Пагарда  Альберта Маравія

Пагарда

Альберта Маравія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
64.38 МБ
59.87 МБ
зелі на стол, дзе ляжала папка з ужо закончаным сцэнарыем,— зусім як два змораныя альпіністы глядзяць на возера ці ўцёс, якога яны дасягнулі з такой цяжкасцю.
Пасля рэжысёр сказаў:
— Мы даканалі яго... Ну вот,— паўтарыў ён зноў,— нарэшце мы даканалі яго.
У рэжысёра было прозвішча Пазецці. Гэта быў малады бландзінчык, вуглаваты, сухі, нейкі ўвесь прыгладжаны і прылізаны. Ён быў больш падобны не на
рэжысёра, а на педантычнага настаўніка геаметрыі ці рахункавода.
Пазецці быў маіх год, але, як гэта часта здараецца пры рабоце над сцэнарыем, адносіны паміж намі былі такія, якія складваюцца паміж начальнікам і падначаленым: рэжысёр у рабоце над фільмам заўссды мае большы аўтарытэт, чым усе астатнія.
Памаўчаўшы крыху, Пазецці сказаў з уласцівым яму цяжкім гумарам:
— Павінен сказаць, Рыкарда, што ты, як конь, які чуе канюшню... Я быў упэўнены, што нам давядзецца карпець яшчэ сама мала дні чатыры... А мы ўсё закончылі за дзве гадзіны... Перспектыва ганарару падагнала цябе!..
Нягледзячы на ўсю сваю абмежаванасць і амаль невераемную тупасць, Пазецці не выклікаў у мяне антыпатыі. Пры адносінах, якія склаліся паміж намі, мы ў нейкай ступені дапаўнялі адзін аднаго: ён чалавек без фантазіі і нерваў, але ведае свае магчымасці, а яны былі на ўзроўні пасрэднасці, я ж, наадварот, чалавек вельмі гарачы і даравіты, увесь ва ўладзе фантазіі і суцэльны камяк нерваў.
— Ну, вядома,— адказаў я ягоным тонам і пераводзячы ўсё на жарт.— Ты праўду сказаў: перспектыва ганарару.
Закурыўшы цыгарэту, Пазецці сказаў:
— Але не думай, што на гэтым так усё і скончылася. Мы давялі пакуль што толькі чарнавік сцэнарыя. Нам давядзецца яшчэ перагледзець усе дьіялогі. Рана думаць пра лаўры.
Я яшчэ раз падумаў, што Пазецці, як заўсёды, сыпле штампамі і збітымі фразамі. Крадком зірнуўшы на гадзіннік — была ўжо гадзіна,— я сказаў:
— He хвалюйся... Калі што-небудзь давядзецца перарабляць, я да тваіх паслуг.
Пазецці паківаў галавой:
— Знаю я вашага брата... Каб ты не размагнічваўся, я скажу Бацісту,— хай ён затрымае выплату апошняй часткі твайго ганарару.
Ён умеў жартаваць і ў той жа час, хоць і быў малады, умеў нахабна прышпорваць сваіх супрацоўнікаў, робячы то папрокі, то пахвалы, то ліслівіў, то рабіў суровыя заўвагі, то прасіў, то загадваў; у гэтым сэнсе ён мог лічыцца добрым рэжысёрам, таму што рэжысура на дзве трэці заключаецца ва ўменні як мага лепш выкарыстаць падначаленых.
Як заўсёды, даўшы Пазецці магчымасць нагаварыцца ўволю, я засупярэчыў:
— He, ты скажаш, каб мне выплацілі ўвесь ганарар, а я абяцаю, што буду поўнасцю ў тваім распараджэнні, калі спатрэбіцца зрабіць якія-небудзь праўкі.
— А нашто табе гэтулькі грошай? — спытаўся ён з недарэчным смяшком.— Табе заўсёды мала... А ты ж не іграеш і не маеш ні палюбоўніцы, ні дзяцей...
— Мне трэба ўнесці чарговы ўзнос за кватэру,— адказаў я сур’ёзна і апусціў вочы. Яго нетактоўнасць пачала мяне абураць.
— А шмат табе яшчэ трэба выплаціць?
— Амаль усе.
— Ручаюся, што жонка не дае табе спакою. Я так і чую: «Рыкарда, не забудзься, што ты павінен унесці чарговы ўзнос».
— Ага, жонка,— сказаў я.— Ты ведаеш, якія жанчыны... Дом для іх — усё.
— Каму ты гаворыш!
I Пазецці пачаў расказваць пра сваю жонку, якая была вельмі падобная на яго самога, але якую, як я зразумеў, ён чамусьці лічыў істотай дзівацкай, капрызнай і здольнай на самыя нечаканыя выхадкі, адным словам, жанчыпай з ног да галавы. Я рабіў выгляд, нібы ўважліва яго слухаю, хоць на самай справе думаў зусім пра іншае.
