Пагарда  Альберта Маравія

Пагарда

Альберта Маравія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
64.38 МБ
59.87 МБ
РШЫ
Пасля таго як я ажаніўся, першыя два гады — цяпер смела магу гэта сказаць — мы з жонкай жылі душа ў душу. Хачу сазнацца, што на працягу гэтых двух гадоў нашых шчырых і глыбокіх пачуццяў у нас цямнеў розум, мы не маглі разважаць цвяроза і ацэньвалі свае ўчынкі і саміх сябе, толькі слухаючы голас кахання. Мая Эмілія, здавалася мне, зусім не мае ніякіх недахопаў; думаю, што і я здаваўся ёй такім жа. Можа, я і заўважаў яе надахопы, а яна заўважала мае, але тут брала верх наша такое шчырае каханне, што мы не толькі даравалі адно аднаму гэтыя недахопы, але яны здаваліся нам такімі мілымі, што мы нават захапляліся імі, магчыма, лічачы іх толькі крышачку незвычайнымі. Як бы там ні было, мы ніколі не асуджалі адно аднаго: мы кахалі. У гэтай аповесці я хачу расказаць, як здарылася, што ў той час, калі я па-ранейшаму моцна кахаў Эмілію, не задумваючыся над яе недахопамі і над тым, чаго яна вартая, яна, наадварот, знайшла ў мяне, ці, можа, убіла сабе ў галаву, што знайшла, нейкія недахопы, стала за іх мяне дакараць, а пасля і зусім разлюбіла.
Чым большае шчасце, тым менш яго заўважаеш. Як ні дзіўна, першыя два гады мне здавалася нават, што я пачынаю сумаваць. Проста я не думаў пра тое, шчаслівы я ці не. Я лічыў, што жыву, як усе: кахаю сваю жонку, і яна кахае мяне, і каханне наша ўяўлялася мне нечым звычайным, натуральным, чым можна зусім не даражыць — не даражым жа мы паветрам, якім дыхаем і якое нас акружае; мы разумеем, што
яно нам неабходнае толькі тады, калі яго раптам пачынае не хапаць і мы задыхаемся. Каб хто сказаў мне ў той час, што я шчаслівы, я, бадай, здзівіўся б. I, відаць, адказаў бы, што не, я зусім не шчаслівы і, што хоць мы з жонкай кахаем адно аднаго, у мяне няма ніякай упэўненасці ў заўтрашнім дні. Так яно і было на самай справе: я атрымоўваў грошы, супрацоўнічаючы ў якасці кінакрытыка ў адной другараднай газетцы, ды яшчэ падзарабляў рознай журналісцкай падзёншчынай, і мы ледзь зводзілі канцы з канцамі. Мы нанялі пакой з мэбляй і, паколькі вечна былі без грошай, не маглі дазволіць сабе купіць што лішняе; іншы раз у нас не хапала грошай нават на самае неабходнае. Дык ці мог я быць шчаслівы? I толькі пасля я зразумеў, што менавіта ў той час, калі я так часта праклінаў свой лёс, я, відаць, быў самым шчаслівым чалавекам.
Мы былі жанаты ўжо два гады, калі нарэшце нашы фінансы крыху наладзіліся: я пазнаёміўся з кінапрадзюсерам па прозвішчы Баціста і напісаў яму свой першы сцэнарый. На работу ў кіно я глядзеў тады як на часовы занятак, тым больш што заўсёды марыў стаць вядомым драматургам, але менавіта гэтай рабоце наканавана было вызначыць маю прафссію. I якраз у гэты час нашы адносіны з Эміліяй пачалі псавацца. Мой расказ пачынаецца з першых маіх крокаў кінасцэнарыста і з першых прыкмет, гэта я добра заўважыў, калі мая жонка пачала астываць да мяне ў сваіх пачуццях,— дзвюх падзей, якія адбыліся адначасова і былі, як я пасля зразумеў, самым непасрэдным чынам звязаны адна з адной.
