Пагарда  Альберта Маравія

Пагарда

Альберта Маравія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
64.38 МБ
59.87 МБ
ла, калі лаека... Толькі не круці мне балюча рукі, я не хачу, каб са мной абыходзіліся груба.
У мяне заныла ў душы. Гэты раз голас у Эміліі быў халодны, сухі, у ім не было нават намёку на якоенебудзь пачуццё. На імгненне я аслупянеў; сядзеў на ложку, заціснуўшы рукі між калень і апусціўшы галаву. Пасля зноў пачуў яе голас:
— Калі ты вельмі хочаш, я буду тваёй... Хочаш...
He ўзнімаючы галавы, я ціха адказаў:
— Хачу.
Я маніў, я цяпер ужо не жадаў яе. Але мне трэба было перамагчы яе, прагнаць прэч гэту нейкую незразумелую новую ўпартасць, а можа, і варожасць. Я пачуў, як яна сказала: «Ну, добра»,— пасля прайшла па пакоі і мне за спіну — за ложак. «Ёй трэба зняць адну толькі сарочку»,— падумаў я і ўспомніў, што перш глядзеў на яе ў такія хвіліны зачараванымі вачыма, як разбойнік у казцы, які, сказаўшы магічнае слова, бачыць, як паволі расчыняюцца дзверы пячоры і перад вачыма блішчаць і ззяюць скарбы — незлічонае багацце. Але цяпер я не хацеў глядзець. Я разумеў, што глядзеў бы на яе ўжо іншымі вачыма — не адкрытымі і чыстымі, хоць і страснымі, a такімі, якімі іх зрабіла Эміліна раўнадушша — прагавітымі і сквапнымі, што абражае і яе і мяне. Я па-ранейшаму сядзеў, нізка апусціўшы галаву і заціснуўіпы рукі між калень. Праз нейкі час я пачуў, як ціха рыпнулі пружыны матраца: Эмілія лягла ў пасцель, залезшы пад коўдру. Пачуўся шорах, відаць, Эмілія
ўкладвалася зручней. Пасля яна сказала ўсё тым жа новым жахлівым тонам:
— Дык ідзі ж да мяне... Чаго ты чакаеш?
Я не азірнуўся, нават не зварухнуўся; пасля раптам падумаў, а ці не бьілі нашы адносіны і раней такія ж. Былі, суцяшаў я сябе; было ўсё больш ці менш так, як цяпер. Эмілія распраналася, клалася ў пасцель, а як жа магло быць інакш? Але ў той жа час усё было зусім па-іншаму. Перш ніколі не было гэтай бяздушнай, халоднай, пасіўнай падатлівасці, якая цяпер адчувалася не толькі ў тоне Эміліі, але нават у рыпенні пружын, у шораху пакамячанай коўдры. Перш усё адбывалася ў віхуры натхнёнага неўсвядомленага парыву, у п’янасці ўзаемнага пачуцця. Бывае, калі захопіць цябе цалкам якая-небудзь думка, здараецца, схінеш з вачэй якую рэч — кнігу, шчотку, чаравік — і пасля цэлую гадзіну дарэмна шукаеш яе, пакуль нарэшце не заўважыш яе ў самым нечаканым месцы, куды і пакласці было цяжка — на шафе, ці ў самым далёкім кутку пакоя, ці ў шуфлядзе ў стале. Так перш здаралася са мной у хвіліну кахання. Усё адбывалася імгненна, у нейкім ап’яненні і чароўным самазабыцці: я апьінаўся ў абдымках Эміліі, амаль не памятаючы, як гэта здаралася і што адбылося паміж той мінутай, калі мы сядзелі адно супраць аднаго, яшчэ спакойныя, не адчуваючы жадання, і тым імгненнем, калі нашы істотьі зліваліся адна з адной. Цяпер у Эміліі не было і кроплі самазабыцця, а таму не было яго і ў мяне. Цяпер я мог бы спакойна і прагна разглядваць яе, а яна, вядома, магла б гэтак жа спакойна разглядваць мяне. Такое адчуванне, якое ўсё больш паглынала мяне, нечакана падказала мне адзін дакладны вобраз: перада мной была ўжо не жонка, якую я кахаў і якая кахала мяне, перада мной была прастытутка, не вельмі цярплівая і не вельмі вопытная, якая падрыхтавалася абыякава перанесці мае
абдымкі, спадзеючыся, што гэта не будзе доўга цягнуцца і не вельмі яе стоміць. На імгненне гэты вобраз застыў у маіх вачах, як прывід, пасля ён нібыта мінуў мяне і зліўся з Эміліяй, якая ляжала за маёй спіной. У тую ж хвіліну я ўстаў і, не аглядаючыся, сказаў:
— He трэба... Я ўжо не хачу... Пайду спаць у гасціную... Заставайся тут.— I выйшаў на пальчыках са спальні.
