, да чаго мне, у сутнасці, няма ніякай справы і ў чым я прымаю ўдзел не па сваёй ахвоце. Я зусім не мог цярпець, калі мяне хвалілі. Кожны раз, калі рэжысёр з уласцівым многім асобам гэтай прафесіі пафасам і фамільярнасцю падскокваў у крэсле і крычаў: «Брава! Ты — геній!» — я з прыкрасцю думаў: «Добра было б уключыць гэта ў якую-небудзь сваю драму ці камедыю». Але — і ў гэтым была мая дзіўная і прыкрая супярэчнасць —■ нягледзячы на ўсю сваю агіду да работы ў кіно, я не мог абыякава адносіцца да сваіх абавязкаў сцэнарьтста. Работа над сцэнарыем нагадвае старасвецкую запрэжку чацвёркай, дзе ёсць і моцныя, жвавыя коні, якія і на самай справе цягнуць карэту, і коні,
якія робяць выгляд, што цягнуць, а самі толькі бягуць следам. Вось я пры ўсёй сваёй зласлівасці і незадаволенасці работай і быў тым самым канём, які цягне. Вельмі хутка я заўважыў, што рэжысёр і мой сааўтар, калі ўзнікаюць якія-небудзь цяжкасці, кожны раз чакаюць, калі я спраўлюся з імі і пацягну воз далей. I рабіць гэта змушаў мяне не дух спаборніцтва, а, хутчэй, усведамленне абавязку: калі ўжо мне плацяць, я павінен працаваць. Але кожны раз пры гэтым мне было сорамна перад самім сабой, і мяне мучыла сумленне, нібыта я прадаў за паўцаны нешта дарагое, што я мог бы збыць намнога лепш.
Як я ўжо сказаў, усе гэтыя непрыемнасці ў кіно сталі мне вельмі надакучаць толькі праз два месяцы пасля таго, як я падпісаў свой першы кантракт з Бацістам. Спачатку я не разумеў, чаму не заўважаў іх у першыя дні і чаму мінула гэтулькі часу, пакуль я звярнуў на гэта ўвагу. Але пачуццё агіды і незадаволенасці, якое выклікала ў мяне любімая перш работа, рабілася ўсё большае, і паступова я пачаў звязваць гэта са сваімі адносінамі з Эміліяй. Урэшце я зразумеў: работа ў кіно выклікае ў мяне агіду таму, што Эмілія мяне больш не кахае ці, урэпіце, хоча паказаць, што не кахае. Я зразумеў, што смела і рашуча браўся за работу над сцэнарыем, пакуль быў упэўнены, што Эмілія мяне кахае. Цяпер, калі ў мяне больш не было такой упэўненасці, у мяне зніклі смеласць і рапіучасць і работа ў кіно пачала здавацца мне рабствам, гвалтам над талентам, пустой тратай часу.
РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
У той час я нагадваў чалавека, якога мучае страшэнная хвароба, але які ніяк не рашаецца пайсці да доктара. Інакш сказаць, я стараўся менш думаць пра
паводзіны Эміліі і пра сваю работу. Я ведаў: рана ці позна мне давядзецца задумацца над адным і над другім, але менавіта таму, што я разумеў непазбежнасць гэтага, мне хацелася, каб усё адбылося як мага пазней; тое нешматлікае, што ўжо я падазраваў, змушала мяне гнаць прэч падобныя думкі і неяк бессвядома іх баяцца. Нашы з Эміліяй адносіны ніколькі не змяніліся з таго часу, як я ўпершыню падумаў, што яны сапсаваліся; але цяпер, баючыся горшага, я стараўся, хоць і не вельмі паспяхова, пераканаць сябе ў тым, што адносіны ў нас самыя звычайныя: днём — абыякавыя, пустыя і няшчырыя размовы, ноччу — час ад часу каханне, якое я, можа, нават жорстка ёй навязваў і на якое яна абыякава згаджалася. Я працаваў у кіно шчыра і ўпарта, але ўсё з большай неахвотай і агідай. Калі б у мяне тады хапіла смеласці разабрацца ў тым становішчы, якое было склалася, я без вагання адмовіўся б і ад работы ў кіно, і ад Эмілінага кахання, бо заўсёды быў упэўнены, што і тое, і другое звязаны паміж сабой. Але ў мяне не хапіла на гэта мужнасці: магчыма, я трохі спадзяваўся, што з часам усё само сабой вырашыцца. Праўда, з часам усё вырашылася, але зусім не так, як мне гэтага хацелася б. Значыць, Эміліі абрыдла маё каханне, а мне абрыдла мая работа. Я жыў у цяжкім і пакутлівым чаканні.