Спрабуючы цяпер узнавіць у памяці мінулае, я цьмяна ўспамінаю адзін выпадак, на які тады не звярнуў увагі; толькі пасля я зразумеў, што павінен быў аднесціся да яго сур’ёзна.
Я стаю на тратуары адной з цэнтральных вуліц го-
рада. Эмілія, Баціста і я толькі што павячэралі ў рэстаране. Баціста запрасіў нас да сябе закончыць вячэру, і мы прынялі запрашэнне. Мы падыходзім усе разам да чырвонага легкавога аўтамабіля Бацісты. Аўтамабіль дарагі, але невялікі — усяго на два месцы; Баціста садзіцца за руль, пасля адчыняе дзверцы і высоўваецца з машыны.
— А вам, Мальтэні,— гаворыць ён,— давядзецца паехаць на таксі... аднаму, але, калі хочаце, можаце пачакаць мяне тут — я па вас вярнуся.
Эмілія стаіць побач са мной у адзіным сваім вячэрнім уборы — чорнай шаўковай сукенцы з глыбокім выразам. Футравую накідку яна трымае ў руках — у кастрычніку было яшчэ цёпла. Я гляджу на яе, і мне раптам кідаецца ў вочы, што ў яе прыгажосці, звычайна такой ціхай і спакойнай, у гэты вечар з’явілася нешта новае — нейкая трывога, амаль збянтэжанасць.
— Добра, Эмілія,— весела гавару я ёй,— едзь з Бацістам... я даганю вас на таксі.
Эмілія глядзіць на мяне, пасля адказвае, не згаджаючыся:
— Хай лепш Баціста едзе адзін наперадзе, а мы возьмем таксі.
Тады Баціста высоўвае галаву з машыны і абураецца, жартуючы:
— Ну і ну. Вы, значыць, хочаце, каб я ехаў адзін?!
— Ды не, але ж...— супярэчыць яму Эмілія, і я зноў заўважаю, што яе прыгожы, заўсёды такі ціхі і спакойны твар мяняецца, змрачнеючы ад глыбокага душэўнага хвалявання. Але я ўжо крычу:
— Баціста мае рацыю, едзь з ім, а я вазьму таксі.
Гэты раз Эмілія згаджаецца, слухае мяне і садзіцца ў машыну. Седзячы побач з Бацістам, яшчэ не зачыніўшы дзверцы, яна глядзіць на мяне, і я заўважаю ў яе разгубленым паглядзе — гэта было нешта новае, але зразумеў я ўсё толькі цяпер, калі пішу — просьбу,
дакор і недзе за ўсім гэтым — агіду. Але тады я не надаў увагі таму, што злавіў у яе вачах, і рашуча, нібы зачыняючы сейф, бразнуў цяжкімі дзверцамі. Машына ад’язджае, а я ў добрым і вясёлым настроі, нават ціха насвістваючы, іду да бліжэйшай стаянкі таксі.
Баціста жыў недалёка ад рэстарана, і, калі б мне нішто не перашкодзіла, я прыехаў бы адначасна з імі ці, можа, на якую хвіліну пазней. Але на паўдарозе здарылася адна нечаканая акалічнасць — таксі на скрыжаванні вуліц сутыкаецца з машынай. Абодва аўтамабілі сям-там пашкоджаныя: у таксі абдзёрта і змята крыло, у другой, сустрэчнай машыны, пагнуты бок. Шафёры выскокваюць з машын і адразу пачынаюць лаяць адзін аднаго, наўкола збіраецца натоўп, з’яўляецца паліцэйскі, пачынае расцягваць шафёраў; пасля запісвае іх прозвішчы і адрасы. У час гэтай перапалкі я не вылажу з таксі і не толькі нікуды не рвуся, але нават адчуваю задавальненне і ціхі спакой ад смачнай рэстараннай ежы і выпітага віна і ад таго, што Баціста нарэшце пад канец вячэры прапанаваў мне напісаць для яго сцэнарый. Але на перапалку піафёраў пайшло мінут дзесяць, а то і ўсе пятнаццаць, і я прыязджаю на кватэру да прадзюсера са спазненнем. Калі я ўваходжу ў гасціную, Эмілія сядзіць у крэсле, а Баціста стаіць у кутку ля століка-бара на колцах. Баціста весела сустракае мяне, а Эмілія з нейкай горыччу пытаецца ў мяне, дзе я прападаў гэтулькі часу. Я, між іншым, паведамляю ім, чаму затрымаўся, але сам адчуваю, што адказ мой нікога не пераконвае, нібыта я хачу нешта схаваць, хоць я на самай справе проста расказваю пра ўсё, што здарылася, не надаючы ніводнаму свайму слову ніякага значэння. Але Эмілія не супакойваецца, і ў яе голасе чуваць усё яшчэ недаверлівыя ноткі:
— Сутычка?.. Якая яшчэ сутычка?
