Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
— ад такога сюрпрызу спачатку толькі трохі ўзлаваўся. Падышоўшы да Эміліі, я сказаў:
— Але ж гэта немагчыма... у нас усяго два пакоі, у адным — ложак, у другім — канапа і крэсла. Навошта ты так? Дарэчы, і спаць на канапе нязручна.
— Я ўсё ніяк не магла рашыцца сказаць табе пра гэта,— Эмілія апусціла вочы і не глядзела на мяне.
— Але раней,— не сціхаў я,— ты ніколі не скардзілася. Я лічыў, што ты прывыкла.
Яна паглядзела на мяне і, як мне здалося, нават узрадавалася, што размова наша пайшла ў такім кірунку.
— He, я ніяк не магу прывыкнуць... Я ўвесь час дрэнна спала... Можа, таму я і стала такой нервовай. Калі б яшчэ мы клаліся рана, але мы заўсёды так позна засынаем... I вось...— He дагаварыўшы, яна пайшла ў гасціную.
Я дагнаў яе.
— Пачакай,— хуценька сказаў я,— калі табе так ужо хочацца, я магу спаць, зачыніўшы вокны... Ну, добра, з сённяшняга дня мы, кладучыся спаць, будзем зачыняць вокны.
Я гаварыў і адчуваў, што іду на ўступку не толькі таму, што я вельмі кахаю Эмілію, відаць, тады мне захацелася праверыць яе. Яна пакруціла галавой і, усміхнуўшыся, сказала:
— О не... Чаму ты павінен ахвяраваць сабою... Ты заўсёды гаварыў, што задыхаешся, калі зачынены вокны... Лепш ужо нам спаць паасобку.
— Павер, мне лягчэй гэтым ахвяраваць... я прывыкну.
Эмілія павагалася, але пасля нечакана цвёрда сказала:
— He, я не хачу ніякіх ахвяр... ні маленькіх, ні вялікіх... Я буду спаць у гасцінай.
— Л калі я табе скажу, іпто мне гэта непрыемна і што я хачу, каб мы спалі разам?
Яна зноў задумалася.
— Які ты дзіўны, Рыкарда,— сказала яна нарэшце мякка, як заўсёды.— Ты не хацеў гэтым ахвяраваць два гады назад, калі мы толькі пажаніліся...
А цяпер конча хочаш пайсці на гэта... дзеля чаго? Вельмі многія спяць асобна і вунь як яшчэ кахаюць адно аднаго... Раніцай, калі ты ідзеш на работу... табе нават зручней будзе. Ты не будзеш мяне будзіць...
— Але ж ты сама сказала, што звычайна прачынаешся на досвітку... А я ж не іду на работу досвіткам.
— Ой, які ты ўпарты,— сказала яна зазлаваўшы. Гэты раз, не даўшы мне засупярэчыць, выйшла з пакоя.
Застаўшыся адзін, я сеў на ложак, з якога забралі падушку, і ўжо адно гэта змусіла мяне падумаць пра разлуку і адзіноту. Нейкі час я абыякава глядзеў на дзверы, за якімі схавалася Эмілія. «Яна,— пытаўся я ў самога сябе,— не хоча спаць са мною на самай справе, што раніцай яе трывожыць сонца сваім святлом, ці, можа, проста таму, іпто ёй не хочацца спаць са мной?» Я падумаў болып пра другое, хоць у душы хацелася верыць, што гэта не так. Я адчуў, што, калі паверу Эміліі, у мяне будуць сумненні. Я не хацеў сазнавацца самому сабе ў тым, але тое, што мяне мучыла, можна было вызначыць так: а можа, Эмілія мяне наогул больш не кахае?
