Пагарда  Альберта Маравія

Пагарда

Альберта Маравія

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1989
64.38 МБ
59.87 МБ
ольд, з якім Мальтэні павінен працаваць над філымам па гамераўскай «Адысеі», паспяхова засвоілі кодэкс буржуазнай маралі, сталі яго абаронцамі, то Мальтэні ўсё ж захоўвае сваю ўнутраную незалежнасць, свой лад мыслення. Ён крытычна ацэньвае іх дзейнасць і паводзіны, часта адчувае да іх непрыязнасць, якую, аднак, амаль ніколі не дазваляе сабе выказваць прама.
Мальтэні прыстасоўваецца да абставін, да ўмоў, у якія ён трапіў па прычыне матэрыяльных цяжкасцей. Прыстасавальніцтва накладвае сур’ёзны адбітак на духоўнае жыццё Мальтэні, але не знішчае ў ім здаровых прыродных пачаткаў, жывых чалавечых пачуццяў, памкненняў. Ён знаходзіцца ў стане пастаяннага ўнутранага канфлікту з навакольным светам. Развіццё гэтага канфлікту складае аснову абмалёўкі грамадства, яго стратыграфіі, змен, што адбываюцца ў ім і ў самім героі.
Сацыяльнае і псіхалагічнае ў рамане шчыльна пераплятаюцца, асаблівасці ўнутранага свету героя праліваюць яркае святло на грамадскія з’явы і працэсы. Тут вялікае значэнне мае ўнутраны маналог, у форме якога, па сутнасці, напісаны твор. У Маравія ён набывае вельмі важныя аналітычныя якасці. Ён цесна звязаны з сацыяльным, духоўным самавызначэннем асобы. Герой пастаянна аналізуе, ацэньвае свае думкі, перажыванні і ўчынкі. Пільна ўглядаючыся ў навакольны сацыяльны свет, ён у разважаннях «для сябе» гэтак жа ўважліва аналізуе і ацэньвае ўсё тое, з чым яму даводзіцца сутыкацца, што выклікае яго рэакцыю. Аналітычныя асаблівасці ўнутранага маналога-ўспамінаў героя надаюць яму некаторыя рысы рацыяналістычнай упарадкаванасці, стройнасці і займаюць значнае месца як у глыбокай абмалёўцы персанажа, так і ў раскрыцці характэрных якасцей жыцця грамадства.
Пэўную важкасць, шырыню і глыбіню, эстэтычна-філасофскае гучанне мастацкаму абагульненню рамана надаюць літаратурныя рэмінісцэнцыі, разважанні Мальтэні, Вацісты і Рэйнгольда наконт інтэрпрэтацыі «Адысеі» Гамера. Тры пункты гледжання на змест міфалагічнага сюжэта антычнай паэмы раскрываюць сутнасць асноўных напрамкаў сучаснага буржуазнага светаўспрымання праз іх суаднесенасць з простымі агульначалавечымі каштоўнасцямі і сэнсам жыцця. Баціста на аснове «Адысеі» мяркуе зрабіць эфектнае займальнае кінавідовішча з голымі жанчынамі, пачуццёвымі сцэнамі і незвычайнымі фантастычнымі прыгодамі, разлічанае на густы масавага гледача, карацей кажучы, ён плануе фільм у рэчышчы так званай «масавай культуры». Рэжысёр Рэйнгольд хоча стварыць псіхалагічную карціну, дзе намерваецца прэпараваць простае, яснае, гарманічнае адчуванне жыцця старажытнымі грэкамі па канонах безвыходнай песімістычнай мадэрнісцкай канцэпцыі чалавечага існавання, заглыбленай у змрочную бездапь падсвядомага. Іптэрпрэтацыя рэжысёрам узаемаадносін паміж Пенелопай і Адысеем служыць своеасаблівай паралеллю ўзаемаадносінам паміж Эміліяй і Мальтэні, што асабліва абурае героя рамана: «Адысея» Гамера мяне захапляе, у той час як вапіа тлумачэнне выклікае ў мяне пачуццё агіды!»
Параўноўваючы трактоўку «Адысеі» Райнгольдам з «Улі-
сам» Джойса, які ў мадэрнізацыі антычнага сюжэта пайпіоў далей, Мальтэні зазначае: «Але ў Джойса ўсё ж хапіла разважнасці пакінуць у спакоі міжземнаморскую культуру, мора, сонца, неба, нязведаныя землі антычнага свету... У яго няма ні сонца, ні мора... усё сучасна, гэта значыць, усё прыземлена, апошлена, зведзена да нашай вартай жалю паўсядзённасці... У яго ўсё адбываецца на брудных вуліцах сучаснага горада, у кабаках, бардэлях, спальнях і нужніках... А вам не хапае нават гэтай паслядоўнасці Джойса».