Мяне здзівіла і, бадай, нават трохі збянтэжыла гэ-
та яе пытанне, і я зноў бяруся падрабязна расказваць пра ўсё, што са мной адбылося. Мне нават пачынае здавацца, што я занадта пералічваю розныя дэталі здарэння, нібыта баюся, што мне не павераць; адным словам, я адчуваю, што невядома чаму я ўзяў фальшывы тон, і то недагаворваю чагосьці, то залішне называю падрабязнасці. Нарэшце Эмілія перастае мяне распытваць, і Баціста — найдабрэйшы чалавек — весела ўсміхаецца, ставіць на стол тры бакалы і запрашае нас выпіць. Я саджуся, і вось так за жартамі і балбатнёй — больш за ўсё балбачу і жартую я з Бацістам — праходзіць дзве гадзіны. Баціста так ажывіўся і такі вясёлы, што я амаль не заўважаю, што Эмілія зусім незадаволеная і што ў яе сапсаваўся настрой. Хаця яна заўсёды даволі маўклівая і скрытая, так што яе сённяшняя стрыманасць мяне нічуць не здзіўляе. Я толькі не разумею, чаму яна зусім не хоча з намі гаварыць за сталом. He ўсміхаецца, не глядзіць на нас, толькі моўчкі курыць і смокча віно з бакала, нібыта яна адна ў пакоі. Нарэшце Баціста пачынае са мной гутарку пра фільм, у стварэнні якога я павінен удзельнічаць, расказвае сюжэт, называе прозвішча рэжысёра і майго сааўтара па сцэнарыю і прапануе заўтра зайсці да яго, Бацісты, у кантору і падпісаць кантракт. Эмілія, пакуль мы крыху маўчалі, устала з-за стала: яна змарылася і хоча дамоў. Мы развітваемся з Бацістам, выходзім на лесвіцу, спускаемся — вось мы ўжо і на вуліцы — і моўчкі ідзём да стаянкі таксі. Пасля садзімся ў машыну і едзем. Я зап’янеў не столькі ад віна, колькі ад нечаканай прапановы Бацісты, і, не могучы стрымаць радасці, кажу Эміліі:
— Сцэнарый як з неба зваліўся. Якраз дарэчы. Проста не ведаю, што б мы без яго рабілі... Давялося б залазіць у доўг.
Эмілія ў адказ толькі спыталася:
— А колькі плацяць за сцэнарый?
Я называю суму і дадаю:
— Ну вось, усе праблемы нашы вырашаны, па крайняй меры на гэту зіму.
Я бяру Эмілію за руку і моцна цісну яе. Яна не вырывае рукі і маўчыць да самага дому.
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
3 таго вечара ўсё, што было звязана з работай, пайшло самым найлепшым чынам. Назаўтра раніцай я зайшоў да Бацісты, падпісаў кантракт і атрымаў аванс. Наколькі мне ў памяці, трэба было напісаць даволі пустую сентыментальную кінакамедыю. Тады мне здавалася, што па характары я чалавек сур’ёзны і не змагу напісаць кінакамедыі, але, калі я пачаў працаваць, нечакана высветлілася, што гэта менавіта мой жанр. У той дзень я ўпершыню сустрэўся з рэжысёрам і сааўтарам сцэнарыя.
