Пагарда  Альберта Маравія

Пагарда

Альберта Маравія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
64.38 МБ
59.87 МБ
ў у карысць таго, чаму сй трэба пайсці са мной, то ёй лепш змірыцца і не наракаць на тое, што гэтыя вечары зусім сумныя і што яна на іх вельмі стамляецца. Эмілія звычайна слухала мяне няўважліва, была ў нейкім задуменні: бадай, больш сур’ёзна яна сачыла за маімі жэстамі і за выразам майго твару; нарэшце яна здавалася і пачынала апранацца. Перад самым адыходам, калі яна была ўжо апранута, я пытаўся ў яе яшчэ раз: няўжо ёй сур’ёзна не хочацца ісці са мной? Пытаўся не таму, што сумняваўся ў тым, што яна зробіць наперакор сваёй волі. Яна рашуча, самым сур’ёзным тонам адказвала мне, што і праўда не мае нічога супраць таго, каб ісці, і мы тады выходзілі з дому.
Але да гэтага я мог дадумацца, як я ўжо ўпамянуў, толькі пазней, цярпліва корпаючыся ў мінулым і ўспамінаючы многія, самыя дробныя, факты, якіх у той час проста не заўважаў. Тады ж я толькі зразумеў, што адносіны Эміліі да мяне перамяніліся, і перамяніліся ў горшы бок, але зусім не мог ні растлумачыць, чаму гэта ўсё адбылося, ні цвёрда сказаць, у чым жа менавіта пагоршалі яе адносіны да мяне: так пры бясхмарным небе густая цяжкая духата напамінае, што набліжаецца навальніца.
Усё часцей я стаў думаць пра тое, што Эмілія кахае мяне менш, чым раней: я заўважыў, што цяпер яна ўжо не стараецца быць заўсёды са мной, як у першыя дні і месяцы пасля таго, як мы пажаніліся. Раней, калі я гаварыў: «Паслухай, мне трэба гадзіны на дзве адлучыцца. Пастараюся вярнуцца як мага хутчэй», яна згаджалася, але ўсім сваім выглядам — пакорлівым і засмучаным — падкрэслівала, што ёй непрыемна, калі мяне няма. Таму часта здаралася, што, махнуўшы рукой на свае справы, я заставаўся дома ці, калі гэта было можна, браў Эмілію з сабою. Яе прыхільнасць да мяне ў той час была такая моцная, што ад-
пойчы на вакзале, праводзячы мяне — а я ад’язджаў усяго на некалькі дзён у Паўночную Італію,— яна адвярнулася, каб я не бачыў яе слёз. Я зрабіў выгляд, што нічога не заўважыў, але ўсю паездку мяне мучылі яе слёзы, якіх яна саромелася, але не магла стрымаць, і з таго часу нікуды больш я не езджу адзін. А цяпер, калі я гаварыў ёй, што адлучаюся з дому, на яе твары не паяўлялася засмучэння, да якога я прывык і якога заўсёды чакаў. Яна спакойна, часам нават не адрываючы вачэй ад кнігі, адказвала: «Добра... значыць, убачымся за вячэрай... Глядзі, доўга не будзь». Хоць калі мне нават здавалася, што ёй хочацца, каб я даўжэй затрымаўся. Бывала, я папярэджваў яе: «Я адлучаюся, вярнуся ў пяць». А яна адказвала: «Можаш не спяшацца... У мяне шмат работы». Неяк я пажартаваў, што яна, мусіць, хоча, каб я менш быў дома, але Эмілія, ухіліўшыся, нічога пэўнага не адказала: калі я ўсё роўна заняты амаль увесь дзень, то нам лепш сустракацца толькі за сталом — тады і яна зможа спакойна займацца сваімі справамі. Эмілія гаварыла няпраўду; працуючы над сцэнарыем, я адлучаўся з дому ў другой палове дня, а ўвесь астатні час заўсёды стараўся быць з ёй. Але пасля той нашай размовы я пачаў адлучацца і раніцай.
