Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
на і на ягоны кабінет, і на ягоную гасціную: тая ж новая крыклівая, танная мэбля з непафарбаванага дрэва; каляровы фаянсавы посуд; бакалы і бутэлькі з тоўстага зялёнага шкла, абрус і сурвэткі з саломкі. Мы селі ў маленькай сталовай, большую частку якой загарадзіў стол, і служанцы, калі яна падавала нам ежу, кожны раз даводзілася каго-небудзь трывожыць.
Мы елі моўчкі, засяродзіўшыся. Пасля, калі служанка памяняла талеркі, я, каб пачаць гутарку, задаў Пазецці пытанне пра яго планы на будучае. Ён адказваў мне, як заўсёды, спакойна і дакладна. Мізэрнасць і поўная адсутнасць фантазіі адчувалася не толькі ў ягоных фразах, але нават у саміх інтанацыях. Я маўчаў, таму што планы Пазецці мяне не цікавілі, а калі б нават і цікавілі, то ад аднаго манатоннага і невыразнага голасу я страціў бы ўсялякую ахвоту слухаць. Я бегаў вачыма з аднаго прадмета на другі, ні на чым не затрымліваючыся, і нарэшце спыніўся на твары сіньёры Пазецці, якая слухала мужа, упёршы падбародак у складзеныя далоні і, як заўсёды, не зводзячы з яго вачэй. Я зірнуў на яе, і мяне ўразіў выраз яе твару: у вачах іскрылася адданая любоў, да якой да-
лучалася бясконцае зачараванне і глыбокая ўдзячнасць, парыў страсці і амаль меланхалічная боязь. Гэта здзівіла мяне, здалося чымсьці на самай справе загадкавым: чалавек сухі, невыразны, пасрэдны, які яўна не можа прывабліваць жанчын, Пазецці, па-мойму, не здольны быў выклікаць да сябе такіх пачуццяў. Пасля я падумаў, што кожны мужчына, урэшце, знаходзіць жанчыну, якая яго цэніць і любіць, і што нельга меркаваць пра пачуцці іншых людзей, толькі зыходзячы са сваіх назіранняў. Мне пачала падабацца сіньёра Пазецці за такую адданасць мужу, і я парадаваўся за самога Пазецці, да якога, не зважаючы на яго мізэрнасць, я, як ужо сказаў, адчуваў своеасаблівую іранічную добразычлівасць. Мой сум сціхаў. I раптам адна думка, ці, дакладней сказаць, раптоўнае адчуванне, зноў здзівіла мяне: «У вачах у сіньёры Пазецці ўвесь час іскрыцца любоў да мужа... I Пазецці задаволены сабой і сваёй работай, таму што ягоная жонка яго кахае... Эмілія ўжо даўно на мяне так не глядзіць... Эмілія мяне не кахае і тым болып — ужо ніколі так не пакахае...»
Гэта думка прычыніла мне амаль фізічны боль, я паморшчыўся, і сіньёра Пазецці заклапочана спыталася, ці не трапіўся мне выпадкова перасмажаны кавалак мяса. Я адказаў: «О не, мяса зусім не перасмажанае». Па-ранейшаму робячы выгляд, нібыта слухаю Пазецці, які расказваў пра свае планы на будучае, я хацеў разабрацца ў тым пачуцці, якое авалодала мной і прынесла гэтулькі смутку. Я зразумеў, што ўвесь апошні месяц стараўся прыстасавацца да таго невыноснага становішча, у якім апынуўся, але гэта мне не ўдалося: далей так працягвацца не можа, я не магу жыць з Эміліяй, калі яна мяне не кахае, і займацца работай, якая мне праціўная толькі таму, што Эмілія да мяне астыла. Нечакана я сказаў сам сабе: «Хопіць... Я павінен раз і назаўсёды выясніць адносіны
з Эміліяй. Калі трэба будзе, я пайду ад яе і кіну работу ў кіно».
Але, хоць я і думаў пра гэта з рашучасцю і адчаем, я ніяк не мог паверыць у тое, што адбылося: я не пераканаўся яшчэ поўнасцю ў тым, што Эмілія мяне болып не кахае, і ў тым, што змагу расстацца з ёй, кінуць работу ў кіно і зноў жыць халасцяком. Словам, я быў вельмі няўпэўнены: мае пачуцці мне падказвалі адно, а розум — другое, і, можа, нават бясспрэчнае.