Канапа ў гасцінай была засцелена, коўдра адвернута, побач ляжаў Эмілін халат з закасанымі рукавамі. Я ўзяў начную сарочку, шлёпанцы, што стаялі на падлозе, халат, які Эмілія паклала на крэсла, і, вярнуўшыся ў спальню, паклаў усё гэта на другое крэсла. Гэты раз, не ўтрымаўшыся, я зірнуў на яе. Эмілія ляжала ўсё ў той жа паставе, якую прыняла, сказаўшы мне: «Дык ідзі ж да мяне», голая, адна рука закладзена за галаву, твар з шырока раскрытымі, абыякавымі, як сляпымі, вачыма быў павернуты да мяне, другая рука выцягнутая ўздоўж цела. Гэта была ўжо не прастытутка, а прывід, ахутаны сумам па тым, што ўжо ніколі не збудзецца. Эмілія была побач, за некалькі крокаў ад мяне, але здавалася такая далёкая,— нібыта яна была істотай з іншага свету, які існаваў за мяжой рэальнага.
РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
У той вечар я, безумоўна, ужо прадчуваў, што жыццё ў мяне пачнецца не простае, але, дзіўная рэч, я не зрабіў з паводзін Эміліі тых вывадаў, якія, здавалася, напрошваліся самі. Вядома, тады яна была абыякавая, а я палічыў за леппіае адмовіцца ад блізкасці, не жадаючы яе ў такіх умовах. Але я кахаў Эмілію, а каханне прымушае не толькі спадзявацца, але і забываць. Прайпіоў дзень, і, не помню нават ча-
му, учарашні выпадак, які пасля здасца мне значным, нават фатальным, страціў для мяне ўсякі сэнс; цяжкое пачуццё варожасці ііаміж намі знікла, мы толькі крыху пасварыліся. Тое, пра што не хочацца ўспамінаць, забываеш лёгка. Ды забыць пра той выпадак, думаю, памагла мне і сама Эмілія, якая хоць і спала цяпер у гасцінай адна, але больш ніколі не праганяла мяне, калі я жадаў блізкасці. Праўда, Эмілія, як і рапей, была халодная і пасіўная, што мяне перш вунь як абурала; але, як гэта часта здараецца, тое, што перш здавалася благім, праз некалькі дзён пачало здавацца мне не толькі благім, але нават прыемным. Адным словам, сам таго не заўважаючы, я апынуўся ў такім стане, калі мая душа не хацела мірыцца з маной, жадала яе, а мірыцца не хацела, і таму абыякавасць Эміліі на другі дзень мне здавалася самым гарачым к'ханнем. У той першы вечар я абурыўся, падумаўшы, што Эмілія паводзіць сябе, як прастытутка, але не прайшло і тыдня, як я ўжо быў згодзен мець з ёй блізкасць, як з прастытуткай. У душы я, відаць, баяўся, што Эмілія да мяне зусім астыла, таму быў удзячны ёй нават за яе халодныя і абыякавыя адносіны да мяне, нібыта такімі і павінны былі быць адносіны мужа з жонкай.
Я ўсё яшчэ стараўся думаць, што Эмілія кахае мяне, як і раней, а калі сказаць праўду — я наогул стараўся не думаць пра наша каханне. I ўсё ж мяне непакоілі здагадкі, што адносіны паміж намі змяніліся. Я нават пачаў па-іншаму глядзець на сваю работу. Адмовіўшыся на час ад мары пра тэатр, я зацікавіўся кіно толькі дзеля таго, каб задаволіць жаданне Эміліі мець уласны дом. Пакуль я быў упэўнены, што Эмілія кахае мяне, работа сцэнарыста здавалася мне не такая ўжо і цяжкая, але пасля таго, што адбылося ў той вечар, я нечакана пачаў заўважаць, што мне сумна ад маёй работы, што я ёй незадаволены і што
яна гідкая. Так яно, мусіць, і было, бо я Згадзіўся пісаць сцэнарый для кіно, як згадзіўся б на любую іншую работу, нават менш удзячную і цікавую, толькі таму, што кахаў Эмілію. Цяпер, калі яна пераставала мяне кахаць, работа гэта страціла для мяне ўсякі сэнс і здавалася мне нявольніцтвам, рабствам.