Сам Мальтэні знаходзіць у Адысею чыста чалавечы сум па доме, па сям’і, па радзіме, але на шляху героя паэмы паўстаюць незлічоныя перашкоды, якія надоўга адцягваюць яго вяртанне дахаты, да жонкі, да сына. Такі вобраз Адысея здаваўся Мальтэні «больш узнёслым і разам з тым больш натуральным, болып паэтычным і ў той жа час больш праўдзівым. Гэты вобраз быў народжаны яго «шчырым імкненнем да жыцця, не забруджанага і не абяздушанага грашыма». Мальтэні марыць: «Я павінен стаць упоравень з ім.„. нават калі, што вельмі верагодна, мне не ўдасца ўвасобіць яго ў рэальным жыцці».
Зварот Маравія да гамераўскай паэмы, да міфалагічнага сюжэта адлюстроўвае вельмі істотную рысу развіцця сусветнай літаратуры ў пасляваенны час. Як паказвае ўсеагульная цікавасць сучаснай эстэтычнай думкі да фальклору, часты зварот многіх літаратур свету да народнай духоўнай спадчыны прадвызначаны не толькі мастацкімі задачамі нацыянальнага самавызначэння, але і болып агульнымі прычынамі маральна-філасофскага характару, прынцыпова рознымі для сацыялістычнага і капіталістычнага грамадстваў.
Сацыялістычнае мастацтва, абапіраючыся на народную духоўную спадчыну, на гуманістычныя традыцыі папярэдняй літаратуры, як бы «вывярае» свой ідэал «новага чалавека», што фарміруецца ў складаных і супярэчлівых абставінах хуткаплыннага жыцця.
У краінах буржуазнага Захаду з яго глыбокім духоўным крызісам, дзе індывід мае тэндэнцыю да страты многіх чалавечых каштоўнасцей і як асоба дэгуманізуецца і дэградуе, перадавыя мастакі, імкнучыся разгадаць зноў востра пастаўленую часам праблему чалавека, звяртаюцца да глыбіннай народнай маралі, адлюстраванай у фальклоры, міфа-
логіі, у пошуках сапраўдных народных крытэрыяў, якія можна было б супрацьпаставіць распаўсюджаным у буржуазным грамадстве бездухоўнасці, расчараванню і нявер’ю.
Аптымістычная вера ў неадольнасць здаровага народнага духу ў поўнай меры ўласцівая і творчасці Маравія. Але ідэалы пісьменніка, як і героя рамана «Пагарда», вельмі няпэўныя, адцягненыя, пазбаўленыя канкрэтна-гістарычнай дакладнасці. Да таго ж у творы яны звернуты да далёкага мінулага, што яшчэ больш падкрэслівае іх рамантычнасць. Тут дарэчы будзе прыгадаць словы Леніна пра эканамічных рамантыкаў, пра Сісмандзі, якія стасуюцца і да Маравія: «Жаданні ў рамантыкаў вельмі добрыя (як і ў народнікаў). Усведамленне супярэчнасцей капіталізму ставіць іх вышэй за сляпых аптымістаў, што адмаўляюць гэтыя супярэчнасці. I рэакцыянерам прызнаюць Сісмандзі зусім не за тое, што ён хацеў вярнуцца да сярэдніх вякоў, а менавіта за тое, што ў сваіх практычных пажаданнях ён «параўноўваў цяперашняе з мінулым», а не з будучым, менавіта за тое, што ён «даказваў вечныя патрэбы грамадства» з дапамогай «руін», а не з дапамогай тэндэнцый навейшага развіцця»
Гэтыя «тэндэнцыі навейшага развіцця» Маравія, як і многія іншыя заходнія рэалісты, не ўлічвае, прынамсі, нідзе ў яго творах яны не атрымалі мастацкага ўвасаблення. Таму да месца будуць і словы Леніна аб памылковасці пункту гледжання дадзенага пісьменніка, аб абмежаванасці яго разумення і кругагляду, што выклікае выбар такіх сродкаў (для дасягнення вельмі добрай мэты), якія на практыцы не могуць быць дзейснымі2.