Калі Эмілія яшчэ не хацела, каб я адлучаўся з дому, і не хавала гэтага, я пакідаў яе спакойна, бо радаваўся, задаволены яе пачуццём, і верыў, што яна мяне вельмі кахае. Але калі я заўважыў, што яна не толькі не сумуе, калі я адлучаюся з дому, але, відаць, нават хоча быць адной, я адчуў неспакой і трывогу — нешта падобнае, мусіць, адчувае чалавек, нечакана пачуўшы, як у яго плывс з-пад ног зямля. Цяпер я адлучаўся з дому не толысі пасля палудня, але, як я ўжо сказаў, і раніцай, прычым з адной толькі думкай — праверыць, ці змянілася Эмілія, раўнадушная яна да мяне ці не. Паступова яна не толькі перастала звяртаць
увагу на мае адлучкі, але, наадварот, адносілася да гэтага зусім спакойна, нават, як мне здалося, з палёгкай, хоць яшчэ старалася гэта схаваць. Спачатку я думаў, што яна астыла да мяне толькі таму, што ўсё ж мы два гады пражылі разам, час не малы, што пасля кахання бярэ верх прывычка, хай сабе з тымі самымі клопатамі, як і раней,— спакойная ўпэўненасць мужа і жонкі ў тым, што яны ўзаемна кахаюць адно аднаго, змывае з іх страсць. Але я і сам адчуваў, што гэта не так — менавіта хутчэй за ўсё адчуваў, чымся ўсведамляў,— таму што ў думках, не гледзячы на ўсю іх логіку, мы часта манім самім сабе, а пачуццё, нават самае цьмянае і невыразнае, ніколі не здрадзіць. Адным словам, я заўважаў, што Эмілія не скардзіцца цяпер на мае адлучкі не таму, што лічыць іх непазбежнымі, што баіцца, каб праз іх не сапсаваліся нашы адносіны,— проста яна менш стала мяне кахаць, а можа, і зусім разлюбіла. I я зразумеў: адбылося нешта такое, што сур’ёзна паўплывала на яе пачуццё да мяне, якое нядаўна яшчэ было такое гарачае і моцнае.
РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
Калі я сустрэўся з Бацістам першы раз, становішча маё было вельмі цяжкае, можна сказаць, жахлівае, і я не ведаў, як мне з яго выблытацца. Справа ў тым, што я купіў кватэру, хоць у мяне і не было грошай на выплату патрэбнай сумы і я нават не ўяўляў, дзе іх можна дастаць. Першыя два гады мы з Эміліяй жылі ў вялікім мэбляваным пакоі. Можа б, другая жанчына і не пакутавала ад такога часовага неўладкаванага жылля, але Эмілія — у гэтым я зусім упэўнены,— згадзілася жыць у такіх умовах толькі каб даказаць мне, што яна кахае мяне так горача і шчыра, як можа кахаць мужа толькі адданая жонка. Эмілія была, як Ka-
жуць, жанчына гаспадарлівая; але яе любоў да свайго гнязда выходзіла за рамкі натуральнага, уласцівага ўсім жанчынам пачуцця, гэта было нешта накшталт гарачай страсці, амаль сквапнасці, страсці, якая была мацнейшая за самую Эмілію, і вытокі яе, відаць, былі схаваны вельмі глыбока. Эмілія вырасла ў беднай сям’і. Калі я з ёй пазнаёміўся, яна працавала машыністкай. Я думаю, што ў такой яе вялікай прыхільнасці да свайго кутка бессвядома жылі нязбыўныя надзеі тых абяздоленых, у якіх ніколі не было магчымасці мець уласнае жыллё, хоць нават не самае лепшае. He ведаю, спадзявалася ці не Эмілія, выходзячы за мяне замуж, набыць свой дом, пра які яна марыла. Але я добра помню адзін той рэдкі выпадак, калі яна плакала; было гэта неўзабаве пасля нашых заручын, калі я вымушаны быў ёй прызнацца, што пакуль не маю магчымасці купіць ці нават наняць кватэру і таму спачатку нам давядзецца абысціся мэбляваным пакоем. Хаця яна тады хутка сунялася і выцерла слёзы, а яны, памойму, паліліся не толькі з гора, што яе даўняя мара не збывалася і невядома было, калі збудзецца; у яе слязах выплыла на паверхню яе самая дарагая і патаемная мара — і нават не мара, а сэнс усяго жыцця.
