Пагарда
Альберта Маравія
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
алося — «бяры мяне», і сама ўсім сваім цяжарам пацягнула мяне ўніз, на падлогу. I мы мілаваліся на запыленых плітках, пад тым самым акном, якое я так і не паспеў расчыніць.
Але ў гарачых і нечаканых абдымках Эміліі я адчуў не толькі любоў да мяне, я адчуў у іх перш за ўсё парыў прыцішанай страсці да свайго дома, якая нібы сама па сабе выявілася ў такім страсным жаданні. Парожнія гулкія пакоі, якія яшчэ пахлі фарбай і сырой тынкоўкай, зварухнулі ў глыбіні Эмілінай душы штосьці такое, чаго дагэтуль не магла ўзварушыць уся мая гарачая пяшчота.
Толькі праз два месяцы пасля таго, як мы наведалі нашу пустую кватэру, мы пераехалі ў яе. За гэты час мЫ аформілі кантракт на пакупку кватэры на імя Эміліі — я ведаў, што гэтаму яна будзе рада,— і на тыя грошы, што ў нас асталіся, купілі сякую-такую мэблю. Калі першае пачуццё радасці ад таго, што кватэра куплена, прайшло, мяне, як я ўжо казаў, пачало мучыць пачуццё неспакою, калі я думаў, што ж будзе заўтра, а часам я проста ўпадаў у роспач. Вядома, зарабляў я не блага — не блага, каб сціпла жыць і пакрысе зберагаць грошы на будучае,— але майго заробку зусім не хапала, каб унесці чарговы ўзнос за кватэру. Я ўпадаў у яшчэ большы адчай, што не мог пагаварыць пра ўсё гэта з Эміліяй і адвесці душу: мне не хацелася азмрочваць яе радасць. Цяпер я ўспамінаю, што ў той час я заўсёды жыў у трывозе і нават крыху менш кахаў Эмілію. Я міжволі здзіўляўся, што, хоць Эмілія і добра ведала пра наша становішча, яна ніколькі не турбавалася, дзе я змагу здабыць TaKyra кучу грошай. Таму мяне непрыемна ўражвала і ледзь не абурала тое, што радасная і ўзбуджаная Эмілія ўсе гэтыя дні толькі і бегала па магазінах, шукаючы і мэблю ў кватэру, і да мэблі, і кожны дзень спакойна паведамляла мне яшчэ пра якую-небудзь no-
вую пакупку. Я думаў, як яна можа, кахаючы мяне, не здагадвацца пра мой страх і трывогу. Я разумеў, што Эмілія, відаць, вырашыла: калі я ўжо купіў кватэру, то, вядома, паклапаціўся і пра неабходныя на гэта грошы; і ўсё ж праз тое, што яна была такой спакойнай і задаволенап, калі я трывожыўся амаль кожны дзень, яна часам здавалася мне чэрствай і эгаістычнай.
У той час я настолькі быў заклапочаны нашым становішчам і грашыма, што нават забываўся на тое, хто я такі. Я лічыў, што я інтэлігентны чалавек, культурны, драматург па прызванні; я заўсёды любіў драматургію і збіраўся ёй прысвяціць сябе цалкам. Гэты — калі можна так сказаць — мой унутраны воблік змушаў мяне глядзець інакш і на сваю знешнасць: мне здавалася, што танклявасць, блізарукасць, нервовасць, бледнасць, нядбайнасць, сціплая вопратка — гэта прыкметы будучай літаратурнай славы маладога чалавека, якая, як я лічыў, была наканавана і мне. Але цяжкія клопаты выціснулі з маёй свядомасці гэты прывабны прывід, які шмат чаго абяцаў, і замянілі яго іншым вобразам — вобразам нікчэмнага няўдачніка, які заблытаўся ў цянётах страсці і пагруз у ціне дробязных клопатаў; няшчасны, ён не мог устаяць перад жонкай і адважыўся на крок, які перавышаў яго сілы, і хто ведае, як доўга яшчэ давядзецца яму пакутаваць і прыніжацца без грошай. У такім, можа, і жаласлівым, персанажы не было ні бляску, ні годнасці, гэта быў варты жалю герой якога-небудзь безгустоўнага рамана, і я зненавідзеў яго ўсёй душой, бо баяўся, што паступова зусім стану падобны на яго. Але так ужо здарылася — я ажаніўся не з жанчынай, якая разумела б і падзяляла мае думкі, густ і памкненні, а з неадукаванай машыністкай, якая прасяклася, як мне здавалася, забабонамі свайго класа. 3 жанчынаю, якая б мяне разумела, я мог бы перанесці ўсе
цяжкасці беднага і неўладкаванага жыцця ў якоп-небудзь студыі ці мэбляваным пакоі, чакаючы будучых поспехаў на ніве драматургіі; цяпер жа я вымушаны быў любой цаной наладжваць дабрабыт, пра які толькі і марыла мая жонка. Дзеля гэтага, думаў я ў росначы, мне давядзецца адмовіцца, і, магчыма, назаўсёды, ад такой для мяне дарагой мары пра славу і пра літаратурную кар’еру.