Пакуль, думаючы пра ўсё гэта, я сядзеў на пасцелі, Эмілія заходзіла і выходзіла са спальні; пасля падушкі яна перанесла ў гасціную дзве простыні, дастаўшы іх з шафы, коўдру і халат. Пачаўся кастрычнік, але на дварэ было цёпла, і Эмілія хадзіла па кватэры ў адной тонкай сарочцы. Я яшчэ не апісаў Эміліі і хачу зрабіць гэта цяпер, хоць бы для таго, каб расказаць, што я тады перажываў. Бадай, Эмілія была невысокая, але маё каханне зрабіла яе ў маіх вачах вышэйшай, а галоўнае — лешпай за ўсіх жанчын. He ведаю, так яно было ці мне гзта толькі здавалася, але памятаю, што ў першую ноч пасля вяселля, калі яна скінула туфелькі на высокіх абцасіках і я абняў яе, стоячы пасярод пакоя, мяне здзівіла, што лоб яе быў на ўзроўні маіх грудзей і што я вышэйшы на цэлую
галаву. А пасля, калі яна лягла побач са мной у пасцель,— новая нечаканасць: Эмілія раптам здалася мне вялікай, тоўстай, шырокай, хоць я ведаў, што на самай справе яна зусім не тоўстая. У яе былі самыя прыгожыя плечы, рукі і шыя, якія мне калі-небудзь даводзілася бачыць,— поўныя, круглыя, зграбныя і гнуткія. Твар у яе быў смуглы, нос прамы і тонкі; калі яна ўсміхалася, за яе свежымі, пажадлівымі губамі вільготна блішчэлі два рады асляпляльна белых зубоў; у яе вялікіх вачах прыгожага залаціста-каштанавага колеру была пажадлівасць, а часам у хвіліны страсці і забыцця яны здаваліся нейкімі дзіўна разгубленымі. Эмілія, як я ўжо казаў, не была сапраўднай прыгажуняй, але, не ведаю чаму, здавалася, была прыгожага складу, ці таму, што мела гнуткі стан, прывабныя клубы і грудзі; ці таму, што трымалася з вялікай годнасцю; ці, можа, таму, што адразу кідаліся кожнаму ў вочы яе моцныя і доўгія стройныя дзявочыя ногі. Адным словам, была яна грацыёзная ў сваёй натуральнай спакойнай велічы, якая ідзе ад самой прыроды і таму здаецца яшчэ больш таямнічай і недаступнай.
Пакуль Эмілія хадзіла са спальні ў гасціную, а я, усхваляваны і разгублены, глядзеў на яе, не ведаючы што сказаць, мой позірк пераскочыў з яе спакойнага твару на яе фігуру, абрысы якой час да часу прасвечваліся праз тонкую сарочку; і раптам я западозрыў, што Эмілія мяне болып не кахае; мяне скаланула пакутлівая думка, што блізкасць паміж намі немагчымая. Ніколі раней я не адчуваў такога, і на момант гэта збянтэжыла мяне, але разам з тым я не мог паверыць, што гэта праўда. Вядома, каханне — гэта перш за ўсё пачуццё, але ж таксама і невыказная, амаль адухоўленая плоцкая блізкасць. Дагэтуль я не задумваючыся цешыўся сваім каханнем як нечым натуральным і звычайным. Цяпер я раптам заўважыў
тое, чаго перш ніколі не заўважаў, і зразумеў, што ранейшай блізкасці паміж намі, відаць, больш не будзе і нават і ўжо няма. Як чалавек, які раптам апынуўся на краі бяздоння, я адчуў раптам, як у мяне засмактала пад лыжачкай ад таго, што ўзамен нашай блізкасці невядома чаму прыйшла адчужанасць.
Усе мае думкі цяпер сышліся на гэтым адчуванні, якое перавярнула маю душу; Эмілія тым часам, відаць, прымала ванну: я чуў, як з крана лілася вада. Я добра адчуваў сваю бездапаможнасць і ў той час пакутліва хацеў заглушыць у сабе гэта пачуццё. Дагэтуль я кахаў Эмілію лёгка і бяздумна; маё каханне да яе вылівалася ў несвядомы, бурны і натхнёны парыў, які залежаў, як мне да гэтага часу здавалася, ад мяне, толькі ад мяне. А цяпер я ўпершыню зразумеў, што ўсё залежала ад такога ж Эмілінага парыву ў адказ і падтрымлівалася ім; заўважыўшы, як яна перамянілася, я спужаўся, што не змагу кахаць яе з ранейшай лёгкасцю, натуральна, без прынукі. Адным словам, я баяўся, што ў цудоўную нашу блізкасць пранікне холад і скаванасць з майго боку, а з яе... Я не ведаў, як яна сябе будзе весці, але адчуваў, што на ўсялякую прынуку з майго боку яна ў лепшым выпадку адкажа абыякавай пасіўнасцю.
У гэту хвіліну Эмілія прайшла ля мяне, накіроўваючыся ў гасціную. Амаль інстынктыўна я прыўзняўся і, схапіўшы яе за руку, сказаў:
— Ідзі сюды... Я хацеў бы пагаварыць з табой.
Спачатку яна ступіла назад, але тут жа наблізілася і села на ложак, праўда, далекавата ад мяне.
— Пагаварыць? Пра што ты хочаш са мной пагаварыць?