Дык вось, першыя два гады мы жылі ў мэбляваным пакоі. Але якую чысціню і парадак навяла ў ім Эмілія! Наколькі было магчыма — а ў мэбляваным пакоі гэта не так проста — Эмілія хацела стварыць ілюзію, што ў яе свая кватэра. I паколькі ў нас не было сваёй мэблі, Эмілія з усёй душой акуратнай гаспадыні чысціла і чысціла чужую, амаль не адыходзячыся ад яе. На маім пісьмовым стале заўсёды стаяла ваза з кветкамі; мае рукапісы заўсёды ляжалі на сваім месцы і нібыта клікалі мяне да работы, прывабліваючы здалёку; не было выпадку, каб у час снедання ці вячэры на стале не ляжалі сурвэткі і не стаяла вазачка з пячэннем; і ніколі ні вопратка, ні туалетныя рэчы — як гэта часта
бывае ў такіх цесных і часовых пакоях — но трапляліся там, дзе ім менш за ўсё належала быць: на падлозе ці на крэслах. Пасля ўборкі, якую на скорую руку рабіла служанка, Эмілія яшчэ раз акуратна прыбірала пакой, хацела, каб усё, што магло блішчэць і ззяць, блішчэла і ззяла, ці гэта быў латунны шарык на аконным шпінгалеце, ці самая маленькая палоска паркету. Вечарам яна сама, без служанкі, слала пасцель, і заўсёды на ложку з аднаго боку ляжала яе начная сарочка, а з другога — мая піжама; коўдра была акуратна адгорнута, і зручна пакладзены падушкі. Раніцай Эмілія ўставала раней за мяне, ішла па агульную кухню, рыхтавала сняданне і прыносіла яго мне на падпосе. Усё гэта Эмілія рабіла ціха, без шуму, дакладна і спрытна, хаця з запалам і стараннем — так робяць людзі з вельмі глыбокім пачуццём. Але ўсё роўна, нягледзячы на амаль гераічныя намаганні Эміліі, наш мэбляваны пакой заставаўся мэбляваным пакоем. Ілюзія, якую хацела стварыць Эмілія ў сябе і ў мяне, ніколі не была поўнай. Іншы раз, калі Эмілія вельмі стамлялася, яна пачынала скардзіцца, праўда, ціха і стрымана, як і яе характар, але ўсё ж з горыччу ў душы; у такіх выпадках яна пыталася ў мяне, дакуль жа будзе прадаўжацца гэта нашае часовае, неўладкаванае жыццё. Я разумеў, што за знешнім спакоем Эмілія хавае глыбокі ўнутраны боль, і мяне мучыла думка, што рана ці позна мне давядзецца так ці інакш задаволіць яе — такое вялікае — жаданне: набыць уласны дом.
Нарэшце, як вы ўжо ведаеце, я вырашыў купіць кватэру; але не таму, што ў мяне завяліся грошы — іх у мяне па-ранейшаму не было,— а таму, што не мог глядзець, як пакутуе Эмілія, і апасаўся, што аднойчы цярпенне яе лопне. За два гады нашага сумеснага жыцця я скапіў невялікую суму; дабавіўшы да яе пазычаныя грошы, я змог зрабіць першы ўзнос. Але я не
адчуў пры гэтым таго задавальнення, якое павінен быў бы адчуць чалавек, што набыў сваёй жонцы кватэру; наадварот, мяне пачаў мучыць неспакой, бо я зусім не ўяўляў, як мне ўдасца выкруціцца праз месяц, калі надыдзе тэрмін уплаты наступнага ўзносу. Мяне ахапіў такі адчай, што я нават стаў злосны на Эмілію, чыё ўпартае жаданне мець свой дом у нейкай меры штурхнула мяне на такі неабдуманьі і рызыкоўны ўчынак.
Але шчырая радасць Эміліі, калі я паведаміў ёй, што купіў кватэру, а пасля яшчэ большая радасць, якая ахапіла яе, калі мы зайшлі першы раз у нашы яшчэ не абсталяваныя пакоі, на нейкі час змусілі мяне забыць пра ўсе мае хваляванні і трывогу. Я ўжо казаў, што любоў да свайго кутка была ў Эміліі сапраўднай страсцю; больш таго, у той дзень мне здалося, што ў яе да гэтай страсці далучылася яшчэ нейкае невядомае пачуццё: нібыта за тое, што я нарэшце купіў для яе кватэру, яна стала мяне яшчэ болып жадаць. Мы аглядалі нашу кватэру, і спачатку Эмілія проста хадзіла са мной па пустых і халодных пакоях, а я прыкідваў, як мне хацелася б паставіць мэблю. Але нарэшце, калі мы скончылі агляд і я падышоў да акна, каб расчыніць яго і паказаць, які адсюль распасціраецца краявід, Эмілія раптам прыціснулася да мяне і ціха папрасіла, каб я пацалаваў яе. Для яе, звычайна вельмі стрыманай і нясмелай у каханні, гэта было нешта новае і нечаканае. Уражаны і ўсхваляваны яе тонам, я пацалаваў яе. Гэта быў адзін самы гарачы, самы п’яны пацалупак з тых, якімі мы каліпебудзь абменьваліся; я раптам пачуў, што япа мяне абдымае яшчэ мацней, нібыта хоча яшчэ большай блізкасці; пасля яна сутаргава сцягнула з сябе спадніцу, расшпіліла кофтачку і прыціснулася да мяне ўсім целам. Адарваўшыся ад маіх вуснаў, яна ціха, але горача і пяшчотна шапнула мне на самае вуха —
у крайнім выпадку, так мне з