Дык вось, я зусім апусціў нос, усведамляючы, што пе магу пераадолець матэрыяльныя цяжкасці. Калі жалезны прут доўга трымаць над агнём, ён робіцца мяккі і гнецца; вось і я адчуваў, што клопаты, якія зваліліся на мяне, паступова аслабляюць і згінаюць мяне. Я разумеў, што міжволі зайздрошчу тым, хто не ведае такіх клопатаў, людзям багатым, з прывілеямі, і што да гэтай зайздрасці, зноў жа не па маёй волі, далучаюцца лютасць і злосць, накіраваныя ўжо не супроць нейкіх там канкрэтных асоб ці абставін, а на абагульненні, характэрныя пэўнаму светапогляду. Адным словам, у гэтыя цяжкія для мяне дні я пачаў заўважаць, як злосць на тое, што ў мяне няма грошай, выліваецца ў пачуццё абурэння несправядлівасцю — не толькі той, ад якой мне давялося пацярпець, a і той, ад якой цярпелі многія такія, як я. Я разумеў, што мае асабістыя крыўды неўзаметку пераходзяць у настроі і погляды, звязаныя ўжо не толькі са мной; я заўважаў гэта па тым, як мае думкі заўсёды ішлі ў адным пэўным кірунку, па сваіх размовах, якія незалежна ад майго жадання ўвесь час круціліся вакол адных і тых жа праблем. Тады я і пачаў усё з большай сімпатыяй глядзець на палітычныя партыі, якія аб’явілі вайну супроць недахопаў таго самага грамадства, якое я вінаваціў за ўсе тыя клопаты, што зваліліся на мяне. Гэта грамадства, думаў я, асуджае на голад лепшых сваіх сыноў — пры гэтым я меў на ўвазе самога сябе — і спрыяе горшым. У людзей простых і
неадукаваных гэты працэс адбываецца звычайна нібы сам па сабе ў цёмнай глыбіні свядомасці, дзе невядома якая алхімія перарабляе эгаізм у альтруізм, нянавісць у любоў, страх у мужнасць; але мне, які прывык назіраць за сабой і займацца самааналізам, усё, што адбывалася са мною, было зусім ясным, нібыта я назіраў, як гэта ўсё адбываецца з некім другім. Я, вядома, разумеў, што мною кіруюць толькі матэрыяльныя і эгаістычныя прычыны і што я пашыраю на ўсё чалавецтва тое, што мае адносіны толькі да мяне аднаго. Ніколі раней у мяне не ўзнікала жадання ўступіць у якую-небудзь партыю, як рабілі амаль усе ў тыя неспакойныя пасляваенныя гады, і менавіта таму, што, як мне здавалася, я не змог бы займацца палітыкай з нейкіх там асабістых меркаванняў; я мог бы займацца ёю, толькі маючы пэўныя погляды, перакананні, але іх у мяне якраз і не было. Таму я і злаваў на сябе, заўважаючы, што ўсе мае думкі, размовы, учынкі неўзаметку зносіць вір карыслівых разлікаў і што накірунак іх паступова мяняецца пад уплывам цяжкасцяў, якія я перажываю. «Значыць, я ніколькі не лепшы за іншых,— думаў я са злосцю,— значыць, мне дастаткова было астацца без граша, каб пачаць думаць пра адраджэнне чалавецтва». Але гэта была ціхая злосць. Урэшце — ці я быў тады ў вялікай роспачы, ці зрабіўся больш мяккі, як звычайна,— я дазволіў аднаму са сваіх старых сяброў угаварыць мяне і ўступіў у камуністычную партыю. Адразу пасля гэтага я падумаў, што зноў пачаў трымаць сябе не як малады непрызнаны геній, а як галодны журналіст ці чыноўнік, якім я так баяўся з часам зрабіцца. Але справа была зроблена, я стаў членам партыі, і адступаць было позна. Дарэчы, характэрна, як аднеслася да майго ўступлення ў партыю Эмілія. «Цяпер,— сказала яна,— толькі камуністы будуць даваць табе работу... Астатнія аб’явяць байкот». У мяне не хапіла духу сказаць ёй пра
тое, пра што я думаў; можа, я ніколі і не ўступіў бы ў партыю, калі б не купіў ёй, Эміліі, такой дарагой кватэры. На тым усё і скончылася.