Чаму я больш не падабаюся Эміліі? Чаму яна стала абыякавай да мяне? У мяне тужліва сціскалася сэрца, я ведаў, што для таго, каб поўнасцю пераканацца ў сваіх меркаваннях — што само па сабе вельмі балюча,— патрэбны будуць канкрэтныя доказы, а ад гэтага яшчэ больш будзе балець душа. Адным словам, я быў перакананы, што Эмілія мяне больш не кахае, але не ведаў, чаму і як гэта здарылася; каб развеяць усе сумненні, трэба будзе выясніць з ёй адносіны, трэба будзе ва ўсім разабрацца, увесці бязлітасны зонд аналізу ў рану, якой я да гэтага часу стараўся не заўважаць. Я зжахнуўся ад такой думкі, тым не менш я разумеў: толькі разабраўшыся ва ўсім да канца, я знайду сілу зрабіць тое, што збіраўся зрабіць у хвіліны адчаю — пайсці ад Эміліі.
He заўважаючы нікога, я еў, піў і слухаў Пазецці. Дзякуй богу, што абед нарэшце скончыўся. Мы зноў вярнуліся ў гасціную, і гаспадары акружылі мяне мяшчанскімі клопатамі і ўвагай: кава з адным ці двума кавалачкамі цукру, лікёр, ад якога трэба адмаўляцца, размовы амаль ні пра што, каб толькі прабавіць час. Нарэшце, калі мне здалося, што можна развітацца, я ўстаў з-за стала. У гэту хвіліну гувернантка прывяла ў пакой старэйшую дачку Пазецці, каб паказаць яе бацькам перад штодзённай прагулкай. Гэта была цёмнавалосая дзяўчынка, бледная, з вялікімі вачыма,— нічым яна асабліва не вылучалася, як і яе бацькі. Па-
мятаю, калі я глядзеў, як маці лашчыць яе, у мяне мільгнула думка: «А вось я ніколі не буду такі шчаслівы... У нас з Эміляй ніколі не будзе дзіцяці». I адразу гэта думка падкінула другую, яшчэ горшую: «Як гэта ўсё пошла і трывіяльна... Я раблюся такі самы, як усе мужы, якіх разлюбілі жонкі... Я зайздрошчу любому мужу і жонцы, якія сюсюкаюць над сваім дзіцем... Такое б адчуў кожны няўдачнік, калі б апынуўся на маім месцы».
Ад такіх горкіх думак тая замілаваная сцэна, якую я вымушаны быў назіраць, зрабілася мне невыноснай. Я рэзка сказаў, што павінен пайсці.
Пазецці з люлькай у зубах правёў мяне да дзвярэй. Я адчуў, што мае хуткія ўцёкі здзівілі і пакрыўдзілі сіньёру Пазецці: відаць, яна вунь як чакала, што мяне расчуліць гэты павучальны ўрок шчырай мацярынскай любові.
РАЗДЗЕЛ СЁМЫ
Работа над другім сцэнарыем пачыналася ў чатыры гадзіны, і ў мяне заставалася яшчэ шмат часу. Выйшаўшы на вуліцу, я мімаволі накіраваўся дамоў. Я ведаў, што Эміліі няма дома, што яна пайшла абедаць да сваёй маці, але, ахоплены пачуццём разгубленасці і неспакою, амаль верыў, што гэта не так і што я застану яе дома. Тады, падбадзёрваў я сябе, набяруся смеласці, пагавару з ёй шчыра, і мы нарэшце высветлім канчаткова свае адносіны. Я ведаў, што гэта паўплывае не толькі на нашы з Эміліяй узаемаадносіны, але і на маю далейшую работу. Але цяпер, пасля ўсіх вартых жалю, няшчырых ухіленняў, мне здавалася, што лепей любая катастрофа, толькі каб прыйшоў канец таму ненармальнаму становішчу, якое рабілася для мяне ўсё больш рэальным і невыносным.
Магчыма, мне давядзецца пайсці ад Эміліі і адмовітіца ад работы над другім сцэнарыем Бацісту. Ну што ж, тым лепей. Праўда, якой бы яна ні была, лепш за гэту няпэўнасць, калі ты яшчэ і маніш сабе, сам сябе шкадуеш, зневажаючы сваю чалавечую годнасць.