Я магу з дакладнасцю ўзнавіць у памяці, калі пачалася мая кінакар’ера — гэта быў вечар, які мы правялі ў Бацісты,— але мне цяжка сказаць з такой жа дакладнасцю, калі пачалі псавацца мае адносіны з жонкай. Хутчэй за ўсё трэба лічыць, што і мае адносіны з жонкай пачалі псавацца з таго вечара ў Бацісты, але я зразумеў гэта толькі цяпер, як кажуць, па часе, тым больш што Эмілія тады ніколькі яшчэ не перамянілася. Хаця, відаць, перамены гэтыя ў яе адбываліся на працягу ўсяго гэтага месяца пасля вечара ў Бацісты, але я і сапраўды не магу дакладна сказаць, калі менавіта ў сэрцы Эміліі канчаткова адбыліся перамены і што магло быць прычынай. У той час мы сустракаліся з Бацістам кожны дзень, і я мог бы падрабязна расказаць і пра другія эпізоды, падобныя на той, які адбыўся ў першы вечар у яго дома. Я ўспамінаю пра тыя эпізоды, якія здаваліся тады мне самымі звычайнымі
і нічым не вылучаліся на фоне нашага жыцця; пазней, аднак, кожны з гэтых эпізодаў набыў свае характэрныя рысы і заняў у маёй памяці асаблівае месца. Мне толькі хацелася б звярнуць увагу на адну акалічнасць: кожны раз, калі нас запрашаў Баціста — а рабіў гэта ён цяпвр даволі часта,— Эмілія адмаўлялася ісці са мной. Праўда, яна не вельмі рашуча супраціўлялася, але рабіла гэта заўсёды. Яна заўсёды знаходзіла якуюнебудзь прычыну, каб не пайсці да Бацісты, а я кожны раз настойліва яе пераконваў, што адгаворкі яе не сур’ёзныя, і ўсё дапытваўся: а можа, ёй па нейкай прычыне не падабаецца Баціста, можа, яна неўзлюбіла яго, На мае допыты яна нарэшце, хоць і з нейкай незразумелай збянтэжанасцю, адказвала, што Баціста ёй зусім не праціўны, што яна да яго нічога не мае, проста ёй не хочацца хадзіць з намі, бо гэтыя вячэрнія паходы яе стамляюць, і наогул яны ёй надакучылі. Мяне не задавальнялі такія несур’ёзныя адгаворкі, і я ўсё даймаў яе: а можа, яе зачапіў чым-небудзь Баціста, сам таго не заўважаючы, можа, што здарылася не па яго волі. Але чым больш я хацеў пераканаць Эмілію, што яна не сімпатызуе Бацісту, тым больш упарта яна гэта адмаўляла, рашуча мне супярэчачы. Пасля, забыўшыся на тыя пачуцці, якія былі ў яе да Бацісты, і пра паводзіны самога Бацісты ў адносінах да яе, я стаў даказваць Эміліі, што нашы сумесныя вячэрнія паходы толькі на карысць: дагэтуль я ніколі і нікуды не хадзіў адзін, і Баціста добра гэта ведае; да таго ж Бацісту вельмі падабаецца, калі яна прыходзіць, і кожны раз, запрашаючы мяне, ён просіць: «Прыходзьце, калі ласка, з жонкай»; яе нечаканую адсутнасць цяжка будзе вытлумачыць: Бацісту можа здацца, што яго не паважаюць, альбо, што яшчэ горш, Баціста можа і пакрыўдзіцца, а ад яго цяпер залежыць наш лёс. I калі Эмілія не можа прывесці ніякіх сур’ёзных прычын у сваё апраўданне, а я, наадварот, магу
назваць многа ўсякіх доказа