Нарэшце наша кватэра была падрыхтавана да пераезду, а праз дзень — супадзенне гэта здаецца мне фатальным — я сустрэў Бацісту і, як ужо расказваў, адразу атрымаў ад яго запрашэнне працаваць над сцэнарыем аднаго з ягоных фільмаў. Я вольна ўздыхнуў, і нейкі час мне было хораша і лёгка, як ніколі раней. Я думаў, што напішу чатыры ці пяць сцэнарыяў, разлічуся за кватэру, а пасля вярнуся ў журналістыку і ў любую мне драматургію. Я зноў, яшчэ мацней, чым перш, кахаў Эмілію і часта раскайваўся, лаячы сябе за тое, што мог кепска пра яе думаць, лічачы чэрствай эгаісткай. Але прасвет гэты быў кароткі. Даволі скора мой гарызонт зацягнулі хмары. Хаця спачатку з’явілася толькі маленькае воблачка, зрэшты, даволі змрочнае.
РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
Сустрэча з Бацістам адбылася ў нас у першы панядзелак кастрычніка. Праз тыдзень мы пераехалі ўжо ў поўнасцю абсталяваную кватэру. Кватэра гэта, праз якую я гэтулькі нацярпеўся, калі сказаць праўду, была невялікая і сціплая: два пакоі, раскошная гасціная і спальня. Ванна, кухня і пакой для служанкі, як гэта звычайна бывае ў сучасных дамах, былі зусім маленькія. Была яшчэ і каморка без акна, у якой Эмілія захацела зрабіць сваю гардэробную. Наша кватэра знаходзілася на апошнім паверсе новага дома, такога белага, нібыта ён быў зроблены з гіпсу. Стаяў ён у маленькай пакатай вулачцы. 3 аднаго боку яе пасталі ў адзін рад такія ж дамьі, як наш, з другога — быў агароджаны парк нечай вілы, і паверх агароджы вы-
сокія дрэвы павыцягвалі сваё голле. 3 кватэры можна было бачыць цудоўны краявід, і я адразу сказаў пра гэта Эміліі. Здавалася нават з акна, што парк, дзе сярод дрэў былі відаць звілістыя сцяжынкі, фантаны і травяністыя палянкі, не адгароджаны ад нас ні вуліцай, ні частаколам і што мы можам выйсці і гуляць там у любы час, калі нам заманецца.
Мы пераехалі ў палудзень, у мяне былі сякія-такія справы, і я цяпер ужо не помню, дзе і з кім мы тады абедалі, памятаю толькі, што недзе ў поўнач я стаяў у спальні перад люстэркам і паціху развязваў свой галыптук. Раптам у люстэрку я згледзеў, як Эмілія ўзяла з ложка падушку і накіравалася да дзвярэй у гасціную. Я быў вельмі здзіўлены і спытаўся:
— Што ты робіш?
Я сказаў гэта не павярнуўшыся. I зноў у люстэрку я ўбачыў, як яна спынілася ля дзвярэй і, азірнуўшыся, сказала абыякавым тонам:
— Ты не пакрыўдзішся, калі я буду спаць на канапе?
— Гэтай ноччу? — спытаў я, разгубіўшыся і нічога не разумеючы.
— He, заўсёды,— хуценька адказала Эмілія.— Праўду кажучы, гэта адна з прычын, чаму мне так хацелася мець сваю кватэру... Я не магу больш спаць з адчыненымі вокнамі, як ты любіш. Кожную раніцу я прачынаюся на досвітку і ўжо не магу заснуць, a пасля цэлы дзень хаджу сонная... Ты не пакрыўдзішся? Думаю, нам лепей спаць асобна.
Я ўсё яшчэ нічога не разумеў