Як мы бачылі, Мальтэні свой ідэал і сам не спадзяецца ажыццявіць у рэальным жыцці. Маравія паказаў у рамане праблематычнасць здзяйснення мараў героя аб сапраўдным каханні, аб ісціннай чалавечнасці ў свеце прагматычнай бездухоўнасці і эгаістычнага меркантылізму. Буржуазнае грамадства для носьбітаў гуманістычных ідэалаў стварае парадаксальныя сітуацыі, у якіх агульначалавечыя маральныя прынцыпы ў жорсткіх умовах цынізму і скепсісу выпрабоўваюцца на трываласць.
1 В. Н. Леннн. Полн. собр. соч. Т. 2. С. 237.
2 Тамсама. С. 238.
Сацыяльнае асяроддзе, з якога выйшла Эмілія, сфарміравала ў яе цвёрдыя погляды на вернасць мужу, на прадвызначэнне жонкі быць ахоўніцай сямейнага ачага. Самаадданасць, самаахвярнасць мужа ў імя кахання да яе, калі ён трапляе ў прыніжанае, залежнае становішча ад прадзюсера, успрымаецца Эміліяй з-за мяккасці, далікатнасці Мальтэні і нахабнай пошласці Бацісты як спроба гандляваць ёю дзеля карыслівых выгод. Аб’ектыўнасць такога позірку на Мальтэні збоку пацвярджаецца і рэплікай Рэйнгольда: «Мастацтва для вас не мае значэння, для вас важна толькі, каб вам плацілі. У гэтым уся справа, Мальтэні. Вам трэба, каб вам плацілі, на любых умовах».
У выніку ў Эміліі знікае павага да мужа, каханне і на іх месца прыходзяць пагарда і нават гідлівасць, узмоцненыя яшчэ тым, што ён не здатны быць пераможцам у жыцці, як хоць бы той жа Ваціста, якога яна спачатку ўспрымае вельмі адмоўна. Пасля, страціўшы мужнасць, зламаная, яна ўжо гатова ўступіць яго дамаганням, падпарадкавацца тым амаральным прынцыпам жыцця, якімі быццам бы кіруюцца ўсе навокал.
Ва ўсім Эмілія, плачучы, вінаваціць мужа: «Я ніколі табе гэтага не дарую! — крыкнула яна.— Ніколі не дарую, што ты разбурыў наша каханне... Я так цябе кахала... Я не кахала нікога, акрамя цябе, і нікога не пакахаю... А ты, з тваім характарам, усё сапсаваў...» Эмілія так і не зразумела, што не муж, не ягоны характар, а характар грамадскіх адносін і сацыяльныя ўмовы скалечылі яе лёс, забілі яе спачатку маральна, а пасля і фізічна, бо яна страціла волю да супраціўлення.
Мальтэні бачыць значна далей, чым Эмілія, усведамляе сітуацыю глыбей. Усё, што з імі здарылася, адбылося таму, што яна жыла «не ў свеце ідэальнага, а цалкам у рэальным свеце ўсіх гэтых бацістаў і рэйнгольдаў... Эмілія была ў адзін і той жа час жанчынай, пра якую я марыў, і жанчынай, якая меркавала пра мяне, грунтуючыся на вартых жалю хадзячых уяўленнях, і таму пагарджала мною, Пенелопай, якая захоўвала вернасць мужу, і машыністкай, што падазрае карыслівы разлік там, дзе яго не было. Каб валодаць той Эміліяй, якую я кахаў, і каб яна магла ўбачыць мяне такім, які я быў на самай справе, мне трэ было вывесді
яе з свету, дзе яна жыла, і ўвесці яе ў свет такі ж просты і натуральны, як яна сама, у той свет, дзе грошы нічога не значаць, а мова зноў набудзе сваю чысціню, у свет, да якога, па словах Рэйнгольда, я мог палка імкнуцца, але якога не існуе ў сапраўднасці».
Вобраз Мальтэні, безумоўна, насычаны энергіяй грамадскага пратэсту. Хоць ён і не «герой нашага часу», выразнікам эпохі ў пэўнай меры ён з’яўляецца, бо за ім стаяць мільёны простых людзей на Захадзе, якія пакутліва шукаюць сваю праўду. I як бы мы ні ставіліся да асобных бакоў светаразумення Маравія, як і гуманістычнай канцэпцыі зарубежных мастакоў-дэмакратаў, ягоны боль за людзей і веру ў неадольнасць чалавека ў варожым яму буржуазным свеце, антыімперыялістычны і гуманістычны пафас рамана і ўсёй творчасці выдатнага італьянскага пісьменніка цяжка пераацаніць — пафас гэты асветлены барацьбой народаў за сацыяльны прагрэс і справядлівасць.
Эдуард Садаўнічы
РАЗДЗЕЛ П