Зараз я хачу сказаць некалькі слоў пра работу сцэнарыста, хоць бы для таго, каб усе зразумелі, што я ў той час мог адчуваць. Як вядома, сцэнарыст — гэта той, хто, часцей за ўсё, супрацоўнічаючы з другім сцэнарыстам і рэжысёрам, піша сцэнарый, гэта значыць, стварае канву, на аснове якой потым узнікае фільм. У адпаведнасці з тым, як разгортваюцца падзеі, у сцэнарыі пазначаюцца ўсе жэсты і рэплікі акцёраў, а таксама розныя павароты здымачнай камеры. Такім чьінам, сцэнарый — гэта ў адзін і той жа час і п’еса, і кінематаграфічная распрацоўка, і рэжысёрскі план. Але хоць роля сцэнарыста ў стварэнні фільма не малая і ў гэтым сэнсе ён займае месца адразу за рэжысёрам, па традыцыі, якая існуе ў кіно да гэтага часу, сцэнарыст лічыцца фігурай другараднай, не заўсёды бывае навідавоку. Калі глядзець на мастацтва як на непасрэднае выяўленне — а інакш і нельга,— то сцэнарыст — гэта мастак, які аддае фільму ўсю сваю душу, не маючы пры гэтым ніякага задавальнення з таго, што раскрыў у фільме самога сябе. Праца яго творчая, але ўсё ж ён толькі пастаўшчык знаходак, выдумкі, тэхнічных, псіхалагічных і літаратурных указанняў; рэжысёр пасля павінен апрацаваць увесь гэты матэрыял у залежнасці ад свайго таленту і выявіць сябе ў фільме. Сцэнарыст, такім чынам, чалавек, які заўсёды застаецца на другім плане; ён ахвяруе крывёю свайго сэрца дзеля поспеху іншых, і, хоць лёс фільма на дзве траціны залежыць ад яго, сам ён ніколі не бачыць свайго прозвішча на афішах, дзе красуюцца прозвішчы рэжысёра, акцёраў і прадзюсера. Бывае,
што часта і сцэнарыст можа дасягнуць высокага майстэрства і зарабляць вялікія грошы, але ён ніколі не можа сказаць: «Гэты фільм зрабіў я... У гэтым фільме я раскрыў сябе... Гэты фільм — я сам». Сказаць так можа толькі рэжысёр. А сцэнарыст павінен задаволіцца тым, што можа зарабіць, і, хоча ён таго ці не, грошы ўрэшце робяцца адзінай і асноўнай яго мэтай. Таму сцэнарысту застаецца браць ад жыцця ўсё, што ён хоча, калі, вядома, ён на гэта здольны, і рабіць гэта ўсё на грошы, якія ён сам зарабіў, пішучы сцэнарый за сцэнарыем: камедыю, трагедыю, прыгодніцкі фільм, меладраму — без пярэдыху, адно за адным; амаль так, як некаторыя гувернанткі пераходзяць ад аднаго дзіцяці да другога: не паспеўшы прывыкнуць да аднаго, яны кідаюць яго і ідуць выхоўваць другое, а ўсе вынікі іхніх клопатаў належаць маці, якая адна мае права назваць дзіця сваім.
Але, апроч гэтых галоўных і заўсёдных, калі можна так сказаць, недахопаў, рамяство сцэнарыста мае і іншыя непрыемныя бакі, якія змяняюцца ў залежнасці ад якасці і жанру фільма, ад характару людзей, якія яго ставяць,— але не робяцца ад гэтага лягчэйшыя. У адрозненне ад рэжысёра, якому прадзюсер дае поўную свабоду, сцэнарыст можа толькі згаджацца ці не згаджацца працаваць над прапанаванай яму тэмай, а згадзіўшыся, не мае права выбіраць сабе супрацоўнікаў: яго — выбіраюць, ён — не. Здараецца, што асабістыя сімпатыі прадзюсера, яго выгада, ці капрыз, альбо проста розныя выпадковасці змушаюць сцэнарыста супрацоўнічаць з антыпатычнымі яму людзьмі, намнога ніжэйшымі за яго па культурным узроўні, з людзьмі, чые манеры і характар толькі злуюць і раздражняюць. Працаваць сумесна над сцэнарыем — гэта не тое, што, скажам, працаваць разам у канторы ці на фабрыцы, дзе кожны робіць сваю справу незалежна ад суседа, дзе асабістыя
адносіны могуць быць зведзе