Калі я дабрыў да сваёй вуліцы, мяне зноў ахапіла нерашучасць: вядома, Эміліі дома няма і ў нашай новай кватэры, якая здавалася мне цяпер не толькі чужой, але нават варожай, я буду адчуваць сябе яшчэ больш адзінокім і няшчасным, чым дзе-небудзь у іншым месцы. Я ўжо зусім быў рашыўся вярнуцча назад і правесці рэштку часу — свае паўтары гадзін л — у кафэ. Але тут — фатальная непазбежнасць — я ўспомніў, што мне паабяцаў пазваніць Баціста і дамовіцца пра сустрэчу. Я запэўніў тады Бацісту, што ў гэты час ён, як звьічайна, знойдзе мяне дома. Праўда, я мог бы і сам пазваніць яму з кафэ, але я не быў упэўнены, што яго застану, таму што Баціста часта абедаў у рэстаране, апрача таго, у тым стане поўнай разгубленасці, у якім я знаходзіўся, мне трэба было хоць за што зачапіцца, каб вярнуцца дамоў. Усё і вырашыў званок Бацісты.
Я зайшоў у пад’езд, пасля ў ліфт, зачыніў за сабою дзверцы і націснуў на кнопку апошняга паверха, на якім мы жылі. Але пакуль падымаўся ліфт, мне прыйшло ў галаву, што, па сутнасці, я не маю ніякага права дамаўляцца з Бацістам пра сустрэчу, бо сам яшчэ не ведаю, ці згаджуся я на ягоную новую прапанову. Усё будзе залежаць ад таго, як мы высветлім адносіны з Эміліяй. I калі Эмілія скажа мне шчыра, што яна мяне болып не кахае, я не толькі не стану займацца гэтым сцэнарыем, але наогул кіну работу ў кіно назаўсёды. Але ж Эміліі няма дома. Калі пазвоніць Баціста, я не змагу яму дакладна сказаць, згаджуся я абмяркоўваць яго прапанову ці не. Дамовіцца, а пасля перадумаць я не мог. Так робяць толькі мярзотнікі...
Я яшчэ больш пачаў нервавацца, рэзка спыніў ліфт і націснуў на кнопку першага паверха. Будзе лепш, суцяшаў я сябе, будзе лепш, калі Баціста, пазваніўшы, не застане мяне дома. Сёння ж вечарам я высветлю адносіны з Эміліяй. А заўтра дам адказ прадзюсеру.
Ліфг між тым зніжаўся: за яго чыста вымытымі вокнамі адзін за адным мільгалі паверхі, і я сачыў за гэтым з такім адчаем, з якім, мусіць, сочыць рыба за тым, як зніжаецца ўзровень вады ў акварыуме. Нарэшце ліфт спыніўся, і я хацеў ужо адчыніць дзверцы. Але тут мне стукнула ў галаву: лёс маёй будучай работы ў Бацісты залежыць ад высвятлення маіх адносін з Эміліяй, а што, калі сёння вечарам Эмілія дакажа, што кахае мяне? Тады Баціста, не застаўшы мяне дома, можа раззлавацца і я страчу работу! Прадзюсеры — я ведаў гэта з свайго вопыту — капрызныя, як усе дробненькія тыраны. Гэтага можа быць зусім дастаткова, каб Баціста перадумаў і запрасіў другога сцэнарыста. Такія думкі круціліся ў гарачай галаве, выклікаючы ў мяне горкае ўсведамленне нікчэмнасці. «Ты і ёсць чалавек, які сапраўды варты жалю,— думаў я,— цябе вабяць то грошы, то каханне, і ты ніяк не можаш зрабіць выбар і прыняць сваё цвёрдае рашэнне».
Хто ведае, ці доўга прастаяў бы я ў ліфце, не ведаючы, што рабіць, калі б дзверцы не адчыніла маладая дама з цэлым бярэмам пакупак. Убачыўшы мяне, яна закрычала, пасля, ачуўшыся ад спалоху, зайшла ў ліфт і спыталася, які паверх мне патрэбен. Я адказаў. «А мне трэці»,— сказала дама, націскаючы на кнопку. Ліфт зноў пачаў падымацца.
Апынуўшыся на пляцоўцы свайго паверха, я адчуў палёгку. Але тут жа схамянуўся: «Што ж гэта са мной адбываецца, калі я так раблю? Да чаго я дайшоў?» Думаючы так, я машынальна адкрыў дзверы ў кватэру, замкнуў іх за сабой і пайшоў у гасціную.
I раптам я згледзеў Эмілію — яна ляжала ў халаце на канапе і чытала часопіс. Побач на маленькім століку стаялі талеркі, не прынятыя пасля яды. Эмілія нікуды не хадзіла, яна не абедала ў маці, адным словам, яна ыяне абвяла вакол пальца.
Выгляд у мяне, мусіць, быў жа