He ведаю чаму, але ў мяне трывожна сціснулася сэрца. Можа, гэта была баязлівасць, пачуццё, якога дагэтуль у нашых адносінах не было і якое, як мне
здавалася, больш за ўсё паказвала, што паміж намі шмат чаго перамянілася.
— Ага, пагаварыць,— сказаў я.— Мне здалося, штосьці ў нас перамянілася.
Эмілія паглядзела на мяне і спакойна адказала:
— He разумею... Чаму перамянілася? Нічога не перамянілася.
— Я дык не перамяніўся, а вось ты перамянілася.
— Зусім не перамянілася. Я такая ж, як была.
— Раней ты кахала мяне больш... Ты крыўдзілася, калі я ішоў на работу і пакідаў цябе адну... I яшчэ, табе не было непрыемна спаць са мной... наадварот.
— Ах, вось у чым справа! — усклікнула яна, але я заўважыў: у яе голасе ўжо не было ранейшай упэўненасці.— Я так і ведала, што выдумаеш што-небудзь такое... Чаго ты да мяне прыліп? Я не хачу спаць з табой толькі таму, што хачу высыпацца, а калі мы спім разам, мне гэта не ўдаецца, вось і ўсё.
Дзіўна, але цяпер я раптам паверыў ёй, і мой кепскі настрой адразу знік: растаў, як воск ля агню. Эмілія сядзела побач са мной у памятай сарочцы, екрозь якую свіцелася яе цела; я жадаў яе, мне здавалася незразумелым, чаму яна не заўважае гэтага, чаму не сціхне і не абдыме мяне, як гэта было раней, калі толькі варта было нам сустрэцца ўсхваляванымі позіркамі. 3 другога боку, гэта жаданне давала мне надзею не толькі на тое, што ў мяне ажыве ранейшая цяга да Эміліі, але і што яно выкліча ў яе такое ж пачуццё ў адказ.
— Калі нічога не перамянілася, дакажы мне гэта,— ціха сказаў я.
— Але ж я даказваю табе гэта кожны дзень, кожную хвіліну.
— He, дакажы цяпер.
Я прыўзняўся і, амаль груба схапіўшы яе за валасы, хацеў пацалаваць. Эмілія паддалася, але ў апош-
ніою хвіліну матнула галавой і ўхілілася ад пацалунка, мае вусны даткнуліся ёй толькі да шыі.
— Ты не хочаш, каб я цябе пацалаваў? — спытаўся я, выпускаючы яе з абдымкаў.
— He ў гэтым справа,— усё з той жа абыякавасцю сказала Эмілія і паправіла валасы.— Калі б гэта толькі пацалавацца, я з радасцю пацалавала б цябе... Але ж ты не задаволішея гэтым... А цяпер позна ўжо.
Яе халодная развага мяне пакрыўдзіла.
— Ну, на гэта ніколі не позна.
Я зноў хацеў пацалаваць Эмілію і, узяўшы яе за руку, прыхінуў да сябе.
—■ Ой! Мне балюча! — крыкнула яна.
Я толькі даткнуўся да яе; перш, у час нашай блізкасці, здаралася, што я душыў яе ў сваіх абдымках і яна нават ні разу не застагнала.
— Раней табе не было балюча,— сказаў я ўзлаваўшыся.
— У цябе не рукі, а клешчы,— адказала Эмілія,— ты зусім забываеш пра гэта... Цяпер у мяне застанецца сіняк.
Усё гэта яна сказала абыякава, без ніякага какецтва.
— Ну дык штэ,— спытаўся я рэзка,— хочаш ты мяне пацалаваць ці не?
— Калі ласка.— Яна прыўзнялася і, як маці, прытулілася губамі да майго лба.— А цяпер пусці мяне, я хачу спаць... Позна ўжо.
Я нічога не разумеў і зноўку абняў яе за талію.
— Эмілія,— сказаў я, нахіляючыся да яе, бо яна адсоўвалася ўсё далей,— я хацеў, каб ты пацалавала мяне не так.
Яна адпіхнула мяне і сказала, цяпер ужо са злосцю:
— Пусці мяне... Мне балюча.
— Маніш, не можа быць,— прамармытаў я, сціскаючы яе ў абдымках.
Гэты раз Эмілія вызвалілася з абдымкаў, зрабіўшы некалькі моцных і рэзкіх рухаў, устала і, раптам рашыўшыся, сказала мне ў вочы:
— Калі табе так ужо прыспіч