— Усё гэта, вядома, цудоўна,— зусім нечакана закончыў свае разважанні Пазецці.— Але я вас, сцэнарыстаў, ведаю: вы ўсе адным мірам мазаны... Атрымаеце грошы — толькі вас і бачылі... Усё ж скажу Бацісту, каб ён прытрымаў выплату твайго ганарару.
— He трэба, Пазецці. Прашу цябе.
— Ну, там будзе відаць... Але не вельмі на мяне разлічвай.
Я зноў крадком зірнуў на гадзіннік. Я даў Пазецці магчымасць пафанабэрыцца — ён пафанабэрыўся, panep можна было і пайсці.
— Ну вось,— сказаў я,— вельмі рады, што сцэнарый напісаны, ці, як ты кажаш, закончаны чарнавы варыянт... А цяпер, бадай, мне пара ісці.
— Нічога падобнага! — лагодна ўсклікнуў ён.— Мы павінны выпіць за поспех фільма... Якога чорта... Сцэнарый напісаны, і ты ад мяне так проста не выйдзеш...
— Ну, калі трэба выпіць,— сказаў я пакорліва,— піто ж, я гатовы.
— Тады пойдзем... Думаю, жонка з радасцю падтрымае нашу кампанію.
Я выйпіаў за ім з кабінета па вузкім пустым белым калідоры, у якім чуваць быў пах кухні і дзіцячых пялёнак. Пазецці адчыніў перада мной дзверы ў гасціную і крыкнуў:
— Луіза, мы з Мальтэні закончылі работу над сцэнарыем... Вып’ем за поспех фільма.
Сіньёра Пазецці ўстала з крэсла і ступіла пекалькі крокаў нам насустрач. Гэта была маленькая жанчына з маленькай галавой і вельмі бледным прадаўгаватым тварам, які акаймоўвалі чорныя бліскучыя валасы. Яе вялікія, але цьмяныя і невыразныя вочы ажывалі толькі ў прысутнасці мужа: тады яна не зводзіла з яго позірку, як адданы сабака. Але калі мужа не было, яна сядзела панурыўшыся, строячы з сябе непры-
ступпую цнатлівую жанчыпу. Кволая і мініяцюрная, яна за чатыры гады замужжа нарадзіла чацвёра дзяцей.
— Ну і нарэжамся мы сягоння,— са штучнай весялосцю абвясціў Пазецці.— Я падрыхтую кактэйль.
— Толькі не мне, Джына,— папярэдзіла яго сіньёра Пазецці.— Ты ж ведаеш, што я не п’ю.
— Ну, а мы вып’ем.
Я апусціўся ў абцягнутае ўзорыстай тканінай крэсла, якое стаяла ля каміна, зробленага з чырвонай цэглы. Агледзеўшыся, я падумаў, што пакой падобны на свайго гаспадара. Гэта была стандартная гасціная ў псеўдавясковым стьілі, чысценькая і акуратная і ў той жа час мізэрная, як у якога-небудзь педантычнага бухгалтара ці рахункавода. Я сядзеў і азіраўся па баках, толькі гэта мне і заставалася рабіць, бо сіньёра Пазецці не палічыла патрэбным нават размаўляць са мной. Яна сядзела насупраць, амаль нерухома, апусціўшы вочы і склаўшы на жываце рукі. Я пачаў сачыць за Пазецці, які прайшоў па пакоі і наблізіўся да нейкай нягеглай шафкі, дзе былі ўманціраваны радыёпрыёмнік і бар, апусціўся на свае худыя калені і дастаў адтуль бутэльку вермуту, бутэльку джыну, тры бакалы і шжкер. Я заўважыў, што абедзве бутэлькі былі не пачатыя; відаць, Пазецці не вельмі часта піў той кактэйль, які ён збіраўся цяпер зрабіць. Бліскучы шэйкер таксама здаваўся зусім новы. Пазецці сказаў, што трэба прынесці лёду, і выйшаў.
Мы доўга маўчалі. Нарэшце, каб загаварыць, я сказаў:
— Вось мы і закончылі работу над сцэнарыем!
He падымаючы вачэй, сіньёра Пазецці адказала: — Ага, Джына мне ўжо гаварыў.
— Упэўнены, піто гэта будзе добры фільм.
— I я ўпэўнена ў гэтым, інакш бы Джына за яго не ўзяўся.
— Вы ведаеце сюжэт?
— Ага, Джына мне расказваў.
— Вам падабаецца сюжэт?
— Калі падабаецца Джына, значыць, падабаецца і мне.