Тым часам сцэнарый, які я пісаў Бацісту, быў амаль закончаны. Баціста тады ж намякнуў мне, што ён хоча, каб я прыняў удзел у новай рабоце, больш сур’ёзнай, чымся гэта. Як і ўсе прадзюсеры, Баціста быў чалавек слізкі, ухілісты; намёкі, якія ён кідаў між іншым, нічога не значылі: «Мальтэні, як толькі вы скончыце гэты сцэнарый, мы адразу ж возьмемся за другі... Але ўжо за сапраўдны». Альбо ён мог сказаць: «Рыхтуйся, Мальтэні, на днях я думаю вам сёетое прапанаваць». Ці нешта больш канкрэтнае: «Не падпісвайце ніякіх кантрактаў, Мальтэні, праз два
тыдні вы падпіпіаце кантракт са мной». Такім чынам, я быў папярэджаны, што пасля гэтага нецікавага сцэнарыя Баціста збіраецца даручыць мне работу над другім сцэнарыем, які будзе куды больш значны ў маетацкіх адносінах, і за яго, вядома, заплацяць мне намнога больш. Прызнаюся, што, нягледзячы на яшчэ большую агіду да такой сваёй дзейнасці, першае, пра што я тады падумаў, была ўсё тая ж кватэра і грошы, якія мне трэба было за яе ўнесці. Таму прапанова Бацісты мяне нават узрадавала.
Хаця такая ўжо работа кінасцэнарыста: нават калі, як гэта было са мной, яе не любіш, усякая новая прапанова прымаецца з удзячнасцю, а калі ніякіх новых прапаноў табе не робяць, пачынаеш хвалявацца і лічыць, што цябе абышлі.
Але я не сказаў Эміліі пра новую прапанову Бацісты, і вось чаму: перш за ўсё я яшчэ не ведаў, ці згаджуся я на яе, а пасля, як я зразумеў, мая работа болын не цікавіла Эмілію, таму я рашыў нічога ёй не гаварыць, каб канчаткова не пераканацца ў яе абыякавасці, якой я ўсё яшчэ ўпарта стараўся нз надаваць значэння. Я крыху яшчэ звязваў новую прапанову Бацісты з абыякавасцю Эміліі; і я не быў упэўнены, ці згаджуся я на новую работу менавіта таму, што адчуваў: Эмілія мяне больш не кахае. Калі б яна мяне кахала, я, вядома, расказаў бы ёй пра Баціставу прапанову, а расказаць ёй пра гэта — ужо значыла б для мяне: згадзіцца.
У адзін такі дзень я выйшаў з дому і накіраваўся да рэжысёра, з якім я працаваў над першым сцэнарыем для Бацісты. Я ведаў, што іду да яго апошні раз — заставалася дапісаць толькі некалькі старонак,— і гэта мяне радавала: нарэшце цяжкая праца будзе закончана і хоць палову дня я змагу рабіць што захачу. Як гэта нярэдка здараецца пры рабоце над сцэнарыем, мне было дастаткова двух месяцаў, каб у мяне ўзнік-
ла сапраўдная варожасць і да герояў фільма, і да яго сюжэта. Я ведаў, што неўзабаве буду мець справу з новымі героямі і з новым сюжэтам і яны таксама хутка мне надакучаць; але ад гэтых-то я пазбаўлюся; і ад адной толькі такой думкі я ўжо адчуваў вялікую палёгку.
Надзея, што я хутка вызвалюся, акрыліла мяне, і тую раніцу я працаваў з уздымам. Заставалася толькі ўнесці ў сцэнарый дзве-тры маленькія праўкі, над якімі мы безвынікова біліся вось ужо колькі дзёп. У парыве патхнення мне ўдалося адразу накіраваць абмеркаванне ў правільным кірунку і адну за адной перамагчы ўсе астатнія цяжкасці. He мінула і трох гадзін, як мы ўбачылі, што работа над сцэнарыем закончана, і гэты раз — поўнасцю. Так бывае ў час бясконцага пад’ёму на гару, калі ўжо думаеш, што ніколі не дасягнеш вяршыні, а яна раптам узнікне за бліжэйшым паваротам. Я напісаў фразу і здзіўлена ўсклікнуў:
— Але ж на гэтым можна і кончыць!
Пакуль я пісаў, седзячы за сталом, рэжысёр увесь час хадзіў па кабінеце з кутка ў куток; тут жа ён падышоў да мяне, паглядзеў на рукапіс і сказаў, таксама здзівіўшыся, нібы не верыў самому сабе:
— Ты маеш рацыю, на гэтым можна закончыць.
Я напісаў слова «канец», загарнуў папку і ўстаў з-за стала.
Мінуту мы абодва моўчкі гля