— Вы заўсёды згаджаецеся адно з адным?
— Джына і я? Заўсёды.
— А хто ў вас галоўны ў сям’і?
— Ну, вядома, Джына.
Я заўважыў, што яна ўхітраецца назваць імя Джына кожны раз, як толькі адкрые рот. Я стараўся размаўляць жартам, але яна адказвала мне зусім сур’ёзна.
Прыйшоў Пазецці, несучы вядзерца з лёдам.
— Рыкарда, цябе кліча да тэлефона жонка,— сказаў ён.
У мяне зноў заныла душа, дзесьці на дне яе ажыў трывожны неспакой. Я машынальна ўстаў і ступіў да дзвярэй. Пазецці спыніў мяне:
— Тэлефон на кухні... Але калі ты хочаш, можаш гаварыць адсюль... Я пераключу апарат.
Тэлефон стаяў на тумбачцы ля каміна. Я падняў трубку і пачуў голас Эміліі.
— Прабач, але сёння табе давядзецца дзе-небудзь перакусіць... Я іду абедаць да мамы.
— Чаму ж ты не сказала пра гэта раней?
— He хацелася адрываць цябе ад работы.
— Добра,— сказаў я,— паабедаю ў рэстаране.
— Убачымся вечарам. Да сустрэчы.
Яна павесіла трубку, і я павярнуўся да Пазецці.
— Рыкарда,— спытаўся ён,— ты не будзеш абедаць дома?
— He, пайду ў рэстаран.
— Паабедай тады з намі. Чым багаты — тым і рады...
Нры адной толькі думцы, што трэба ісці абедаць у
рэстаран, мяне ахапіў чамусьці сум — мусіць, я наперад радаваўся, што пахвалюся Эміліі: «Работа над сцэнарыем закончана». Можа б, я і не зрабіў гэтага, ведаючы, як я ўжо казаў, што Эмілія больш не цікавіцца, чым я займаюся, але спачатку паддаўся старой прывычцы, якая засталася ад нашых ранейшьіх адносін. Запрашэнне Пазецці мяне ўзрадавала. Я пачаў яму шчыра дзякаваць.
Тым часам Пазецці адкаркаваў бутэлькі і жэстам фармацэўта, які дазіруе мікстуру, наліў у мензурку джыну і вермуту, а пасля пераліў усё гэта ў шэйкер.
Сіньёра Пазецці, як звычайна, не зводзіла вачэй са свайго мужа. Калі Пазецці, старанна страсянуўшы шэйкер, пачаў разліваць кактэйль у бакалы, яна сказала:
— Мне толькі глыток, прашу цябе... I ты, Джына, многа не пі... Табе можа зрабіцца блага...
— Ну што ты, сцэнарый заканчваеш не кожны дзень.
Пазецці наліў поўныя бакалы мне і сабе, а ў трэці, па просьбе жонкі, пліхнуў толькі крыху. Мы чокнуліся.
— За сотню яшчэ такіх жа сцэнарыяў,— сказаў Пазецці, прыгубіўшы кактэйль і ставячы бакал на столік.
Я выпіў усё адразу. Сіньёра Пазецці адпіла некалькі маленькіх глыткоў і ўстала.
— Пайду пагляджу, што робіць кухарка,— сказала яна.— Выбачайце.
Яна выйшла, Пазецці сеў на яе месца ў крэсле. I мы кінуліся ў размовы. Сказаць шчыра, гаварыў адзін Пазецці, і амаль увесь час пра сцэнарый, а я толькі слухаў, згаджаўся, ківаючы галавой, і піў кактэйль. Бакал Пазецці быў яшчэ амаль поўны, ён не адпіў нават палавіны, а я асушаў свой ужо тройчы. He ведаю чаму, але я раптам адчуў сябе няшчасным і піў,
спадзеючыся, што хмель прагоніць гэта пачуццё. На жаль, алкаголь на мяне заўсёдьі мала дзейнічае, a кактэйль Пазецці быў яшчэ і вельмі разбаўлены вадой. Таму тры ці чатыры выпітыя бакалы толькі пагоршылі мой прыкры настрой. Раптам я спытаў у сябе: «А чаму, уласна кажучы, я адчуваю сябе такім няшчасным?» I тут я ўспомніў, як заныла ў мяне душа ў той момант, калі я пачуў па тэлефоне голас Эміліі, халодны, разважліва-абыякавы, зусім не падобны па голас сіньёры Пазецці, калі тая з замілаваннем называла магічнае імя Джына. Добра, што мяне вывела з гэтага роздуму сіньёра Пазецці, якая зайшла ў гэты час і запрасіла нас у сталовую.
Сталовая Пазецці была падоб